Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Эпідэрміс утвараецца з першаснай мерыстэмы. 3 другаснай мерыстэмы (коркаўтвараючай) фарміруецца корак. Яго клеткі таблітчастыя, шчыльна прылягаюць адна да другой, іх пратапласты адміраюць, а абалонкі насычаюцца рэчывам, якое не змочваецца вадой. Аднак у некаторых месцах у корку фарміруюцца міжклетнікі, клеткі пачынаюць рыхла размяшчацца. Так утвараюцца сачыўкі. Праз вусцейкі і сачыўкі ажыццяўляецца газаабмен. Клеткі механічных тканак (валокны, камяністыя клеткі) з адмерлым пратапластам і моцна патоўшчанай абалонкай надаюць шчыльнасць органам расліны.
Такім чынам, вышэйшыя расліны складаюцца з органаў, яны, у сваю чаргу, — з тканак, а тканкі — з клетак.
Адны тканкі па паходжанні першасныя, другія, што ўтвараюцца з другасных мерыстэм, — другасныя. У целе расліны ёсць і выдзяляльныя тканкі, у якіх ізалююцца шкодныя для іншых тканак рэчывы.
Правяраем сябе
1. Якія групы клетак называюцца тканкамі?
2. Якія тканкі з’яўляюцца першаснымі?
3. Якія тканкі называюцца другаснымі?
§ 4. Агульны план будовы і жыцця кветкавай расліны
Мы ўжо ведаем, што на нашай планеце вялікай разнастайнасці дасягнулі кветкавыя расліны, якія максімальна прыстасаваліся да ўмоў пражывання на сушы. Многія кветкавыя пражываюць у водным асяроддзі.
Як па знешнім выглядзе вылучыць кветкавую расліну сярод шматаблічча расліннага свету? Вучоныя ў цяперашні час усе расліны падзяляюць на дзве групы: ніжэйшыя і вышэйшыя расліны.
Арганізм вышэйшай расліны не мае спецыяльных частак свайго цела, з якіх адны адказвалі б за паглынанне з вады мінеральных солей, другія — за паглынанне вуглякіслага газу, светлавой энергіі і ажыццяўленне фотасінтэзу.
Большасць ніжэйшых раслін — гэта насельнікі воднага асяроддзя, іх цела называецца слаявішчам. Яно не можа забяспечыць выжыванне раслін ва ўмовах сушы, якія зменьваюцца.
На сушы пануюць вышэйшыя расліны. Іх цела складаецца з органаў. Кожны орган адрозніваецца адзін ад другога не толькі знешняй формай, але і ўнутранай будовай. Большасць вышэйшых раслін маюць вегетатыўныя органы — корань, парастак і яго часткі — сцябло, ліст, пупышкі (зачаткавыя парасткі). Вегетатыўныя органы забяспечваюць жыўленне расліннага арганізма. Корань пастаўляе ваду і мінеральныя солі. Парастак паглынае сваімі лістамі вуглякіслы газ і сонечныя прамяні. Лісты — гэта асноўныя фотасінтэзуючыя органы.
Акрамя вегетатыўных, вышэйшыя расліны маюць рэпрадуктыўныя органы (іх часта называюць генератыўнымі). Дзякуючы ім вышэйшыя расліны размнажаюцца. У розных груп раслін гэтыя органы маюць разнастайную форму і будову.
Вышэйшыя расліны, у якіх у якасці рэпрадуктыўных органаў выступаюць кветкі, называюцца кветкавы-
кветка
ліст
сцябло
карані
Мал. 6. Агульны план будовы кветкавай расліны
мі (мал. 6). У гэтай групы раслін на парастках могуць развівацца кветкі, з якіх затым утвараюцца плады і насенне.
Кветкавыя расліны адрозніваюцца паміж сабой формай лістоў, сцёблаў, асаблівасцямі будовы кветак, суквеццяў, пладоў, іх афарбоўкай. Але, як бы значна ні адрозніваліся кветкавыя расліны, іх можна падзяліць на асобныя групы па знешнім выглядзе: дрэўныя, напаўдрэўныя і травяністыя.
Кветкавыя расліны рассяваюцца насеннем, з якога вырастаюць новыя расліны. Яны растуць, павялічваецца колькасць іх лістоў, сцёблаў, аб’ём каранёвай сістэмы. Усё гэта адбываецца дзякуючы павелічэнню колькасці клетак у целе расліны. На пэўным этапе расліна фарміруе кветкі, плады. Але настае час, калі расліна старэе і перастае пладаносіць. Праходзіць яшчэ крыху часу, і яна памірае. Перыяд, за які з насення развіва-
ецца дарослая расліна і затым памірае, называецца цыклам развіцця.
