Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Man. 52. Цыкл развіцця зязюлінага льну
наяўнасці вады сперматазоіды падплываюць да архегоніяў і апладняюць яйцаклетку. Утвараецца зігота. 3 зіготы вырастае каробачка на ножцы, якая сваёй асновай — ступнёй укараняецца ў расліну і атрымлівае жыўленне. Унутры каробачкі фарміруецца спарангій са спорамі. У сухое надвор’е споры высыпаюцца і прарастаюць на глебе ў тонкую зялёную ніць-пратанему, якая знешне нагадвае водарасць. Ніць галінуецца, і на ёй утвараюцца пупышкі. 3 пупышак вырастаюць новыя гаметафіты (мал. 52). Такім чынам, гаметафітам у мохападобных з’яўляецца сама расліна. На ёй развіваецца спарафіт — каробачка на ножцы.
Нягледзячы на шэраг спецыяльных прыстасаванняў да жыцця ва ўмовах лішкавага ўвільгатнення, цыкл развіцця мохападобных з перавагай гаметафіту з’явіўся тупіком у эвалюцыі расліннага свету.
Значэнне мохападобных. Практычна ўсе мохападобныя непатрабавальныя да колькасці пажыўных рэчываў у субстраце, на якім яны пасяляюцца. Таму іх роля ў глебаўтварэнні вельмі вялікая. Імхі садзейнічаюць забалочванню і ператварэнню паніжаных участкаў тэрыторыі ў балота. Ва ўтварэнні балот асабліва вялікая роля сфагнавых імхоў. Балоты з’яўляюцца назапашвальнікамі і рэгулятарамі вільгаці. Паглынаючы ваду, як губка, яны аддаюць яе прылеглым тэрыторыям, ручайкам, якія выцякаюць з балот. Ручайкі жывяць рэкі, падтрымліваюць узровень вады ў азёрах. Балоты з’яўляюцца сыравіннай крыніцай торфу, які ўтвараецца ў выніку слабай мінералізацыі адмерлых частак раслін.
Торф выкарыстоўваецца для атрымання розных хімічных прэпаратаў, у якасці паліва, арганічнага ўгнаення.
Найбольш значныя па плошчы балоты Беларусі ператвораны ў гідралагічныя (водныя), батанічныя і журавінавыя заказнікі. У іх ахоўваюцца шмат якія віды раслін, у тым ліку і імхі. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесена 15 відаў мохападобных.
Раздзел батанікі, які займаецца вывучэннем мохападобных, носіць назву брыялогія (ад грэч. brigon — мох і -логія).
Правяраем сябе
1. Дайце характарыстыку мохападобных.
2. Якую будову мае сфагнавы мох?
3. Як адбываецца цыкл развіцця мохападобных?
4. Якое значэнне маюць мохападобныя?
§ 26. Аддзел Дзеразападобныя
Вымерлыя і сучасныя дзеразападобныя. Дзеразападобныя — найболып старажытныя вышэйшыя споравыя расліны. У іх жыццёвым цыкле пераважае спарафіт. Свай-
дзераза прыціснуталістая дзераза булавападобная
Man. 54. Дзеразовыя Беларусі
го росквіту дзеразападобныя дасягнулі ў каменнавугальным перыядзе палеазойскай эры. Гэта былі травяністыя і дрэвападобныя расліны, вышыня якіх дасягала 30 м (мал. 53). Адміраючы, яны ўтварылі паклады каменных вугалёў. Да нас дажылі толькі травяністыя расліны. Іх на Зямлі налічваецца каля 1 тыс. відаў. Найбольш шматлікія раўнаспоравыя дзеразападобныя.
На Беларусі дзеразападобныя прадстаўлены родамі дзе раза і палушнік. Шырока распаўсюджаны дзераза булавападобная, дзераза гадавая, дзераза прыціснуталістая. Усе яны, а таксама дзераза баранец, якая рэдка сустракаецца (мал. 54), з’яўляюцца раўнаспоравымі раслінамі.
Разнаспоравыя дзеразападобныя Беларусі прадстаўле ны палушнікам азёрным. У раўнаспоравых дзррнза доб
ных усе споры спарангія аднолькавыя па памеры. Споры разнаспоравых дзеразападобных прыкметна адрозніваюцца па памеры і значэнні.
