• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Мал. 48. Прамысловыя бурыя і чырвоныя водарасці
    Бурыя водарасці маюць важнае значэнне ў жыцці прыроды і чалавека. Іх зараснікі з’яўляюцца асяроддзем жыцця для шмат якіх вадзяных арганізмаў. Бурыя водарасці назапашваюць шмат ёду, які і атрымліваюць з іх попелу. Іх выкарыстоўваюць у ежу, у медыцыне, прымяняюць у тэхніцы.
    Чырвоныя водарасці. Своеасаблівасць чырвоных водарасцей заключаецца ў пігментах, якія надаюць ім чырвоную афарбоўку (мал. 48). У выніку фотасінтэзу яны назапашваюць асобы багранкавы крухмал. Таму чырвоныя водарасці вылучаюць у падцарства “Багранкі”.
    Дзякуючы разнастайнасці пігментаў чырвоныя водарасці могуць пасяляцца на глыбінях да 100—200 м. Некаторыя з іх сустракаюцца ў прэсных вадаёмах (батрахаспермум выразнабачны), але большасць расце ў морах, засяляючы прыбярэжную частку. Памеры іх слаявішча ад некалькіх сантыметраў да 1—2 м. Яны маюць выгляд скарынак, плёнак, кусточкаў. Размнажаюцца чырвоныя водарасці бясполым і палавым шляхам.
    Чырвоныя водарасці, як і бурыя, маюць важнае значэнне ў жыцці прыбярэжнай часткі мора, паколькі фарміруюць раслінныя згуртаванні. Яны служаць кормам для марскіх жывёл. Частка з іх прыдатныя да ежы. Іх выкарыстоўваюць у медыцыне і як угнаенне.
    Правяраем сябе
    1.	У чым асаблівасці будовы клеткі дыятомавых водарасцей?
    2.	Дайце характарыстыку бурым водарасцям.
    3.	Ахарактарызуйце чырвоныя водарасці.
    4.	Якое значэнне маюць дыятомавыя, бурыя і чырвоныя водарасці?
    §	22. Значэнне водарасцей для жыцця на Зямлі і практычнай дзейнасці людзей
    Водарасці з’яўляюцца самымі старажытнымі раслінамі Зямлі. У працэсе фотасінтэзу яны ўзбагацілі кіслародам ваду і атмасферу. Дзякуючы іх жыццядзейнасці вакол Зямлі ўтварыўся азонавы экран, які абараняе Зямлю ад згубнага ўздзеяння ультрафіялетавага выпрамянення. Яны стварылі ў вадзе арганічнае рэчыва — харч для жывёльных арганізмаў. Сваёй жыццядзейнасцю водарасці падрыхтавалі ўмовы для выхаду раслін на сушу.
    Мікраскапічныя водарасці плаваюць у вадзе і ўтвараюць фітапланкпгы (ад грэч. plankton — блукаючы), або раслінны планктон. Каля дна знаходзяцца бентасныя водарасці. I фітапланктон, і фітабентас з’яўляюцца першасным звяном у ланцугу харчавання жывёл. Таму ўтвораныя макраскапічнымі водарасцямі зараснікі — спрыяльнае асяроддзе жыцця для жывёл.
    Летам часта адбываецца “цвіценне” вады. Яно звязана з масавым размнажэннем водарасцей. Празрыстасць і якасць вады ў час яе “цвіцення” прыкметна пагаршаюцца. I ў гэтым адмоўнае значэнне водарасцей.
    Шмат якія водарасці (ламінарыя, парфіра) пад назвай марской капусты, салаты ўжываюцца ў ежу. Выкарыстоўваюцца марскія водарасці і ў медыцыне для прыгатавання заменнікаў крыві, атрымання прэпаратаў, якія садзейнічаюць вывядзенню з арганізма радыеактыўных рэчываў, а таксама ў якасці ўгнаенняў і ў тэхніцы.
    Вызначана, што тоўшчы вапнякоў магутнасцю да 200 м і больш за многія тысячагоддзі ўтварыліся ў выніку жыццядзейнасці самых старажытных на Зямлі сінезялёных водарасцей. Яны паглыналі з вады раствораныя солі кальцыю і адкладвалі іх у слізістых чахлах сваіх ніцей.
    Ва ўтварэнні падводных скал, або рыфаў, якія шырока распаўсюджаны ў Ціхім акіяне, прымаюць удзел
    чырвоныя і зялёныя водарасці. У абалонках іх клетак назапашваюцца солі кальцыю і магнію, у выніку чаго водарасці пасля адмірання набываюць трываласць каменя. У нашы дні рыфы — гэта астравы, на якіх жывуць людзі.
