Більярд а палове дзесятай
Генрых Бёль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 366с.
Мінск 1993
а маю прафесію, я адчуваю збянтэжанасць: чырванею, пачынаю заікацца — і гэта я, якога ўсе звычайна ведаюць як чалавека саліднага. Я зайздрошчу людзям, якія могуць сказаць пра сябе: «Я — муляр». Мне зайздросна перад цырульнікамі, бухгалтарамі і пісьменнікамі за простасць іх занятку; бо ўсе гэтыя прафесіі тлумачацца самі сабою і не патрабуюць доўгіх апісанняў. Але я вымушаны адказваць на такія пытанні: «Я — смяяч». Гэткае прызнанне патрабуе далейшых, бо я мушу адказваць і на другое пытанне — «Вы жывяце з гэтага?» — адпаведным чынам: «Ага, з гэтага». Я напраўду жыву са свайго смеху, і жыву добра, бо на мой смех — кажучы па-гандлярску — ёсць попыт. Я добры, вывучаны смяяч, ніхто іншы не смяецца гэтак, як я, ніхто так не валодае нюансамі майго ўмельства. Доўгі час я — каб пазбягаць лішніх тлумачэнняў — называў сябе акторам, але мае здольнасці да мімікі і дэкламацыі настолькі малыя, што мне падалося непраўдзівым ужываць гэтую назву ў дачыненні да сябе; я люблю праўду, а праўда такая, што я — смяяч. Я не клоун і не актор-комік, я не весялю людзей, а ўдаю з сябе вясёлага. Я смяюся, як рымскі імператар альбо як уразлівы шкаляр, я валодаю смехам семнаццатага стагоддзя гэтаксама, як смехам стагоддзя дзевятнаццатага; і, калі трэба, я смяюся ўсімі стагоддзямі, усімі грамадскімі класамі, усімі ўзростамі: я проста навучыўся гэтаму так, як навучваюцца рабіць падэшвы да чаравікаў. У маіх грудзях ёсць смех Амерыкі, смех Афрыкі, белы, чырвоны, жоўты смех — і за адпаведную ўзнагароду я выдаю яго такім, як прадугледжвае сцэнарый.
Я зрабіўся неад’емнай часткай сусвету; мой смех запіс-
ваецца на плыты, на магнітафонныя стужкі; і гукарэжысёры ставяцца да мяне з павагай. Я смяюся сумна, памяркоўна, істэрычна — смяюся, як трамвайны кандуктар або як вучань майстра харчовай прамысловасці; смех з раніцы, смех увечары, начны смех і смех шарай гадзіны, карацей, там, дзе заўсёды і, як звычайна, смяюцца, я раблю гэта.
Мне збольшага вераць, што гэтая прафесія патрабуе шмат высілкаў, хоць я — а гэта ж мой фах — валодаю таксама заразлівым смехам; гэтак я стаў неабходным таксама для комікаў трэцяга і чацвёртага гатунку, якія справядліва баяцца за трапнасць сваіх жартаў; таму я амаль штовечара сяджу ў розных вар’етэ як напалову прыхаваны клакёр, каб у слабых месцах праграмы заразліва смяяцца. Гэта павінна быць вывераная работа: мой шалёны смех, смех ад душы не можа прагучаць раней або пазней, чым трэба: ён павінен прарывацца ў адпаведны момант — тады я, згодна з праграмай, узрываюся смехам, уся публіка рагоча разам са мною, і трапнасць жарту цяпер уратаваная.
Ды я тут жа стомлена сыходжу ў гардэроб, шчаслівы ад таго, што мой працоўны дзень нарэшце скончыўся. Дома звычайна знаходжу тэлеграмы з запрашэннямі: «Тэрмінова патрабуецца Ваш смех. Чакаем у аўторак», і праз пару гадзін я ўжо тырчу ў перагрэтым хуткім цягніку, наракаючы на сваю долю.
Кожнаму зразумела, што пасля дня працы або калі я ў адпачынку, у мяне амаль няма ахвоты смяяцца: даяр шчаслівы, калі можа забыцца пра кароў, муляр рады, калі можа забыцца пра раствор, а ў сталяроў дома звычайна паламаныя дзверы альбо шуфляды ў сталах, якія выцягваюцца з цяжкасцю. Кандытары-цукернікі любяць салёныя гуркі, разнікам даспадобы марцыпаны, а пекару, больш за хлеб, да смаку кілбасы; тарэадоры любяць займацца галубамі, баксёры палатнеюць ад жаху, калі ў іх дзяцей носам ідзе кроў; я гэта ўсё разумею, бо пасля работы ніколі не смяюся. Я страшэнна сур’ёзны чалавек, і людзі лічаць мяне — магчыма, справядліва — песімістам.
