Выдавец: Рэдакцыя часопіса “Адукацыя і выхаванне”
Памер: 176с.
Мінск 2000
Да сям’і паслёнавых адносіцца шмат аднагадовых і шматгадовых траў, а таксама паўхмызнякі. Напрыклад, паўхмызняк паслён салодка-горкі. Лісты ў яго простыя, часта моцнарассечаныя. Суквецці ў аднабаковым завіт-
Мал. 65. Разнастайнасць раслін сям’і паслёнавыя:
1 — паслён салодка-горкі; 2 — паслён чорны;
3 — блёкат чорны; 4 — дурнап’ян звычайны
ку. Кветкі правільныя. Чашачка зрослая з пяці лісточкаў, венчык таксама зрослы з пяці пялёсткаў. Тычынак пяць, песцік адзін з двух пладалісцікаў. Формула кветкі Ч(5)П(5)Т5П(2). Плады — ягада (тамат, бульба), каробачка (блёкат, дурнап’ян) (мал. 66).
Мал. 66. Сям’я паслёнавыя
Як лекавыя разводзяць блёкат чорны і дурнап’ян звычайны. Дэкаратыўнымі раслінамі з’яўляюцца фізаліс і петунія.
Глебава-кліматычныя ўмовы Беларусі спрыяльныя для вырошчвання бульбы. Клубні бульбы пасяўной змяшчаюць 16—30 % крухмалу, тлушч, бялок, вітаміны. Вырошчваюцца раннія, сярэднія і познаспелыя гатункі. Высаджваюць бульбу ў канцы красавіка — першай дэкадзе мая. Пасадкі даглядаюць. Поле барануюць, потым расліны неаднаразова акучваюць. Акучванне спрыяе адрастанню прыдаткавых каранёў ад сцябла. Для барацьбы з шырока распаўсюджаным грыбным паразітам бульбы фітафторай расліны апрацоўваюць хімічнымі прэпаратамі. Для барацьбы з каларадскім жуком расліны апрацоўваюць ядахімікатамі. Вучоныя-селекцыянеры Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства пастаянна працуюць над вывядзеннем новых высокаўраджайных, устойлівых да хвароб і шкоднікаў гатункаў і гібрыдаў бульбы.
Сям’я астравыя. Сярод двухдольных астравыя — самая шматлікая сям’я. У ёй налічваецца не менш за 20 тыс. відаў. Амаль усе астравыя — травяністыя расліны. Яны маюць важнае значэнне ў жыцці прыроды і чалавека. Непаўторную колеравую гаму лугам надаюць васілёк лугавы, розныя віды ястрабкоў, нівянік звычайны, маргарытка палявая, дзьмухавец лекавы (мал. 67). Шырока распаўсюджаным пустазеллем з’яўляюцца асот палявы, чартапалох палявы, галінзога драбнакветкавая, рамонак непахучы. Hi ў адной сям’і няма такога багацця дэкаратыўных раслін, як у астравых. Гэта астры, хрызантэмы, вяргіні, васількі, календулы. Сярод астравых шмат лекавых раслін. Гэта ваўчкі трохпадзельныя, васілёк сіні, дзівасіл высокі і інш.
Важнейшай культурай сям’і з’яўляецца сланечнік аднагадовы, паколькі з яго сямянак атрымліваюць раслінны алей. Характэрная адзнака ўсіх астравых — суквецце кошык, на якім звычайна знаходзіцца шмат дроб-
нівянік звычайны
сланечнік аднагадовы
астра вербалістая
дзьмухавец лекавы
лопух павуціністы
крываўнік звычайны
Мал. 67. Сям’я астравыя
ных кветак. Для абароны іх звонкі кошыка ёсць абгортка з лістоў. Кветкі ў астравых бываюць наступных тыпаў: трубчастыя правільныя, язычковыя і лейкападобныя няправільныя (мал. 68). Лейкападобныя кветкі характэрныя для суквеццяў васілька. У язычковых кветках бывае пяць або тры пялёсткі. Яны зрастаюцца ў адной плоскасці, нагадваючы язычок. Адсюль і назва. Лейкападобныя і язычковыя кветкі, у якіх тры пялёсткі, ярка афарбаваныя, размешчаны па краі кошыка і служаць для прываблівання насякомых-апыляльнікаў. У трубчастых кветках пяць пялёсткаў зрастаюцца ў трубку. Тычынак пяць. Песцік адзін з двух пладалісцікаў. Язычковыя кветкі, у якіх пяць пялёсткаў, як і трубчастыя, двухполыя, служаць для плоданашэння. Плод у астравых — сямянка. Чашачка спрошчаная да шчацінак, валаскоў, якія выконваюць ролю парашуцікаў для сямянкі. Прыгадайце сямянкі дзьмухаўца.
