• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    § 31. Аддзел Пакрытанасенныя
    Агульная характарыстыка. Пакрытанасенныя — гэта самы шматлікі аддзел вышэйшых раслін. Налічвае ён не менш за 250 тыс. відаў. У іх лепш арганізаваны вегетатыўныя, генератыўныя органы, праводзячыя тканкі. Таму пакрытанасенныя найбольш прыстасаваныя да розных умоў жыцця. Яны шырока распаўсюджаны і пануюць у розных ландшафтах. Да пакрытанасенных належаць і гіганцкія эўкаліпты, якія перавышаюць 100 м у вышыню, і дробныя раскі, што плаваюць на паверхні вады. Памеры некаторых з іх не большыя за 1 мм.
    Галоўным адрозненнем пакрытанасенных ад голанасенных з’яўляецца наяўнасць кветкі і плода, якія фарміруюцца на спарафіце. Мужчынскі і жаночы гамета-
    фіты кветкавых яшчэ больш простыя па сваёй будове, іх утварэнне адбываецца значна хутчэй, чым у голанасенных. Важнейшымі часткамі кветкі з’яўляюцца тычынкі і песцікі. У пыльніку тычынкі выспявае пылок. Пылінка, дзякуючы адзінаму дзяленню ядра, складаецца з дзвюх клетак. На рыльцы песціка адна з клетак мужчынскага гаметафіту ператвараецца ў пылковую трубку, па якой два сперміі дастаўляюцца ў жаночы гаметафіт. У завязі песціка знаходзяцца семязавязі. У семязавязі фарміруецца васьміядзерны жаночы гаметафіт. Утвараецца ён у выніку трох дзяленняў мегаспоры. У выніку двайнога апладнення завязь разрастаецца ў плод, унутры якога з семязавязі ўтвараецца насенне. У адрозненне ад голанасенных, у кветкавых насенне схаванае ў плодзе, адсюль і назва аддзела — Пакрытанасенныя. Важнейшымі функцыямі плода з’яўляюцца абарона насення і яго распаўсюджанне. Разнастайныя па сваёй будове плады зрабіліся лепшым сродкам рассялення пакрытанасенных.
    Паходжанне пакрытанасенных. Продкамі пакрытанасенных былі старажытныя голанасенныя расліны, паколькі галоўнай адзнакай, якая характэрна для абодвух аддзелаў, з’яўляецца наяўнасць насення. Паводле даных палеабатанікі, першыя пакрытанасенныя з’явіліся ў ранні мелавы перыяд каля 125 млн гадоў таму. Перамаглі яны дзякуючы шматлікім прыстасаванням да розных умоў жыцця, насякомым-апыляльнікам, здольнасці ўтвараць розныя згуртаванні.
    I
    П равяраем сябе
    1.	Дайце азначэнне пакрытанасенных раслін.
    2.	Якая будова мужчынскага гаметафіту?
    3.	Што ўяўляе сабой жаночы гаметафіт?
    4.	У чым асаблівасці апладнення ў кветкавых раслін?
    5.	Якія расліны з’яўляюцца продкамі пакрытанасенных?
    §	32. Адрозненні класаў двухдольныя і аднадольныя
    Пакрытанасенныя характарызуюцца такімі агульнымі адзнакамі, як будова мужчынскага і жаночага гаметафітаў, двайное апладненне, наяўнасць кветкі, плода і рыльца ў песціка. Аднак у іх ёсць і адрозненні. Таму пакрытанасенныя падзяляюць на два класы — двухдольныя і аднадольныя. Найбольш важныя адрозненні ў наступным (табл. 2).
    Табліца 2
    Адрозненні класаў двухдольныя і аднадольныя расліны
    Двухдольныя
    Аднадольныя
    Зародак семя з дзвюма семядолямі
    Зародак семя з адной семядоляй
    Лік частак кветкі ў крузе роўны 5, рэдка 4
    Лік частак у крузе роўны 3
    Ліставыя пласцінкі з сеткаватым, перыстым, пальчатым жылкаваннем
    Ліставыя пласцінкі з паралельным або дугападобным жылкаваннем
    Каранёвая сістэма стрыжнёвая
    Каранёвая сістэма валасніковістая. Галоўны корань рана адмірае, і ўтвараюцца прыдаткавыя карані
    Расліны звычайна маюць камбій
    Камбій адсутнічае
    Травы, дрэвы, кусты
    Травы, дрэвападобныя расліны
    Аднесці расліну да таго ці іншага класа можна толькі па сукупнасці адзнак, паколькі ў класе двухдольныя ёсць расліны з адзнакай аднадольных і наадварот (мал. 62).
