Більярд а палове дзесятай  Генрых Бёль

Більярд а палове дзесятай

Генрых Бёль

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
113.12 МБ
людзей, якія атрымліваюць зарплату, у век тэхнікі ўвесь час павялічваецца (сельская гаспадарка, гатэльная абслуга, органы кіравання), Штах не можа фінансава цалкам сябе забяспечыць. Дзяржава і царкоўныя прыходы ў правінцыі даюць яму салідныя грашовыя сродкі; пры гэтым сам факт, што ён фінансава падтрымліваецца, успрымаецца як нешта зусім зразумелае; ніводнага разу яшчэ гэты факт не спаткаўся з якім-небудзь неразуменнем у камісіі па фінансах альбо нават сярод самых адукаваных яе членаў. Каму б прыйшло ў галаву пакінуць Штах без датацый? Гэта было б тое самае, што прадаць Кёльнскі Сабор на разбор — як каменне. Нават страшэнныя вальнадумцы, бязбожныя сацыялісты (яны яшчэ сустракаюцца між нас) ніколі не думалі пра тое, каб раптам не зацвердзіць прадугледжаную на патрэбы Штаха суму грошай. Тут нейкі парадокс, але ў апошнія гады стала назірацца супрацьлеглая тэндэнцыя: прадстаўнікі традыцыйных хрысціянскіх партый раздумвалі крыху даўжэй, у той час як іншыя ў амаль шалёнай спешцы галасавалі «за». Няма ніякіх сумненняў, што нават самы дробязны атэіст са сталіцы не адмовіў бы Штаху ў дапамозе. Штах зрабіўся такі, якім ён не павінен быў бы рабіцца: залежны ад дзяржавы і ад царкоўных прыходаў правінцыі, на тэрыторыі якой ён знаходзіцца. Зразумела, што дзяржава і царкоўныя прыходы ў правінцыі таксама пэўным чынам залежныя ад Штаха, але хто б гэта змог у такім выпадку найдакладнейшым спосабам вызначыць дыялектыку ўзаемнай залежнасці?
Бясспрэчна тое, што абат грошы атрымлівае, і не надта мала. Але за гэта дзяржава і царкоўныя прыходы хочуць сёе-тое бачыць або: яны хочуць, каб можна было сёе-тое пабачыць і пачуць. Якая, у рэшце рэшт, карысць ад такога вялізнага абацтва з яго складанай гаспадаркай (яшчэ больш складанай, чым яго традыцыя), калі — як гэта здарылася ў туманны восеньскі дзень пад час візіту адной (некаталіцкай) каралевы — прысутныя толькі пятнаццаць мніхаў у шляхетных расах і хор, хоць усе «выціскаюць з сябе ўсё, што можна», гучыць убога. Да таго ж два вельмі старыя і нямоглыя манахі былі змушаныя — у не надта ветлівай форме — удзельнічаць у хоры. Каралева была вельмі засмучоная, вельмівельмі. Пасля, за маленькім ленчам у гатэлі, на яе твары выразна праглядалася амаль што непрыхаванае незадавальненне — нібы ў магазіншчыцы, якую падманулі. Ды ўсё ж такі Штах — гэта паняцце. Каралева пагадзілася з тым, каб дома ёй было падрабязна расказана пра гісторыю, традыцыі і функцыі Штаха.
Здарылася непазбежнае: вестка пра няпоўны склад хору дайшла да вушэй кіраўніка дзяржавы. Ён, кіраўнік, пасапраўднаму ўзлаваўся, выказаў усё архібіскупу; той апісаў здарэнне ва ўласнаручным пасланні, якое пачыналася словамі: «Scandalum fuisse...»*, да магістра ордэна ў Рым; магістр паслаў запыт назад у Штах, патрабуючы дакладнага спісу адсутных і прысутных, дзе павінны быць дакладна пазначаныя мэты паездак адсутных манахаў.
Высвятленне акалічнасцей, вядома, доўжылася пэўны час, і нават пасля некалькіх строгіх запытаў і ўдакладненняў вынік аказаўся нярадасны — толькі ў дачыненні да шаснаццаці адсутных манахаў знайшлося адпаведнае алібі: восем выконвалі абавязак, які не падпадаў пад падазрэнне,— правяралі ў манашак заданні; яшчэ васьмёра манахаў выязджалі чытаць асветніцкія лекцыі па хрысціянскай навуцы — хто са слайдамі, хто без іх. У той жа час пяць маладзейшых манахаў
* Здарыўся скандал... (лац.).
