Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Клубнецыбуліна па форме нагадвае цыбуліну, але запасныя пажыўныя рэчывы адкладваюцца ў сцёблавай частцы, лускавінкі ж тут сухія. Клубнецыбуліны ўтвараюцца ў гладыёлуса, шафрану.
Многія відазмененыя парасткі чалавек выкарыстоўвае ў ежу, у якасці харчу і сыравіны.
Відазмененыя парасткі маюць важнае біялагічнае значэнне. Дзякуючы расліна прыстасоўваецца да канкрэтных умоў асяроддзя пражывання.
Правяраем сябе I ішш ————I
1. 3 чым звязана з’яўленне відазмяненняў?
2. Якія відазмяненні ў сістэме надземных парасткаў вам вядомы?
3. Якія відазмяненні падземных парасткаў вы ведаеце?
4. Якая біялагічная роля відазмененых парасткаў?
5. Як відазмененыя парасткі выкарыстоўваюцца чалавекам?
РАЗМНАЖЭННЕ I РАСПАУСЮДЖАННЕ КВЕТКАВЫХ РАСЛІН
§ 13. Асаблівасці размнажэння і распаўсюджання вышэйшых раслін
Размнажэнне — гэта адна з асноўных адзнак жывога, здольнасць арганізмаў утвараць сабе падобных шляхам перадачы спадчыннай інфармацыі.
У сувязі з наземным ладам жыцця і фарміраваннем галоўных вегетатыўных органаў (кораня і парастка) вышэйшыя расліны страцілі здольнасць да актыўнага руху ў прасторы. Таму іх размнажэнне самым цесным чынам звязана з распаўсюджаннем.
Спосабы размнажэння ў вышэйшых раслін розныя, але ўсе яны зводзяцца да палавога і бясполага тыпаў.
Палавое размнажэнне звязана з утварэннем і зліццём палавых клетак — гамет. У выніку гэтага працэсу ўтвараецца зігопга, пры дзяленні якой фарміруецца зародак. У спрыяльных умовах з яго развіваецца дарослая расліна, якая паследуе адзнакі бацькоўскіх арганізмаў. Палавыя клеткі ўтвараюцца ў гаметангіях. Пры бясполым размнажэнні ўтварэнне новых каліў адбываецца без удзелу палавых клетак, без апладнення. Пры гэтым тыпе размнажэння з’яўляюцца неабмежаваныя магчымасці павелічэння колькасці арганізмаў. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай спор і частак вегетатыўных органаў. Споры ўтвараюцца ў спарангіях і ўяўляюць сабой клетку, абароненую трывалай абалонкай. Спарангіі — шматклетачныя ўтварэнні, якія фарміруюцца на лістах-спарасійлах. У большасці вышэйшых раслін спарафілы моцна адроз-
ніваюцца ад вегетыруючых лістоў і часцей за ўсё сабраны на пэўным участку парастка.
Расліна, якая ўтварае споры, называецца спарафітам. Гэта бясполая расліна. У спрыяльных умовах споры прарастаюць, атрымліваецца шматклетачны арганізм, на якім фарміруюцца палавыя органы — гаметангіі. Такі арганізм называецца гаметафітам.
У вышэйшых раслін спарафіт і гаметафіт вельмі адрозніваюцца. У імхоў добра развіты гаметафіт, у астатніх вышэйшых раслін — спарафіт.
Споры, якія ўтвараюцца на спарафіце, могуць адрознівацца па памерах. Дробныя споры (мікраспоры) у далейшым прарастаюць у мужчынскія гаметафіты, якія фарміруюць гаметангіі з мужчынскімі палавымі клеткамі — сперматазоідамі. Буйныя споры — мегаспоры, прарастаюць у жаночыя гаметафіты, у гаметангіях якіх утвараюцца жаночыя палавыя клеткі — яйцаклеткі.
На спарафіце, які ўтварае мікраі мегаспоры, развіваюцца спарангіі двух тыпаў (мікраі мегаспарангіі).
Расліны, якія рассяляюцца і размнажаюцца спорамі, называюцца споравымі.
Ва ўмовах сушы споры не заўсёды з’яўляюцца надзейным сродкам рассялення. Наступным крокам у яе пакарэнні стала з’яўленне насенных раслін. У гэтай групы вышэйшых раслін утвараюцца мікраі мегаспоры. Аднак апошняя не пакідае мегаспарангія, а прарастае ў ім, утвараючы невялікі гаметафіт, які застаецца абароненым сценкай спарангія. У сваю чаргу, мікраспора, пакідаючы мікраспарангій, прарастае ў мужчынскі гаметафіт (пылок), што складаецца з дзвюх клетак (у кветкавых). У выніку такіх пераўтварэнняў з’явілася магчымасць апылення — пераносу пылку на мегаспарангій (або на мегаспарафіл), пасля чаго мужчынскі гаметафіт утварае палавыя клеткі.