    Пры дапамозе электроннага мікраскопа з’явілася магчымасць вызначыць прыроду пісчай крэйды. Выявілася, што на 95% яна складаецца з вапняковага панцыра залацістых водарасцей.
    Шырока распаўсюджаныя дыятомавыя водарасці, адміраючы, за тысячы гадоў утварылі пароду дыятаміт. 3 яго вырабляюць лёгкую цэглу. Дыятаміт з’яўляецца фільтруючым матэрыялам пры вытворчасці цукру і ў хімічнай прамысловасці.
    Магчыма, старажытныя марскія водарасці пры адміранні з цягам часу ператварыліся ў нафту, гаручыя сланцы.
    Правяраем сябе
    1.	Якое значэнне маюць водарасці ва ўзнікненні вышэйшых раслін на сушы?
    2.	Якое значэнне маюць водарасці для жыцця прыроды і чалавека?
    ВЫШЭЙШЫЯ РАСЛІНЫ
    ВЫШЭЙШЫЯ СПОРАВЫЯ РАСЛІНЫ
    §	23. Характэрныя асаблівасці будовы цела і размнажэння вышэйшых споравых раслін
    Будова цела вышэйшых споравых раслін. Амаль усе вышэйшыя расліны жывуць на сушы. 3 іх мохападобныя, дзеразападобныя, хвошчападобныя і папараці рассяляюцца, як і водарасці, пры дапамозе спораў. Таму яны з’яўляюцца вышэйшымі споравымі раслінамі. Шмат мільёнаў гадоў таму ў выніку гораўтваральных працэсаў адбыўся пад’ём з мора значнай часткі сушы, Расліны апынуліся ў зусім новым для іх асяроддзі — паветраным. Ва ўмовах сушы ў іх сфарміраваліся два вегетатыўныя органы — корань і парастак. Для жыцця ў новых умовах у раслін з’явіліся покрыўная, праводзячая і асноўная тканкі. Покрыўная тканка абараняе расліну ад неспрыяльных умоў. Праводзячая — забяспечвае рух вады і мінеральных солей ад каранёў да лісця і арганічных рэчываў — ад лісця ва ўсе клеткі расліны. Асноўная — выконвае апорную, назапашвальную і фотасінтэзуючую функцыі.
    Размнажэнне вышэйшых споравых раслін. Для вышэйшых раслін характэрна чаргаванне бясполага і палавога спосабаў размнажэння (мал. 49). Для палавога размнажэння ўсім вышэйшым споравым раслінам неабходна вада. Мужчынскія і жаночыя палавыя органы вышэйшых споравых раслін шматклетачныя. Шматклетачная сценка органаў абараняе палавыя клеткі, якія ў іх выспяваюць. У мужчынскім палавым органе антэрыдыі (ад грэч. antheris — квітучы) утвараюцца палавыя клеткі — сперматазоіды. Яны маюць жгуцікі і ру-
    Мал. 49. Схема цыкла развіцця вышэйшай споравай расліны
    хаюцца ў вадзе да яйцаклеткі, якая фарміруецца ў жаночым палавым органе архегоніі (ад грэч. arche — пачатак і gone — нараджэнне). Усім вышэйшым споравым раслінам для палавога працэсу неабходна вада.
    Расліна, ва якой утвараюцца палавыя органы, а ў іх — палавыя клеткі гаметы, носіць назву гаметафіт. У выніку зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак фарміруецца зігота, а з яе вырастае новае пакаленне — спарафіт. Ён служыць для ўтварэння спораў. Вышэйшыя расліны атрымалі ў спадчыну ад продкаў-водарасцей чаргаванне двух пакаленняў (генерацый) — палавога і бясполага. У адных раслін усе споры аднолькавыя. Такія віды называюцца раўнаспоравымі. У другіх жа ёсць два тыпы спарангіяў, дзе ўтвараюцца мікраі мегаспоры (макраспоры).
    Мікраспоры прарастаюць у мужчынскі гаметафіт. 3 мегаспоры вырастае жаночы гаметафіт. Расліны, у якіх
    утвараюцца мікраі макраспоры, з’яўляюцца разнаспоравымі.
    Правяраем сябе
    1.	Якія аддзелы раслін адносяцца да вышэйшых споравых?
    2.	3 чым звязаны выхад раслін на суіпу?
    3.	Якія органы і тканкі выпрацавалі вышэйшыя расліны для жыцця на сушы?
    4.	У чым асаблівасць будовы органаў палавога размнажэння вышэйшых споравых раслін?
