Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
6. Знайдзіце на прэпараце стрыжань. Якой тканкай ён утвораны?
7. Зарысуйце схему будовы сцябла на папярочным зрэзе. Пазначце тканкі.
8. Разгледзьце спіл дрэвавага сцябла. Знайдзіце гадавыя кольцы. Вызначце ўзрост гэтага сцябла.
9. Растлумачце, чаму таўшчыня кольцаў розная.
10. Зрабіце выснову пра рост сцябла ў таўшчыню і яго ўзрост.
Лабараторная работа № 10
Вывучэнне будовы клубня бульбы
Матэрыялы і абсталяванне: клубні бульбы, раствор Люголя, скальпель, прэпаравальныя іголкі, піпетка, лупы.
Ход работы
1. Разгледзьце знешнюю будову клубня бульбы.
2. Знайдзіце на яго паверхні верхавінкавую і пазухавую пупышкі (вочкі), рубцы ад лістоў (броўкі) і рубец ад аддзеленага сталона.
3. Разрэжце клубень на дзве часткі.
4. На зрэз клубня капніце раствор Люголя. Як змянілася афарбоўка зрэзу клубня? Якія рэчывы назапашваюцца ў клубні?
5. Зарысуйце знешні выгляд клубня і пазначце яго часткі.
6. Разгледзьце з дапамогай лупы папярочны зрэз клубня. Знайдзіце асяродак, камбій. Якая ў клубня покрыўная тканка?
7. Зарысуйце схему ўнутранай будовы клубня. Зрабіце абазначэнні.
Лабараторная работа № 11
Вывучэнне будовы кветкі
Матэрыялы і абспіаляванне: жывыя або фіксаваныя кветкі, прэпаравальныя іголкі, лупы, чашкі Петры.
Ход работы
1. Разгледзьце кветку. Знайдзіце восевыя і бакавыя элементарныя органы.
2. Расчляніце кветку на элементы і разгледзьце іх.
3. Вызначце тып кветкі: правільны або няправільны, тып калякветніка, яе пол. Складзіце формулу кветкі.
4. Разгледзьце будову тычынкі і песціка.
5. Зарысуйце кветку і пазначце ўсе яе часткі.
Лабараторная работа № 12
Азнаямленне з рознымі відамі суквеццяў
Матэрыял: гербарый “Суквецці”.
Ход работы
1. Разгледзьце прапанаваныя суквецці.
2. Знайдзіце галоўныя і бакавыя восі.
3. Раздзяліце ўсе суквецці на простыя і складаныя.
4. Вызначце тып суквецця.
5. Зарысуйце схемы суквеццяў прапанаваных вам раслін.
Лабараторная работа № 13
Будова насення аднаі двухдольных раслін
Матэрыялы і абсталяванне: набраклае насенне фасолі і зярняўкі пшаніцы; скальпель, прадметнае шкло, лупа.
Ход работы
1. Разгледзьце знешнюю будову насення фасолі і зярнявак пшаніцы.
2. Здыміце лупіну з семя фасолі і асцярожна раскрыйце семядолі. Разрэжце акуратна зярняўку на дзве паловы.
3. Параўноўваючы будову насення, адзначце, дзе размешчаны зародак і пажыўная тканка.
4. Разгледзьце пад лупай зародак у фасолі і ў зярняўцы, якія адрозненні ў іх будове?
5. Зарысуйце адпрэпараванае насенне.
6. Пазначце ўсе часткі насення.
Лабараторная работа № 14
Арганічныя і неарганічныя рэчывы насення
Матэрыялы і абсталяванне: здробненае насенне пшаніцы (мука), насенне сланечніка, фільтравальная папера, марля, спіртоўка, рэактыў Люголя, хімічныя шкляначкі, мерная прабірка, кавалачак фольгі, пінцэт.
Ход работы
1. Змясціце ў хімічную шкляначку прыкладна 5 г мукі і заліце 5 мл вады (цёплай). Перамяшайце шкляной лапатачкай. Атрыманую цестападобную масу загарніце ў марлю і шмат разоў прамыйце цёплай вадой, збіраючы прамывальныя воды.
2. У прамывальную ваду ўнясіце 2—3 кроплі Люголя. Якая яе афарбоўка?
3. Разгарніце марлю. Як змянілася цестападобная маса? Ці можна з яе прыгатаваць клейстар?
4. Семя сланечніку пакладзіце на кавалачак фільтравальнай паперы. Націсніце на семя пінцэтам. Адзначце з’яўленне тлустай плямы.
5. Трохі мукі змясціце на кавалачак (лепш на невялікую палоску) фольгі. Замацаваўшы адзін канец фольгі ў пінцэце, унясіце яе ў полымя спіртоўкі. Назірайце абвугліванне і азаленне мукі.
