• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Унясенне ўгнаенняў у час росту раслін называюць падкормкай. Расліны падкормліваюць тымі мінеральнымі солямі, якія патрабуюцца ў дадзены перыяд. Звычайна для гэтага выкарыстоўваецца попел і розныя мінеральныя ўгнаенні, а таксама гной, птушыны памёт,
    Гарызонт A
    Гарызонт В
    Гарызонт С
    Мал. 15. Глебавыя гарызонты:
    1	2	3
    1 — чарназёмныя глебы; 2 — падзолістыя глебы; 3 — балотныя глебы
    гноевая жыжка, якія папярэдне разводзяць вадой. Падкормліваць расліны лепш пасля дажджу, калі глеба насычана вільгаццю.
    Падкормка можа быць сухой і воднай. Пры сухой у глебу ўносяць сухі попел і мінеральныя ўгнаенні ў сухім выглядзе. Пры воднай падкормцы ўгнаенні разбаўляюць вадой. Уносіць іх трэба па норме, лішак іх можа нанесці шкоду раслінам. Калі ўносіць угнаенні своечасова і правільна, можна дабіцца высокага ўраджаю сельскагаспадарчых культур.
    Глебы патрабуюць пастаяннага догляду. Іх узворваюць, барануюць, рыхляць. Для глебы важны водны рэжым (паліўка або, наадварот '	Пгы гэт;”
    глеба забяспечваецца паветрам, у ёй лепш адбываюцца працэсы мінералізапыі.
    Г1 равяраем сябе
    і.	Што такое глеба?
    2.	Якія ўгнаенні вы ведаеце?
    §	9. Паветранае жыўленне раслін, транспарт рэчываў, фотасінтэз і транспірацыя вады. Парастак
    Галоўнымі вегетатыўнымі органамі вышэйшых раслін з’яўляюцца парастак і корань. Як вы ўжо ведаеце, корань забяспечвае расліны вадой і мінеральнымі рэчывамі. Асноўная функцыя парастка — паглынанне вуглякіслага газу з навакольнага асяроддзя і ператварэнне яго ў арганічнае рэчыва. 3 курса “Прыродазнаўства” вы ведаеце, што на святле ў зялёным лісце (а гэта бакавы орган парастка) утвараецца крухмал.
    Ліст паглынае вуглякіслы газ дзякуючы наяўнасці ў яго покрыўнай тканцы (эпідэрмісе) вусцейкаў (мал. 16). Паміж замыкаючымі клеткамі вусцейка маецца міжклет-
    Мал. 16. Паверхня ліста пад мікраскопам
    нік — вусцейкавая шчыліна. Паглынаючы праз адкрытыя вусцейкі вуглякіслы газ, ліст непазбежна губляе ваду. Такое фізіялагічнае выпарэнне вады называецца транспірацыяй.
    У большасці раслін на святле вусцейкі адкрываюцца. Пры значнай страце вады яны закрываюцца. Вось чаму так важна правільна паліваць расліны (менавіта раніцай і вечарам).
    Правядзём невялікі эксперымент. Парасткі любой пакаёвай расліны змесцім у шклянку з вадой у добра асветленым месцы. Раніцай і вечарам зробім высечкі аднолькавай плошчы з лісцевых пласцінак, высушым іх пры +105°С, потым акуратна ўзважым. Мы заўважым розніцу ва ўтрыманні сухога рэчыва ў высечках. Вячэрнія высечкі больш “цяжкія”. Калі ж шклянку з парасткамі ўстанавіць у цёмным месцы, вага высечак стане меншай.
    Дослед можна крыху ўскладніць. Расліну пеларгоніі вытрымаем у цёмным месцы, затым частку яе парасткаў змесцім у святлопранікальны мяшок, у які падаецца паветра. Другую частку змесцім у такі ж мяшок, толькі паветра папярэдне прапусцім праз шчолач — рэчыва, якое паглынае вуглякіслы газ (мал. 17). Праз некаторы час зрэжам лісце. Абясколерым іх у спірце, апрацуем растворам ёду.
    Man. 17. Дослед, які даказвае неабходнасць вуглякіслага газу для ўтварэння крухмалу на гвятле ў зялёным лісце
    Ліст з другога мяшка яе афарбаваўся (мал 18). Такім чынам, зялёная расліна збірае з паветра малекулы вуглякіслага газу і сінтэзуе арганічнае рэчыва. Для гэтага неабходны святло і вада. У выніку фотасінтэзу расліна выдзяляе кісларод. Дзякуючы транспірацыі лісты з’яўляюцца верхнім канцавым рухавіком у транспарце вады з мінеральных рэчываў на целе расліны.
