• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Вывучыўшы ўнутраную будову кораня, можна зразумець, як ён выконвае свае функцыі (мал. 10). У зоне паглынання ў цэнтры размешчана праводзячая тканка (сітападобныя трубкі, сасуды), акружаная дробнымі жывымі клеткамі. Гэта — восевы цыліндр кораня. Па сасудах знізу ўверх перамяшчаецца вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі солямі, а зверху ўніз па сітападобных трубках — раствор арганічных рэчываў, неабход-
    Мал. 10. Папярочны зрэз кораня ў зоне паглынання
    1 — рызадэрміс: a — каранёвыя валаскі;
    2 — кара: б — унутраны слой кары (эндадэрма);
    3 — восевы цыліндр: в — сасуды, г — сітападобныя трубкі
    ных для росту кораня. Звонку корань пакрыты рызадэрмісам — покрыўна-паглынаючым комплексам. Яе клеткі ўтвараюць каранёвыя валаскі. Паміж рызадэрмай (рызадэрмісам) і восевым цыліндрам размяшчаецца кара.
    Вада праходзіць у клеткі кораня пасіўна з-за рознасці канцэнтрацыі яе малекул у глебавым растворы і клетачным соку. Мінеральныя рэчывы паступаюць у выніку выбіральнага (актыўнага) паглынання, якое працякае з затратамі энергіі.
    У восевым цыліндры суседнія з сасудамі жывыя клеткі актыўна нагнятаюць у іх прасвет мінеральныя і некаторыя арганічныя рэчывы, ваду. Утвараецца каранёвы ціск. Паглядзіце, як выглядаюць сасуды з суседнімі клеткамі (мал. 11).
    Мал. 11. Частка восевага цыліндра
    1 — сасуды; 2 — жывыя клеткі
    Правяраем сябе
    •	■
    1.	3 якой тканкі ўтвораны кончык кораня?
    2.	Якія каранёвыя зоны вы ведаеце?
    3.	Зрабіце апісанне ўнутранай будовы кораня ў зоне паглынання.
    4.	Як паглынаецца коранем вада, мінеральныя рэчывы?
    §	7. Тыпы каранёвых сістэм. Відазмяненне каранёў
    Карані раслін фарміруюць каранёвую сістэму. Калі ў ёй акрэслена выдзяляецца галоўны корань, такая сістэма называецца стрыжнёвай. Каранёвая сістэма, якая складаецца з некалькіх аднолькава развітых каранёў, называецца валасніковістай (мал. 12).
    Стрыжнёвая сістэма характэрна галоўным чынам для двухдольных раслін (морква, адуванчык, канюшына, фасоль), а валасніковістая — для большасці аднадольных у злакаў, напрыклад, галоўны корань недаразвіты і каранёвая сістэма складаецца з масы прыдаткавых Ka-
    Мал. 12. Каранёвыя сістэмы:
    1 — стрыжнёвая; 2 — валасніковістая
    ранёў. Калі выдаліць або пашкодзіць верхавінку галоўнага кораня, ён перастае расці, але затое павялічваецца рост бакавых і прыдаткавых каранёў, у выніку чаго стрыжнёвая каранёвая сістэма ператвараецца ў валасніковістую (гэта адбываецца пры перасадцы раслін).
    Карані раслін могуць выконваць і нехарактэрныя для іх функцыі. У такіх выпадках у раслін з’яўляюцца відазмененыя карані.
    Калі карані выконваюць функцыю назапашвання пажыўных рэчываў, яны робяцца тоўстымі, мясістымі і ўтвараюць караняплод. Ніжняя частка караняплода па сваім паходжанні — гэта галоўны корань, верхняя — сцябло (мал. 13). Караняплоды ўтвараюцца ў двухгадовых раслін. Запасныя пажыўныя рэчывы (крухмал, цукар) адкладваюцца да канца першага года жыцця.
    Гэтыя рэчывы выдаткуюцца на ўтварэнне і рост прыдаткавых каранёў і кветканосных парасткаў. Караняплоды ўтвараюцца ў многіх гароднінных і кармавых раслін: морквы, бурака, рэпы, бручкі, радысу.
    У вяргіняў, чысцяка назапашваючую функцыю выконваюць патоўшчаныя прыдаткавыя карані. Іх называюць каранёвымі шышкамі, або каранёвымі клубнямі.