Зрабіце высновы, якія рэчывы ўваходзяць у састаў семя?
Лабараторная работа № 15
Вывучэнне разнастайнасці пладоў
Матэрыялы і абсталяванне: набор сухіх і сакавітых пладоў, лупа, лязо.
Ход работы
1. Разгледзьце калекцыю пладоў і раздзяліце іх: а) на сакавітыя і сухія; б) аднаі шматнасенныя; в) якія раскрываюцца і якія не раскрываюцца.
2. Разрэжце плады тамата, слівы. Вызначце часткі плода. Зарысуйце плады ў разрэзе і пазначце іх часткі.
3. Вызначце асноўныя тыпы пладоў і іх назвы. Запоўніце табліцу:
Назва плода
Від расліны
Лабараторная работа № 16
Вывучэнне праростка (будовы) двухдольных і аднадольных
Матэрыялы і абсталяванне: 2—5-дзённыя праросткі гароху, фасолі, 2—5-дзённыя праросткі гароху, фасолі, пшаніцы, цыбулі (можна і іншых відаў), посуд для прарошчвання насення, лупы, прэпаравальныя іголкі.
Ход работы
1. Разгледзьце насенне, якое прарастае, не вымаючы яго з глебы.
2. Разгледзьце праросткі.
3. Адзначце, якія каранёвыя сістэмы ў вывучаемых праросткаў, дзе знаходзяцца семядолі.
4. Зарысуйце праросткі. Пазначце галоўны, бакавыя, прыдаткавыя карані, пупышачку, семядолі, сапраўдныя лісты.
Лабараторная работа № 17
Будова нітпкаватых зялёных водарасцей (спірагіра, улотрыкс)
Матэрыялы і абсталяванне: гатовы мікрапрэпарат або фіксаваныя водарасці спірагіры або улотрыксу, мікраскопы, піпеткі, фільтравальная папера, пінцэты, прэпаравальныя іголкі, прадметнае і покрыўнае шкло.
Ход работы
1. Калі гатовыя мікрапрэпараты адсутнічаюць, выкарыстайце фіксаваныя водарасці. Пінцэтам аддзяліце некалькі ніцей водарасці і змясціце на прадметнае шкло ў кроплю вады. Накрыйце покрыўным шклом і фільтравальнай паперай, вытрыце залішнюю ваду.
2. Разгледзьце водарасць пры малым і вялікім павелічэннях мікраскопа. Звярніце ўвагу на будову асобнай клеткі. Знайдзіце ў ёй абалонку, ядро, хларапласт, цытаплазму. У чым асаблівасці будовы хларапласту? Якое значэнне ён мае ў жыцці водарасцей?
3. Зарысуйце ў сшытак ніці водарасці і на асобнай клетцы падпішыце: а) абалонка; б) ядро; в) цытаплазма; г) хларапласт.
4. Калі на прэпараце можна ўбачыць палавы працэс — кан’югацыю, зарысуйце яго. Падпішыце: 1 — лесвічная кан’югацыя; 2 — зігота.
Лабараторная работа № 18
Вывучэнне знешняй будовы імху (зязюлін лён, сфагнум). Вывучэнне будовы ліставой пласцінкі сфагнуму пад мікраскопам
Матэрыял і абсталяванне: расліны зязюлінага льну (сфагнуму) з каробачкамі, прадметнае і покрыўнае шкло, мікраскопы, прэпаравальныя іголкі, пінцэты, чашкі Петры з вадой.
Ход работы
1. Разгледзьце знешні выгляд зязюлінага льну (сфагнуму) з каробачкамі. Знайдзіце сцябло, лісты, каробачку на ножцы, рызоіды, калі яны ёсць.
2. Зарысуйце знешні выгляд зязюлінага льну і падпішыце: 1 — сцябло; 2 — рызоіды; 3 — лісты; 4 — ножка; 5 — каробачка.
3. Пінцэтам аддзяліце ад парастка сфагнуму ліст і змясціце яго на прадметнае шкло ў кроплю вады. Накрыйце ліст покрыўным шклом і разгледзьце яго будову пры малым і вялікім павелічэннях мікраскопа. Што вы бачыце?
4. Зарысуйце ў сшытак будову ліста сфагнуму і падпішыце: 1 — ваданосныя (паветраносныя) клеткі; 2 — клеткі з хларапластамі (хларафіланосныя); 3 — адтуліны ў клетцы (поры).
Чаму сфагнум паглынае вялікую колькасць вады?
