Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Для аховы папуляцый рэдкіх раслін і жывёл у рэспубліцы арганізаваны запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі, асабліва ахоўваемыя тэрыторыі. Неабходна захаваць увесь генетычны фонд раслін. Бескарысных і толькі шкодных раслін амаль няма. Нават ядавітыя расліны не варта знішчаць, паколькі яны валодаюць каштоўнымі лекавымі ўласцівасцямі. Дапамогу ў ахове раслін аказваюць і школьнікі. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў яны вывучаюць прыроду роднага краю, выяўляюць рэдкія віды раслін і арганізуюць мікразаказнікі, ахоўваемыя тэрыторыі.
1. Якое значэнне маюць кветкавыя расліны ў жыцці прыроды і для чалавека?
2. Чаму ўзнікла неабходнасць аховы кветкавых раслін?
3. Якім чынам ахоўваюцца рэдкія расліны на тэрыторыі нашай краіны? Чаму неабходна ахоўваць практычна ўсе расліны?
4. Якую дапамогу ў ахове прыроды могуць аказаць школьнікі?
§ 37. Асноўныя накірункі і этапы развіцця расліннага свету на Зямлі
Жыццё спачатку зарадзілася ў марской вадзе. Першымі раслінамі мора былі проста ўстроеныя аднаклетачныя водарасці. Дзякуючы з’яўленню зялёнага пігменту хларафілу ў водарасцей узнік фотасінтэз. У працэсе фотасінтэзу пад дзеяннем сонечнай энергіі з вады і вуглякіслага газу расліны пачалі ствараць арганічнае рэчыва. Гэта быў першы этап развіцця расліннага свету на Зямлі. У архейскую эру каля 1 млрд гадоў таму ў вадзе ў працэсе развіцця з’явіліся шматклетачныя водарасці.
У пачатку палеазойскай эры (600—425 млн гадоў таму) адбываецца апусканне часткі мацерыка ў ваду. Клімат у той час быў цёплы, што спрыяла масаваму развіццю ў вадзе акіянаў разнастайных водарасцей. Гэта была эпоха водарасцей.
Сілурыйскі перыяд палеазойскай эры (425—405 млн гадоў таму) характарызаваўся значным падняццем сушы з вады. На Зямлі ўтварылася мноства мелкіх вадаёмаў. Гэта стварыла ўмовы для выхаду раслін з вады на сушу. Першымі раслінамі сушы былі рыніяфіты. Пра гэта сведчаць іх палеабатанічныя рэшткі, знойдзеныя ў Канадзе і Шатландыі (Вялікабрытанія). Сілур лічаць часам панавання на Зямлі рыніяфітаў. У наступным — дэвонскім перыядзе палеазойскай эры (405—345 млн гадоў таму) адбываўся далейшы пад’ём сушы. Утвораную сушу пачалі засяляць вышэйшыя споравыя расліны, продкамі якіх былі рыніяфіты (мал. 73).
У каменнавугальным перыядзе палеазою (345 — 280 млн гадоў таму) клімат быў цёплым і вільготным. Гэта спрыяла развіццю разнастайнай лясной расліннасці. Побач з дзеразападобнымі, хвошчападобнымі і папарацепадобнымі ў лясах раслі і голанасенныя расліны. Продкамі голанасенных былі старажытныя разнаспоравыя папаратнікі. Пасля адмірання раслін пад пластом
вады, пяску і глею за мільёны гадоў яны ператварыліся ў каменны вугаль, у якім у мностве знаходзяць адбіткі частак раслін і цэлыя ствалы акамянелых дрэў.
Дэвонскі і каменнавугальны перыяды палеазойскай эры былі часам уладарання на Зямлі вышэйшых споравых раслін — дзеразападобных, папарацепадобных, хвошчападобных.
Асноўныя прадстаўнікі
Расліны
Эра
Перыяд (працягласць узрост ад пачатку, млн гадоў) антрапаген 2
Пакрытанасенныя
неаген 25
палеаген 65
мел 140
Голанасенныя
Водарасці
Вышэйшыя споравыя
трыас 235
перм 280
карбон 345
дэвон 400
сілур 435
ардавік 490
2500
юра 18э
кембрый 570
Мал. 73. Асноўныя этапы развіцця царства Расліны
У мезазойскую эру (230—63 млн гадоў таму) клімат на Зямлі стаў больш сухім і сонечным. На змену споравым раслінам сушу засяляюць голанасенныя. Мезазой лічаць эрай голанасенных. У канцы мезазойскай эры ў мелавым перыядзе (каля 125 млн гадоў таму) на Зямлі з’явіліся пакрытанасенныя расліны. За кароткі час яны зрабіліся ўладарамі на сушы. Перамога кветкавых раслін стала магчымай таму, што воблакі прыкметна рассеяліся і ўзмацнілася сонечнае асвятленне Зямлі. Кветкавыя расліны змаглі лепш прыстасавацца да новых умоў. Іх вобразна называюць “дзецьмі сонца”. Перамога пакрытанасенных і іх хуткае пашырэнне сталі магчымымі дзякуючы шматлікім прыстасаванням да зменлівых умоў Зямлі, насякомым-апыляльнікам і здольнасці кветкавых утвараць складаныя раслінныя згуртаванні.
