• Газеты, часопісы і г.д.
  • Біялогія 7 клас

    Біялогія

    7 клас

    Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
    Памер: 176с.
    Мінск 2000
    40.09 МБ
    Ядро заключае ў сабе інфармацыю аб усіх працэсах у клетцы. Гэта інфармацыя знаходзіцца ў храмасомах, 10
    асновай якіх з’яўляюцца доўгія спіралепадобныя малекулы, якія захоўваюць адзнакі арганізма. Храмасомы добра заўважаюцца ў ядры перад дзяленнем клеткі. Ядро мае настолькі важнае значэнне, што без яго цытаплазма гіне.
    Амаль ва ўсіх клетках добра бачныя поласці — вакуолі. Яны запоўнены клетачным сокам, які ўяўляе сабою водны раствор цукраў і неарганічных рэчываў. У вакуолях часта змяшчаюцца пігменты — рэчывы, што афарбоўваюць клетачны сок у сіні, фіялетавы і іншыя колеры. У цытаплазме расліннай клеткі знаходзяцца пластыды. Гэта арганелы, якія могуць утвараць пігмен-
    цытаплазма вакуоля з клетачным сокам клетачнае ядро хларапласт клетачная абалонка
    Мал. 3. Клеткі мякаці ліста
    ты разнастайнай афарбоўкі: зялёнай (хларафілы), аранжавай, жоўтай (караціноіды). У клетках скуркі лускі ц'ыбулі яны бясколерныя.
    У клетках мякаці ліста (мал. 3) знаходзяцца зялёныя пластыды — хларапласты, якія ўтрымліваюць хларафіл. Пратапласты суседніх клетак не ізаляваны адзін ад аднаго. Праз поры ў абалонцы з адной клеткі ў другую праходзяць тонкія ніці цытаплазмы.
    Клеткі злучаны паміж сабой міжклетачным рэчывам. У шэрагу выпадкаў яно можа разбурацца, тады ўтвараецца міжклетнік. Сетка міжклетнікаў злучаецца з паветрам, што акружае расліну, праз асаблівыя адтуліны, размешчаныя на паверхні цела (якія таксама з’яўляюцца міжклетнікамі).
    У склад клеткі ўваходзяць арганічныя і неарганічныя рэчывы. У некаторых клетках на долю вады прыходзіцца да 90 %. Для клеткі вада з’яўляецца як растваральнікам, так і рэчывам, неабходным для фотасінтэзу.
    Пратапласт клеткі мае дзве вельмі тонкія гранічныя мембраны (плеўкі) — вонкавую (на яе паверхні фарміруецца клетачная абалонка) і ўнутраную, якая падзяляе пратапласт і вакуолю.
    Для адных рэчываў (вада) мембраны пранікальныя, для іншых з’яўляюцца бар’ерам. Дзякуючы гэтаму клетка мае характэрны для яе склад.
    У клетак розная форма: акруглая, вуглаватая, зорчатая, верацёнападобная і інш. Некаторыя клеткі дасягаюць памераў у некалькі міліметраў. Клеткі-валокны маюць даўжыню болып за 1 см.
    У шэрага раслінных клетак па меры паспявання пратапласт адмірае, абалонка робіцца шчыльнай, трывалай. У такім становішчы клетачныя структуры выконваюць важныя для расліны функцыі.
    Правяраем сябе
    1.	Якую будову мае раслінная клетка?
    2.	Што ўяўляе сабою пратапласт?
    3.	Якую функцыю выконвае ў клетцы ядро?
    4.	Якая будова цытаплазмы?
    5.	Дзе знаходзіцца клетачны сок?
    6.	У якіх арганелах знаходзіцца хларафіл?
    7.	Растлумачце тэрмін “усмоктвальная сіла клеткі”.
    §	2. Жыццядзейнасць расліннай клеткі. Дзяленне і рост клеткі
    Для жывых клетак характэрныя жыўленне, дыханне, рост і размнажэнне (дзяленне).
    Клеткі паглынаюць рэчывы са знешняга асяроддзя і ператвараюць іх у рэчывы свайго цела. Гэты працэс называецца жыуленнем. Дзякуючы наяўнасці хларапластаў зялёнай клеткі ажыццяўляецца паветранае жыўленне — фотасінтэз. На святле з паглынутага вуглякіслага газу і вады такія клеткі сінтэзуюць арганічнае рэчыва, а ў знешняе асяроддзе выдзяляюць кісларод.
    Клеткі кораня і некаторых іншых частак расліны не ўтрымліваюць хларапластаў. Для жыўлення яны выкарыстоўваюць арганічныя рэчывы фотасінтэзуючых клетак. Для жыўлення раслінных клетак неабходныя таксама мінеральныя рэчывы.
