Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Мал. 58. Папаратнікі Беларусі:
1 — вужоўнік звычайны; 2 — арляк звычайны;
3 — стравуснік звычайны; 4 — мнаганожка звычайная;
5 — тэліптэрыс балотны; 6 — папараць жаночая;
7 — шчытоўнік мужчынскі
нем сустракаецца разнаспоравы папаратнік сальвінія плаваючая. Яна з’яўляецца ахоўваемай раслінай і ўключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Будову і цыкл развіцця раўнаспоравага папаратніку разгледзім на прыкладзе шчытоўніка мужчынскага (мал. 59). Кожнае лета з карэнішча вырастае 5—7 перыстарассечаных лістоў. Маладыя лісты смоўжападобна закручаны і разгортваюцца на працягу трох гадоў. У сярэдзіне лета на ніжнім баку ліста прыкметныя рудыя бугаркі. Гэта групы спарангіяў, або сорусы. 3 паверхні сорус пакрыты ахоўным пакрывальцам. Пасля выспявання спораў спарангій разрываецца, споры трапляюць на глебу і прарастаюць у двухполы зарастак, або гаметафіт, памерам да 1 м.
Гаметафіт мае выгляд зялёнай сэрцападобнай пласцінкі, якая ў глебе ўтрымліваецца пры дапамозе рызоідаў. На верхнім баку гаметафіту знаходзяцца антэрыдыі і архегоніі. Пры наяўнасці вады сперматазоіды падплы-
Мал. 59. Цыкл развіцця папаратніку
ваюць да архегонія і апладняюць яйцаклетку. Пасля нязначнага перыяду спакою зігота пачынае дзяліцца — фарміруецца даччын спарафіт. На першых этапах развіцця ён жывіцца за кошт пажыўных рэчываў гаметафіту. Праз некаторы час даччын спарафіт фарміруе прыдаткавыя карані, а рэшткі гаметафіту адміраюць. Мы бачым, што ў папаратнікаў у жыццёвым цыкле пераважае спарафіт. Прыстасаванні да ўмоў жыцця на сушы ў папаратнікаў ішлі па лініі бясполага пакалення — спарафіту. Памеры гаметафіту нязначныя, і яго жыццё, асабліва палавы працэс, залежыць ад наяўнасці вільгаці.
Вядома паданне, згодна з якім папаратнік цвіце раз у жыцці ў ноч на Івана Купалу. Хто знойдзе кветку папаратніка, таму пашанцуе — яму адкрыецца скарб. Мала хто з нашых продкаў ведаў батаніку, таму пошукі іх не мелі поспеху. Чаму?
Значэнне папарацепадобных і іх ахова. У каменнавугальным перыядзе палеазойскай эры старажытныя папарацепадобныя, як і іншыя вышэйшыя споравыя расліны, былі шматлікімі. Адміраючы, з цягам часу яны ператвараліся ў каменны вугаль. У нашыя дні папаратнікі ўдзельнічаюць ва ўтварэнні раслінных згуртаванняў трапічных, субтрапічных лясоў, лясоў умераных шырот. Некаторыя папаратнікі дэкаратыўныя і іх вырошчваюць у садах, аранжарэях. Вядомы і лекавыя віды. Маладыя лісты — ваі (“смаўжы”) папаратніку арляка прыдатныя да ежы. Іх марынуюць, смажаць. 3 карэнішча шчытоўніка мужчынскага атрымліваюць процігліставыя прэпараты.
Пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі на Зямлі прыводзіць да скарачэння папуляцый папаратнікаў. Таму на Беларусі ў Чырвоную кнігу акрамя сальвініі плывучай занесены мнаганожка звычайная, чыставуст велічны, або каралеўскі папаратнік, і інш.
Правяраем сябе
1. Дайце характарыстыку папаратнікам.
2. Як адбываецца размнажэнне папаратнікаў?
3. Якая будова гаметафіту?
4. Чаму жыццё гаметафіту цесна звязана з наяўнасцю вільгаці?
5. Якое значэнне маюць папарацепадобныя?
§ 29. Насенныя расліны
Агульная характарыстыка. У працэсе развіцця і прыстасавання да больш суровых умоў жыцця сушы ў раслін з’явілася насенне. Першыя насенныя на Зямлі ўзніклі, відаць, у канцы дэвону палеазойскай эры каля 350 млн гадоў таму. Паступова яны заваявалі сушу і сталі ўладарнымі раслінамі Зямлі. Семя насенных раслін утвараецца з семязавязі. Семязавязь з’яўляецца спрошчаным мегаспарангіем (макраспарангіем). Семя служыць органам размнажэння і рассялення насенных раслін.
