• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Пажыўныя рэчывы ў насенні знаходзяцца ў розных суадносінах. Так, у зярноўкі пшаніцы шмат крухмалу, насенні бабовых — вялікая колькасць бялкоў, у сланечніка — тлушчаў. У склад насення ўваходзяць і мінеральныя рэчывы, і вада. У сухім насенні вады каля 5— 14 %, мінеральных рэчываў — 2—4 %.
    У спрыяльных умовах, пасля перыяду спакою, семя прарастае. Для гэтага неабходна вада, паветра і цяпло. Вада пранікае пад скурку семя праз маленькую адтуліну — семяўваход, у выніку чаго яно набракае. Набраклае семя, якое не ўзышло, гніе, а ўзышоўшае — прарастае. Патрэба ў вадзе для набракання ў першую чаргу залежыць ад саставу семя. Багатыя тлушчамі паг-
    Man. 43. Праросткі:
    A — фасолі; Б — гароху; В — пшаніцы; Г — цыбулі.
    1 — семядолі; 2 — сапраўдныя лісты; 3 — галоўны корань;
    4 — бакавыя карані; 5 — прыдаткавыя карані
    лынаюць 40 % вады, крухмалам — 50—70 %, семя з вялікай колькасцю бялкоў — каля 90 % вады.
    ГІры спрыяльнай тэмпературы і доступе кіслароду рэчывы-ферменты ператвараюць нерастваральныя пажыў-
    ныя рэчывы ў растваральныя, даступныя для зародка. Першым рухаецца ў рост карэньчык, ён паглыбляецца, добра галінуецца і пранікае ўсё глыбей у глебу.
    Услед за карэньчыкам пачынае нарастаць сцяблінка. Пупышачка выносіцца на паверхню глебы, з’яўляецца маладое зялёнае лісце. У выніку прарастання семя фарміруецца прыростак. Гэта даччын спарафіт, які развіваецца з зародка і захоўвае структуру семя.
    Калі семядолі выносяцца над глебай (фасоль, гарбуз, цыбуля), такі тып прарастання называецца надземным. У гароха, дуба, пшаніцы семядолі пры прарастанні застаюцца пад зямлёй. Такі тып прарастання называецца падземным (мал. 43).
    У перыяд спакою дыханне семя вельмі слабае. Пры прарастанні яно рэзка ўзмацняецца і патрэба ў кіслародзе ўзрастае. Прарастаючае семя паглынае кісларод і выдзяляе вуглякіслы газ, г.зн. дыхае. Семя дыхае днём і ноччу. У час дыхання выдзяляецца цяпло і вільгаць, якія назапашваюцца вакол семя і садзейнічаюць больш энергічнаму дыханню.
    Пры захаванні зерня паветра ў яго шчыльным насыпу застойваецца, а вільгаць выпараецца вельмі слаба або зусім не выпараецца. Цяпло з насыпу таксама амаль не рассейваецца. Пры недастатковым праветрыванні тэмпература зерня можа нарастаць незвычайна хутка — зерне самасаграваецца, зародкі гінуць. Таму насенне неабходна прыбіраць на захоўванне сухім.
    1.	Дайце азначэнне семя.
    2.	Якая галоўная частка ў семені?
    3.	Якая будова семя двухдольнага, аднадольнага?
    4.	Якія ўмовы прарастання семя?
    5.	Што такое праростак?
    6.	Як правільна захоўваць насенне, рыхтаваць яго да па-
    севу, высяваць?
    ЦАРСТВА РАСЛІНЫ НІЖЭЙШЫЯ РАСЛІНЫ
    §	19. Водарасці
    Агульная характарыстыка водарасцей, іх разнастайнасць. Першыя расліны, якія шмат мільёнаў гадоў таму з’явіліся ў марской вадзе нашай планеты, былі водарасці.
    Водарасці — проста ўстроеныя, або ніжэйшыя, расліны, паколькі ў іх адсутнічаюць карані, сцёблы, лісты. Цела іх носіць назву слаявішча, або талом. Жывуць водарасці ў прэснай і марской вадзе, іх можна знайсці ў глебе, на кары дрэў.
    Слаявішча водарасцей можа быць аднаклетачным, каланіяльным, ніткаватым, кусцістым. Клетка пакрыта абалонкай, пад якой знаходзяцца цытаплазма, адно або некалькі ядраў, адзін або некалькі хларапластаў, вакуоля з клетачным сокам. Асноўным пігментам хларапластаў з’яўляецца зялёны хларафіл. Акрамя яго, у хларапластах могуць прысутнічаць і іншыя пігменты, якія надаюць водарасцям бурую, жоўтую, чырвоную, рудую афарбоўку. Найболып вядомыя аддзелы — Зялёныя, Дыятомавыя, Бурыя і Чырвоныя водарасці.
