Біялогія 7 клас

Біялогія

7 клас
Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
40.09 МБ
Ук. Марчанка, В.П. Мартыненка
Біялогія Р
клас
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Нацыянальны інстытут адукацыі
В.ІІ.Мартыненка
Э.А.Марчанка
Біялогія
клас
Эксперыментальны падручнік для школ з беларускай мовай навучання
Рэкамендавана рэдакцыйна-выдавецкім саветам Нацыянальнага інстытута адукацыі
Мінск "Адуканыя і выхаванне’’ 2000
УДК 573(075.3)
ББК 28.0я721
М29
Пераклад на беларускую мову Т.М.Арэшка
Мартыненка В.П., Марчанка Э.А.
М29 Біялогія: 7 кл.: Эксперым. падруч. для шк. з бел. мовай навучання. — Мн.: Рэд. часопіса “Адукацыя і выхаванне”, 2000. — 176 с.: іл.
ISBN 985-6029-85-6
УДК 573(075.3)
ББК 28.0я721
© Мартыненка В.П.,
Марчанка Э.А., 2000
© “Адукацыя і выхаванне”, 2000 © Нацыянальны інстытут
ISBN 985-6029-85-6
адукацыі, 2000
УВОДЗІНЫ

Перагарнуўшы першую старонку гэтага вучэбнага дапаможніка, вы пачынаеце вывучаць новы для вас прадмет — біялогію.
Што ж вывучае біялогія? 3 курса “Прыродазнаўства” вы даведаліся, што на Зямлі адрозніваюць жывую і нежывую прыроду. Жывая прырода прадстаўлена разнастайнымі істотамі, сярод якіх ёсць і карлікі, і самыя сапраўдныя гіганты. Многіх карлікаў мы не бачым, але яны ёсць паўсюль: на нашым пісьмовым стале, у паветры, у вадзе. Ёсць яны ў глебе і на дне вадаёма. Разгледзець іх можна толькі з дапамогай мікраскопа. Але ў той жа час на нашай планеце шмат дрэў-гігантаў, вышыня якіх значна большая за нашы дзевяціпавярховыя дамы, а папярочнік ствала большы за 10 м. Кожны з нас таксама частка жывой прыроды.
Што ж аб’ядноўвае ўсе жывыя істоты? Перш за ўсё тое, што яны складаюцца з клетак. Адны арганізмы складаюцца ўсяго з адной клеткі, іншыя — з вялізнай іх колькасці (мільёнаў, мільярдаў).
Вы даведаецеся, наколькі клеткі разнастайныя і як шмат паміж імі агульнага. Гэта і абумоўлівае, з аднаго боку, разнастайнасць, а з другога — агульнасць усяго жывога на нашай планеце.
Жывыя арганізмы займаюць на Зямлі пэўную галіну — біясферу.
Біясфера — гэта абалонка планеты, насычаная жыццём. Яе верхняя мяжа знаходзіцца на вышыні 20 км, ніжняя — на глыбіні 3,5 км, а ў акіяне — на глыбіні 11 км.
У выніку кругавароту рэчываў і пераносу энергіі ствараюцца ўмовы для існавання жывых арганізмаў. Усяму жывому ўласціва самаабнаўленне і самаўзнаўленне. У аснове росту, развіцця, размнажэння, жыўлення
жывых істот ляжыць утварэнне адных рэчываў і распад другіх, ператварэнне адных відаў энергіі ў другія.
Гэта было б немагчыма без існавання механізму перадачы інфармацыі аб адзнаках, уласцівых дадзенаму арганізму. Спецыяльныя рэчывы (іх малекулы даволі вялікія) нясуць у сабе гэту інфармацыю.
Біялогія вывучае як разнастайнасць арганізмаў па іх знешняй і ўнутранай будове, асаблівасцях жыццёвых працэсаў, так і іх узаемаадносіны аднаго з другім і знешнім асяроддзем. Таму біялогія — гэта комплекс навук, кожная з якіх мае свой прадмет даследавання. Так, працэсы жыццядзейнасці вывучае фізіялогія, унутраную будову — анатомія, разнастайнасць арганізмаў — сістэматыка.
Вы ўжо маеце ўяўленне аб відах многіх раслін, жывёлін, грыбоў, бактэрый. А таксама ведаеце, па якіх адзнаках той або іншы арганізм належыць аднесці да адной з пералічаных вышэй груп. Пры гэтым трэба ўспомніць, як жывіцца дадзены арганізм, якія асаблівасці маюць клеткі яго цела, як ён размнажаецца.
Большасць вучоных-сістэматыкаў усе арганізмы ўключае ў царствы:
Драбянкі. Іх клеткі не маюць аформленага ядра, у гэта царства ўваходзяць бактэрыі, цыянеі. Сярод драбянак ёсць і шматклетачныя арганізмы. Тыпы іх жыўлення разнастайныя.