} Іравяраем сябе
3
______, :
1. У якім асяроддзі і калі на Зямлі з’явіліся першыя расліны?
2. Калі на Зямлі была эпоха водарасцей? Якія ўмовы спрыялі гэтаму?
3 Калі расліны з вады выйшлі на сушу? 3 чым гэта звязана?
4. Якія расліны фарміравалі лясы каменнавугальнага перыяду? Адкуль нам вядома пра расліны каменнавутальнага перыяду?
5. 3 чым звязана з’яўленне на Зямлі голанасенных? Калі яны раслі?
6. Калі на Зямлі з’явіліся пакрытанасенныя расліны? Хто іх продкі?
7. Чаму перамаглі пакрытанасенныя расліны?
ЦАРСТВА ДРАБЯНКІ
§ 38. Аддзел Бактэрыі
Будова і жыццядзейнасць бактэрый. Бактэрыі — гэта найдрабнейшыя аднаклетачныя арганізмы, якія можна ўбачыць толькі ў мікраскоп. Таму іх называюць мікробамі, або мікраарганізмамі. Вывучэннем бактэрый займаецца навука мікрабіялогія. Назва бактэрый паходзіць ад грэч. bacterion — палачка. Па вонкавым выглядзе бактэрыі бываюць розныя. Шарападобныя бактэрыі носяць назву кокі. Сабраныя па дзве клеткі — дыплакокі, па чатыры — тэтракокі, у выглядзе вінаграднай гронкі — стафілакокі. Палачкападобныя бактэрыі называюцца бацыламі, у выглядзе коскі — вібрыёнамі, спіралі — спірыламі (мал. 74). Бактэрыі могуць мець жгуцікі, або раснічкі, дзякуючы якім яны рухаюцца.
Мал. 74. Формы бактэрый
Будова клеткі. Звонку клетка бактэрый абаронена клетачнай сценкай, якая надае ёй форму і трываласць. Сценка клеткі пранікальная для пажыўных рэчываў, якія паступаюць у клетку, і прадуктаў жыццядзейнасці, якія з яе выводзяцца. Асаблівасць будовы клеткі — адсутнасць ядра. Таму бактэрыі адносяцца да даядзерных арганізмаў. Ядзернае рэчыва не мае ядзернай мембраны і знаходзіцца ў цэнтры клеткі. У цытаплазме размешчана адзіная храмасома ў выглядзе кольца.
Жыўленне бактэрый. У адрозненне ад раслін у бактэрый адсутнічаюць хларапласты, таму яны жывяцца гатовымі арганічнымі рэчывамі. Бактэрыі, якія жывяцца арганічнымі рэчывамі мёртвых целаў, называюцца сапрафіпгамі, або сапрапірофамі. Паразіты жывяцца арганічнымі рэчывамі жывых целаў. Дыхаюць бактэрыі ўсёй паверхняй клеткі.
Размнажэнне бактэрый. Бактэрыі размнажаюцца дзяленнем клеткі на дзве. У спрыяльных умовах росту дзяленне клетак бактэрый адбываецца праз кожныя 20—30 хвілін. Патомства адной бактэрыі за 5 сутак магло б размножыцца так, што запоўніла б усе моры і акіяны нашай планеты. Гэтага, на шчасце, не адбываецца па розных прычынах.
Распаўсюджанне бактэрый. Бактэрыі з’явіліся на нашай планеце не менш чым 3,5 млрд гадоў таму. У той час яшчэ не было раслін, таму ў навакольным асяроддзі адсутнічаў кісларод. I ў нашыя дні існуюць бактэрыі, здольныя жыць без кіслароду. Аднак для жыццядзейнасці большасці бактэрый кісларод неабходны.