У чым жа перавагі насення перад спорай? Спора — аднаклетачнае мікраскапічнае ўтварэнне з невялікім запасам пажыўных рэчываў. Спора вышэйшых споравых раслін прарастае ў гаметафіт пасля выпадзення з спарангія. Пры адсутнасці неабходных умоў для развіцця гаметафіт гіне. Палавы працэс — перанос сперматазоідаў да яйцаклеткі архегонія — магчымы толькі пры наяўнасці вады.
Мужчынскі і жаночы гаметафіты насенных раслін маюць больш простую будову ў параўнанні з вышэйшымі споравымі. Мужчынскі гаметафіт прадстаўлены пылінкай (пылок). Яна мае абалонку з адным або некалькімі паветранымі мяшкамі і лёгка пераносіцца ветрам
на семязавязь. Пад абалонкай знаходзяцца дзве клеткі. 3 адной клеткі развіваецца пылковая трубка, з другой — два сперміі. Па пылковай трубцы сперміі дасягаюць яйцаклеткі і апладняюць яе. 3 зіготы развіваецца зародак. Пасля апладнення ўся семязавязь ператвараецца ў семя. Яно складаецца з запасу пажыўных рэчываў і зародка. Зародак складаецца з пупышачкі, карэньчыка і лістоў. Покрывы семязавязі ператвараюцца ў насенную лупіну. Наяўнасць пылковай трубкі ў насенных раслін здымае залежнасць палавога працэсу (пераносу мужчынскіх палавых клетак гамет да жаночай — яйцаклеткі) ад прысутнасці вады. Гэта ў значнай ступені паспрыяла таму, што насенныя расліны пачалі ўладарыць на Зямлі. Дзякуючы шматклетачнай будове і ахоўнай абалонцы семя можа захоўвацца доўга і прарасці пры з’яўленні спрыяльных умоў.
Правяраем сябе
1. Чым па будове семя адрозніваецца ад споры?
2. У чым перавагі палавога працэсу насенных раслін у параўнанні з вышэйшымі споравымі?
3. У чым перавагі семя перад спорай як сродку размнажэння і рассялення?
§ 30. Аддзел Голанасенныя
Агульная характарыстыка. Спелае насенне ў шышцы голанасенных сядзіць адкрыта — адсюль і назва аддзела. На Зямлі налічваецца каля 800 відаў голанасенных. Большасць з іх дрэвавыя расліны. У адрозненне ад вышэйшых споравых раслін у голанасенных добра развітыя каранёвая і праводзячая сістэмы. Утваральная тканка — камбій садзейнічае росту сцябла ў таўшчы-
ню. Добра развітая драўніна надае трываласць ствалу ў паветраным асяроддзі. У трапічных і субтрапічных раёнах Зямлі да нашых дзён захаваліся старажытныя голанасенныя з буйнымі лістамі. У большасці ж голанасенных лісты дробныя — ігольчастыя, плоскія, лускаватыя, таму яны атрымалі назву ігліцы. Голанасенныя з дробнымі іголкападобнымі лістамі адносяць да класа хвойныя.
Хвойныя. Размнажэнне хвойных. На вялікіх прасторах паўночнага паўшар’я хвойныя ўтвараюць лясы — тайгу. Гэта вечназялёныя расліны, бо на зіму іх ігліца не ападае. Лістапад у іх адбываецца паступова на працягу года. Адна іглічына жыве на парастку больш за 2 гады, а потым ападае. Ападае на зіму ігліца толькі ў лістоўніцы. Асобая будова ігліцы дазваляе дрэвам лепш пераносіць холад, садзейнічае меншаму выпарэнню вільгаці. Шмат якія хвойныя з’яўляюцца буйнымі дрэвамі, вышыня якіх дасягае 30—40 і нават 80 м. Чэмпіёнам па росце сярод хвойных з’яўляецца секвоя, якая расце ў Паўночнай Амерыцы. Вышыня яе дасягае 100— 112 м, а дыяметр ствала роўны 8—10 м. У паўночным паўшар’і распаўсюджаны сасна, елка, лістоўніца, піхта (мал. 60). На Беларусі ў прыродных умовах растуць сас-
Мал. 60. Хвойныя
на, елка, ядловец. У Белавежскай пушчы сустракаецца піхта белая, занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Жывуць хвойныя па некалькі соцень гадоў. Секвоя дасягае ўзросту 3 тыс. гадоў. Узрост хвойных можна падлічыць па гадавых кольцах.