    Водарасці не маюць каранёў, таму ваду і раствораныя ў ёй рэчывы паглынаюць паверхняй свайго цела, або слаявішчам.
    Размнажэнне водарасцей. Размнажаюцца водарасці бясполым і палавым спосабамі. Бясполае размнажэнне адбываецца дзяленнем клеткі або калоніі, часткамі слаявішча, спецыяльнымі клеткамі. Такое размнажэнне звычайна называецца вегетатыўнььм.
    Часта пры бясполым размнажэнні ў вегетатыўных клетках або спецыяльных клетках — спарангіях фарміруюцца споры. Пры гэтым пратапласт дзеліцца кратна на 2, 4, 8 і г.д. клетак. Споры, якія маюць жгуцікі, рухомыя і называюцца зааспорамі. Споры служаць для рассялення і размнажэння водарасцей. Прарастаючы, яны ўтвараюць слаявішча. Расліна, на якой утвараюцца споры, носіць назву спарафіт (ад грэч. phyton — расліна). Гаметафітам з’яўляецца расліна, дзе ўтвараюцца гаметы.
    Палавое размнажэнне водарасцей адбываецца пры дапамозе мужчынскай і жаночай палавых клетак — гамет. У выніку зліцця гамет утвараецца зігота, а з яе вырастае новая расліна.
    У жыццёвым цыкле шмат якіх водарасцей спарафіт і гаметафіт чаргуюцца.
    Раздзел батанікі, які вывучае водарасці, носіць назву альгалогія (ад лац. alga — водарасці і -логія).
    Правяраем сябе
    1.	Чаму водарасці адносяць да ніжэйшых раслін?
    2.	Якімі бываюць слаявішчы водарасцей?
    3.	Якую будову мае клетка водарасцей?
    4.	Якія спосабы размнажэння характэрныя для водарасцей? Як адбываецца іх вегетатыўнае размнажэнне?
    5.	Як адбываецца бясполае размнажэнне?
    6.	Як адбываецца палавы працэс водарасцей?
    §	20. Аддзел Зялёныя водарасці
    Разнастайнасць зялёных водарасцей. На Зямлі налічваецца не менш за 15 тыс. відаў зялёных водарасцей. Цела, або слаявішча, іх можа быць аднаклетачным, каланіяльным, нітк.шатым, пласціністым. Ад іншых водарас-
    сшрагіра	кладафора
    Мал. 44. Зялёныя водарасці цей адрозніваюцца пігментамі, якія знаходзяцца ў хларапластах і надаюць ім зялёную афарбоўку. На Беларусі шырока распаўсюджаны хламідаманада, хларакок, хларэла, вальвокс, улотрыкс, спірагіра, кладафора (mojl 44).
    Аднаклетачныя зялёныя водарасці. Летам вада невялікіх вадаёмаў часта бывае афарбаваная ў зялёны колер. Пад мікраскопам у ёй лёгка выявіць аднаклетачную водарасць хламідаманаду. На пярэдняй частцы авальнай клеткі знаходзяцца два жгуцікі, з дапамогай якіх яна перамяшчаецца. Пад абалонкай у цытаплазме размяшчаецца чашападобны хларапласт з пірэноідам. Пірэноід уяўляе сабой бялковае цельца, вакол якога адкладваецца прадукт фотасінтэзу — крухмал.
    Мал. 45. Будова і размнажэнне хламідаманады
    Ядро з ядзеркам займае цэнтр клеткі. У пярэдняй частцы клеткі ёсць дзве скарачальныя вакуолі. 3 іх дапамогай клетка рэгулюе колькасць вады і раствораных рэчываў. Каля асновы жгуцікаў прыкметна светаадчувальнае вочка — стыгма. Яна садзейнічае перамяшчэнню хламідаманады ў найбольш спрыяльныя для жыцця слаі вады (мал. 45).
    Размнажаецца хламідаманада бясполым і палавым спосабам. Пры бясполым размнажэнні змесціва клеткі дзеліцца з утварэннем 2—8 зааспор.
    Палавы працэс адбываецца пры дапамозе мужчынскіх і жаночых палавых клетак — гамет.
    Хларэла жыве ў вадзе або на сырой глебе. Ад хламідаманады адрозніваецца адсутнасцю жгуцікаў, стыгмы, скарачальных вакуолей. Яе культывуюць для атрымання кармавога бялку. Хларэла выкарыстоўваецца для ачысткі сцёкавых вод, паляпшэння саставу паветра ў падводных лодках, касмічных караблях.
