• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Распаўсюджанне. Шматслойная абалонка, наяўнасць слізі вакол клетак ахоўваюць водарасці ад уздзеяння навакольнага асяроддзя. Яны жывуць у вадзе, на гле148
    калоніі настоку
    Мал. 75. Сіне-зялёныя водарасці
    бе, у глебе, на скалах, на снезе і лёдзе. Сіне-зялёныя водарасці выжываюць пры -83 °C у Антарктыдзе і +80 °C у гарачых крыніцах. Масавае размнажэнне водарасцей, якое выклікае “цвіценне” вады, з’яўляецца стыхійным бедствам для вадаёмаў, паколькі ў вадзе змяншаецца колькасць кіслароду і гінуць рыбы. Некаторыя сіне-зялёныя водарасці пасяляюцца ў іншых раслінах, уступаюць у сужыццё з грыбамі.
    Значэнне. У многіх відаў сіне-зялёных водарасцей выяў-лена здольнасць фіксаваць атмасферны азот. У краінах Усходу сіне-зялёныя водарасці (насток, спіруліна) выкарыстоўваюць у ежу. Сіне-зялёныя водарасці з’яўляюцца першапасяленцамі на новых асвойваемых тэрыторыях. 3 іх атрымліваюць лекавыя прэпараты і кармавыя дабаўкі.
    Правяраем сябе
    1.	У чым падабенства і адрозненні ў будове клетак, размнажэнні і спосабе жыцця сіне-зялёных водарасцей і бактэрый?
    2.	Якое значэнне маюць сіне-зялёныя водарасці ў прыродзе і для чалавека?
    ЦАРСТВА ГРЫБЫ
    § 40. Аддзел Грыбы
    Агульная характарыстыка. Грыбы шырока распаўсюджаны на Зямлі. Налічваецца не менш за 100 тыс. відаў грыбоў. Па неабмежаваным верхавінкавым росце, нерухомасці ў вегетатыўным стане, наяўнасці шчыльных клетачных сценак яны блізкія да раслін. У адрозненне ад раслін у іх адсутнічаюць хларапласты, таму жывяцца грыбы, як і жывёлы, гатовымі арганічнымі рэчывамі. Адны з іх з’яўляюцца сапрафітамі, або сапратрофамі, паколькі засвойваюць арганічныя рэшткі мёртвых целаў. Іншыя паразітуюць на жывых арганізмах. У клетачных сценках грыбоў прысутнічае хіцін, характэрны для покрываў насякомых, павукоў, ракаў. У выніку жыўлення назапашваецца не крухмал, а глікаген, як у жывёл. Прадуктам выдзялення з’яўляецца мачавіна.
    Характэрная адзнака грыбоў у тым, што вегетатыўнае цела іх прадстаўляецца грыбніцай, або міцэліем. Ён складаецца з разгалінаваных ніцей, або гіфаў. Грыбніца можа быць аднаклетачнай, але шмат’ядзернай. Пры дапамозе спецыяльных гіфаў міцэлію — рызоідаў грыб пранікае ў пажыўны субстрат. У грыбоў-паразітаў для здабывання пажыўных рэчываў з клеткі гаспадара служаць спецыяльныя грыбныя прысоскі-гаўсторыі. Асаблівасцю жыўлення грыбоў з’яўляецца здольнасць усмоктваць пажыўныя рэчывы ўсёй паверхняй грыбніцы. Шмат якія глебавыя грыбы жывуць у сімбіёзе (сужыцці) з вышэйшымі раслінамі.
    Размнажаюцца грыбы вегетатыўна (грыбніцай, пачкаваннем), бясполым шляхам — спорамі і палавым спосабам.
    Раздзел біялогіі, які вывучае грыбы, носіць назву мікалогія (ад грэч. tykes — грыб).
    Ніжэйшыя грыбы. Фітафтора. Мукор. Будова, размнажэнне, значэнне. Да ніжэйшых грыбоў адносяць хітрыдыяміцэты, ааміцэты, зігаміцэты. Грыбніца ў іх аднаклетачная шмат’ядзерная, галінуецца. У некаторых грыбоў-паразітаў грыбніца адсутнічае, а вегетатыўнае мікраскапічнае цела прадстаўлена камячкамі цытаплазмы. Пладовае цела ў ніжэйшых грыбоў не ўтвараецца. Такія ніжэйшыя грыбы, як рак бульбы, чорная ножка расады капусты, фітафтора бульбы і таматаў, з’яўляюцца вядомымі паразітамі, якія выклікаюць хваробы раслін.