паехалі на літаратурны сімпозіум («Мы павінны наладжваць кантакты з прагрэсіўнымі дзеячамі Айчыны»), тэма якога прымусіла кіраўніка дзяржавы і біскупа сур’ёзна зморшчыць лоб — «Паказ аргазму ў найноўшай нямецкай літаратуры». Пазней высветлілася, што чатыром з тых манахаў тэма падалася занадта нецікаваю, і яны амаль увесь час праседзелі ў кіно, а менавіта — у ложы курцоў. Алібі для іншых адзінаццаці манахаў засталіся ахутаныя цемрай. Два манахі нібыта ездзілі ў пабратымны кляштар, каб паглядзець там сёе-тое ў некалькіх тамах «Acta Sanctorum»*: гэтыя кнігі былі ўкрадзены ў час пасляваеннай мітусні; абодва манахі не даехалі да пабратымнага кляштара, але рашуча адмовіліся сказаць, дзе яны былі папраўдзе (гэта невядома да сёння!). Адзін манах ездзіў у Галандыю; з пэўнай прычыны, але без ніякай мэты. Прычына: вывучэнне новага ў галандскім каталіцызме. Гэтая прычына была названая біскупам як «досыць няясная». Яшчэ чацвёра манахаў вызначылі за прычыну сваёй адсутнасці «вывучэнне баварскага і аўстрыйскага eapo­Ka» — яны заблукалі недзе ў раёне паміж Вюрцбургам і венгерскай мяжою, але ў якасці алібі прывезлі добрую падборку каляровых здымкаў. Адзін манах ездзіў ва універсітэцкі горад на поўначы краіны — нібыта дзеля таго, каб паспрыяць ажыццяўленню жадання аднаго славутага вучонага-фізіка перайсці ў каталіцкую веру; а папраўдзе, як потым высветлілася (вучоны сам паведаміў гэта з выпадку прыёму ў кіраўніка дзяржавы), ён спрабаваў не даць здзейсніць гэты пераход.
Гэтак вось здарыўся скандал. Але абата нельга было адхіліць, а толькі перавыбраць; а гэта зрабіць манахі адмовіліся. Яны любілі свайго абата. Абат здолеў на нейкі час прыглушыць манаскую цягу да вандровак. Наступны афіцыйны візіт быў з удзелам прэзідэнта адной афрыканскай краіны, які аказаўся дасведчаным чалавекам, бо атрымаў выхаванне ў асяроддзі бенедыкціянцаў; прысутныя былі трыццаць два.
* «Жыціі святых» (лац.).
манахі; ды нават трыццаць два манахі ў штахаўскім хоры не ствараюць уражання, што іх тут зашмат. Уражанне ад іх гэткае самае, якое можа быць, напрыклад, ад ста пяцідзесяці біскупаў у саборы Святога Пятра,— амаль як экскурсійная група пажылых псаломшчыкаў. Кіраўнік дзяржавы, здзіўлены ведамі афрыканскага госця наконт звычаяў ордэна, выказаў шэфу пратакольнай часткі сваё непрыхаванае раздражненне і паставіў пытанне, а ці ўвогуле Штах па-ранейшаму выконвае сваю функцыю. Адбылося вуснае высвятленне адносін паміж чыноўнікам пратакольнай часткі і прэлатам біскупскай канцылярыі. Тэма гэтай размовы засталася таямніцаю, але сёе-тое, як гэта непазбежна бывае, памянялася: пасля прыглушэння цягі да вандровак у Штаху пачалі здарацца прыпадкі клептаманіі і эксгібіцыянізму. Адзінаццаць маладзейшых манахаў давялося накіраваць у псіхіятрычную лякарню. Просьба абата, каб яму пра важныя афіцыйныя візіты паведамлялася задоўга да іх пачатку, была адхілена. Яму коратка адказалі: «Штах павінен заўсёды быць «гатовы да работы», бо часцяком прыязджаюць цікаўныя госці — напрыклад, журналісты краін усходняга блоку».
Тое, што можна было назваць «крызісам Штаха», доўжылася недзе год, і вось аднаго разу, суровым, але сонечным вясеннім днём у абацтва, не абвясціўшы пра свой візіт, прыбылі кіраўнік дзяржавы і біскуп. Пра тое, як старым хітрунам удалося захаваць сваю дамоўленасць у сакрэце, ніхто ніколі так і не даведаўся. У добра інфармаваных колах выказваецца меркаванне, што змова адбылася пад час урачыстага акта бласлаўлення манашкі Губэрты Дзёрфлер: людзі бачылі, як прэзідэнт і біскуп перашэптваліся. Паснедаўшы, яны проста загадалі «запрэгчы» свае «мерседэсы-600» і адправіцца ў Штах; там яны зноў сустрэліся і адразу, не завітаўшы да абата, пайшлі ў касцёл, дзе якраз пачыналася вячэрняя імша. У касцёле было чатырнаццаць манахаў.