    Мал. 18. Дослед, які даказвае павелічэнне ўтрымання сухога рэчыва ў лісце на святле
    3 дапамогай устаноўкі можна вызначыць усмоктвальную сілу лістоў парастка.
    Па сцябле да лістоў паступае вада і раствораныя ў ёй мінеральныя рэчывы, а з лістоў ажыццяўляецца адток арганічных рэчываў. Як ліст не можа існаваць без сцябла, так і сцябло без ліста. Парастак — гэта сцябло з размешчанымі на ім лістамі і пупышкамі. Сцябло — восевы орган парастка, ліст — бакавы, пупышка — зачаткавы парастак.
    Месца сцябла, ад якога адыходзіць ліст, называецца вузлом. Участкі сцябла паміж суседнімі вузламі — гэта міжвузелле (мал. 19).
    Вугал паміж лістом і сцяблом называецца пазухай ліста. Адрозніваюць падоўжаныя і пакарочаныя парасткі. Першыя з іх маюць добра выражанае міжвузелле. На пакарочаных парастках вузлы збліжаны і міжвузелле вельмі кароткае. Лісты размяшчаюцца ў пэўным парадку, не зацяняючы адзін аднаго. Гэтым ствараюцца добрыя ўмовы для паглынання святла і вуглякіслага газу.
    Адрозніваюць некалькі відаў лісцеразмяшчэння. Пры спіральным лісты размяшчаюцца на сцябле па спіралі, утвараючы вертыкальныя рады. Калі іх некалькі, — гэта чарговае лісцеразмяшчэнне (бяроза, дуб). У злакаў лісты ідуць па спіралі, але ў два вертыкальныя рады. Гэта двухраднае размяшчэнне. Пры кругавым лісты размяшчаюцца па кругах. Калі на кожным з іх знаходзіцца па два лісты, — гэта супраціўнае лісцеразмяшчэнне. Калі больш двух — мутоўчатае.
    Пупышка (мал. 20) складаецца з пакарочанага сцябла з цесна збліжанымі зачаткавымі лістамі, кветкамі. На верхавінцы зачаткавага сцябла знаходзіцца конус нарастання, які складаецца з утваральнай тканкі. За кошт яго дзейнасці адбываецца рост сцябла ў даўжыню, утварэнне лісткоў і бакавых пупышак. Звонку пупышка абаронена пупышкавымі лускавінкамі.
    Адрозніваюць верхавінкавыя пупышкі, якія знаходзяцца на верхавінцы сцябла, і пазушныя пупышкі,
    Мал. 19. Парастак: 1. 2, 3, 4 — разгортванне парастка з пупышкі;
    парастак a — верхавінкавая пупышка; б — пазушная пупышка; в — вузел, г — міжвузелле;
    Лісцеразмяшчэнне: A — чарговае, Б — супраціўнае, В — валасніковістае
    б
    Man.. 20. Пупышка:
    a — кветкавая (генератыўная пупышка), б — вегетатыўная пупышка
    якія размяшчаюцца ў пазухах лістоў. Пупышкі, якія ўзнікаюць на сцябле па-за пазухай ліста або на іншых частках расліны, называюцца прыдатпкавымі.
    Пупышкі адрозніваюцца па ўнутранай будове. У адных — толькі зачаткавыя лісты (вегетатыўныя пупышкі), у другіх — зачаткі кветак (генератыўныя пупышкі).
    Развіццё парастка пачынаецца з распускання пупышак. Пупышка набухае, затым ападае пупышкавая луска, пачынаецца інтэнсіўны рост парастка. Ён падаўжаецца за кошт дзялення клетак конуса, нарастання і ўтварэння новых участкаў сцябла з зачаткамі лістоў і пупышак. За дзяленнем пачынаецца расцяжэнне клетак і, адпаведна, змяненне парастка. Па меры аддалення ад верхавінкавай кропкі росту здольнасць клетак да дзялення робіцца слабейшай і хутка зусім страчваецца. Адбываецца іх ператварэнне ў клеткі пастаянных тканак (покрыўных, асноўных, механічных і праводзячых).
    Правяраем сябе
    1.	Што такое фотасінтэз? Як вы разумееце паветранае жыўленне раслін?
    2.	К. А. Ціміразеў назваў транспірацыю “непазбежным злом”. Як вы гэта разумееце?
    3.	Ці можа вышэйшая расліна рэгуляваць транспірацыю?
    4.	Дайце азначэнне парастка.
    § 10. Ліст — бакавы орган парастка
    Ліст з’яўляецца бакавым органам парастка. Ён утвараецца з зачатка, які закладваецца ля асновы конуса росту.