Як жыве кветкавая расліна? Асновай яе існавання з’яўляецца абмен рэчываў. Існуе знешні абмен — паглынанне і выдзяленне рэчываў і ўнутраны, калі адбываюцца розныя пераўтварэнні рэчываў у клетцы.
Унутраны абмен рэчываў складаецца з двух узаемасупрацьлеглых працэсаў — асіміляцыі і дысіміляцыі. Асіміляцыя — утварэнне з простых рэчываў больш складаных, для яе патрэбна энергія. Дысіміляцыя — распад складаных рэчываў, з якіх складаецца цела расліны, да найпрасцейшых. Пры гэтым энергія вызваляецца. Асіміляцыя і дысіміляцыя з’яўляюцца ўзаемазвязанымі працэсамі абмену рэчываў і энергіі. Найважнейшы асіміляцыйны працэс у раслін — фотасінтэз, а дысіміляцыйны — дыханне.
У зялёным лісце на святле з вуглякіслага газу і вады ўтвараецца крухмал. Яго малекулы даволі вялікія. У цемры малекула крухмалу разбураецца на рэчыва з больш дробнымі малекуламі. Гэта рэчыва добра раствараецца ў вадзе. Яно транспартуецца ў тую частку расліны, дзе выкарыстоўваецца або для дыхання, або назапашваецца, зноў ператвараючыся ў крухмал (напрыклад, у клубнях).
Фотасінтэзуе толькі зялёная надземная частка расліны (лісты, маладыя сцёблы), дыхаюць як надземная, так і падземная (карані) часткі рас.ііны.
Пры дыханні звычайна паглынаецца кісларод і выдзяляецца вуглякіслы газ. Калі пры фотасінтэзе з атамаў вугляроду і вуглякіслага газу збіраецца вугляродны “шкілет” больш складаных малекул, то пры дыханні ён разбураецца, утвараецца вуглякіслы газ і выдзяляецца патрэбная для жыццядзейнасці энергія. Дзякуючы перавазе фотасінтэзу над дыханнем зялёныя расліны забяспечваюць нашу планету арганічным рэчывам.
Для жыўлення раслін неабходны таксама вада і мінеральныя солі, якія надземным органам пастаўляе корань.
1. Як называюцца вегетатыўныя органы кветкавай расліны?
2. Якія органы называюцца генератыўнымі?
3. Што такое абмен рэчываў?
4. Што такое фотасінтэз, дзе ён адбываецца?
5. Што такое дыханне?
6. Што такое рост?
7. Што такое развіццё?
8. Чым адрозніваецца асіміляцыя ад дысіміляцыі?
МІНЕРАЛЬНАЕ ЖЫЎЛЕНН Е I ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЕ РАСЛШЫ
§ 5. Каранёвае жыўленне раслін. Корань — галоўны вегетатыўны орган
Мы ўжо адзначалі, што галоўнымі вегетатыўнымі органамі з’яўляюцца корань і парастак. Акуратпа выдалім з глебы невялікую расліну. Мы ўбачым, што яе карані моцна галінуюцца, маюць радыяльную сіметрыю, на іх паверхні адсутнічае лісце (нават відазмененае). Дзякуючы галінаванню карані трывала ўмацоўваюць расліны ў глебе.
Правядзём невялікі дослед. Паліўшы ў вазончыку пакаёвую расліну бальзаміну цёплай вадой, зрэжам яе па вышыні 2—3 см над узроўнем глебы. На пянёк нал дзенем гумавую трубку,
Мал. 7. Дослед, які даказвае каранёвы ціек (выдзяленне пасакі)
злучаную з шклянон (мал. 7). Праз некаторы час мы заўважым, што ў шкляной трубцы з’явілася вадкасць (пасака). Колькасць яе павялічваецца. Яшчэ крыху — і з шкляной трубкі мы можам перанесці некалькі кропель пасакі на прадметнае шкло. Награваючы яго ў полымі спіртоўкі, мы заўважым, што пасля выпарвання вады застаецца сухое рэчыва.
У асноўным гэта мінеральныя рэчывы. У далейшым, напальваючы прадметнае шкло, мы заўважым апальванне сухога рэчыва, і ў выніку на ім застануцца толькі мінеральныя солі.
