• Газеты, часопісы і г.д.
  • Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

    Більярд а палове дзесятай

    Генрых Бёль

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 366с.
    Мінск 1993
    113.12 МБ
    одкі вогненны напой з вішань расцякаўся па жылах, і я забыўся пра гэту брудную вайну.
    — Гэтак я табе больш падабаюся, га?
    Рэнэ стаяла ў дзвярах, адзетая як след: на ёй была жаўтаватая блузка, рукі прыемна пахлі мылам.
    — Тваё здароўе,— сказаў я.
    — Будзь здаровы,— адказала яна.
    — Ты што, і праўда з’язджаеш; гэта сур’ёзна?
    — Вядома, зусім сур’ёзна.
    — Будзь здарова,— сказаў я і зноў напоўніў кілішкі.
    — He,— адказала яна,— дазволь, я вып’ю ліманаду; так рана я многа спіртнога не п’ю.
    — Добра, але раскажы, што здарылася.
    — Ну, я так болей не магу,— уздыхнула Рэнэ і паглядзела на мяне; у яе зялёных прыпухлых вачах я ўгледзеў страх.— Разумееш, хлопча, я так болей не магу. Ад гэтай цішы я вар’яцею. Вось паслухай.
    Яна так моцна схапіла мяне за руку, што я аж спалохаўся і сапраўды прыслухаўся. I было дзіўна: я нічога не чуў, і ўсё ж не скажу, што было зусім ціха; штосьці невымоўнае лунала ў паветры, нешта падобнае да клёкату — пошум цішыні.
    — Чуеш? — спытала Рэнэ, і ў яе голасе гучаў нейкі трыумф,— нібы куча гною.
    — Куча гною? — перапытаў я.— Тваё здароўе.
    — Але,— сказала яна і адпіла глыток ліманаду.— Гэты шум — нібы куча гною. Ты ж ведаеш, я з вёскі, з таго глухога кута паблізу Д’епа, і калі я, бывала, ляжала ўвечары ў ложку, дык чула гэта вельмі добра: было ціха і ўсё-такі не ціха; і пазней я зразумела, што гэта варушыцца тая куча гною — той самы невыразны храскат і клёкат, тое чоўганне і чмяканне... хоць людзі і думаюць, што ўсё ціха. To варушыцца куча гною, кучы гною заўсёды варушацца — гэта якраз той самы шум. Вось паслухай!
    Яна зноўку моцна схапіла мяне за руку і яшчэ раз пранікліва, нібы молячы, паглядзела на мяне замглёнымі прыпухлымі вачыма.
    Але я наліў сабе, сказаў: «Ага»,— і хоць зразумеў яе дакладна і сам выразна чуў той дзіўнаваты, на першы погляд
    бязглузды клёкат-пошум цішыні, мне не было гэтак страшна, як ёй: я адчуваў сябе ў бяспецы, не зважаючы на гэты брудны куток, на гэтую брудную вайну, на спанявераную карчмарку, з якою аб адзінаццатай уранні я піў шэры-брэндзі.
    — Ціха,— загаварыла яна зноў.— Вось паслухай.
    Дзесьці далёка лунаў аднастайны, манатонны спеў вайсковай роты, якая акурат вярталася ў вёску.
    Але Рэнэ сядзела, заціснуўшы сабе далонямі вушы.
    — He,— сказала яна,— гэтага не трэба. Гэта самае жахлівае. Шторанку, у адзін і той жа час — гэты бязрадасны спеў; я зусім звар’яцею ад яго.
    — Тваё здароўе,— адказаў я, смеючыся, і зноў напоўніў кілішак.— Ты ўсё ж паслухай.
    — Не,— ускрыкнула яна,— таму я і з’язджаю, што больш не магу трываць.
    Рэнэ ўсё яшчэ ўпарта заціекала сабе далонямі вушы; я ўсміхаўся ёй і піў лікёр, прыслухоўваючыся да спеву, які набліжаўся і набліжаўся і ўжо напраўду пагрозліва лунаў сярод вясковай цішы. Цяпер ужо зусім выразна былі чутны тупат салдацкіх ботаў, лаянка унтэр-афіцэраў у паўзах, калі спеў сціхаў, і нястомныя воклічы обер-лэйтэнанта:
    — Песню! Песню!
    — Я болей не магу,— прашаптала Рэнэ, якая ледзь не плакала ад стомы і харобра заціскала сабе вушы.— Я проста не магу трываць — гэтак во тырчаць сярод кучы гною і чуць, як яны пяюць...
    Таго разу, калі яны праходзілі шэраг за шэрагам каля акна, я глядзеў на іх адзін: яны ішлі змарнелыя, стомленыя, змрочныя, на кожным твары была напісаная амаль што фанатычная зацятасць, у глыбіні вачэй хаваўся страх...