    Небяспечным паразітам бульбы і таматаў з’яўляецца фітафтора. 3 сярэдзіны ліпеня ў залежнасці ад умоў надвор’я бульбоўнік нечакана за 3—4 дні чарнее. Даследаванні лістоў у лабараторыі пад мікраскопам сведчаць, што бульба пашкоджана фітафторай. 3 вусцейкаў ліста, якія знаходзяцца на ніжнім баку, бачныя спарангіяносьбіты — разгалінаваныя гіфы грыба. Яны на верхавінках нясуць спарангіі. У спарангіях знаходзіцца мноства спораў. На працягу кароткага часу яны разносяцца ветрам на вялікія адлегласці і заражаюць новыя расліны. У тканках ліста, сцёблах, клубнях знаходзіцца грыбніца. Яна высмоктвае з тканак расліны жыўленне, галінуецца. Клубні заражаюцца і пры захоўванні гніюць. Найбольш эфектыўная мера барацьбы з фітафторай — вывядзенне ўстойлівых да яе гатункаў. Акрамя таго, бульбяныя палеткі апрацоўваюць хімічнымі прэпаратамі, якія знішчаюць фітафтору.
    Шырока распаўсюджаны ў верхніх пластах глебы і часта селіцца на прадуктах грыб мукор. Вегетатыўнае цела яго — разгалінаваная грыбніца, ад якой вертыкальна ўверх адрастаюць грыбныя ніці. На канцах іх утвараюцца цёмна-афарбаваныя круглыя спарангіі. У іх выспяваюць споры, пры дапамозе якіх грыб рассяляецца (мал. 76). У прыродзе мукор адыгрывае станоўчую ролю, паколькі раскладае да мінеральных солей арганічныя рэшткі. Некаторыя віды мукора з’яўляюцца паразітамі. Яны выклікаюць захворванні мукорамікозы чалавека і сельскагаспадарчай жывёлы.
    Мал. 76. Плесневы грыб мукор
    Правяраем сябе
    
    1.	Якія адзнакі збліжаюць грыбы з раслінамі і якія з жывёламі?
    2.	Якая адзнака характэрная толькі для грыбоў?
    3.	Якую будову мае вегетатыўнае цела грьібоў?
    4.	Як размнажаюцца грыбы?
    5.	Чым характарьізуецца вегетатыўнае цела ніжэйшых грыбоў?
    6.	Раскажыце пра будову і размнажэнне фітафторы і мукора.
    7.	Якое значэнне ў прыродзе і жыцці чалавека маюць ніжэйшыя грыбы?
    §41. Вышэйшыя грыбы
    Адрозненні выіпэйшых грыбоў ад ніжэйшых. Да вышэйшых грыбоў адносяць сумчатыя, базідыяльныя і грыбы дэйтэраміцэты. Асноўнае адрозненне вышэйшых грыбоў ад ніжэйшых у тым, што грыбніца вышэйшых грыбоў шматклетачная. Клеткі аднаядзерныя або двух’ядзерныя. У выніку палавога працэсу шмат у якіх вышэйшых грыбоў утвараецца пладовае цела, у якім паспяваюць шматлікія споры. Споры служаць для рассялення і размнажэння грыбоў. Бясполае размнажэнне многіх вышэйшых грыбоў адбываецца пры дапамозе канідыяспораў, якія ўтвараюцца паверхнева на канідыяносьбітах. У сумчатых грыбоў споры могуць фарміравацца і ў сумках, размешчаных у пладовых целах.
    Вялікую шкоду сельскагаспадарчым культурам наносяць галаўнёвыя і ржаўныя грыбы (мал. 77). Шмат якія з іх з’яўляюцца паразітамі мятліцавых. Галаўнёвыя грыбы пашкоджваюць лісты, сцёблы, кветкі раслін. Пара-
    галаўня аўса
    галаўня пшаніцы
    іржаўны грыб на саломіне і ліставой пласцінцы жыта
    Мал. 77. Галаўнёвыя і ржаўныя грыбы
    жоныя органы выглядаюць як абвугленыя, быццам пакрытыя сажай. Гэта грыб утварыў вялікае мноства дробных цёмных лёгкіх спораў. Таму захворванне носіць назву галаўня. Галаўнёвыя грыбы заражаюць расліны праз семя, калі яно прарастае, або рыльца песціка квітучай расліны. Грыбніца пранізвае вегетатыўныя і генератыўныя органы расліны-гаспадара, высмоктвае з яго жыўлекне і ўтварае споры, якімі грыбы рассяляюцца, заражаючы новыя расліны. Галаўнёвыя грыбы паразітуюць і на дзікарослых мятліцавых.