На працягу даволі доўгага часу корань будзе выдзяляць пасаку. Мы вядзём размову аб каранёвым ціску, дзякуючы якому вада з растворанымі ў ёй рэчывамі падаецца ў надземную частку расліны. Каб выканаць гэту важную работу, кораню неабходна энергія, якая выдзяляецца ў выніку дыхання. У адтуліну корка ўстаўляем невялікую расліну (напрыклад, праростак гарбуза, сланечніка) так, каб корань знаходзіўся ў прабірцы над падфарбаваным растворам. Расліну замацоўваем у адтуліне кавалачкам ваты. Праз непрацяглы час афарбоўка раствору стане жоўтай.
Калі замест раствору крэзолу наліць вапняковую або барытавую ваду, мы будзем назіраць яе памутненне. Гэта таксама даказвае, што корань дыхае. Ён паглынае кісларод і выдзяляе вуглякіслы газ.
Мал. 8. Тып каранёў:
1 — галоўны; 2 — прыдаткавыя; 3 — бакавыя
Сукупнасць усіх каранёў расліны называецца кара нёвай сістэмай (мал. 8). Мы назіралі, як прарастае семя. Першым ідзе ў рост карэньчык зародка, з якога развіваецца галоўны корань. Ён галінуецца, утвараючы бакавыя карані. Корань расце верхавінкай. Калі абрэзаць кончык кораня — яго верхавінку, рост кораня ў даўжыню перапыніцца. У яго ўтвараецца шмат бакавых каранёў.
Гэты прыём шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы з мэтай фарміравання болып магутнай каранёвай сістэмы.
Такім чынам, корань замацоўвае расліну ў глебе і забяспечвае яе вадой, элементамі мінеральнага жыўлення. Гэта асноўныя функцыі кораня. Пра яго іншыя функцыі мы даведаемся пазней.
Правяраем, сябе
1. Дайце азначэнне кораня.
2. Апішыце доследы, якія даказваюць, што менавіта корань забяспечвае расліну вадой і мінеральнымі рэчывамі.
3. Як даказаць, што карані дыхаюць?
4. Якія тыпы каранёў вам вядомы?
§ 6. Рост кораня. Унутраная будова кораня
Рост кораня ў даўжыню адбываецца за кошт дзялення клетак яго верхавінкавай утваральнай тканкі, якая складае кончык кораня. Утвораныя тут клеткі затым ператвараюцца ў розныя тканкі. Чым далей яны ад кораня, тым болып спецыялізаваныя.
Выдзяляюць некалькі зон растучага кораня (мал. 9)'.
бакавы корань
Man,. 9. Зоны кораня:
1 — зона дзялення; 2 — зона росту; 3 — зона паглынання;
4 — зона правядзення (галінавання)
• зона дзялення, або конус нарастання, прыкрыты каранёвым чэхлікам;
• зона расцяжэння клетак (гэтыя ўчасткі часта называюць зонай росту, таму што тут адбываецца рост кораня ў даўжыню;
• зона паглынання, або зона каранёвых валаскоў;
• зона правядзення, або галінавання.
Верхавінка кораня пакрыта клеткамі, якія абараняюць яго ад пашкоджання часцінкамі глебы. Гэта каранёвы чэхлік, даўжыня акога звычайна менш за 1 мм. Яго клеткі размешчаны рыхла, яны танкасценныя, лёгка аслізняюцца. Пры праходжанні кораня праз глебу гэтыя клеткі паступова сціраюцца і замяняюцца новымі. Таму кончык кораня ўвесь час застаецца абароненым.
Пад каранёвым чэхлікам размешчана зона клетак утваральнай тканкі, якія дзеляцца. Пасля фарміравання тут яны звычайна інтэнсіўна растуць і выцягваюцца ўздоўж восі кораня. Гэта — зона расцяжэння, над якой пачынаецца зона паглынання, або зона каранёвых валаскоў. Вялікую ролю ў працэсе паглынання адыгрываюць тыя з іх, што маюць даўжыню не болей як 10 мм. Кожны каранёвы валасок уяўляе сабою выраст паверхневай клеткі кораня, а яго поласць — працяг поласці клеткі. Дзякуючы наяўнасці каранёвых валаскоў усмоктвальная паверхня кораня павялічваецца прыблізна ў 20 разоў. Тыя з іх, што адмерлі, па меры росту кораня замяняюцца новымі. Паміж зонай усмоктвання і асновай сцябла знаходзіцца найбольшая па працягласці зона правядзення (галінавання). У ёй фарміруюцца бакавыя карані.