    Арганічныя рэчывы ў клетцы выкарыстоўваюцца не толькі для ўтварэння яе структур. Значная іх частка выдаткуецца на атрыманне энергіі. Для ўсіх працэсаў жыццядзейнасці (росту, дзялення, паглынання рэчываў і інш.) неабходна энергія. Асноўны яе пастаўшчык — дыханне. Падчас яго арганічныя рэчывы расшчапляюц-
    ца. Для іх поўнага расшчаплення да вуглякіслага газу і вады неабходны кісларод.
    Такім чынам, у выніку фотасінтэзу энергія назапашваецца, а пры дыханні — выдзяляецца.
    энергія (святло)
    вуглякіслы газ + вада	-э>глюкоза + кісларод (фотасінтэз)
    (фотасінтэз)
    глюкоза + кісларод	> вуглякіслы газ + энергія
    (дыханне)
    Цытаплазматычная мембрана валодае выбіральнай пранікальнасцю. Малекулы вады, кіслароду, вуглякіслага газу лёгка праходзяць праз яе. Іншыя рэчывы (глюкоза, мінеральныя солі) паглынаюцца выбіральна.
    Рост і развіццё расліннага арганізма абумоўлены з’яўленнем новых клетак, якія ўтвараюцца двума шляхамі: дзяленнем і зліццём.
    Дзяленне клетак вядзе да ўтварэння ўсё новых і новых клетак, яму папярэднічае дзяленне ядра, у якім захоўваецца інфармацыя аб адзнаках (асаблівасцях будовы, жыццядзейнасці) расліннага арганізма. Гэтыя адзнакі закадзіраваны ў макрамалекулы спецыяльнага рэчыва ДНК (дэзоксірыбануклеінавай кіслаты). Яны перадаюцца ад зыходнай мацярынскай клеткі да ўтвараемых даччыных клетак.
    Дзяленне — складаны працэс, у выніку якога даччыны клеткі пачынаюць валодаць той жа інфармацыяй, што і мацярынская. Гэта забяспечваецца раўнамерным дзяленнем храмасом. Храмасомы ўяўляюць сабою цельцы ядра, якія можна назіраць у светлавым мікраскопе ў час дзялення клеткі (мал. 4).
    Колькасць храмасом, іх памеры і форма з’яўляюцца характэрнымі для кожнага віду. У спорах палавых клетак храмасом у два разы менш, чым у большасці іншых клетак цела расліны, таму такія клеткі называюць гаплоіднымі. Мацярынскія клеткі дыплоідныя, і набор храмасом цотны. Храмасома складаецца з дзвюх
    палавінак, у кожнай з якіх знаходзіцца па адной малекуле ДНК.
    Пры дзяленні клеткі мембранная абалонка ядра разбураецца, храмасомы размяшчаюцца ў яе экватарыяльнай частцы.
    Да полюсаў могуць разыходзіцца цэлыя храмасомы (напрыклад, з шасці храмасом — тры да аднаго і столькі ж да другога). Тады ўтвараюцца гаплоідныя клеткі (споры, палавыя клеткі).
    Большасць жа клетак цела расліны ўтвараецца ў выніку дзялення, пры якім да полюсаў разыходзяцца “палавінкі” храмасом. Інфармацыя аб адзнаках дзеліцца пароўну. Дзяленне завяршаецца аднаўленнем ядровай абалонкі і перагародкі (клетачнай сценкі, абалонкі) паміж даччынымі клеткамі. Праз некаторы час у ядры колькасць малекул ДНК падвойваецца. Некаторы час клетка расце, пры гэтым яе абалонка застаецца эластычнай. Пасля чаго яна павінна або зноў дзяліцца, або
    Мал. 4. Дзяленне клеткі
    выпрацоўваць тыя адзнакі сваёй будовы, якія дазваляюць ёй выканаць пэўную работу (функцыю) у целе расліны.
    Гаплоідныя споры, як і дыплоідныя клеткі, дзеляцца. Спелыя палавыя клеткі дзяліцца не могуць, пры іх зліцці ўтвараецца клетка з падвоеным (дыплоідным) наборам храмасом — зігота.
    На мал. 4 паказаны фазы дзялення клеткі. Паспрабуйце вызначыць, якія (дыплоідныя або гаплоідныя) клеткі ўтварыліся.
    Правяраем сябе
    1.	Што такое жыўленне?
    2.	У выніку якога працэсу жыццядзейнасці выдзяляецца энергія?
    3.	Як жывяцца зялёныя клеткі расліны?
    4.	Як утвараюцца клеткі?
    5.	Штр такое ДНК?
    6.	Што такое храмасомы?
    7.	Якія клеткі ў целе расліны дыплоідныя, а якія — гаплоідныя?
