• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Пад эпідэрмісам размешчаны мезафіл (мякаць ліста). У яго склад уваходзіць фотасінтэзуючая тканка (слупкаватая і губчатая хларэнхіма). Сасуды, сітападобныя трубкі, валокны ўтвараюць праводзячыя пучкі (жылкі ліста). Слупкаватая хларэнхіма складаецца з шчыльна прымыкаючых фотасінтэзуючых клетак. Сярод клетак губчатай хларэнхімы добра развіты міжклетнікі.
    Да восені ў лісце слабее абмен рэчываў і з’яўляюцца змяненні, якія вядуць да распаду клетак, разбурэння зялёнага пігменту хларафілу і ўтварэння рэчываў, што абумоўліваюць жоўта-залацістую афарбоўку лістоў. Чаранок ліста таксама старэе. На мяжы асновы чаранка і сцябла ўтвараецца слой, які складаецца з амярцвелых клетак. Дастаткова нават слабога павеву ветру, каб пачаўся лістапад.
    Расліны, лісты якіх жывуць толькі адзін вегетацыйны перыяд, называюцца ліспгападнымі (дуб, бяроза), расліны, лісце якіх жыве даўжэй і паступова змяняецца, — вечназялёнымі (брусніцы, елка, сасна).
    Правяраем сябе
    
    1.	Якія лісты называюцца простымі, а якія складанымі?
    2.	Як класіфікуюцца лісты па ступені зрэзанасці ліставой пласцінкі?
    3.	Якая ўнутраная будова ліста?
    §	11. Сцябло — восевы орган парастка
    Сцябло, як і корань, з’яўляецца восевым органам, які мае верхавінкавы рост і радыяльную будову.
    Адрозніваюць два тыпы сцёблаў: травяністы і дрэўны. Першы існуе звычайна адзін вегетатыўны сезон і 50
    адрозніваецца слабым патаўшчэннем; другі -звычайна шматгадовы і патаўшчаецца на працягу многіх гадоў.
    Сцябло выконвае наступныя важныя функцыі:
    •	праводзячую — правядзенне рэчываў ад каранёў да лістоў і ў зваротным напрамку;
    •	механічную — забяспечвае становішча цела расліны ў прасторы і выносіць лісце да святла;
    •	назапашваючую — ажыццяўляе запас вады, крухмалу, тлушчу і іншых арганічных рэчываў ў некаторых тканках сцябла (напрыклад, у асяродку) і фотасінтэз (праз маладыя сцёблы).
    Уявіць, як выконвае гэтыя функцыі сцябло, немагчыма без вывучэння яго ўнутранай будовы. На папярочным зрэзе галінкі ліпы добра бачна драўніна, якая займае большую яго частку, яна акружана вузкім слоем болып мяккіх тканак — карой (мал. 26).
    Мал. 26. Папярочны зрэз трохгадовай галінкі ліпы:
    1 — сасуды; 2 — сітападобныя трубкі; 3 — валокны;
    4 — сачыўка; 5 — скурка; 6 — корак; 7 — луб; 8 — кара;
    9 — камбій; 10 — драўніна; 11 — асяродак
    Слаі сцябла
    Скурка
    К АРА
    Корак	Луб
    СітападобЛубяныя ныя трубкі валокны
    Камбій
    ДРАЎНІНА	Асяро-
    дак Сасуды ДраўнінСэрцапаныя добныя валокны прамяні
    Захоўваюць клеткі ад пашкоджання і высыхання
    Праводзяць арганічныя рэчывы
    Замацоўваюць сцябло
    Рост сцябла ў таўшчыню
    Праводзяць ваду з мінеральнымі I солямі
    Замацоўваюць сцябло
    Праводзяцьі захоўваюць запасныя рэчывы
    У клетках захоўваюць запасныя рэчывы
    Man.. 27. Клетачная будова сцябла
    Маладое аднагадовае сцябло звонку пакрыта скуркай, якая да канца першага лета змяняецца коркам. Некалькі слаёў шчыльна самкнёных клетак корка, якія не прапускаюць ні вады, ні паветра, засцерагаюць жывыя тканкі ад неспрыяльных умоў асяроддзя. У корку ёсць спецыяльныя ўтварэнні — сачыўкі, якія складаюцца з рыхла размешчаных клетак. Летам праз іх ажыццяўляецца транспірацыя і газаабмен, зімой яны закупорваюцца. У старых дрэў ствалы звычайна пакрываюцца тоўстай шматслойнай карой.