    Ніткаватыя зялёныя водарасці. Гэты від водарасцей шырока распаўсюджаны ў прэсных водах. Адны з іх плаваюць на паверхні вады ў выглядзе “ціны”, іншыя прымацоўваюцца да грунту пры дапамозе спецыяльнай клеткі — рызоіда.
    Мал. 46. Будова і цыкл развіцця улотрыксу
    У ручаях і рэках з хуткім цячэннем расце улотрыкс. Яго ніці на падводных камянях, карчагах утрымліваюцца рызоідам. Ніць складаецца з аднолькавых кароткіх цыліндрычных клетак, пад абалонкай у якіх знаходзіцца цытаплазма з ядром. Ад іншых водарасцей адрозніваецца хларапластам у выглядзе шырокага кольца (мал. 46).
    Размнажаецца вегетатыўна шляхам адрывання часткі ніці. У выніку бясполага размнажэння ўтвараюцца чатырохжгуцікавыя зааспоры. Палавы працэс адбываецца пры дапамозе дзвюх жгуцікавых гамет. Пасля іх зліцця фарміруецца зігота, якая ператвараецца ў аднаклетачны спарафіт. Да грунту ён прымацоўваецца рызоідам (мал. 46).
    Спірагіра ў выглядзе “ціны” плавае на паверхні вады. Сваю назву атрымала ад грэчаскага “spira” — спіраль і “giras” — звілісты. Хларапласт у яе стужкападобны і спіральна закручаны каля абалонкі клеткі.
    Ніткаватыя водарасці выкарыстоўваюцца для атрымання паперы, арганічнага ўгнаення.
    У тых выпадках, калі яны пачынаюць хутка размнажацца, у вадаёме адзначаюць павелічэнне колькасці арганічнага рэчыва. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для гніласных бактэрый, таму неабходны кантроль за назапашваннем біямасы такіх водарасцей.
    У зялёных водарасцей і вышэйшых раслін аднолькавыя фотасінтэзуючыя пігменты, таму іх лічаць продкамі вышэйшых раслін.
    Правяраем сябе
    I
    1.	Якія зялёныя водарасці сустракаюцца ў вадаёмах Беларусі?
    2.	Якую будову мае хламідаманада?
    3.	Ахарактарызуйце спосабы размнажэння хламідаманады.
    4.	Якую будову мае улотрыкс?
    5.	Якія спосабы размнажэння характэрныя для улотрьп су? Ахарактарызуйце іх.
    § 21. Аддзелы Дыятомавыя, Бурыя і Чырвоныя водарасці
    Дыятомавыя водарасці. Да дыятомавых адносяцца мікраскапічныя аднаклетачныя і каланіяльныя водарасці (мал. 47). Распаўсюджаны яны ў морах, прэсных вадаёмах, на сырой глебе. Асаблівасцю будовы іх клеткі з’яўляецца тое, што з паверхні яна пакрытая своеасаблівым панцырам з дзвюх палавінак — вялікай і меншай. Болыпая накладваецца на меншую як накрыўка ў скрынцы. Панцыр складаецца з крэменязёму, таму для сувязі з навакольным асяроддзем у ім ёсць адтуліны-поры. Акрамя зялёнага, у клетцы прысутнічае буры пігмент, які надае водарасцям бурую афарбоўку. У працэсе фотасінтэзу клетка назапашвае шмат пажыўных рэчываў, таму дыятомавыя водарасці з’яўляюцца каштоўным кормам для жывёл, што насяляюць вадаёмы. Во-
    Мал. 47. Дыятомавыя водарасці
    бразна іх называюць “пашай мораў”. Размнажаюцца вегетатыўна і палавым шляхам. 3 адмерлых дыятомавых водарасцей на дне вадаёмаў утвараецца сапрапель, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, прамысловасці, а таксама ўжываецца ў якасці ўгнаення.
    Бурыя водарасці. Гэта макраскапічныя марскія водарасці. Некаторыя з іх дасягаюць 60 м у даўжыню. Афарбоўка слаявішча жаўтавата-бурая, паколькі ў іх пераважаюць жоўтыя і бурыя пігменты (мал. 48). У выніку фотасінтэзу ўтвараюцца пажыўныя рэчывы, ламінарын, цукраспірт. Да грунту прымацоўваюцца рызоідамі. Слаявішча ў адных у выглядзе разгалінаваных ніцей, у іншых — кусцістае, стужкападобнае. Па вонкавым выглядзе і ўнутранай будове некаторыя з іх нагадваюць вышэйшыя расліны. Бурыя водарасці ўтвараюць зараснікі ў прыбярэжных частках мора да глыбіні 100 м. Для большасці з іх характэрна чаргаванне бясполага і палавога пакаленняў.