• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускія народныя казкі

    Беларускія народныя казкі


    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 144с.
    Мінск 1981
    — Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.
    — Праўда, то праўда, пане, хоць і шчарбатая. Ну, дык вось. Пераскочыў я на другі бераг, але з разгону як грымнуўся аб зямлю, дык па пояс і ўвяз. Я і туды, і сюды — не вылезці. Без рыдлёўкі, думаю, нічога не зробіш. Пабег дадому, схапіў рыдлёўку ды назад. Адкапаў сябе ды бягу пчале на дапамогу. Прыбег, адагнаў ваўкоў, а пчала ўжо і ногі выпруціла: задушылі яе ваўкі, пакуль я бегаў туды-сюды. Што ж рабіць? Накрыў я пчалу галінкаю, каб ваўкі не з’елі, а сам пайшоў да гаспадара: «Бяда,— кажу,—здарылася».— «Што за бяда?» — пытаецца гаспадар.— «Ваўкі пчалу задушылі...» — Як узлуецца гаспадар, як затупае на мяне.— «Цяпер табе за год работы ні гроша не дам!» Маўчу я. Вінаваты. Гаспадар пазлаваўся ды пытаецца:— «А ваўкі яшчэ не з’елі пчалу?» — «Не»,— кажу.— «Ну то добра, што хоць пчала цэлая. Паедзем забяром». Запрэглі мы дзве пары валоў — паехалі. На лузе абялілі пчалу, пасеклі
    на кавалкі ды прывезлі мяса дамоў. Дома пасалілі — аж дванаццаць кадушак насалілі! Цэлы год тое мяса з гаспадаром елі.
    — Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.
    — Ну, а як скончыўся год, гаспадар выгнаў мяне і ні гроша не даў. Толькі выпрасіў я ў яго кавалак воску. Зляпіў я з воску кабылку, сеў і паехаў да дзеда, бо бацькі ў мяне ўсё яшчэ не было. Еду, еду — прыехаў у лес. А тут і есці захацелася. Панюхаў носам —чую: на хвойцы печаным пахне. Пад’ехаў я да хвойкі, аж там, у дупле, печаныя дзятлы пішчаць. Ну, голад не цётка. Палез я ў дупло па дзятлоў. Лезу рукою — не ўлез, лезу нагою — не ўлез, лезу галавою — не ўлез, кінуўся ўсім тулавам — улез. Наеўся дзятлоў, колькі хацеў, ды назад. Лезу рукою — не вылез, лезу нагою — не вылез, лезу галавою — не вылез, усім тулавам кінуўся — таксама не вылез. Успомніў я, што ў гаспадара за лаваю сякера тырчыць. Пабег, узяў сякерку, прасек у дупле большую дзірку і вылез.
    — Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.
    — Вылез я, сеў на кабылку, сякерку за пояс заткнуў і далей еду. А сякер^ка цюк ды цюк, цюк ды цюк... Раптам кабылка стала і ні з месца. Азірнуўся я,— палавіны кабылкі няма: адсекла яе сякерка! Бадай цябе ліха! Выразаў я ракітавы дубец, сшыў кабылку ды зноў еду. А ракіта тая як расці ды расці — вырасла да самага неба. Ну, думаю, палезу на неба, пагляджу, што там робіцца.
    Пан перастаў пыхкаць люлькай:
    — I што ж ты там бачыў на небе?
    — Шмат чаго, пане, бачыў. Іду гэта па небе, аж у адной хаце святыя вечарынку спраўляюць: п’юць, гуляюць, вясёлыя песні спяваюць. Хацелася мне зайсці да іх, але ж не, думаю: з п’янымі лепш не чапайся, a то яшчэ грымакоў нашпыляюць. Іду далей. У другой хаце святы Мікола храпе пад сталом як пшаніцу прадаўшы. Відаць, добра гарэлкі нажлукціўся.
    — Свет вялік, можа, і праўда,— кажа пан.
    — Дзіва што праўда! Я ж на свае вочы бачыў. Заглянуў я да Міколы, думаў, можа, пажыўлюся чым. Ды дзе там! Бутэлькі на стале пустыя, хлеба ні крошкі. Пакруціўся я, бачу: валяецца каля гаспадара залатая шапка. Вазьму, думаю, хоць Міколаву шапку. Зайду дзе па дарозе ў карчму, мяне за яе і накормяць. Узяў шапку ды назад. Тым часам Мікола прачнуўся, пачаў шукаць шапку. А яе няма. Нарабіў ён крыку, зыку... Трэба дадому ўцякаць, думаю, бо як зловяць — бяды не мінеш. А тут ніяк не знайду таго месца, дзе ракіта на кабылцы расце. Я і туды, і сюды — няма ракіты. Аж бачу: у гумне святыя грэчку веюць, мякіна так і рассыпаецца па ўсім небе. Я гэта давай яе лавіць ды вяроўку віць. Звіў, прывязаў адным канцом да неба і пачаў спускацца на зямлю. Спусціўся да другога канца вяроўкі, а зямлі ўсё не чвідаць. Вішу між небам і зямлёю. Добра яшчэ, што пры мне сякерка была. Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей.