Будова і цыкл развіцця раўнаспоравага дзеразападобнага. У лесе і на ўзлесках часта сустракаецца дзераза булавападобная. Сцябло яе дыхатамічна галінуецца, густа пакрыта дробнымі лістамі і сцелецца па зямлі. У глебе расліна ўкараняецца пры дапамозе прыдаткавых каранёў. У сувязі з жыццём на сушы ў каранях, сцябле і лістах утварыліся праводзячыя пучкі, якія развіты значна лепш, чым у імхоў. Летам на вертыкальных парастках утвараюцца каласкі. Складаюцца яны з густа размешчаных лісточкаў, на ўнутраным баку асновы якіх знаходзяцца спарангіі з спорамі. У .дзеразы баранца спарангіі сядзяцькаля асновы лістоў у верхняй частцы парастка. Каласкоў у яго няма (мал. 55). Такім чынам, спарафітам у дзеразападобных з’яўляецца зялёная расліна, на якой утвараюцца споры. На працягу 10—20 гадоў з споры вырастае двухполы зарастак, або
Мал. 55. Цыкл развіцця дзеразы булавападобнай
гаметафіт, памерам каля 2 см. Гэта ёсць палавая генерацыя, або гаметафіт. На гаметафіце ўтвараюцца архегоніі і антэрыдыі. Мужчынскія палавыя гаметы сперматазоіды вадой пераносяцца на архегоній і апладняюць яйцаклетку. 3 утворанай зіготы вырастае новы спарафіт {мал. 55).
Будова і цыкл развіцця разнаспоравага дзеразападобнага. Палушнік азёрны на Беларусі расце толькі на пясчаным дне чыстых празрыстых азёр. Вышыня раслін — каля 10—20 см. На ўкарочаным сцябле знаходзяцца вегетатыўныя шматгадовыя лісты і лісты з мікраспарангіямі і мегаспарангіямі. Мікраспоры і мегаспоры прарастаюць без перыяду спакою. Унутры мікраспоры ўтвараецца мужчынскі гаметафіт з антэрыдыямі. Мегаспора значна буйнейшая за мікраспору. Пры яе прарастанні фарміруецца жаночы гаметафіт з архегоніямі. Пасля працэсу апладнення архегонія сперматазоідам яйцаклеткі ўтвараецца зігота. Зігота вырастае ў малады спарафіт (мал. 56). Перавага разнаспоравых раслін перад раўнаспоравымі ў тым, што іх спора прарастае ад-
Мал. 56. Цыкл развіцця палушніка азёрнага
разу. Раздзельнаполыя гаметафіты маюць меншую вагу і развіваюцца ўнутры споры. У выніку ў шмат разоў скарачаецца час развіцця гаметафіту.
Значэнне дзеразападобных і іх ахова. Жывёлай дзеразападобныя не паядаюцца. Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны. Споры дзеразы лёгка загараюцца, паколькі ўтрымліваюць каля 50 % тлушчаў. Таму раней іх выкарыстоўвалі ў піратэхніцы для выбухаў з светлавым эфектам. 3 спораў дзеразы ў медыцыне гатуюць лекавыя прэпараты, а таксама з іх дапамогай лечаць алкагалізм, тытунекурэнне. Такія дзеразападобныя, як дзераза баранец, палушнік азёрны, з’яўляюцца рэдкімі і ахоўваюцца. Яны ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Правяраем сябе
1. Якія дзеразападобныя раслі даўней на Зямлі? Што вам вядома пра сучасныя дзеразападобныя?
2. Якія будову і цыкл развіцця мае дзераза булавападобная?
3. Якая будова і ў чым асаблівасці цыкла развіцця палушніка азёрнага?
4. У чым перавагі разнаспоравых дзеразападобных у параўнанні з раўнаспоравымі?
5. У чым значэнне дзеразападобных у прыродзе і для чалавека?
§ 27. Аддзел Хвошчападобныя
Агульная характарыстыка. Да хвошчападобных адносяцца вышэйшыя споравыя расліны з пераважаннем
у цыкле развіцця спарафіту. Іх асаблівасцю з’яўляецца тое, што сцябло складаецца з вузлоў і міжвузелляў. Функцыю фотасінтэзу выконваюць сцябло і галінкі. Лісты лускападобныя, рудыя і абараняюць вузлы сцябла. У глебе ўкараняюцца пры дапамозе карэнішча і прыдаткавых каранёў, якія адыходзяць ад яго. Сучасныя хвашчы — шматгадовыя травяністыя расліны, бяруць пачатак ад вымерлых выкапнёвых хвошчападобных. Яны былі шырока распаўсюджаны ў каменнавугальным перыядзе. У той час раслі і дрэвападобныя формы. Разам з старажытнымі дзеразападобнымі і папарацепадобнымі хвошчападобныя фарміравалі забалочаныя лясы (гл. мал. 53). На месцы іх пахавання і ўтварыўся вугаль. На Беларусі шырока распаўсюджаны хвашчы палявы, лугавы, балотны, лясны і зімую-
Мал. 57. Цыкл развіцця хвашчу
чы. Вышыня іх можа дасягаць 1 м. На зіму надземныя парасткі хвашчоў адміраюць, за выключэннем хвашчу зімуючага.