    Дыхальныя карані выконваюць функцыю дадатковага забеспячэння раслін кіслародам. Напрыклад, яны ўт32
    Мал. 13. Караняплоды бурака (а) і морквы (б)
    вараюцца ў вярбы ломкай, калі яна расце на гразкіх берагах рэк. Такія карані растуць вертыкальна ўверх, пакуль не дасягнуць паверхні глебы. Па міжклетніках дыхальных каранёў паветра перамяшчаецца ў больш глыбокія карані, якім не хапае кіслароду. Дыхальныя карані ўтвараюцца і ў некаторых трапічных дрэў, што растуць на забалочаных глебах.
    У трапічных раслін марскіх узбярэжжаў, якія ўтвараюць мангравыя зараснікі, утвараюцца магутныя галінастыя хадульныя карані, якія забяспечваюць супраціўляльнасць раслін прыбойнай хвалі. Найбольш развіты яны ў фікуса бенгальскага (баньяна) (мал. 14). Карані звісаюць з галінак, дарастаюць да зямлі, укараняюцца, патаўшчаюцца і робяцца падобнымі на ствол. Дзякуючы такім караням-падпоркам крона фікуса разрастаецца, пакрываючы плошчу да 500 м2. Адна такая расліна ўтварае цэлы гай. Хадульныя карані ёсць і ў кукурузы.
    Мал. 14. Хадульныя карані
    1 — баньян; 2 — кукуруза
    У п'люшча прыдаткавыя карані відазмяняюцца ў прычэпкі і садзейнічаюць гэтым падыманню сцябла па стромкай апоры. Такая асаблівасць дазваляе выкарыстоўваць плюшч для вертыкальнага азелянення.
    Часта на сцёблах у трапічных раслін развіваюцца шнурападобныя прыдаткавыя паветраныя карані, здольныя ўлоўліваць атмасферную вільгаць. Яны не судатыкаюцца з глебай, у іх кары ёсць асаблівыя клеткі, якія ў час дажджу ўсмоктваюць ваду і могуць доўга яе захоўваць. Рызадэрма не развіта.
    У цыбулі, лілеі ўтвараюцца ўцягваючыя карані, якія маюць здольнасць скарачацца ў падоўжным напрамку. Пры гэтым яны ўцягваюць цыбуліны, ніжнюю частку сцябла глыбей у глебу і забяспечваюць ім перажыванне халоднага або засушлівага перыяду года.
    У раслін-паразітаў, якія жывуць за кошт расліны-гаспадара, карані спрошчваюцца па будове, і на сцябле ўтвараюцца невялікія прысосы. Дзякуючы ім паразіт забяспечвае сябе пажыўнымі рэчывамі.
    Такім чынам, карані могуць відазмяняцца і выконваць розныя функцыі. Але як бы ні быў зменены op34
    ган, яго каранёвую ггрыроду заўсёды можна вызначыць па адсутнасці на ім лісця.
    На каранях такіх раслін, як гарох, фасоль, фарміруюцца клубеньчыкі. Гэта вынік сумеснага жыцця (сімбіёзу) раслін з азотафіксуючымі бактэрыямі. Расліны забяспечваюць бактэрыі арганічным рэчывам; у сваю чаргу, бактэрыі пастаўляюць расліне засвойваемы імі азот, які паглынаюць з атмасферы.
    Для дрэўных раслін характэрна ўтварэнне грыбніцы (грыбакораня). Гэта вынік сімбіёзу расліны з міцэліем грыба. Ён атрымлівае ад расліны арганічныя рэчывы, якія забяспечваюць яго вадой, мінеральнымі рэчывамі.
    Акрамя важнага біялагічнага значэння, відазмененыя карані маюць і шырокае практычнае значэнне. Так, каранёвымі шышкамі размнажаюцца вяргіні, многія караняплоды выкарыстоўваюцца ў ежу і на корм жывёлам.
    1.	Якія тыпы каранёвых сістэм вы ведаеце?
    2.	Якія відазмяненні галоўнага, бакавых, прыдаткавых каранёў вам вядомы?
    3.	Зрабіце апісанне асноўных відазмяненняў каранёў.
    4.	Якос біялагічнае значэнне мае відазмяненне каранёў?
    5.	Прывядзіце прыклады практычнага выкарыстання відазмяненняў каранёў.
    §	8. Глеба і ўгнаенні
    Расліны атрымліваюць ваду, мінеральныя солі з глебы. Карані нарастаюць сваёй верхавінкай, галінуюцца, засвойваючы ўсё новыя і новыя яе ўчасткі. Такім чынам, глеба — гэта верхні ўрадлівы слой зямной кары,
    які ўтварыўся і фарміруецца пад уздзеяннем атмасферных і біялагічных фактараў.