Абат не ўдаваў з сябе пад час лёгкай вячэры (хлеб, віно, аліўкі) спакойнага чалавека — ён быў такі. Ен сказаў, што пасля таго, як яму ўдалося пад час візіту высокага госця з
паўночнай краіны дамагчыся амаль стопрацэнтнай прысутнасці наяўнага складу,— ён зноў крыху «адпусціў лейцы». На саркастычнае біскупава пытанне, што значыць, у адпаведнасці са статусам манаскага ордэна, слова «лейцы», абат адказаў ветлівым запрашэннем прачытаць гісторыю хваробы ў псіхіятрычнай лякарні. Двое паноў, якія прыйшлі нанесці паражэнне абату, самі атрымалі яго. Абат растлумачыў, што ён абсалютна абыякава ставіцца да афіцыйных візітаў і што прагныя да ўцех і адпачынку палітычныя дзеячы, якія разпораз уцякаюць у Штах, яму надакучылі. Ён сказаў, што гатовы пры асабліва важных дзяржаўных візітах ставіць у хор выхаванцаў пансіёну і мінарытаў у манаскіх расах. Дастаўка дапаможных сіл і набыццё расаў, паводле яго слоў — справа высокашаноўнага пана біскупа, а таксама вельмі паважанага пана прэзідэнта.
— I калі Вы,— дадаў ён з цынічнай адкрытасцю,— задзейнічаеце актораў, дык калі ласка! Я не магу даваць больш ніякіх гарантый.
Пад час наступнага афіцыйнага візіту (прыехаў дыктатаркатолік з паўднёва-заходняй Еўропы) у штахаўскім хоры было семдзесят восем манахаў, галоўным чынам маладых. У машыне, вяртаючыся ў сталіцу, дыктатар сказаў афіцыйнаму прадстаўніку ўрада, які яго суправаджаў:
— Вось дык немцы! 3 імі нічога не зробіш! Нават па маладых хлопцах-аскетах іх ніяк не перагоніш.
Яго зусім не здзівіла, што большасць манахаў глядзела на яго змрачнавата, некаторыя нават бурчалі: ён быў прывычны да буркатлівых манахаў.
Ен так і не даведаўся — і пра гэта ніхто ў сталіцы яму нічога не сказаў,— што шэсцьдзесят з тьіх маладых манахаў былі студэнты: яны праводзілі ў сталіцы дэманстрацыю супраць візіту дыктатара; іх арыштавалі, потым паабяцалі адпусціць і ўгаварылі за сорак марак (яны спачатку патрабавалі семдзесят, але потым старгаваліся на сарака) даць абстрыгчы сабе валасы.
3 тае пары ў сталіцы кажуць, што шэф пратаколу мае вус-
ную дамоўленасць з паліцай-прэзідэнтам студэнтаў, што ўчыняюць дэманстрацыі, больш шчодра арыштоўваць і больш вызваляць з-пад арышту. 3 тае прычыны, што паміж афіцыйнымі візітамі і дэманстрацыямі існуе ўзаемная залежнасць, таксама як паміж афіцыйнымі візітамі і наведваннямі Штаха, праблема Штаха лічыцца вырашанаю. Пад час візіту дзяржаўнай асобы, якая ў амаль няветлівай форме паказала сваю поўную незацікаўленасць манахамі, у касцёле налічвалася восемдзесят два манахі.
Між тым паявіліся ўжо фацэты, якія даведваюцца пра тэрміны афіцыйных візітаў, што маюць адбыцца, больш дакладна, чым гэта ўдавалася да гэтай пары абату; апроч таго, як лічаць староннія назіральнікі, ёсць такія, што робяць дэманстрацыі занадта дэманстратыўна, час ад часу ўжываючы нават памідоры ды яйкі, каб быць арыштаванымі, бясплатна пастрыжанымі, хутка вызваленымі ды яшчэ атрымаць сорак марак і багаты сняданак у Штаху, які арганізуецца, паводле настойлівага жадання абата, за кошт біскупства, а не казны.
Цяжкасцей з музычным слыхам