    Пад коркам (або карой) знаходзяцца клеткі, якія складаюцца з розных тканак. Тут ёсць праводзячая тканка, па сітападобных трубках якой зверху ўніз рухаюцца растворы арганічных рэчываў. Тут жа знаходзяцца і выцягнутыя клеткі механічнай тканкі — лубяныя валокны.
    На мяжы кары і драўніны залягае слой утваральнай тканкі — камбію. Яго клеткі дзеляцца, адкладаючы
    ўнутр клеткі драўніны, а звонку — клеткі кары. Унутры ствала камбій утварае вялікую колькасць клетак, звонку — менш, таму драўніна ў ствале развіта больш, чым кара. Вясной, калі распускаюцца лісты, клеткі камбію дзеляцца вельмі энергічна, утвараючы буйныя сасуды з тонкімі сценкамі. Летам з камбію ўтвараюцца таўстасценныя сасуды з меншым дыяметрам. У летняй драўніне шмат валокнаў. Мяжа паміж летняй драўнінай мінулага года, якая складаецца з механічнай тканкі, і вясенняй, што складаецца з сасудаў, бачна на спіле. Таму ў драўніне добра заўважны канцэнтрычныя кольцы — гадавыя прыросты драўніны. Па ліку гадавых кольцаў лёгка вызначыць узрост дрэва.
    Па сасудах драўніны вада з растворанымі ў ёй мінеральнымі рэчывамі рухаецца ад каранёў да лістоў (узыходны ток), а арганічныя рэчывы, сінтэзаваныя ў лістах, па сітападобных трубках кары спускаюцца да каранёў (сыходны ток). Для руху рэчываў у гарызантальным напрамку служаць радыяльныя прамяні, якія складаюцца з клетак асноўнай тканкі. Яны цягнуцца ад асяродка праз драўніну і кару.
    У цэнтры сцябла размяшчаецца асяродак. Ён складаецца з рыхла размешчаных акруглых клетак (асноўная тканка), у якіх назапашваецца вада і пажыўныя рэчывы.
    Сцябло травяністай расліны пакрыта эпідэрмісам, пад якім знаходзяцца асімілюючая тканка з хларапластамі, а глыбей — механічная і назапашваючая тканкі — гэта і ёсць кара. Далей — слой сітападобных трубак, затым — камбій, унутр ад якога размяшчаюцца сасуды і трахеіды. У сувязі з тым, што ў травяністых раслінах камбій функцыяніруе толькі адзін вегетацыйны перыяд, гадавыя кольцы ў сцябле адсутнічаюць. У іншых травяністых раслін праводзячыя тканкі ўтвараюць пучкі, паміж якімі фарміруюцца радыяльныя прамяні з клетак назапашваючай тканкі. Такое сцябло мае пучковы і міжпучковы камбій. У сцябле жыта, кукурузы праводзячыя пучкі размяшчаюцца па ўсім сячэнні, камбій адсутнічае, кара слаба развіваецца (мал. 28).
    Б
    Мал. 28. Будова сцябла травяністых раслін: A — ільну; Б — сланечніка; В — кукурузы.
    1 — эпідэрміс; 2 — кара; 3 — праводзячыя пучкі;
    4—асяродак; 5 — камбій
    Сцёблы розных раслін даволі разнастайныя, асабліва ў папярочным сячэнні. Так, у бульбы, таматаў, злакаў яны акруглыя, у гарбуза — шматгранныя, шалфею — чатырохгранныя, асакі — трохгранныя.
    У залежнасці ад характару росту сцёблы падзяляюцца на прамастаячыя (травяністыя — сланечнік; дрэўныя — бяроза, дуб); паўзучыя, якія падзяляюцца на
    вусы з доўгімі міжвузеллямі і канечнымі пупышкамі, здольнымі ўкараняцца (суніцы, люцік паўзучы), і плеці (з кароткімі міжвузеллямі).
    Павойныя сцёблы падымаюцца ўверх, абвіваючыся вакол апоры (бярозка, хмель і інш.).
    Лазячыя расліны маюць вусікі або прыдаткавыя карані, якія адрастаюць ад сцябла, з іх дапамогай расліны чапляюцца за апору (плюшч, гарох і інш.). Расліны з павойнымі і лазячымі сцёбламі называюцца яшчэ ліянамі.
    У некаторых раслін міжвузеллі такія кароткія, што, не парушаючы расліну, толькі па прысутнасці лістоў можна вызначыць наяўнасць сцябла, на якім яны развіваюцца (адуванчыкі).
    1.	Якія функцыі выконвае сцябло?
    2.	Якуто будову мае сцябло ліпы?
