Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Добра ўдаюцца прышчэпкі паміж гатункамі, горш — паміж відамі, яшчэ цяжэй — паміж родамі. Удала адбываецца прышчэпліванне паміж прадстаўнікамі сямейства паслёнавых (таматы, бульба, перац, тытунь), гарбузовых (кавун, дыня, агурок).
На мал. 31 паказаны асноўныя спосабы вегетатыўнага размнажэння раслін.
Мал. 31. Асноўныя спосабы вегетатыўнага размважэввя раслів
Вегетатыўнае размнажэнне шырока распаўсюджана ў прыродзе. Яно садзейнічае павелічэнню колькасці каліў і іх рассяленню. У практыцы сельскай гаспадаркі вегетатыўнае размнажэнне выкарыстоўваюць для захоўвання каштоўных гатункаў культурных раслін і для атрымання высокіх ураджаяў.
Правяраем сябе
1. Якое размнажэнне называецца вегетатыўным?
2. Пералічыце неабходныя ўмовы вегетатыўнага размнажэння.
3. Што называецца чаранком? Якія віды чаранкоў вам вядомы?
4. Як размнажаюць расліны прышчэпліваннем?
5. Якое значэнне мае вегетатыўнае размнажэнне?
§ 15. Кветка. Суквецці
Кветка — гэта пакарочаны і відазменены парастак, прыстасаваны да споранашэння, гаметаўтварэння, апылення і апладнення. Кветка характарызуецца абмежаванасцю росту. Гэта азначае, што верхавінкавая ўтваральная тканка ў кветцы поўнасцю выдаткоўваецца на фарміраванне яго частак. Як і кожны парастак, кветка развіваецца з пупышкі. Сцёблавая частка кветкі прадстаўлена кветаножкай, якая, пашыраючыся, утварае кветаложа, а чашачка, венчык, тычынкі і песцікі ўтвораны відазмененымі лістамі (мал. 32).
Чашалісцікі ўтвараюць чашачку, яны афарбаваны ў зялёны колер і нагадваюць зялёныя лісты. Пялёсткі вен66
Мал. 32. Схема будовы кветкі:
1 — чашалісцік; 2 — тычынкавая ніць; 3 — пыльнік;
4 — тычынка; 5 — пялёстак; 6 — рыльца; 7 — слупок;
8 — завязь; 9 — песцік; 10 — кветаложа; 11 — кветаножка
чыка звычайна не зялёныя, але яны таксама маюць форму лістоў з добра заўважнымі жылкамі. Сукупнасць чашачкі і венчыка называецца калякветнікам. Ен абараняе ўнутраныя часткі кветкі і прываблівае насякомых. Калякветнік, не падзелены на чашачку і венчык (усе лісточкі аднолькавыя, як, напрыклад, у цюльпана), называюць простым.
Галоўная частка кветкі — тычынкі і песцікі — зусім не падобная на лісты, але паходзіць ад іх (кожная тычынка з аднаго ліста, а песцік можа быць утвораны адным або некалькімі лісточкамі — плодалісцікамі, якія зрасліся. Тычынкі складаюцца з тонкіх тычынкавых ніцей і пыльнікаў, у якіх фарміруюцца пылковыя гнёзды (мікраспарангіі). Такім чынам, тычынка — гэта мікраспорафіл. У цэнтры кветкі знаходзяцца адзін або некалькі песцікаў. Калі песцік утвораны адным плодалісцікам (мегаспорафілам), гэта просты песцік. Шляхам зрастання некалькіх плодалісцікаў утвараецца складаны песцік. У кветцы ён заўсёды адзін, простых жа можа быць некалькі.
У песціку адрозніваюць ніжнюю пашыраную частку — завязь. Яе верхняя частка, звужаючыся, перахо-
Мал. 33. Разнастайнасць і будова тычынак і песцікаў
A — тычынкі: 1 — пыльнік; 2 — пылковае гняздо; 3 — тычынкавая ніць.
Б — песцікі: 1 — завязь; 2 — слупок; 3 — рыльца; 4 — семязачаткі
дзіць у слупок, на верхавінцы якога ёсць патаўшчэнне — рыльца. Разрэзаўшы завязь і разгледзеўшы яе праз лупу, можна ўбачыць у ёй адну або некалькі семяпупышак. Гэта — метаспарангіі, якія пасля апладнення ператвараюцца ў семя, а завязь — у плод.
На мал. 33 прадстаўлены схемы будовы тычынкі і песціка.