    — Свет вялік,— кажа пан,— можа, і праўда.
    — Тачыў гэтак, тачыў, ды не агледзеўся, як прамінуў зямлю і апынуўся ў пекле. Іду гэта я па пекле, разглядаю, як там і што. Аж бачу... панаў бацька-нябожчык — худы, босы, абшарпаны — свіней пасе.
    Пан вылупіў вочы, люлька выпала з зубоў.
    — Лжэш, хаме! — закрычаў ён.— He можа таго быць, каб мой бацька свіней пасвіў!
    А Янка цап за талерку з золатам ды за дзверы!
    ЧАМУ ВАУКІ ЗВАНКА БАЯЦЦА
    Служыла ў станавога 1 лісіца і пільна сваю службу выконвала. Няведама, чым і як яна служыла, але, мабыць, яму курэй на абед дастаўляла. Аднаго разу станавы кажа лісгцы:
    — Прасі ў мяне чаго хочаш за сваю службу, і я ўсё табе дам.
    Думала, думала лісіца, чаго б тут лепш папрасіць, ды і кажа яму: — От я б прасіла ў пана, штоб пан мне даў свой званок, штоб, калі я пайду дзе, усе баяліся мяне, як пана станавога.
    Згадзіўся станавы на гэта, дае ёй званок і кажа:
    Глядзі ж, штоб ты яго не страціла; страціш ці аддасі каму — я з цябе шкуру здзяру.
    Пабажылася лісіца, што нікому не аддасць, не страціць, і пайшла сабе гуляць па свету. Дзе толькі хто ні пачуе званок, усякі баіцца яго і дае лісіцы, што яна ні скажа. Праведаў воўк, што лісіца дабыла сабе ў станавога званок, і што яе кожны баіцца,і даюць ёй, чаго яна толькі не захоча, прыйшоў да лісіцы і просіць яе, штоб яна і яму дала хоць на часок гэты званок. He хацела лісіца даваць, але надта ўжо стаў яе воўк прасіць.
    — Ну, кум,— кажа лісіца,—на, бяры, але калі дзе страціш, то глядзі ж, бо станавы з цябе і з мяне здзярэ за яго шкуру.
    1 Стацавы прыстаў — у дарэвалюцыйнай Расіі паліцэйскі чыноўнік.
    6 Зак. 1021
    Узяў воўк званок ды і пабег скарэй дастаць чаго. Прыбягае на поле к пастухам і кажа:
    — От мяне станавы прыслаў, штоб вы яму далі самага лепшага барана, а не дасцё, то ён сам зараз прыедзе і вас у халодную 1 пасадзіць.
    He паверылі воўку пастухі і давай біць яго, нацкавалі сабак, білі, білі — званок адабралі. Прапаў званок, плача воўк, ідзе да лісіцы і расказвае, што так і так. Заплакала і лісіца, але што зрабіць? Трэба ўжо памінаць як і звалі званок станавога.
    3 таго часу як толькі воўк пачуе дзе званок, то ён думае, што гэта станавы едзе яго шукаць, і як жыў скарэй уцякае ад званка.
    як ксяндзы ВЫЛЕЧЫЛІСЯ
    Жылі-былі тры ксяндзы. Растаўсцелі яны так, што бяда. Што ні рабілі, якіх лекаў ні ўжывалі — нічога не памагае.
    Параілі ім дактары на воды ехаць: можа, кажуць, вада з вас лішняе сала выцягне...
    Пайшлі ксяндзы па людзях грошы збіраць на дарогу. Зайшлі да аднаго чалавека. Звалі таго чалавека Адасём. Усё жыццё рабіў ён у панскім бровары 2 і надта быў здатны на ўсялякія выдумкі.
    Выслухаў Адась тоўстых ксяндзоў, падумаў крыху, а потым і кажа:
    — Навошта вам, паны ксяндзы, самім па людзях хадзіць. Пажывіце ў мяне трохі, а я за вас зраблю гэтую работу.
    — Добра,— кажуць ксяндзы.— Для нас гэта яшчэ лепш, бо нам самім цяжка хадзіць.	/
    Прынёс Адась гарэлкі, пачаў ксяндзоў частаваць.
    П’юць ксяндзы, хваляць гаспадара: вось жа які добры чалавек знайшоўся — нічога для божых служкаў не шкадуе!
    Напіліся дармовай гарэлкі і захрапелі на ўсю хату.
    Пакінуў іх гаспадар, а сам пайшоў да сваіх сяброў — броварскіх рабочых.
    1 Халодная — турма.
    2 Бровар — вінакурны завод.
    — Так і так,— кажа,— памажыце, хлопцы, тоўстых ксяндзоў вылечыць...