Грыбы. Клеткі маюць аформленае ядро, абалонку. Грыбы жывяцца арганічнымі рэчывамі, створанымі арганізмамі іншых царстваў.
Жывёлы. Клеткі іх цела ядровыя, на сваёй паверхні яны не выпрацоўваюць абалонку. Для харчавання жывёлы выкарыстоўваюць гатовыя арганічныя рэчывы.
Расліны. Клеткі раслін ядровыя, фарміруюць абалонку. У зялёных частках раслін змяшчаецца рэчыва — хларафіл, дзякуючы якому на святле з вуглякіслага газу і вады ўтвараюцца арганічныя рэчывы. Гэта з’яўляецца асаблівасцю іх жыўлення. Такі тып жыўлення называецца фотасінтэзам.
Шэраг вучоных выдзяляе яшчэ адно царства — Працысты, да якога адносяцца аднаклетачныя і каланіяльныя арганізмы. Іх клеткі ядровыя, а тыпы жыўлення разнастайныя.
Навука, якая вывучае расліны, называецца батанікай (ад грэчаскага слова “ботанэ”, што азначае “зеляніна, трава, расліна”). Батаніка вывучае разнастайнасць раслін, іх будову, асаблівасці жыццядзейнасці, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем.
Царства раслін падзяляецца на ніжэйшыя і вышэйшыя расліны. Да ніжэйшых адносяцца водарасці. Цела вышэйшых раслін мае органы — парастак і корань, якія складаюцца з тканак.
На аснове шматгадовых назіранняў і даследаванняў пабудавана класіфікацыя ўсіх прадстаўнікоў расліннага свету. Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыяльныя адзінкі — таксоны. Асноўныя з іх — аддзел, клас, парадак, сямейства, род і від.
Від — асноўная найменшая адзінка класіфікацыі. Ён складаецца з сукупнасці асобін, якія характарызуюцца агульнымі адзнакамі будовы, хімічнага складу. Асобіны аднаго віду вольна скрыжоўваюцца і даюць пладавітае патомства. Блізкія па адзнаках віды аб’ядноўваюцца ў роды і г.д.
Роля раслін у прыродзе неацэнная. Цяжка ўявіць свет жывых арганізмаў без іх. Дзякуючы фотасінтэзу раслін атмасфера Зямлі мае адноснае пастаянства свайго складу па змяшчэнні ў ёй кіслароду і вуглякіслага газу. На долю раслін прыходзіцца каля 90 % масы арганізмаў нашай планеты (прыкладна 2700 млрд тон). Такім чынам, расліны з’яўляюцца вытворцамі арганічнага рэчыва і кіслароду, што неабходна для існавання іншых арганізмаў.
Расліны маюць важнае пазнавальнае значэнне. Кожны від расліны — гэта пэўны этап развіцця свету жывых істот, працэсаў, якія адбываюцца ў біясферы, яе змяненняў пад уплывам чалавека.
У дзейнасці чалавека маецца пяць асноўных сфер выкарыстання раслін:
•	у якасці прадуктаў харчавання;
•	як крыніца сыравіны для прамысловасці;
•	як сыравіна для атрымання лекаў;
•	у дэкаратыўным азеляненні пасёлкаў і гарадоў;
•	у ахове і паляпшэнні навакольнага асяроддзя.
Дзве апошнія сферы маюць асаблівае значэнне. Гаспадарчая дзейнасць чалавека настолькі вялікая, што многія віды жывых арганізмаў зніклі з твару Зямлі, a многім пагражае выміранне. Складзены спецыяльныя Чырвоныя кнігі, куды ўнесены звесткі аб такіх жывёлах, раслінах, грыбах.
Правяраем сябе
1.	Чым адрозніваюцца прадметы нежывой прыроды ад жывых арганізмаў?
2.	Што вывучае біялогія?
3.	Па якіх адзнаках жывыя арганізмы аб’ядноўваюцца ў Царствы?
4.	Якое значэнне маюць расліны ў жыцці чалавека?
5.	Што вывучае батаніка?
6.	Чаму трэба ахоўваць зялёныя расліны?
АГУЛЬНЫ ПЛАН
БУДОВЫ КВЕТКАВЫХ РАСЛІН
1	I 'I '	1	I	“	I і	' ч	।
§ 1.	Клетачная будова расліннага арганізма
Разрэзаўшы сцябло або няспелы плод на некалькі частак, няўзброеным вокам цяжка разгледзець асаблівасці яго будовы. Уся ўнутраная частка здаецца сакавітай масай.
Выкарыстоўваючы павелічальныя прыборы, можна дэталёва вывучыць будову таго ці іншага органа расліны. Успомнім, як зроблены гэтыя прыборы.