    8.	Чым адрозніваюцца храмасомы ў даччыных гаплоідных і дыплоідных клетках?
    § 3. Раслінныя тканкі
    У целе вышэйшых раслін налічваецца да 300 разнастайных форм клетак. Гэта звязана з асваеннем раслінамі сушы, пераходам ад адных умоў жыцця да другіх (з воднага асяроддзя да наземнага, дзе частыя ваганні тэмпературы, адносна нізкая вільготнасць глебы і паветра, розная ступень асвятлення). Ужо ў самых першых з іх адны групы клетак ахоўвалі арганізм ад празмер-
    най страты вільгаці, другія паглыналі ваду з глебы, трэція дастаўлялі яе да аддаленых частак цела.
    Групы клетак, якія валодаюць падобнай будовай, маюць адзінае паходжанне і выконваюць аднолькавыя функцыі, называюцца тканкамі.
    Па адзнаках будовы, выкананні той ці іншай функцыі і паходжанні тканкі падзяляюць на некалькі груп: утваральныя, асноўныя, механічныя, праводзячыя, покрыўныя, выдзяляльныя (мал. 5).
    Утваральная тканка (мерыстэма) складаецца з аднародных клетак, функцыя якіх — пастаяннае дзяленне.
    Утваральныя тканкі ўзнікаюць на ранніх этапах развіцця зародка і захоўваюцца ў дарослых раслін на ўсё жыццё. 3 іх утвараюцца ўсе інпіыя групы тканак.
    У целе расліны ўтваральная тканка захоўваецца ў верхавінках (кропка росту) каранёў, парасткаў. Гэта верхавінкавая ўтваральная тканка. Яе працяг мае месца ў іншых органах (уздоўж сцябла, кораня, у кветцы, лісці). Утваральная тканка такога кшталту называецца пер шаснай.
    У двухдольных з першаснай утваральнай тканкі і іншых тканак утвараюцца другасныя мерыстэмы (напрыклад, камбій). У целе расліны шырока распаўсюджаны асноўныя тканкі (фотасінтэзуючая, назапашваючая і інш.). Клеткі фотасінтэзуючай тканкі (мякаць ліста, зялёныя клеткі кары сцябла) утрымліваюць хларапласты і выконваюць фотасінтэз. У клетках назапашваючай тканкі (стрыжань сцябла, мякаць плода) адкладваюцца запасы арганічных рэчываў.
    Па клетках праводзячых тканак ажыццяўляецца транспарт рэчываў: з кораня ў надземную частку — вады і мінеральных рэчываў (і >та тканка называецца ксілемай), а ад фотасінтэзуючых органаў — адток арганічных рэчываў (па флаэме).
    У склад ксілемы ўваходзяць у якасці праводзячых элементаў сасуды з членікаў і трахеіды. Пратапласты членікаў сасудаў і трахеід адміраюць. Паміж членікамі сасудаў, у адрозненне ад трахеід, ёсць скразныя адтуліны.
    У флаэме праводзячымі элементамі з’яўляюцца < ітападобныя трубкі з прылеглымі да іх клеткамі-спадарожніцамі і сітападобныя клеткі. У сітападобных трубках ядро разбураецца, але пратапласт застаецца жывым.
    Унутры сітападобных элементаў па ўсёй іх даўжыні маюцца тонкія ніці бялковых малекул. Сітападобная трубка складаецца з асобных сегментаў, паміж якімі маюцца сітападобныя пласцінкі з кропкавымі адтулінамі.
    У склад праводзячай тканкі ўваходзяць таксама механічныя элементы валакна (доўгія клеткі з адмерлым пратапластам) і клеткі назапашваючай тканкі.
    ТКАНКІ
    Утваральныя
    камбій	конус нарастання
    сцябла	Асноўныя
    фотасінтэзуючыя усмоктвальная
    Праводзячыя	(асімілюючыя) тканка кораня
    сасуды	сітападобныя
    драўніны	трубкі луба Назапашваючыя
    у клубні бульбы
    Покрыўныя
    скурка
    Мал. 5. Тканкі
    у семені фасолі
    Клеткі покрыўнай тканкі (скурка, корак) абараняюць тканкі, якія ляжаць глыбей, ад высыхання, тэмпературных перападаў і розных пашкоджанняў.
    Клеткі скуркі (эпідэрміса) жывыя, сярод іх размешчаны вусцейкі. Яны ўтвораны дзвюма бобападобнымі замыкаючымі клеткамі, у цытаплазме якіх ёсць хларапласты. Паміж замыкаючымі клеткамі знаходзіцца міжклетнік (вусцейкавая шчыліна). Расліна можа рэгуляваць ступень адкрытасці вусцейка.