    ДВУХДОЛЬНЫЯ
    семядолі
    АДНАДОЛЬНЫЯ
    семядоля
    Мал. 62. Адзнакі двухдольных і аднадольных раслін
    1.	Назавіце найбольш характэрныя адзнакі пакрытанасенных раслін.
    2.	Чым адрозніваюцца расліны класаў аднадольныя і двухд о льныя ?
    §	33. Клас двухдольныя
    Да класа двухдольныя адносіцца не менш за 3/4 усіх пакрытанасенных раслін. Яны адрозніваюцца разнастайнасцю формаў вегетатыўных і генератыўных органаў — лістоў, сцёблаў, суквеццяў, кветачак, пладоў, насення. Двухдольнымі з’яўляюцца добра вядомыя дрэвы і кусты: дуб, клён, ясень, вяз, бяроза, ліпа, альха, арэшнік (ляшчына), крушына, брызгліна, бружмель. Дзівосную прыгажосць лугам надаюць травяністыя двухдольныя — розная канюшына, нівянік, гваздзік, званочак, буквіца. Шмат якія прадстаўнікі класа двухдольныя маюць важнае значэнне ў жыцці прыроды і чалавека.
    Сям’я капусныя (крыжакветныя). Да сям’і капусныя належаць аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Важнымі харчовымі раслінамі сям’і з’яўляюцца капуста, рэпа, бручка, рэдзька і яе разнавіднасць — радыска. Pane і гарчыцу вырошчваюць для атрымання з насення алею. Сярод капусных ёсць лекавыя і шмат пустазелля — стрэлкі, свірэпа звычайная, торбачнік палявы, рэдзька дзікая і інш. Такія расліны, як луннік аднагадовы, мядовая траўка (алісум), вячорніца дамская, з’яўляюцца дэкаратыўнымі. Сярод капусных шмат меданосных раслін. Ахоўваюцца і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь луннік ажываючы і зубніца клубняносная.
    Кветкі капусных у суквецці гронка ўстроены па адзіным плане. Чашалісцікаў і пялёсткаў па чатыры, чашачка і венчык размешчаны крыж-накрыж. Адсюль і ранейшая назва сям’і — крыжакветныя. У кветцы шэсць тычынак. У вонкавым крузе знаходзяцца дзве кароткія тычынкі. Ва ўнутраным — чатыры тычынкі. Песцік адзін з двух зрослых пладалісцікаў. Формула кветкі Ч4П4Т2+4П(2). Плод — струк або стручок (мал. 63).
    На першым месцы па значэнні сярод агароднінных культур стаіць капуста агародная. Яна ўтрымлівае шмат вітамінаў і іншых важных для чалавека арганічных рэчываў. Вядомы наступныя разнавіднасці капусты: белакачанная, чырвонакачанная, цвятная, кальрабі, савойская, брусельская. Капуста белакачанная бывае ранніх, сярэдніх і позніх гатункаў. Спачатку вырошчваюць pa­cafly. Для гэтага да сярэдзіны красавіка ў цяпліцах і парніках высяваюць насенне капусты. Маладыя расліны — расаду пікіруюць (прышчыпваюць галоўны корань). Каранёвая сістэма ў капусты стрыжнёвая. Пікіроўка спрыяе росту бакавых каранёў і фарміраванню добра развітой каранёвай сістэмы. Летам капусту даглядаюць. Яе праполваюць ад пустазелля, паліваюць і падкормліваюць. Важна своечасова акучваць капусту. Гэта спрыяе развіццю прыдаткавых каранёў, якія ады-
    кветка
    суквецце гронка тычынкі
    Мал. 63. Сям’я капусныя
    стручок
    стручочак
    ходзяць ад сцябла. Капуста — двухгадовая расліна. У першы год кветкі і плады не ўтвараюцца, а вырастае качан — гіганцкая вегетатыўная пупышка. Вясной у глебу высаджваюць храпку-сцябло, на якім знаходзіўся качан, з каранямі. Сцябло расце, і на ім утвараецца суквецце — гронка з жоўтымі кветачкамі. Восенню ў пладах-струках выспявае насенне.
    Сям’я ружавых. Прадстаўнікі сям’і адыгрываюць важную ролю ў жыцці прыроды і чалавека. У сям’ю ўваходзяць дрэвы, кусты і травы. Важнымі пладова-ягаднымі раслінамі з’яўляюцца яблыня, груша, абрыкос, персік, вішня, сліва, маліна, ажына, суніцы. Шырока распаўсюджаны лугавыя травы гусялапка, дуброўка, гравілат, вятроўнік (мал. 64). Сярод ружавых ёсць і ахоўваемыя віды. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь уключаны марошка прысадзістая, якая зрэдку сустракаецца на верхавых балотах, сліва калючая і іншыя расліны.