Лабараторная работа № 19
Будова папаратніку, дзеразы, хвашчу
Матэрыялы і абсталяванне: гербарый папаратніку з сорусамі, жывая расліна папаратніку з сорусамі, гатовыя прэпараты “Сорус папаратніку”, мікраскопы, прэпаравальныя іголкі, прадметнае і покрыўнае шкло, чашкі Петры з вадой, піпеткі.
Ход работы
1. Разгледзьце расліну папаратніку з сорусамі. Знайдзіце карэнішча, карані. Разгледзьце ліст папаратніку. Якія карані і лісты ў папаратніку?
2. На ніжнім баку ліста папаратніку знайдзіце цёмныя бугаркі. Што гэта такое?
3. На мікрапрэпараце разгледзьце будову соруса. Нарысуйце і падпішыце: 1 — сорус; 2 — спарангій; 3 — споры.
4. Параўнайце расліны папаратніку, веснавыя парасткі хвашчу палявога, дзеразы булавападобнай. Што агульнага ў будове іх падземных органаў? Чым адрозніваюцца іх лісты?
5. На мікрапрэпаратах разгледзьце будову каласкоў (падоўжны разрэз) дзеразы і хвашчу. Што агульнае ў будове каласкоў? Чым яны адрозніваюцца? Зарысуйце і падпішыце: 1 — вось каласка; 2 — спарафіл; 3 — спарангій.
Лабараторная работа № 20
Будова галінкі сасны з шышкамі жаночымі і мужчынскай
Матэрыялы і абсталяванне: галінка сасны з жаночымі шышкамі 1-га, 2-га і 3-га гадоў і мужчынскай шышкай (гербарый), пінцэты.
Ход работы
1. Разгледзьце галінку сасны з жаночымі і мужчынскай шышкамі. Знайдзіце падоўжаныя і пакарочаныя парасткі. Што знаходзіцца на пакарочаных парастках? Чаму ігліца сасны мае іголкападобную форму?
2. Знайдзіце жаночыя шышкі 1-га, 2-га, 3-га гадоў, мужчынскую шышку. Чым адрозніваецца мужчынская шышка ад жаночых? Чым і чаму адрозніваюцца жаночыя шышкі 1-га, 2-га, 3-га гадоў?
3. Разгледзьце спелую жаночую шышку. Адагніце лускавіны і пінцэтам дастаньце семя.
4. Разгледзьце семя з крылом. Якое значэнне ў жыцці сасны мае крыло?
5. Зарысуйце семя сасны і падпішыце: 1 — семя; 2 — крыло.
Лабараторная работа № 21
Будова грыба мукор
Матэрыялы і абсталяванне: мікрапрэпараты “Мукор”, прэпаравальныя іголкі, прадметнае шкло, чашкі Петры з вадой, мікраскопы, піпеткі.
Ход работы
1. Разгледзьце пры малым павелічэнні мікраскопа мікрапрэпарат “Мукор”.
2. Разгледзьце будову грыба, зарысуйце ў сшытак і падпішыце: 1 — грыбніца; 2 — спарангій; 3 — споры.
3. Пры адсутнасці гатовага прэпарата вырасціце грыб мукор у чашцы Петры.
4. Прэпаравальнай іголкай вазьміце невялікую частку грыбніцы з спарангіямі і змясціце на прадметнае шкло.
5. Разгледзьце грыб пры дапамозе мікраскопа. Што вы бачыце?
6. Дадайце да прэпарата кроплю вады. Што вы бачыце? Якое значэнне маюць споры ў жыцці грыба?
7. Зарысуйце ў сшытак і падпішыце.
Лабараторная работа № 22
Дзяленне лішайнікаў на групы па форме слаявішча
Матэрыялы і абсталяванне: калекцыі лішайнікаў.
Ход работы
1. Папярэдне настаўнік дае заданне вучням сабраць лішайнікі з кары дрэў і іншых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў месцах, дзе жывуць вучні, і прынесці іх на ўрок.
2. Усе лішайнікі з школьнай калекцыі, а таксама сабраныя вучнямі падзяліце на групы па форме слаявішча: 1—накіпныя; 2 — ліставатыя; 3 — кусцістыя.
3. Чым адрозніваюцца лішайнікі гэтых груп?
4. Які тып лішайнікаў пераважае ў зборах вучняў і чаму?
5. Чаму лішайнікі дрэнна растуць у гарадах?
ЗМЕСТ
Уводзіны 3
Агульны план будовы кветкавых раслін
§ 1. Клетачная будова расліннага арганізма 7
§ 2. Жыццядзейнасць расліннай клеткі.
Дзяленне і рост клеткі 13
§ 3. Раслінныя тканкі 16