Прарастаючы, пылок дастаўляе мужчынскія палавыя клеткі на жаночы гаметафіт з дапамогай пылковай трубкі, якая спецыяльна фарміруецца. Яна з’яўляецца вынікам верхавінкавага росту адной з клетак пылку. Муж-
Мал. 30. Суадносіны гаметафіту і спарафіту вышэйшых раслін:
1 — імхі; 2 — папаратнікі; 3, 4 — насенныя расліны
чынскія палавыя клеткі страцілі жгуцікі і называюцца сперміямі. Пылок утварае два сперміі.
Пасля апладнення мегаспарангій ператвараецца ў семя, галоўнай часткай якога з’яўляецца зародак.
Расліны, зачаткамі размнажэння якіх з’яўляецца семя, называюцца насеннымі. Яны і пакарылі прасторы сушы.
Наяўнасць у раслін спарафіту і гаметафіту — гэта прыстасаванне да размнажэння (павелічэнне колькасці каліў) і ўзнаўлення (фарміраванне падобных сабе каліў) ва ўмовах прымацаванага ладу жыцця. На мал. 30 можна ўбачыць, што ўяўляюць сабой спарафіты і гаметафіты розных груп вышэйшых раслін.
Ва ўмовах сушы найбольш прыстасаваным аказаўся спарафіт. Таму ў найбольш высокаарганізаваных (голанасенных і кветкавых) вышэйшых раслін ён фарміруе
вегетатыўныя органы. Гаметафіт не ўтварае вегетатыўных органаў, развіваецца на спарафіце, жывячыся гетэратрофна.
Правяраем сябе I
1. Што такое размнажэнне і ўзнаўленне раслін?
2. Якія тыпы размнажэння вы ведаеце?
3. Якое размнажэнне называецца палавым?
4. Якое размнажэнне называецца бясполым?
5. Якія расліны называюцца споравымі?
6. Якія расліны называюцца насеннымі?
7. Што называецца гаметафітам, спарафітам?
§ 14. Вегетатыўнае размнажэнне кветкавых раслін
Вегетатыўнае размнажэнне — гэта павелічэнне колькасці каліў раслін у выніку іх развіцця з каранёў, сцёблаў і лістоў. Пры гэтым спосабе размнажэння расліны не толькі павялічваюцца ў колькасці, але і амаль без змен захоўваюць уласцівасці мацярынскай расліны.
Неабходнымі ўмовамі для вегетатыўнага размнажэння з’яўляюцца
• запас пажыўных рэчываў у органе або яго частцы, з дапамогай якіх адбываецца размнажэнне;
• бесперапынны прыток вады і паветра да дадзенага органа або яго часткі;
• аптымальная вільготнасць, тэмпература і асвятленне для росту і развіцця.
Вегетатыўнае размнажэнне ажыццяўляецца відазмененымі парасткамі (карэнішчамі, клубнямі, цыбулінамі), чаранкамі-парасткамі, дзяленнем куста, прышчэпкай. 3 дапамогай карэнішча размнажаецца пустазелле — пырнік. Кожная пупышка яго карэнішча вельмі хутка дае новы падзелены парастак.
Размнажэнне такой культурнай расліны, як бульба, адбываецца клубнямі. Калі іх недастаткова, гатункі бульбы можна размнажаць вочкамі, пупышкамі, расткамі, разрэзаўшы клубень на некалькі частак.
Цыбулінамі размнажаецца часнок, цыбуля, цюльпан, нарцыс. Гладыёлусы размнажаюцца клубнецыбулінамі.
Для вегетатыўнага размнажэння служаць таксама надземныя паўзучыя сцёблы (плеці, вусы). Сцелючыся па паверхні зямлі, яны ўкараняюцца і даюць новыя парасткі. Міжвузелле паўзучых парасткаў адмірае, і новыя расліны губляюць сувязь з мацярынскімі. Так у прыродзе і сельскагаспадарчай практыцы размнажаюцца касцяніка, суніцы.
Чалавек шырока выкарыстоўвае здольнасць раслін да вегетатыўнага размнажэння, часта прыбягаючы да штучнага прыёму — чаранкавання. Чаранкамі называюць часткі парастка, кораня або ліста, якія прымяняюцца з гэтай мэтай.