Цыкл развіцця хвашчоў. Хвашчы размнажаюцца вегетатыўна пры дапамозе карэнішча. У іх, як ва ўсіх вышэйшых раслін, чаргуецца палавое размнажэнне з бясполым. Хвашчы — раўнаспоравыя расліны. Вясной на сцябле хвашчу ўтвараецца каласок. Ён складаецца з спарафілаў (шчыткоў) — лісцейкаў шасцівугольнай формы, на якіх знаходзяцца спарангіі. Споры ў спарангіях аднолькавыя. Вонкавая абалонка споры ў паветраным асяроддзі разгортваецца ў выглядзе стужкападобнай спружыны, пры дапамозе якой споры счэпліваюцца ў камячок. 3 адных спораў на зямлі вырастаюць мужчынскія гаметафіты з антэрыдыямі, з іншых — жаночыя з архегоніямі. Сустракаюцца і двухполыя гаметафіты. Для апладнення неабходна кропельна-вадкаснае асяроддзе. У вадзе сперматазоіды інтэнсіўна рухаюцца па накірунку да архегонія, у якім знаходзіцца яйцаклетка. 3 аплодненай яйцаклеткі ўтвараецца зігота, а з яе вырастае спарафіт (мал. 57). Такім чынам, у хвашчоў назіраецца ўнутраная фізіялагічная разнаспоравасць.
Значэнне хвашчоў у прыродзе і для чалавека. Сцёблы хвашчоў дрэнна паядаюцца жывёлай, таму што яны жорсткія і ў іх шмат двухвокісу крэмнію. Да таго ж яны ядавітыя. Хвошч палявы — злоснае пустазелле, але затое ён выкарыстоўваецца ў медыцыне і з’яўляецца індыкатарам кіслотнасці глебы. Зараснікі гэтай расліны можна сустрэць на кіслых глебах. Для павышэння ўраджайнасці культурных раслін такія глебы неабходна вапнаваць. Сцёблы хвашчоў утрымліваюць вялікую колькасць крэменязёму і дзякуючы гэтаму іх выкарыстоўваюць у якасці паліровачнага матэрыялу. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены хвашчы вялікі і стракаты.
1. Чым хвашчы адрозніваюцца ад дзеразападобных?
2. Як размнажаюцца хвашчы? Ахарактарызуйце цыкл развіцця хвашчоў.
3. Якое значэнне маюць хвашчы ў прыродзе і для чалавека?
§ 28. Аддзел Папарацепадобныя
Агульная характарыстыка. У адрозненне ад хвашчоў і дзеразы папарацепадобныя характарызуюцца буйнымі рассечанымі лістамі. У некаторых лісты цэльныя. Памеры іх вагаюцца ад 30 да 50 см. У трапічных папаратнікаў лісты дасягаюць 3 м, растуць верхавінкай, як парастак, што даказвае іх паходжанне з парасткаў іх продкаў рыніяфітаў. Каласкоў з спарангіямі ў папаратнікаў няма. Спарангіі групамі знаходзяцца на ніжнім баку ліста. Шмат якія сучасныя папаратнікі з’яўляюцца раўнаспоравымі. Растуць яны пад полагам лесу, на балотах, на берагах рэк і азёр. Жыццё папаратнікаў залежыць ад вільготнасці асяроддзя, паколькі палавое размнажэнне магчыма толькі пры наяўнасці вады. На Беларусі шырока распаўсюджаны шчытоўнік мужчынскі, папараць жаночая, арляк звычайны і інш. (мал. 58).
Сучасныя папаратнікі з’яўляюцца шматгадовымі травяністымі раслінамі. Надземны парастак травяністых відаў укарочаны. 3 узростам папаратнікі фарміруюць буйное карэнішча. У трапічных раёнах зямнога шара яшчэ захаваліся дрэвападобныя папаратнікі вышынёй да 25 м. Разнаспоравыя папаратнікі з’яўляюцца воднымі раслінамі. На поўдні Беларусі ў вадаёмах з павольным цячэн-