    У прадстаўнікоў гэтай сям’і лісты бываюць простымі і складанымі. У большасці відаў кветкі правільныя, двухполыя, калякветнік двайны (пяць чашалісцікаў, пяць пялёсткаў), тычынак шмат, а вось песцікі ў кветцы мо-
    Мал. 64. Сям’я ружавыя
    гуць быць простымі (тады іх ці шмат, ці адзін) або адзін складаны песцік, утвораны з пяці пладалісцікаў.
    Формула кветак адпаведна Ч5П5ТООІІОО; ЧйПйТооПі; ЧдГЦТооІІ^). Выключэнне складае кветка дуброўкі прамастаячай, у якой па чатыры чашалісцікі і пялёсткі.
    Кветкі сабраныя ў простыя суквецці: парасонік, шчыток, гронка. Плады ружавых разнастайныя — лістоўка, касцянка, арэшак, яблычка (яблык).
    Шмат якія расліны з’яўляюцца меданосамі. Ёсць сярод іх і лекавыя (суніцы лясныя, дуброўка прамастаячая і інш.).
    Каштоўнай харчовай і лекавай раслінай сям’і ружавыя з’яўляюцца суніцы лясныя. Ад дзікарослых відаў суніц выведзены суніцы садовыя, або ананасныя. У народзе іх называюць “клубнікай”. Вядома шмат гатункаў суніц садовых. Адрозніваюцца яны часам паспявання, афарбоўкай пладоў, смакавымі якасцямі. На Беларусі вырошчваюць такія гатункі, як Фестывальныя, Гранат, Чайка, Зенга-Зянгана і інш. Размнажаюць вусамі. Гатункі, якія не ўтвараюць вусоў, разводзяць насеннем. 3 спелых ягад збіраюць плодзікі арэшкі. Зімой у цёплым памяшканні іх высяваюць у грунт. У глебу paca­fly высаджваюць вясной. Суніцы патрабуюць догляду — прарэджвання, рыхлення, падкормлівання, барацьбы са шкоднікамі і грыбнымі хваробамі.
    Бадай самым важным пладовым дрэвам Беларусі з’яўляецца яблыня свойская. Яе дзікі продак — яблыня лясная. Кветкі ў яблыні буйныя, ярка-белыя, ружовыя, аранжавыя, ярка-чырвоныя, сабраны ў суквецце шчыток. Цвіце ў маі. У канцы лета паспяваюць гатункі Папіроўка, Мелба. Асеннімі гатункамі з’яўляюцца Слава Пераможцам, Асенні паласаты (Штрэйфлінг). Зімнія гатункі — Бананавы, Антэй, Спартан, Беларускі малінавы. Асабліва каштоўны позні зімовы гатунак Памяць Сікоры. Ён выведзены вядомым беларускім селекцыянерам-садаводам І.Сікорам. Плады гэтага гатунку маюць высокія смакавыя якасці і добра захоўваюцца. Размножыць любы гатунак можна прышчэпкам-пупышкай або
    чаранком. Прышчэпленае дрэва даглядаюць — фарміруюць крону, рыхляць і ўгнойваюць глебу вакол ствала, ахоўваюць ад шкоднікаў і хвароб.
    Правяраем сябе
    1.	Назавіце вядомыя вам дрэвы, кусты і лугавыя травы, якія адносяцца да двухдольных раслін.
    2.	Дайце характарыстыку раслінам сям’і капусныя.
    3.	Як вырошчваюць капусту белакачанную?
    4.	Назавіце самыя важныя пладова-ягадныя і травяністыя расліны сям’і ружавыя.
    5.	Назавіце асноўныя адзнакі раслін сям’і ружавыя.
    6.	Што вам вядома пра суніцы? Як вырошчваюць суніцы садовыя?
    7.	Што вам вядома пра гатункі яблыні свойскай, якія вырошчваюцца на Беларусі? Як размножыць гатунак яблыні, грушы, вішні?
    § 34. Сем’і паслёнавыя і астравыя (складанакветныя)
    Сям’я паслёнавыя. Паслёнавыя вядомы нам па важных харчовых раслінах — бульбе, таматах, перцы. Дзікарослымі на Беларусі з’яўляюцца блёкат чорны, дурнап’ян звычайны, паслён салодка-горкі, паслён чорны (мал. 65). Усе яны ядавітыя. Ягада паслёну чорнага прыдатная да ежы, а вегетатыўныя органы — ядавітыя. Важнейшай харчовай, кармавой і тэхнічнай культурай Беларусі з’яўляецца бульба. Радзіма яе Чылі (Паўднёвая Амерыка). У Еўропу яе завезлі ў 1565 г.