    — Гэта мы можам,— адказваюць сябры.— Чым мы не дактары?
    Прыйшлі яны да Адася, пераадзелі п’яных ронных ксяндзоў у рабочую вопратку і ўвечары перанеслі іх у панскі бровар.
    Назаўтра прачухаліся ксяндзы. Глядзяць— дзе ж гэта яны? Паглядзелі адзін на аднаго і яшчэ больш дзіву даліся: замест сутанаў на іх парваныя сялянскія світкі, на нагах стаптаныя апоркі... Усё такое ж, як у рабочых панскага бровара!
    Але не доўга дзівіліся ксяндзы. Падышоў да іх панскі прыганяты ды як крыкне:
    — Вы чаго тут паразлягаліся? Марш бульбу насіць у катлы!
    Прыганяты падумаў, што гэта пан новых рабочых наняў. А тыя прыйшлі сюды адлежвацца, а не работу рабіць.
    Хацелі ксяндзы заспрачацца з прыганятым, ды той і гаварыць не даўся, а пачаў свянціць іх бізуном.
    Ксяндзы заенчылі:
    — Мы не рабочыя, а ксяндзы!
    — Э, дык вы яшчэ і жартаваць уздумалі!
    I прыганяты зноў пачаў лупіць іх, яшчэ мацней.
    Круціліся, круціліся ксяндзы, бачаць — рады няма.
    — Пойдзем, пойдзем,— кажуць,— на работу.
    — Вось так бы адразу і гаварылі! — супакоіўся прыганяты.— A то выдумалі — ксяндзы.
    Падумалі ксяндзы: «А і праўда: можа, гэта ім толькі прыснілася, што яны былі ксяндзамі?»
    Пайшлі яны бульбу насіць. Узваляць ім рабочыя на плечы па мяшку — тыя крэкчуць, а нясуць, толькі касавурацца на прыганятага з бізуном. Да паўдня цэлы капец бульбы перанасілі: дужыя былі ксяндзы!
    Пасля абеду даў ім прыганяты новую работу — дровы пілаваць. А дровы трапіліся дубовыя, сукаватыя. Пілуюць ксяндзы і ўсё на сонца паглядаюць: ці скора вечар?
    Дачакаліся сяк-так вечара і, не еўшы, тут жа каля цёплага катла паснулі як забітыя.
    Назаўтра ўсхапіліся, паелі трохі бульбы разам з рабочымі ды за пілу: баяцца, каб зноў прыганяты не адлупцаваў.
    Робяць ксяндзы ў бровары разам з усімі, што трэба, разам ядуць, разам спяць.
    Мінуў тыдзень-другі, пачало з ксяндзоў сала спадаць, а праз месяц вырабіліся яны, як тыя харты. Паглядзяць адзін на аднаго і пазнаць не могуць — так схуднелі. «Мусіць,— думаюць,— нас чэрці ўхапілі ды засадзілі ў бровар на пакуту».
    Вось аднаго разу пасля работы паставілі Адасёвы сябры ксяндзам гарнец гарэлкі ды пачалі частаваць іх. Напіліся ксяндзы і заснулі без
    памяці. Узялі тады іх рабочыя, перанеслі да Адася ў хату, знялі брудную вопратку ды палажылі спаць.
    Прахапіліся назаўтра ксяндзы позна і аж калоцяцца: баяцца, што работу праспалі... Пачалі хутчэй вопратку шукаць. Але бачаць: ляжаць каля іх сапраўдныя ксяндзоўскія сутаны! Дзівяцца ксяндзы — вачам не вераць.
    Тут заходзіць да іх гаспадар са скаварадою яечні. Запахла яечня на ўсю хату — аж нос казыча.
    — Уставайце,. уставайце, панове ксяндзы,— кажа гаспадар.— Снедаць пара.
    Адзеліся ксяндзы ды за стол. Ядуць і паглядаюць моўчкі адзін на аднаго: відаць, зноў сон сніцца!
    Паснедалі так моўчкі ды збіраюцца дадому.
    Адась кажа:
    — Пачакайце, панове, я ж вам яшчэ грошы не сабраў на воды ехаць...
    — He, не,— замахалі рукамі ксяндзы,—не трэба нам водаў: мы ўжо вылечыліся...
    I кулём адзін за адным кінуліся за дзверы.
    Выскачылі ксяндзы на двор ды ходу кожны ў свой касцёл. I так шпарка памчаліся, што і на кані не дагоніш.
    ШАПТУХА
    Жыла ў адным сяльцы старэнькая бабка. Сяльцо было маленькае, хат з дзесяць. I на самым канцы яго стаяла бабчына хатка. Была яна такая ж старэнькая, як і сама бабка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Вось і стаіць яна, бо не ведае, у які бок паваліцца. Назбірае бабка трэсак, падпаліць у печы і грэецца перад агнём. Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Калі ёсць што, то з’есць, а няма — і так абыдзецца.