    5.	Што такое гаметафіт і спарафіт? Якое яны маюць значэнне ў жыцці вышэйшых споравых раслін?
    6.	У чым адрозненне раўнаспоравых і разнаспоравых вышэйшых раслін?
    §	24. Рыніяфіты — першыя вышэйшыя споравыя расліны сушы. Іх значэнне ў развіцці жыцця на Зямлі
    Рыніяфіты з’яўляюцца найбольш старажытнымі вышэйшымі раслінамі сушы. Продкамі іх, відаць, былі зялёныя водарасці. Рэшткі (адбіткі) рыніяфітаў спачатку былі знойдзены ў Канадзе, потым у Шатландыі каля вёскі Райні, таму гэты аддзел і атрымаў назву Рыніяфіты. Раслі яны на сушы або на забалочаных месцах (мал. 50).
    Да грунту, як і іх продкі водарасці, прымацоўваліся рызоідамі. Надземныя восевыя органы-парасткі вышынёй некалькі дзесяткаў сантыметраў дыхатамічна галінаваліся і мелі покрыўную тканку з вусцейкамі. У іх была проста ўстроеная праводзячая сістэма. У некаторых відаў лісты адсутнічалі, і функцыю фотасінтэзу выконваў восевы орган. На яго верхавіне знаходзіліся
    Мал. 50. Рыніяфіты — першыя вышэйшыя расліны сушы
    спарангіі. Унутры спарангія фарміравалася мноства спораў, дзякуючы якім яны рассяляліся. Выкапнёвыя рыніяфіты вядомыя па рэштках з родаў рынія, куксонія, харнеафіт і інш. На працягу многіх мільёнаў гадоў рыніяфіты былі адзінымі вышэйшымі споравымі раслінамі нашай планеты. Як лічаць вучоныя, ад іх паходзяць іншыя вышэйшыя споравыя — мохападобныя, дзеразападобныя, хвошчападобныя і папарацепадобныя. Пра рыніяфіты і іншыя вымерлыя расліны мы даведваемся дзякуючы навуцы палеабатаніцы (ад грэч. polaios — старажытны).
    Правяраем сябе
    	Д		 Р7
    1.	Чым рыніяфіты падобныя да водарасцей і чым яны адрозніваюцца ?
    2.	Якое значэнне мелі рыніяфіты ў жыцці прыроды?
    § 25. Аддзел Мохападобныя
    Агульная характарыстыка мохападобных. Да мохападобных адносяцца вышэйшыя споравыя расліны. Цела адных прадстаўлена слаявішчам, другіх — парасткам. У адрозненне ад іншых вышэйшых раслін, у цыкле развіцця мохападобных пераважае гаметафіт. Растуць мохападобныя на балотах, у лясах, у прэсных вадаёмах, на лугах. На Зямлі налічваецца каля 25 тыс. відаў мохападобных. На Беларусі вядома 400 відаў. Шырока распаўсюджаны маршанцыя, сфагнум, зязюлін лён, мох Шрэбера, дыкранум. Для прымацавання да грунту і забеспячэння мохападобных вадой і мінеральнымі солямі служаць рызоіды. Некаторыя віды ваду паглынаюць паверхняй свайго цела. 3 праводзячых тканак у целе большасці мохападобных фарміруюцца праводзячыя пучкі, якія забяспечваюць транспарт рэчываў.
    Сфагнавыя імхі пасяляюцца на балотах. Сфагнум мае лістасцябловую будову. Сцябло і галінка, якія ад яго адыходзяць, густа пакрытыя дробнымі лістамі. Ліст складаецца з аднаго слоя клетак. Жывыя клеткі ўтрымліваюць хларафіл. Акрамя іх, значную частку займаюць мёртвыя — ваданосныя клеткі. У клетках ліста і сцябла
    Мал. 51. Сфагнум
    ёсць адтуліны-поры, праз якія вада паступае ў расліны. Таму ў дарослай расліны рызоіды адсутнічаюць (мал. 51).
    Сфагнум можа назапашваць вады ў 30 разоў больш за ўласную вагу. Сфагнум — аднадомная расліна. На яго галінках утвараюцца органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі.
    Зязюлін лён расце на больш сухіх месцах, таму сцябло і лісты маюць праводзячыя пучкі. Лісты ў яго шматслойныя. Да грунту расліна прымацоўваецца пры дапамозе рызоідаў.
    Цыкл развіцця мохападобных разгледзім на прыкладзе зязюлінага льну. Зязюлін лён — двухдомная расліна. Паміж лісточкамі ў верхняй частцы адных раслін знаходзяцца антэрыдыі, у другіх — архегоніі. Пры