Чалавек шырока выкарыстоўвае сцёблавыя чаранкі. Звычайна даўжыня чаранка складае 20—30 см. Іх наразаюць як з аднагадовых, так і з адраўнёных парасткаў. Зрэз робяць пад пупышкай. На ніжнім канцы чаранка, пасаджанага ў зямлю, развіваюцца прыдаткавыя карані. Новыя парасткі на чаранках развіваюцца з пазушных пупышак. Так размнажаюцца вінаград, агрэст.
Каранёвымі чаранкамі размнажаюць расліны, здольныя хутка ўтвараць прыдаткавыя пупышкі на каранях (напрыклад, маліна, вішня, сліва). Для атрымання каранёвых чаранкоў зразаюць участкі бакавых каранёў даўжынёй да 20 см. Падрыхтоўваць чаранкі лепш за ўсё восенню. Зімой іх захоўваюць у пяску, а вясной высаджваюць у парнікі. 3 прыдаткавых пупышак, якія ўтвараюцца на каранёвых чаранках, развіваюцца новыя расліны.
Ліставымі чаранкамі (лістамі або нават іх кавалачкамі) здольныя размнажацца нямногія расліны (бягоніі, узамбарскія фіялкі). Ліст зразаюць з чаранком і змяшчаюць у парнічок, паклаўшы ніжні бок пласцінкі на вільготны пясок. Буйныя жылкі пераразаюць, што пас-
карае фарміраванне ў гэтых месцах прыдаткавых каранёў і пупышак.
Некаторыя расліны дрэнна ўкараняюцца пры аддзяленні чаранкоў ад мацярынскага арганізма. Іх размнажаюць парасткамі. ГІры гэтым галінкі раслін нагінаюць і засыпаюць зямлёй, пакідаючы на паверхні толькі верхнюю частку парастка. Пры дастатковым увільгатненні глебы на ўчастку галінкі, засыпанай зямлёй, развіваюцца прыдаткавыя карані. Аддзяліўшы парастак, які ўкараніўся ад мацярынскай расліны, яго перасаджваюць на іншае месца. Парасткамі размнажаюць агрэст, вінаград, фікус.
Часам дэкаратыўныя шматгадовыя расліны штучна размнажаюць дзяленнем кустоў (піён, флёкс). Іх дзеляць вясной або ў другой палове лета. Асобныя часткі прыжываюцца на новым месцы і разрастаюцца ў самастойныя расліны.
Прышчэпкай называюць штучнае зрошчванне часткі (чаранка, пупышкі) адной расліны з парасткам другой. Расліна, якую прышчэпліваюць, называецца прышчэпкай, а тую, да якой прышчэпліваюць, — прыійчэпай. Прышчэпка не ўтварае ўласных каранёў, а атрымлівае ваду і неарганічныя солі з каранёў прышчэпы, а яна, у сваю чаргу, атрымлівае з прышчэпка арганічныя рэчывы. Прышчэпкі выкарыстоўваюць у асноўным у пладовых дрэў, якія з цяжкасцю даюць прыдаткавыя карані, а пры размнажэнні насеннем не ўзнаўляюць адзінкі гатунку мацярынскай расліны.
Практыка выпрацавала шмат розных спосабаў прышчэпкі. Прышчэпка вочкам, або акуліроўка, прымяняецца найбольш шырока. Яна заключаецца ў тым, што робіцца Т-падобны надрэз, краі кары асцярожна адгінаюць і за кару ўстаўляюць вочка, г.зн. пупышку з невялікім кавалачкам драўніны. Месца прышчэпкі абвязваюць мачалам і абмазваюць садовым варам. Акуліроўку праводзяць вясной і летам, да таго ж летам — спячай пупышкай.
Даволі распаўсюджаны спосаб прышчэпкі — капуліроўка. У гэтым выпадку прышчэпак і прышчэпа павін-
ны быць аднолькавай таўшчыні. Аднагадовыя чаранкі для прышчэпкі наразаюць восенню, захоўваюць у халодным месцы і прышчэпліваюць ранняй вясной. Зрэзы робяць коса. Прыклаўшы прышчэпак да прышчэпы абвязваюць гэта месца мачалам і абмазваюць садовым варам.
Калі прышчэпак болып тонкі, чым прышчэпа, прышчэпліванне робяць у расшчэп, рассоўваючы папярочны зрэз прышчэпы і поўнасцю або часткова ўстаўляючы ў яго прышчэпак, які з двух бакоў коса зразаецца.