Размнажэнне хвойных разгледзім на прыкладзе сасны звычайнай (мал. 61). У канцы вясны на парастках сасны з’яўляюцца мужчынскія жоўта-зялёныя і жаночыя чырванаватыя шышкі. Гэта відазмененыя парасткі, у якіх на восі спіральна размяшчаюцца лускавінкі з спарангіямі. У спарангіях мужчынскіх шышак выспяваюць мікраспоры. У жаночай шышцы каля асновы кожнай насеннай лускавінкі знаходзіцца па два мегаспарангіі. У семязавязі фарміруецца жаночы гаметафіт. Ён прадстаўлены назапашвальнай тканкай — эндаспермам з двума архегоніямі. Мікраспора пачынае дзяліцца
мужчынская шышка
маладая расліна 3 крылом
Man. 61. Цыкл развіцця сасны
і прарастаць у мужчынскі гаметафіт яшчэ ў спарангіі. Пылінка мае ў сваёй абалонцы два паветраныя мяшкі, таму лёгка пераносіцца паветранымі струменямі. У спелай пылінцы знаходзяцца дзве клеткі. На семязавязі ёсць пылкаўваход, або мікропіле. Адна з клетак мужчынскага гаметафіту ператвараецца ў пылковую трубку, якая праз пылкаўваход урастае ў семязавязь. Другая клетка мужчынскага гаметафіту дзеліцца, і ўтвараюцца дзве гаметы — сперміі. Па пылковай трубцы яны дасягаюць яйцаклеткі архегонія і апладняюць яе. 3 аплодненай яйцаклеткі ўтвараецца зігота, а з семязавязі — семя з крылцам.
Мы бачым, што ў голанасенных мужчынскі і жаночы гаметафіты маюць болып простую будову ў параўнанні з вышэйшымі споравымі раслінамі. Асабліва просты па будове мужчынскі гаметафіт. Ён моцна рэдукаваны, таму магчыма апыленне, г.зн. перанос, напрыклад, ветрам мужчынскага гаметафіту — пылінкі на жаночы гаметафіт. Важнейшым набыткам голанасенных з’яўляецца пылковая трубка ў мужчынскага гаметафіту, што зняло залежнасць палавога працэсу ад наяўнасці вады. Жаночы гаметафіт цалкам фарміруецца ў мегаспарангіі на спарафіце. 3 яго ўтвараецца зачатак новага спарафіту — семя.
Паходжанне і значэнне голанасенных. Продкамі голанасенных былі вымерлыя старажытныя разнаспоравыя папаратнікі. Пра гэта сведчаць буйныя перыстарассечаныя лісты першых голанасенных. Маладыя лісточкі яшчэ былі смоўжападобна закручаны, як у папаратнікаў. Утвараючы лясы, голанасенныя ствараюць асяроддзе жыцця для іншых раслін, жывёл, птушак, насякомых. Яны ачышчаюць паветра і ўзбагачаюць яго кіслародам. Хвойныя актыўна вылучаюць фітанцыды (ад грэч. phyton — расліна і лац. caedae — забіваю) — біялагічна актыўныя рэчывы, якія падаўляюць развіццё мікробаў. Голанасенныя з’яўляюцца зыходным матэрыялам для лесатэхнічнай прамысловасці. Некаторыя з іх дэкаратыўныя і іх высаджваюць у населеных пунктах.
Агульнавядома значэнне хвойных у народнай медыцыне. Насенне некаторых хвойных з’яўляецца кормам для жывёл, птушак. Насенне сасны сібірскай (кедра) — каштоўны харчовы прадукт. Растуць хвойныя марудна. Пра гэта неабходна пастаянна памятаць і адначасова з нарыхтоўкай праводзіць аднаўленне хвойных лясоў.
Правяраем сябе
1. Ахарактарызуйце голанасенныя.
2. Дайце характарыстыку хвойкым.
3. Як адбываецца размнажэнне хвойных?
4. Якую будову маюць мужчынскі і жаночы гаметафіты?
5. Якое значэнне мела з’яўленне пылковай трубкі ў мужчынскім гаметафіце?
6. Якія расліны з’яўляюцца продкамі голанасенных?
7. Якое значэнне маюць хвойныя ў жыцці прыроды і чалавека?