    — Стой,— сказаў я Рэнэ, адымаючы яе далоні ад вушэй, калі салдаты прайшлі і іхні спеў заціх.— He рабі глупстваў.
    — He,— адказала яна цвёрда,— гэта не глупствы; я паеду адсюль і адчыню дзе-небудзь кінатэатр — у Д’епе альбо ў Абэвілі.
    — А што будзе з намі? Ты пра нас падумала?
    — Сюды прыедзе мая пляменніца,— адказала Рэнэ, паглядзеўшы на мяне,— сімпатычная маладая дзяўчына; гэта паспрыяе прадпрыемству. Я вырашыла аддаць карчму сваёй пляменніцы.
    — Калі яна прыедзе? — спытаў я.
    — Заўтра.
    — Ужо заўтра? — спалохана перапытаў я.
    — He бойся,— засмяялася Рэнэ,— яна зусім маладзенькая і сімпатычная. Вось, паглядзі!
    Яна выцягнула з шуфляды фота, але дзяўчына на картачцы была зусім не сімпатычная. Маладая і зграбная, але халодная; і ў яе быў такі самы патрыятычны рот, што і ў чалавека на фота, што вісела над стойкаю...
    — Будзь здарова,— сумна вымавіў я,— значыць, ужо заўтра...
    — Будзь здароў,— сказала яна, наліваючы лікёру і сабе.
    Бутэлька апусцела, і мне здавалася, нібыта я гайдаюся на зэдліку каля стойкі, быццам карабель у адкрытым моры, і ўсё ж у галаве ў мяне было ясна.
    — Рахунак, калі ласка,— папрасіў я.
    — Трыста марак,— адказала яна.
    Але калі я выцягнуў з кішэні грошы, Рэнэ раптам хітнула галавою і сказала:
    — He, не трэба. Ты адзіны чалавек, які ў жыцці мне трохі падабаўся. Хочаш, дык прапі іх заўтра. У маёй пляменніцы.
    — Да пабачэння,— сказаў я, і яна кіўнула галавою мне ў адказ; выходзячы, я ўбачыў, як яна палошча кілішкі ў нікеляванай місцы, і падумаў сабе, што ў пляменніцы наўрад ці такія ж прыгожыя, моцныя і маленькія рукі, бо рукі — гэта ўсё адно што рот; і будзе жахліва, калі і рукі ў яе патрыятычныя...
    СВЕЧКІ ДЛЯ МАРЫІ
    Я прыехаў у гэты горад не надоўга; увечары, у прызначаны час, я меў сустрэцца з прадстаўніком аднае фірмы, якая збіралася купіць у нас на пэўных умовах тавар, продаж якога заўсёды рабіў нам нямала клопату; гэты тавар быў: свечкі. Мы ўклалі ўсе свае грошы ў выраб вялікай партыі свечак, мяркуючы, што электраэнергіі будзе бракаваць яшчэ вельмі доўга; працавалі мы рупліва і сумленна, эканомячы на ўсім: кажучы «мы», я маю на ўвазе сваю жонку і сябе. Мы самі вырабляем тавар, прадаём, перапрадаём яго, сумяшчаючы ўсе этапы бласлаўлёнага гандлёвага працэсу; мы і прадстаўнікі фірмы, і рабочыя, і камерсанты, і прадпрымальнікі.
    Але разлікі нашы не спраўдзіліся. Попыт на свечкі сёння невялікі. Нармаванне электраэнергіі скасавалі: нават у большасці падвалаў з’явілася электрычнае асвятленне — і гэта якраз тады, калі мы дзякуючы сваім нястомным намаганням і высілкам, здавалася, адолелі ўсе цяжкасці і дасягнулі сваёй мэты, вырабіўшы вялізную партыю свечак,— якраз тады попыт на іх зменшыўся.
    Нашыя спробы завязаць кантакты з тымі парафіяльнымі крамкамі, што гандлююць гэтак званым касцельным начыннем, поспеху не мелі. Тыя крамкі назапасілі свечак удосталь — да таго ж прыгажэйшых за нашыя: з аздобаю, з зялёнымі, чырвонымі, блакітнымі і жоўтымі палоскамі, з залацістымі зорачкамі, што — нібы тыя змеі на жазле ў Эскулапа — віюцца ўгору, надаючы свечкам пабожна-ўрачысты і адначасна прывабны выгляд; іх свечкі маюць розную велічыню і таўшчыню, а нашы аднолькавыя і зусім простай формы:
    даўжыня іх з паўлокця, яны гладкія, без усякай аздобы; ім уласцівая толькі тая прыгажосць, што нясе з сабою ўсё самае простае.