трубчастая
суквецце язычковая лейкападобная язычковая кошык кветка кветка
з 3 пялёсткамі з 5 пялёсткамі
Мал. 68. Тыпы кветак астравых
У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены купальнік горны, астра стэпавая, старасцень водны і іншыя віды.
Прачытайце верш.
Fla мяжы расце рамонка
У кашульцы. белай, тонкай.
Жоўты. асяродачак, Лісцік, нібы лодачка.
Пра якую белую кашулю і жоўты асяродак ідзе гутарка?
1. Назавіце харчовыя і ядавітыя расліны сям’і паслёнавыя.
2. Ахарактарызуйце сям’ю паслёнавыя.
3. Што вы ведаеце пра бульбу?
4 Назавіце пустазелле, дэкаратыўныя, лекавыя і ахоўваемыя расліны сям’і астравыя.
5. Якія тыпы кветак бываюць у суквеццях астравых? Дзе яны знаходзяцца ў кошыку і якое іх значэнне?
§ 35. Клас аднадольныя
Да аднадольных адносіцца прыкладна 1/4 частка ўсіх відаў пакрытанасенных раслін. Самай шматлікай сярод аднадольных з’яўляецца сям’я архідныя (25 тыс. відаў). Важныя для чалавека харчовыя расліны ўваходзяць у сям’ю мятліцавыя, а найбольш характэрныя адзнакі класа аднадольныя праяўляюцца ў раслін сям’і лілейныя.
Сям’я лілейныя. Добра вядомымі раслінамі сям’і з’яўляюцца лілея, цюльпан, ландыш, цыбуля. Расліны шматгадовыя. Падземныя органы — цыбуліны і карэнішчы. Суквецці — гронка, галоўка. Шмат якія расліны сям’і маюць высокія дэкаратыўныя якасці. У іх яркі калякветнік, яны апыляюцца насякомымі. Калякветнік складаецца з шасці лісточкаў, якія размешчаны ў двух кругах. Тычынак шэсць у двух кругах. Песцік адзін з трох пладалісцікаў (мал. 69).
Формула кветкі: ЧзПзТз+3П(3). Плод — ягада або каробачка.
Мал. 69. Кветка цюльпана
Каштоўнымі харчовымі раслінамі сям’і з’яўляюцца цыбуля і часнок. Фітанцыды, якія яны вылучаюць, згубна дзейнічаюць на хваробатворныя бактэрыі.
У лясах і на ўзлессях расце ландыш майскі. Цвіце ў маі — чэрвені. Падобныя да званочкаў белыя духмяныя кветкі звешваюцца на адзін бок і ўтвараюць прыгожую гронку. Ад карэнішча адрастаюць два буйныя авальныя лісты. Плод — прыгожая аранжава-чырвоная ягада, якая ўвосень паядаецца птушкамі. Ландыш майскі — ядавітая, але каштоўная лекавая расліна. Кветкі выкарыстоўваюць для вытворчасці духоў. У Старажытным Рыме ландыш майскі прысвячалі багіні вясны. Выведзены садовыя формы з ружовымі і махровымі кветкамі. У прыгарадных лясах ландыш майскі падвяргаецца непамернаму збору на букеты і вытоптванню.
Прачытаем верш, прысвечаны гэтай кветцы.
Ён нарадзіўся ў майскі дзень,
I лес над ім стаіць, Дае яму цяпло і цень, А кветачка звініць. Ах, майскі ландыш, гэпіы звон Чаруе нас здаўна.
Аб чым распавядае ён?
Што зноў прыйшла вясна.
Сям’я мятліцавыя (злакі). Да сям’і адносіцца каля 10 тыс. відаў. Распаўсюджаны мятліцавыя па ўсёй Зямлі. Ім належыць асноўная роля ў раслінным покрыве стэпаў, прэрыяў, пампасаў, саван, а часта і лугоў. Асноўныя харчовыя расліны пшаніца, рыс, кукуруза, жыта, ячмень, якія вырошчваюцца чалавекам некалькі тысячагоддзяў, таксама належаць да гэтай сям’і.
Характэрнымі адзнакамі мятліцавых з’яўляюцца полае сцябло-саломіна. Лісты лінейныя, лінейна-ланцэтныя з паралельным жылкаваннем. Каранёвая сістэма валасніковістая. Кветкі знаходзяцца ў простых каласках, якія сабраныя ў складанае суквецце — складаны колас.
просты каласок
кветка
складаны колас
Мал. 70. Суквецці
і кветка мятліцавых
Кветкі звычайна двухполыя, але ў кукурузы, напрыклад, ёсць суквецце мяцёлка з мужчынскімі кветкамі і суквецце катах з жаночымі кветкамі. У кветцы тры тычынкі, рэдка дзве або адна, адзін песцік з перыстым рыльцам. Мятліцавыя — ветраапыляльныя расліны, таму калякветнік у кветцы адсутнічае. Тычынкі і песцік абаронены дзвюма кветкавымі лускавінкамі, якія раскрываюцца на момант цвіцення (мал. 70). Плод у мятліцавых — зярняўка.