Кветкі, якія маюць тычынкі і песцікі, называюцца двухполымі, а адны тычынкі (тычынкавыя) або толькі песцікі (песцікавыя) — аднаполымі.
Такія расліны, як кукуруза, гарбуз, называюцца аднадомнымі, таму што песцікавыя (жаночыя) і тычынкавыя (мужчынскія) кветкі ў іх развіваюцца на адной расліне. Калі мужчынскія клеткі размяшчаюцца на адной расліне, а жаночыя — на другой (як у вярбы), TaKia расліны называюцца двухдомнымі.
Праз кветкі вішні, агурка можна правесці некалькі плоскасцей сіметрыі, такія кветкі называюцца правільнымі, тыя ж, праз якія можна правесці толькі адну плоскасць сіметрыі (браткі, гарох), — няправільнымі.
Часта сустракаюцца дробныя кветкі з несамавітымі зеленаватымі лісточкамі калякветніка (злакі, асака) або зусім пазбаўленыя калякветніка — голыя. Іх маюць многія дрэўныя расліны (вярба, тонкая бяроза і інш.).
Разнастайнасць у будове кветкі звязана з узнікшымі ў працэсе эвалюцыі адрозненнямі ў спосабах апылення.
Для абазначэння будовы кветкі выкарыстоўваюць дыяграмы і формулы. Дыяграма кветкі ўяўляе сабой схематычную праекцыю кветкі перпендыкулярна да яго восі. Чашалісцікі прынята абазначаць на дыяграме дужкай з кілем на спіне, пялёсткі — папярочным разрэзам праз пыльнік, песцік — папярочным разрэзам праз завязь (мал. 34). Зрашчэнне частак кветкі паказваюць на дыяграме іх злучэннем.
6
Мал. 34. Будова кветкі, яе дыяграма і формула:
1 — крыючы ліст; 2 — чашачка; 3 — венчык; 4 — тычынкі;
5 — песцік; 6 — сцябло; 7 — завязь
Пры састаўленні формулы кветкі просты калякветнік абазначаюць літарай Р, чашачку — Ч, венчык — В, тычынкі — Т, песцік — П. Колькасць чашалісцікаў, пялёсткаў, тычынак паказваецца лічбамі, а калі іх больш за 12, — то знакам Калі якія-небудзь часткі кветкі зрасліся, адпавядаючыя ім лічбы пішуцца ў дужках.
Правільную кветку абазначаюць зорачкай, няправільную — стрэлкай. Аднаполыя мужчынскія кветкі — знакам cP, жаночыя — знакам 9 .
Напрыклад, формула кветкі вішні:
Кветкі могуць быць адзіночнымі або сабранамі ў групу — суквецці. Іх будова даволі разнастайная (мал. 35). Адрозніваюць простыя і складаныя суквецці. Першыя з іх маюць галоўную вось і размешчаныя на ёй у пэў-
Мал. 35. Суквецці (схема)
1 — гронка; 2 — парасонік; 3 — катах; 4 — галоўка;
5 — колас; 6' — шчыток; 7 — кошык;
8 — складаны парасонік; 9 — складаны колас
ным парадку восі кветак. У простых суквеццях кветкі могуць быць сядзячымі. У складаных суквеццях больш дзвюх восей галінавання.
У трыпутніка шматлікія кветкі сядзяць на доўгім сцябле. У іх вельмі кароткія кветаножкі. Такое суквецце называецца простым коласам. У складаным коласе (пшаніца, жыта) на восі суквецця сядзяць простыя каласкі, якія складаюцца з некалькіх кветак.
Кветкі чаромхі, ландыша, капусты сабраны ў суквецце — гронка. Кветкі ў ёй размешчаны на кветаножках, якія адыходзяць ад восі суквецця. Кветкі вішні, яблыні сабраны ў суквецце просты парасонік. Іх кветаножкі знаходзяцца на верхавіне восі. Яны нагадваюць спіцы парасона. Морква, кроп маюць суквецці складаны парасонік, які складаецца з некалькіх простых. У адуванчыка, сланечніка, рамонкі кветкі дробныя, сабраны ў суквецце кошык і размешчаны на патоўшчанай пашыранай частцы галоўнай восі суквецця. Звонку суквецце абаронена лісточкамі, якія называюцца абгорткай. У канюшыны кветкі таксама сядзяць на пашыранай частцы восі суквецця, але абгортка адсутнічае. Гэта суквецце — галоўка. У катаху (кукуруза, аер) галоўная вось суквецця патоўшчаная.