    Мы мусілі прызнацца сабе, што нашыя разлікі аказаліся памылковымі; побач з іх цудоўным таварам, які прадаваўся ў касцельных крамках, нашыя свечкі мелі занадта сціплы выгляд; а хіба хто будзе купляць тое, што мае занадта сціплы выгляд? Нават нашыя спробы панізіць цану не дапамаглі нам павялічыць продаж. 3 іншага боку, у нас, натуральна, няма грошай, каб распрацаваць новыя ўзоры свечак, а тым болып — вырабляць іх, бо прыбыткаў, якія мы атрымліваем ад мізэрнага продажу, ледзьве хапае на пражытак і на тое, каб кампенсаваць страты, што пастаянна большаюць, бо я мушу ездзіць ва ўсё больш далёкія камандзіроўкі, каб сустракацца з рэальнымі альбо ўяўнымі пакупнікамі; цана на свечкі павінна ўсё болей і болей паніжацца, і мы бачым ужо, што ў нас не застаецца іншага выйсця, акрамя як прадаць рэшту свечак амаль задарма і пачаць зарабляць на жыццё якім-небудзь іншым спосабам. У гэты горад мяне прывёў ліст прадстаўніка адной фірмы, які намякаў на тое, што можа збыць вялікую партыю нашых свечак за прымальную цану. Я досыць неразумна паверыў яму і рушыў у няблізкую дарогу, каб сустрэцца з тым тыпам. Яго кватэра была абстаўлена багата, нават раскошна, з добрым густам, а вялікі кабінет, у якім ён мяне прыняў, быў увесь пазастаўлены разнастайнымі ўзорамі тавараў, што давалі прыбытак ягонаму гандлёваму прадпрыемству. Тут на доўгіх паліцах стаялі гіпсавыя статуэткі Марыі-Тэрэзіі, святога Іосіфа, Маці Божай, скрываўленыя Ісусавы сэрцы, фігуркі светлавалосых грэшніц, якія каяліся, пабожна апусціўшы вочы; на падстаўках у іх выпуклымі залацістымі альбо чырвонымі літарамі было выпісана на розных мовах: «Магдаліна»; тут былі яслі, цалкам або асобнымі часткамі, быкі, аслы, малыя Ісусікі з воску або з гіпсу, пастыры ды анёлы розных узростаў: немаўляты, дзеці, юнакі, старыя; тут ляжала гіпсавае пальмавае лісце з ухваляльнымі надпісамі, зробленымі залатымі або срэбранымі літарамі,
    стаялі сталёвыя, гіпсавыя, медныя, гліняныя споды — вырабленыя з пэўным густам ці без усякага густу.
    Сам гаспадар — гжэчны мужчына з чырвоным тварам — запрасіў мяне сесці і, робячы зацікаўлены выгляд, прапанаваў цыгару. Мне давялося расказаць, чаму мы заняліся гэтай справай, і пасля таго як я растлумачыў яму, што пасля вайны ў нас не засталося нічога, акрамя вялізнай гары стэарыну — жонка ўратавала яго з чатырох ахопленых агнём грузавікоў; і ніхто пасля не выказаў прэтэнзій на яго як на сваю ўласнасць; пасля таго як я прыкладна на чвэрць скурыў яго цыгару, ён раптам, без усякага пераходу сказаў:
    — Мне вельмі шкада, што я прымусіў Вас прыехаць сюды, але я перадумаў.
    Я адразу спалатнеў; гэта здалося яму дзіўным, і ён дадаў:
    — Сапраўдьр мне вельмі шкада, але, узважыўшы ўсе магчымасці, я прыйшоў да высновы, што Ваш тавар не пойдзе. He пойдзе! Паверце, мне вельмі шкада!
    Ён усміхнуўся, сцепануўшы плячыма, і працягнуў мне руку. Ды я паклаў непатушаную цыгару і пайшоў.
    Тым часам на дварэ ўжо зрабілася цёмна, а горад быў мне зусім не знаёмы. Хоць я, нягледзячы на ўсё, і адчуў пэўную палёгку, усё ж мяне не пакідала прыкрае ўсведамленне таго, што я не толькі бедны, падмануты, ахвяра памылковай ідэі, але да таго ж яшчэ і смешны. Відавочна, я зусім не прыдатны да гэтак званай барацьбы за існаванне, з мяне ніколі не атрымаецца фабрыкант або гандляр. Нашых свечак не куплялі нават, лічы, задарма: яны былі занадта прымітыўныя, каб спаборнічаць з тымі свечкамі, што прадаваліся ў царкоўных крамках; у нас іх, напэўна, ніхто б не ўзяў і без грошай, у той час як у іншых куплялі і горшыя. Ніколі ў жыцці не разгадаць мне таямніцы гандлю, хоць таямніцу вытворчасці свечак мы з жонкаю неяк спасціглі.
    Зусім змораны, я дацягнуў цяж