Пшаніца (мал. 71). Вырошчваюць азімую і яравую пшаніцу. У краінах са спякотным кліматам распаўсюджана пшаніца цвёрдая. 3 зерня цвёрдай пшаніцы вырабляюць манныя крупы і лепшую па якасці муку.
Рыс. Па значэнні рыс займае другое месца пасля пшаніцы. Гэта асноўная зерневая культура краін Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй Азіі. На працягу вегетацыі рысавыя палі запоўнены вадой.
Кукуруза. Зярняўкі кукурузы змяшчаюць шмат каштоўных пажыўных рэчываў, правітамін А. Таму кукуруза з’яўляецца важнай харчовай, кармавой і тэхнічнай
жыта пшаніца ячмень авёс кукуруза
Мал 71. Зерневыя мятліцавыя
культурай. На Беларусі яе вырошчваюць на сілас і зялёны корм. На поўдні рэспублікі скараспелыя сарты і гібрыды выспяваюць і на зерне.
Жыта характарызуецца добрай зімаўстойлівасцю. 3 мукі, атрыманай са збожжа, выпякаюць смачны аржаны (чорны) хлеб.
Ячмень адрозніваецца кароткім вегетацыйным перыядам. Яго выкарыстоўваюць для вытворчасці круп, піва.
3 цукровага трыснягу выпрацоўваюць больш за 50 % сусветнай прадукцыі цукру.
На нашых лугах растуць каштоўныя кармавыя травы: цімафееўка лугавая, мятліца лугавая, купкоўка зборная, лісахвост лугавы і інш. З’яўляюцца рэдкімі і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь аўсяніца высокая, аўсяніца дзюнная, танкалістая, ціпчак і інш.
1. Назавіце асноўныя адзнакі раслін сям’і лілейныя. Якія прадстаўнікі сям’і вам вядомы? Раскажыце пра аднаго з іх.
2. Назавіце асноўныя харчовыя мятліцавыя.
3. Якія адзнакі характэрныя для сям’і мятліцавыя?
4. Якія суквецці сустракаюцца ў прадстаўнікоў сям’і?
5. Дайце кароткую характарыстыку асноўным злакам. Чым яны каштоўныя?
6. Якія расліны сям’і мятліцавыя ахоўваюцца на Беларусі?
§ 36. Кветкавыя расліны
Значэнне кветкавых раслін у жыцці прыроды і чалавека. Кветкавыя расліны — адзіная група вышэйшых раслін, здольная фарміраваць складаныя шмат’ярусныя раслінныя згуртаванні. Такія згуртаванні лепш выкарыстоўваюць сонечную энергію. У выніку фотасінтэзу яны ачышчаюць паветра, узбагачаюць яго кіслародам, утвараюць арганічныя рэчывы, якія з’яўляюцца кормам для іншых арганізмаў. Кветкавыя расліны вызначаюць характар многіх ландшафтаў і ствараюць асяроддзе жыцця для жывых істот. Адміраючы, пад уздзеяннем мікраарганізмаў яны ператвараюцца ў перагной, мінеральныя солі, якія неабходны для росту і развіцця раслін.
Вялікае значэнне раслін у жыцці чалавека. У гаспадарчай дзейнасці чалавек выкарыстоўвае прыкладна 1/10 частку кветкавых раслін. Адны з іх служаць чалавеку ежай. 3 іншых ён вырабляе зручнае гігіенічнае адзенне. Шмат якія расліны з’яўляюцца лекавымі, тэхнічнымі, меданоснымі.
Мал. 72. Ахоўваемыя кветкавыя расліны:
1 — лабелія Дортмана; 2 — раўнаплоднік васілістны;
3 — альдраванда пузырыстая; 4 — белы гарлачык;
5 — чайнік цёмна-чырвоны; 6 — шпажнік чарапітчаты;
7 — рададэндрон жоўты; 8 — плюшч звычайны;
9 — водны арэх; 10 — званочак шыракалісты
Ахова кветкавых раслін. На працягу многіх вякоў чалавек уздзейнічаў на раслінны свет Зямлі. У выніку актыўнай гаспадарчай дзейнасці — будаўніцтва, меліярацыі, унясення ў глебу ўгнаенняў і ядахімікатаў, высечкі лесу і разворвання натуральных лугоў з саставу флоры Беларусі ў XX ст. знікла больш за 50 відаў кветкавых раслін, a 143 — сталі рэдкімі, маюць патрэбу ў ахове і ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (мал. 72).