    Лісты розных раслін не падобныя адзін на другі, але ў большасці з іх можна адрозніць ліставую пласцінку і чаранок, якімі ліст прымацоўваецца да сцябла. Лісты з чаранкамі (дуб, бяроза, ліпа) называюцца чаранковымі, тыя ж, што прымацоўваюцца да сцябла асновай ліставой пласцінкі, — сядзячымі (мал. 21). Пры аснове чаранка часам развіваюцца вырасты — прыліснікі. У злакаў аснова ліста разрастаецца вакол сцябла, фарміруючы похву.
    Мал. 21. Прымацаванне лістоў да сцябла:
    1 — з чаранком; 2 — без чаранка
    Мал. 22. Жылкаванне лістоў:
    1 — сеткаватае; 2 — паралельнае; 3 — дугавое
    Па форме ліставой пласцінкі адрозніваюць лісты акруглыя, авальныя, ланцэтныя, ігольчатыя, сэрцападобныя і г.д. Ліставыя пласцінкі ў розных напрамках пранізаны жылкамі, якія ўяўляюць сабой праводзячыя пучкі, надаюць лісту трываласць. У лістоў двухдольных раслін часцей за ўсё перыстае або сеткаватае жылкаванне. Пры ім лёгка заўважаецца цэнтральная жылка. У лістоў аднадольных раслін жылкі размяшчаюцца паралельна адна адной або дугападобна — паралельнае і дугавое жылкаванне (мал. 22).
    Калі на чаранку адна ліставая пласцінка, ліст называецца простым (мал. 23). Ліст, які складаецца з некалькіх ліставых пласцінак, злучаных з агульным чаранком невялікімі чаранкамі, называюць складаным (мал. 24). Складаныя лісты развіваюцца ў рабіны, суніцы, жоўтай акацыі. Яны складаюцца з лісточкаў. Калі яны злучаюцца з чаранком у адной кропцы, — гэта пальчатаскладаныя лісты (каштан, лубін). У выпадку калі лісточкі прымацоўваюцца па ўсёй даўжыні чаранка, ліст называецца перыстаскладаным. Апошнія бываюць двух тыпаў: парнаперыстыя, калі заканчваюцца парай лісточкаў (гарох), і няпарнаперыстыя — калі адным (шыпшына).
    Для ліставых пласцінак многіх відаў раслін характэрна зрэзанасць. Пры гэтым фарміруюцца лопасці, сегменты, долі. Адпаведна ліст можа быць лопасцевым, раздзельным, рассечаным. У лопасцевага ліста мяжа зрэ-
    Мал. 23. Лісты простыя
    1 — ліпа; 2 — дуб; 3 — клён
    занасці даходзіць да 1/4 шырыні ліставой пласцінкі, у рассечанага — да сярэдняй жылкі. Калі зрэзанасць менш за 1/8 шырыні ліставой пласцінкі, гутарка ідзе аб краі ліста (пільчаты, зубчаты, хвалісты і г.д.). Нязрэзаны ліст называецца суцэльным.
    Мал. 24. Лісты складаныя:
    1 — шыпшына; 2 — конскі каштан;
    3 — жоўтая акацыя; 4 — суніцы
    Мал. 25. Унутраная будова ліставой пласцінкі:
    1 — верхні эпідэрміс; 2 — ніжні эпідэрміс; 3 — вусцейка;
    4 — фотасінтэзуючая тканка; 5 — сасуды;
    6 — сітападобныя трубкі; 7 — валокны
    Каб лепш зразумець значэнне зялёных лістоў у жыцці раслін, неабходна пазнаёміцца з унутранай будовай ліставой пласцінкі (мал. 25).
    Ліст, як і ўсе органы кветкавай расліны, мае клетачную будову. Звонку ён пакрыты празрыстай скуркай (эпідэрмай) — покрыўнай тканкай, якая ахоўвае ўнутраныя клеткі ліста ад высыхання і пашкоджанняў. На паверхні ліста ў некаторых раслін утвараюцца нарасці скуркі ў выглядзе валаскоў, якія захоўваюць ліст ад перападаў тэмпературы і рэгулююць выпарэнне.
    У скурцы (пераважна ніжнім баку ліста) ёсць шматлікія (на адным лісце ліпы больш за мільён) утварэнні — вусцейкі, якія забяспечваюць газаабмен і выпарэнне вады раслінай. Кожнае з іх складаецца з дзвюх замыкаючых клетак і вусцевай шчыліны. Змяненні аб’ёму і формы замыкаючых клетак прыводзяць да адкрыцця і закрыцця вусцейкаў і залежаць ад інтэнсіўнасці газаабмену, звязанага з фотасінтэзам, дыханнем, транспірацыяй.