    3.	У чым асаблівасці будовы травяністага сцябла?
    4.	Якая разнастайнасць сцёблаў у залежнасці ад характару іх росту?
    § 12. Відазмененыя парасткі
    Парасткі, або іх элементарныя органы (сцябло, ліст, пупышка), якія выконваюць спецыфічныя або неўласцівыя ім функцыі, падвяргаюцца відазмяненням (ліал. 29).
    У працэсе развіцця расліннага свету на нашай планеце многія з такіх відазмяненняў аказаліся карыснымі. Яны пераходзяць з пакалення ў пакаленне і з’яўляюцца важнай відавой адзнакай.
    Мал. 29. Відазмененыя парасткі
    Да відазмененых надземных парасткаў адносяцца калючкі, вусікі, лускавінкі, асімілюючыя парасткі, падземныя клубні, вусы.
    Калючкі парасткавага паходжання развіваюцца з бакавых пупышак у пазухах ліста. Яны характэрныя для глогу, цёрну, дзікай яблыні; у барбарысе ў калючкі ператварыўся крыючы ліст. У гарбуза, агурка, дыні, вінаграду частка парасткаў відазмяняецца, як і вусікі, што служаць для замацавання лазячых і паўзучых сцёблаў. У гароху ператварылася ў вусікі частка яго складанага ліста. Калючкі абараняюць расліны ад з’ядання жывёлінамі, а дзякуючы вусікам, парастак, што мае тонкае сцябло, чапляецца за апору. Ва ўмовах змяншэння транспірацыі вады (у засушлівых мясцінах пражывання) ліст ператварыўся ў лускавінку (зрэдку калючку), а сцябло выконвае фотасінтэзуючую функцыю (асімілюючыя сцёблы хвашчу).
    Вусы — гэта парасткі, якія сцелюцца, з моцна падоўжанымі міжвузеллямі. Верхавінкавая пупышка вусоў укараняецца (суніцы).
    У капусты кальрабі сцябло назапашвае шмат пажыўных рэчываў, якія ператвараюцца ў падземны клубень. У іншых відаў капусты пупышка, назапашваючы ваду і пажыўныя рэчывы, разрастаецца, утвараецца качан.
    Шырока распаўсюджаны відазмененыя падземныя парасткі — карэнішчы, клубні, цыбуліны. Такія парасткі з’яўляюцца месцам запасу пажыўных рэчываў, неабходных для пераносу неспрыяльных умоў, і для вегетатыўнага размнажэння.
    Карэнішча — відазменены падземны парастак, які нясе лускападобныя лісты і пупышкі. На ім утвараюцца прыдаткавыя карані. Запасныя пажыўныя рэчывы адкладаюцца ў сцёблавай частцы парастка. Карэнішча знешне падобна на корань, але адрозніваецца ад яго наяўнасцю лістоў (лускі), адсутнасцю каранёвага чэхліка.
    Падоўжаныя падземныя парасткі, якія нясуць клубень, або цыбуліну, называюцца сталонамі. Клубень — моцна патоўшчаны парастак (бульба, тапінамбур). На паверхні клубня бульбы размешчаны вочкі — месцы пры-
    мацавання недаразвітых лістоў, у пазухах якіх знаходзяцца пупышкі. 3 лістоў бульбы праз сцёблы пастаянна адцякаюць арганічныя рэчывы і ў выглядзе крухмалу адкладваюцца ў верхавінках сталонаў, якія растуць, патаўшчаюцца і да восені ператвараюцца ў клубні. ■
    Цыбуліна — пакарочаны падземны парастак. Сцябло яго недаразвітае, мае дыскападобную форму і называецца донцам. Ад яго адыходзяць прыдаткавыя KapaHi, якія штогод мяняюцца, і шматлікія, цесна набліжаныя лісты (цыбульныя лускавінкі), у якіх адкладаюцца запасныя пажыўныя рэчывы. Цыбуліны ўтвараюцца ў цыбулі, часнаку, лілей. На вяршыні донца ў пазухах цыбульных лускавінак знаходзяцца пупышкі. 3 іх фарміруюцца падземныя парасткі і новыя цыбуліны. Вонкавыя лускавінкі цыбуліны (звычайна сухія) захоўваюць унутраныя ад высыхання і загнівання.
    Бываюць і надземныя цыбуліны, якія развіваюцца ў суквеццях (некаторыя гатункі цыбулі, часнаку) або ў пазухах лістоў (лілея). Яны вельмі дробныя і ўяўляюць сабой відазмененыя пупышкі.