    Глеба — вынік уздзеяння на глебаўтвараючую (матэрыяльную) пароду клімату, расліннасці, рэльефу, жывых арганізмаў. У апошні час усё болып магутным фактарам глебаўтварэння з’яўляецца вытворчая дзейнасць чалавека — унясенне ўгнаенняў, меліярацыя і г.д.
    Калі ў глебе выкапаць ямку глыбінёй 50—60 см і адну з яе сценак зрабіць адвеснай, можна ўбачыць слой глебы. Верхні слой мае больш цёмную афарбоўку, ён пранізаны каранямі раслін. Тут сустракаюцца адмерлыя часткі раслін, парэшткі жывёлін. Усё гэта пад уплывам бактэрый і грыбоў гяіе і ўтварае новыя рэчывы, што складаюць перагной, які абумоўлівае цёмную афарбоўку. Перагной ёсць у любой глебе, і менавіта гэтым яна адрозніваецца ад горных парод (пяску, гліны). Але больш за ўсё яго ў чарназёмных глебах. У шэрых падзолістых глебах перагною мала.
    Возьмем крыху глебы і пагрэем яе на агні ў бляшанай лыжачцы. Пасля награвання глеба стала светлай, бо перагной згарэў. Палову глебы, што засталася пасля награвання, змесцім у шклянку з вадой і памяшаем. Вада стане каламутнай, а на дно шклянкі паступова апусціцца пясок. Пасля адфільтравання каламутнай вады на сушках фільтра мы заўважым слой гліны. Выпарыўшы некалькі кропель фільтра на прадметным шкле, мы заўважым з’яўленне крышталікаў мінеральных солей.
    Глебаўтвараючыя пароды на тэрыторыі Беларусі — гэта складаны комплекс асадкавых адкладаў: ледавіковыя і азёрна-ледавіковыя суглінкі і гліністыя адклады, пясочныя і лёсавыя ўтварэнні. Распаўсюджанай глебаўтвараючай пародай з’яўляецца торф. На мал. 15 прадстаўлены некаторыя глебавыя гарызонты.
    Як мы бачым, для чарназёмнай глебы характэрна высокае ўтрыманне перагною. Падзолістыя глебы (фарміруюцца пад полагам хваёвых лясоў на суглінках) утрымліваюць мала перагною. Балотныя глебы ўтвараюцца ва ўмовах працяглага застою вільгаці і недахопу кіс-
    лароду, арганічныя парэшткі мінералізуюцца слаба, што прыводзіць да ўтварэння торфу. Дзёрнавыя глебы фарміруюцца пад лугавой расліннасцю на любых мацярынскіх пародах. Травяністыя расліны ўзбагачаюць такую глебу арганічным рэчывам.
    Расліны выносяць з глебы мінеральныя солі. У выпадку адсутнасці іх папаўнення глеба губляе сваю ўрадлівасць. Чалавек стагоддзямі выкарыстоўвае ўгнаенні для атрымання высокіх ураджаяў.
    Адрозніваюць арганічныя і мінеральныя ўгнаенні.
    Арганічныя ўгнаенні — гэта рэчывы, якія атрымліваюцца ў выніку жыццядзейнасці жывёлы (гной, птушыны памёт), а таксама адмерлыя парэшткі арганізмаў, жывёл і раслін (перагной, торф і інш.). У найбольш распаўсюджаным арганічным угнаенні — гноі — утрымліваюцца ўсе солі, патрэбныя раслінам: азотныя, фосфарныя і калійныя. Гной — марудна дзеючае ўгнаенне, таму што мінеральныя солі ўтвараюцца ў ім і засвойваюцца раслінамі толькі пасля яго гніення. Таму гной уносяць у глебу восенню, каб за восень і вясну ён паспеў перагніць.
    Мінеральныя ўгнаенні вырабляюць галоўным чынам на хімічных заводах. Адрозніваюць азотныя, фосфарныя, калійныя ўгнаенні ў залежнасці ад таго, якія мінеральныя солі ў іх утрымліваюцца.
    3 азотных угнаенняў найбольш распаўсюджаны мачавіна, сульфат амонію і селітра, з фосфарных — суперфасфат, з калійных — хларыд калію.
    Лепш за ўсё ў вадзе раствараюцца азотныя і калійныя ўгнаенні, таму іх уносяць у глебу восенню разам з гноем. Добрым угнаеннем з’яўляецца попел. У ім шмат калію, фосфару. Калійныя ўгнаенні ўзмацняюць рост каранёў, цыбулін і клубняў. Фосфарныя і калійныя солі павышаюць таксама холадаўстойлівасць раслін.