Галоўным з іх з’яўляецца павелічальнае шкло (лінза), выпуклае з абодвух бакоў.
Ручная лупа (мал. 1, а). Для зручнасці павелічальнае шкло замацавана ў аправе з ручкай. 3 дапамогай лупы мы бачым прадмет, павялічаны ў 25 разоў. Лупу бяруць за ручку і набліжаюць да прадмета на такую адлегласць, пры якой ён адлюстроўваецца болып выразна.
Штатыўная лупа (мал. 1, б) больш складаная. Яна мае штатыў, на якім знаходзіцца лупа. 3 дапамогай шрубы яе можна падымаць і апускаць на пэўную вышыню ад прадмета, які размяшчаюць на прадметным століку, часцей за ўсё зробленым з шкла. Пад ім знаходзіцца люстэрка, з дапамогай якога святло накіроўваецца на даследуемы прадмет. Штатыўная лупа павялічвае адлюстраванне прадмета ў 10—25 разоў.
Мікраскоп — прыбор, які павялічвае адлюстраванне прадмета ў сотні, тысячы разоў (мал. 1, в).
Першыя мікраскопы былі зроблены яшчэ ў XVII ст. У сувязі з тым, што даследуемы прадмет разглядаецца ў патоку светлавых прамянёў, гэты павелічальны пры-
Мал. 1. Павелічальныя прыборы
бор называецца светлавым мікраскопам. Ён можа павялічваць адлюстраванне ў 3600 разоў.
3 дапамогай мікраскопа даследуюць прадметы, праз якія добра праходзяць светлавыя прамяні.
Павелічальныя шкельцы (іх некалькі) размяшчаюцца ў трубцы (тубусе). У верхнім канцы тубуса знаходзіцца акуляр, які складаецца з аправы і двух павелічальных шкельцаў. На ніжнім канцы тубуса змяшчаецца аб’ектыў, у склад якога ўваходзяць аправа, два і больш павелічальных шкельцаў-лінз. Тубус прымацаваны да штатыва, а да яго — прадметны столік, у цэнтры якога ёсць адтуліна. Пад ёю размешчана люстэрка.
У час работы з мікраскопам прытрымліваюцца наступных правіл. Мікраскоп ставяць штатывам да сябе на адлегласці 5 см ад краю стала. Святло ў адтуліну прадметнага століка накіроўваюць люстэркам.
Прыгатаваны прэпарат замацоўваюць з дапамогай заціскаў на прадметным століку, каб зрэз знаходзіўся над адтулінай. 3 дапамогай верхняй шрубы апускаюць аб’ектыў на адлегласць да 5 мм ад прэпарата. Гледзячы левым вокам у акуляр і круцячы шрубу на сябе, плаўна падымаюць аб’ектыў да становішча, пры якім добра відаць адлюстраванне аб’екта. Перасоўваючы прэпарат на прадметным століку, знаходзяць патрэбнае месца аб’екта.
У XX ст. вынайдзены электронны мікраскоп. 3 яго дапамогай удаецца атрымаць адлюстраванне, павялічанае ў сотні тысяч разоў, што дазваляе назіраць некаторыя вялікія малекулы.
3 курса “Прыродазнаўства” вам вядома, што ўсе жывыя арганізмы складаюцца з клетак. Пазнаёмімся з будовай расліннай клеткі, разгледзеўшы пад мікраскопам прэпарат скуркі лускі цыбулі. Паслядоўнасць прыгатавання гэтага прэпарата адлюстравана на мал. 2.
У полі зроку мы назіраем прадаўгаватыя з вуглаватымі абрысамі клеткі, якія шчыльна прылягаюць адна да адной (мал. 3).
Мал. 2. Прыгатаванне часовага прэпарата скуркі сакавітай лускі цыбулі
Кожная клетка мае шчыльную празрыстую абалонку. Прыгледзеўшыся, мы заўважым, што месцамі ў ёй размяшчаюцца тонкія ўчасткі — поры. Калі пры прыгатаванні прэпарата мы выкарыстоўвалі не ваду, а раствор ёду, пад абалонкай заўважым вязкае рэчыва — цытаплазму. Ёдам, акрамя цытаплазмы, добра афарбоўваецца болып шчыльнае цельца — ядро. Цытаплазма і ядро — жывая частка клеткі, якая называецца пратапластам. У ядры можна адрозніць ядзеркі (ёдам яны афарбоўваюцца ў амаль карычневы колер). Цытаплазма і ядро маюць складаную будову. У першай знаходзяцца дробныя цельцы, якія выконваюць важную для клеткі работу. Так, адны з іх сінтэзуюць розныя рэчывы, іншыя расшчэпліваюць складаныя малекулы для выпрацоўкі энергіі. Гэтыя цельцы называюцца арганеламі.