Біялагічнае значэнне суквеццяў заключаецца, па-першае, у эканоміі матэрыялу. Замест таго, каб выдаткоўваць арганічныя рэчывы на рост адной вялікай кветкі, расліна ўтварае з гэтага ж матэрыялу мноства дробных кветак, дзякуючы чаму рэзка павышаецца колькасць пладоў, што выспяваюць на расліне. Па-другое, расліна ў большай ступені прыстасоўваецца да апылення. Па-трэцяе, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў надвор’я частка кветак, што знаходзілася ў бутонах, не загіне.
Правяраем сябе
1. Дайце азначэнне кветкі.
2. Дакажыце, што кветка — відазменены парастак.
3. Што ў кветцы з’яўляецца мікраі мегаспорафіламі?
4. Якая будова тычынкі, песціка?
5. Што такое суквецце?
6. Якія бываюць суквецці?
7. Якую ролю адыгрываюць суквецці?
§ 16. Апыленне і апладненне кветкавых раслін
Працэс пераносу пылку з пыльніка на рыльца песціка называецца апыленнем. Адрозніваюць два тыпы апылення — самаапыленне і перакрыжаванае апыленне. Калі пылок. з пыльнікаў трапляе на рыльца песціка той ці іншай кветкі на адной і той жа расліне, адбываецца самаапыленне. Яно сустракаецца ў пшаніцы, рысе, ячмені, гароху, фасолі. Часта самаапыленне адбываецца і ў нераспушчанай кветкі.
Калі перанос пылку ажыццяўляецца паміж кветкамі розных каліў, адбываецца перакрыжаванае апыленне. Яно з’яўляецца асноўным тыпам апылення кветкавых раслін і ўласціва асноўнай іх большасці. Звычайнае перакрыжаванае апыленне дае вынослівае патомства, таму што, атрымліваючы бацькоўскія і мацярынскія задаткі, расліна робіцца болып жыццяздольнай і стойкай у натуральным адборы.
Перакрыжаванае апыленне ажыццяўляецца з дапамогай насякомых, птушак, вады і ветру (табліца 1).
Табліца 1
Характэрныя адзнакі кветак ветраапыляемых раслін
Характэрныя адзнакі кветак, апыляемых насякомымі
1. Дробныя пялёсткі, якія не маюць другой афарбоўкі (звычайна зялёныя) або адсутнічаюць
1. Буйныя ярка афарбаваныя пялёсткі робяць кветкі добра заўважнымі. Калі ж кветкі несамавітыя, яны могуць быць сабраны ў суквецце
2. Пазбаўлены паху
2. Маюць пах
3. Адсутнічаюць нектарнікі
3. Ёсць нектарнікі, спецыяльныя ўтварэнні, дзе выдзяляецца сок, што прываблівае насякомых
4. Буйное шматпаласное перыстае рыльца. Слупок часта адсутнічае
4. Маленькае рыльца, што не выступае з кветкі і выдзяляе клейкае рэчыва, да якога прыліпае пылок
5. Тычынкі звешваюцца з кветкі настолькі, што пылок высыпаецца
5. Тычынкі знаходзяцца ў кветцы
6. Пыльнікі рухомыя, прымацаваныя да кончыкаў тычынкавых ніцей толькі ў сярэдніх кропках, вольна разгойдваюцца ветрам
6. Пылок нерухомы, ён прымацаваны да тычынкавых ніцей сваёй асновай або зрошчаны з ніцямі дарэальнай паверхняй
7. Утвараюць вялікую колькасць пылку, таму што яго шмат страчваецца
7. Утвараюць менш пылку, ён часта склеены ў камячкі
8. Пылковыя зярняты даволі дробныя і лёгкія, 3
8. Пылковыя зярняты цяжкія і буйныя. Шыпікі
сухой, часта гладкай паверхняй
на іх паверхні і клейкасць садзейнічаюць прымацаванню да цела насякомага
9. Будова кветкі адносна простая
9. Будова кветкі часта ўскладнёная, прыстасавана да пераносу пылку толькі пэўнымі насякомымі
10. Кветкі размешчаны значна вышэй за лісты, дзякуючы доўгім сцёблам (напрыклад, у злакаў) або з’яўляюцца да развіцця лістоў
10. Размяшчэнне і час з’яўлення кветак у адносінах да лістоў вар’іруюцца, хоць часта кветкі ўзвышаюцца над лістамі, што робіць іх больш прыметнымі