Дробныя памеры, здолЬнасць да жыцця ў розных умовах, высокая хуткасць размнажэння абумовілі шырокае распаўсюджанне бактэрый. Асабліва шматлікія яны ў глебах, у глеях вадаёмаў, у вадзе. Падлічана, што ў 1 г урадлівай глебы ўтрымліваецца 2,5 млрд клетак бактэрый. Асяроддзем жыцця іх з’яўляюцца ўсе жывыя арганізмы. Шмат бактэрый у месцах, дзе збіраецца мноства людзей. Таму важна рэгулярна правет-
рываць памяшканні. Пры неспрыяльных умовах клеткі бактэрый ператвараюцца ў споры, або цысты, з тоўстымі абалонкамі, якія пры спрыяльных умовах прарастаюць. На бактэрыі згубна дзейнічаюць высокая тэмпература і сонечнае святло.
Хваробатворныя бактэрыі. Шмат якія бактэрыі выклікаюць хваробы чалавека, жывёл і раслін. Бактэрыі з’яўляюцца ўзбуджальнікамі сыпнога тыфу, чумы, халеры, сальманелёзу, пнеўманіі, туберкулёзу, дыфтэрыі. Пра гэта трэба памятаць і захоўваць асабістую гігіену. Бактэрыяльнае заражэнне можа выклікаць хваробы і гібель раслін.
Роля бактэрый у прыродзе. Бактэрыі прымаюць актыўны ўдзел у кругавароце рэчываў у біясферы. У прыродзе адбываецца пастаянны працэс адмірання і гібелі арганізмаў. Пад дзеяннем гніласных сапратрофных бактэрый яны ператвараюцца ў перагной і мінеральныя солі, якія засвойваюцца раслінамі. Важную ролю ў паляпшэнні глебавай урадлівасці адыгрываюць азотфіксуючыя бактэрыі, якія пасяляюцца на каранях бабовых і прадстаўнікоў іншых сем’яў. Яны садзейнічаюць узбагачэнню глебы азотам.
Роля бактэрый у жыцці чалавека. Бактэрыі выкарыстоўваюцца ў ачышчальных збудаваннях для ачышчэння сцёкавых вод. Пад дзеяннем бактэрый адбываецца малочнакіслае і воцатнае браджэнне, таму іх выкарыстоўваюць для атрымання малочнакіслых прадуктаў. Сіласаванне кармоў адбываецца пры дапамозе малочнакіслых бактэрый. Сучасныя біятэхналогіі дазваляюць выкарыстоўваць некаторыя бактэрыі для атрымання вітамінных прэпаратаў, антыбіётыкаў. Адмоўная роля бактэрый заключаецца ў тым, што яны часта выклікаюць хваробы чалавека, жывёл і раслін. Гніласныя бактэрыі прыводзяць да псавання прадуктаў.
Правяраем сябе
1. Чаму бактэрыі называюць мікробамі, мікраарганізмамі?
2. Назавіце вядомыя вам формы бактэрый.
3. У чым асаблівасці будовы клеткі бактэрый?
4. Як адбываецца жыўленне бактэрый?
5. Як размнажаюцца бактэрыі?
6. Дзе жывуць бактэрыі і чаму?
7. Якія хваробы чалавека выклікаюць бактэрыі?
8. У чым заключаецца роля бактэрый у прыродзе і жыцці чалавека?
§ 39. Аддзел Цыянеі, або Сіне-зялёныя водарасці
Будова. Сіне-зялёныя водарасці — найбольш старажытныя водарасці нашай планеты. Яны прадстаўлены аднаклетачнымі, шматклетачнымі ніткаватымі і каланіяльнымі формамі. У вадаёмах Беларусі шырока распаўсюджаны насток, лінгбія, асцыляторыя, анабена, мікрацысціс, глеакапса (мал. 75).
Абалонка клеткі сіне-зялёных водарасцей шматслойная. Выразна аформленага ядра ў іх, як і ў бактэрый, няма. Ядзернае рэчыва займае цэнтральную частку клеткі, якая носіць назву нуклеаплазма. Па гэтай прычыне сіне-зялёныя водарасці часам адносяць да бактэрый і называюць цыянабактэрыямі. Фотасінтэзуючыя пігменты знаходзяцца бліжэй да перыферыі клеткі. Гэта афарбаваная частка пратапласта называецца храматаплазмай. Афарбоўка водарасцей залежыць ад суадносін пігментаў і бывае ад сіне-зялёнай да чырванаватай.
Размнажэнне. Размнажаюцца сіне-зялёныя водарасці толькі вегетатыўным спосабам шляхам дзялення клеткі на дзве, або спорамі, фрагментамі ніцей, часткамі калоніі.