    He меншую шкоду раслінам наносяць і ржаўныя грыбы. Шмат якія з іх на працягу лета змяняюць гаспадара. Вясной грыб развіваецца на барбарысе і крушыне, а пазней — на лістах і саломіне жыта, пшаніцы. Аранжавыя і цёмныя плямы на лістах і саломіне мятліцавых — гэта споранашэнне грыба. Зярняўкі ў каласах, пашкоджаных грыбам, лёгкія, шчуплыя. Надзейны спосаб аховы раслін ад іржаўных грыбоў — вывядзенне гатункаў, устойлівых да грыба-паразіта.
    Шапачкавыя грыбы. Бясполае размнажэнне спорамі — найбольш распаўсюджаны спосаб размнажэння грыбоў. Для фарміравання вялікай колькасці спораў і паспяховага рассялення ў прыродзе ў многіх вышэйшых грыбоў служыць пладовае цела, якое складаецца з шапачкі і ножкі (мал. 78).
    Такія грыбы называюць шапачкавымі, або макраміцэтамі (ад грэч. macros — вялікі). Ножка і шапачка
    шапачка
    грыбніца
    Мал. 78. Утварэннс пладовага цела шапачкавага грыба
    ўтвораны шчыльна размешчанымі грыбнымі ніцямі. У ножцы ніці ідуць вертыкальна. Па іх у шапачку паступаюць пажыўныя рэчывы. Ніжняя частка шапачкі такіх грыбоў, як баравік, падасінавік, масляк і інш., складаецца з блізка размешчаных трубачак. На іх сценках на спецыяльных клетках-базідыях знаходзяцца споры. Гэта трубчастыя грыбы. У пласціністых грыбоў — сыраежак, рыжыкаў, груздоў знізу пладовага цела размешчаны пласцінкі, а на абодвух баках іх — базідыі са спорамі. Грыбніца, на якой вырастаюць шапачкавыя грыбы, шматгадовая, а пладовыя целы шмат якіх грыбоў існуюць кароткі час. Пасля споранашэння яны адміраюць. Пладовыя целы шэрага шапачкавых грыбоў утвараюцца толькі па суседстве з пэўнымі пародамі дрэў. Паміж грыбам і дрэвам утвараецца сімбіёз (сужыццё). Карысць ад сімбіёзу атрымліваюць і грыб, і дрэва. 3 каранёвай сістэмы дрэва ў грыб паступаюць пажыўныя рэчывы. А за кошт грыбніцы павялічваецца паверхня ўсмоктвання каранёвай сістэмы дрэва. Грыб раскладвае арганічныя рэшткі, ператварае іх у мінеральныя солі, якія засвойваюць расліны.
    Добра вядомымі ядомымі грыбамі з’яўляюцца баравік, падасінавік, падбярозавік, махавік, масляк, грузд, рыжык, апенька, сыраежка і інш. (мал. 79).
    Але будзь уважлівым, грыбнік! Прыбраную форму маюць і ядавітыя грыбы — мухаморы чырвоны і пантэрны. Да сыраежкі і шампіньёна ляснога падобная бледная паганка — смяротна ядавіты грыб (мал. 80). Толькі вопытны грыбнік адрозніць несапраўдныя лісічку і апеньку ад сапраўдных лісічак і апенек. Каб не памыліцца, не трэба браць грыбы, якіх не ведаеш.
    Значэнне грыбоў у прыродзе і жыцці чалавека. Грыбы, як і бактэрыі, раскладваюць арганічныя рэшткі, таму адыгрываюць важную ролю ў кругавароце рэчываў у прыродзе. Шмат якія грыбы ядомыя для чалавека і жывёл. Грыбы ўступаюць у сімбіёз (сужыццё) з вышэйшымі раслінамі і паляпшаюць іх жыўленне. Грыбы-дрожджы выкарыстоўваюць у хлебапячэнні, вытворчасці віна, спірту, квасу. 3 некаторых грыбоў (пеніцыл)
    падасінавік
    падбярозавік
    масляк
    белы грыб (баравік)
    грузд сапраўдны
    рыжык
    шампіньён
    апенька асенняя
    Man. 79. Ядомыя грыбы
    мухамор	бледная мухамор
    чырвоны	паганка паганкападобны
    Man. 80. Ядавітыя грыбы
    атрымліваюць антыбіётыкі. У народнай медыцыне выкарыстоўваюць лекавыя ўласцівасці грыбоў чагі, вясёлкі, мухамораў.
    Шмат якія грыбы-паразіты (мучністарасяныя, галаўнёвыя, іржаўныя) выклікаюць хваробы раслін, зніжаюць ураджай сельскагаспадарчых культур. Шкоду народнай гаспадарцы наносяць грыбы, якія пашкоджваюць дрэвы, разбураюць драўніну. Некаторыя грыбы выклікаюць хваробы чалавека і жывёл. З’яўляюцца рэдкімі і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь труфель летні, вясёлка звычайная, дажджавік гіганцкі і інш.