У першыя гады пасля нашага шлюбу жонка часцяком казала мне: «Ну, засмейся ж!» —але за гэты час ёй стала зразумела, што я не магу здзейсніць гэтага яе жадання. Я шчаслівы, калі мне ўдаецца глыбокай сур’ёзнасцю зняць напружанасць з перанапружаных мускулаў свайго твару, са сваёй змучанай душы. Ды і смех іншых людзей нервуе мяне, бо надта напамінае мне пра маю прафесію. Наш шлюб ціхі і міралюбны, бо мая жонка таксама развучылася смяяцца, здараецца, я нечакана для яе заўважаю ў яе на вуснах усмешку — тады я таксама ўсміхаюся. Мы ціха размаўляем паміж сабою, бо я цярпець не магу гоману вар’етэ, ненавіджу шум у студыях гуказапісу. Людзі, што мяне не ведаюць, лічаць мяне за дзіклівага чалавека. Можа, я і ёсць такі, бо зачаста мушу разяўляць рот, каб смяяцца.
3 нерухомым тварам іду я па сваім жыцці, дазваляючы сабе раз-пораз адно лёгкую ўсмешку; і часта думаю: а ці ўвогуле я калі-небудзь смяяўся? Мяркую, што не. Мая радня пераканана распавядае, што я заўжды быў сур’ёзным хлопцам.
Гэтак вось — я смяюся шматлікімі спосабамі, але свой уласны смех мне невядомы.
УСПАМІНЫ
КАРАЛЯ-МАЛАДЗЕНА
Калі мне было трынаццаць год, я быў абвешчаны каралём Капоты. Я якраз сядзеў у сваім пакоі і займаўся тым, што сціраў у сшытку «не» пад адзнакай «не задавальняюча» за сачыненне. Мой бацька, Піг Джы Першы Капоцкі, на чатыры тыдні выехаў у горы на ловы, і я павінен быў з каралеўскім кур’ерам даслаць яму сваё сачыненне. I вось, разлічваючы на слабое асвятленне ў паляўнічых хацінах, я рупна сціраў «не» ў сваім сшытку — і раптам на двары палаца пачуўся моцны крык: «Няхай жыве Піг Джы Другі’»
Неўзабаве ў мой пакой уварваўся мой камердынер і, укленчыўшы адразу каля парога, аддана прашаптаў: «Ваша Вялікасць, дазвольце мне дадаткова паведаміць Вам, што гэта я тады даносіў пану прэм’ер-міністру пра тое, што Вы курылі».
Вернападданіцтва камердынера было агіднае, я выгнаў яго прэч і сеў сціраць далей. Мой хатні настаўнік меў звычку ставіць адзнакі чырвоным алоўкам. Я працёр дзірку ў сшытку — і ў гэтую самую хвілю мая работа была зноў перапыненая: зайшоў прэм’ер-міністр, укленчыў каля дзвярэй і пракрычаў: «Слава Піг Джы Другому, тройчы слава!» I яшчэ ён дадаў:
— Ваша Вялікасць, народ жадае вас бачыць.
Я быў зусім збянтэжаны, адклаў гумку, абтрос смецце з рук і спытаў:
— Чаму народ жадае мяне бачыць?
— Бо вы — кароль.
— 3 якога гэта часу?
— Паўгадзіны, як Ваш высокашаноўны спадар бацька быў на паляванні застрэлены адным расакам. (Расак — скарочана: «раз’юшаныя садысты Капоты».)
— О, гэтыя расакі! — ускрыкнуў я.
Пасля я пайшоў за прэм’ер-міністрам і паказаўся народу з балкона. Я ўсміхаўся, махаў рукою і быў вельмі збянтэжаны.
Гэты незапланаваны мітынг доўжыўся дзве гадзіны. Толькі пад вечар, калі пачало сутонець, людзі паразыходзіліся; праз некалькі гадзін яны вярнуліся, і перад палацам адбылося шэсце з паходнямі.
Я вярнуўся ў свой пакой, парваў сшытак з сачыненнямі і выкінуў кавалкі паперы праз акно ва ўнутраны двор палаца. Там іх — як я даведаўся пазней — падабралі аматары сувеніраў: яны былі прададзеныя за мяжу дзе сёння пад шклом захоўваюцца сведчанні пра мае памылкі ў правапісе.
Пасля былі напружаныя месяцы. Расакі епрабавалі зрабіць пераварот, але ён быў падаўлены місакамі («міралюбныя садысты Капоты») і войскам. Майго бацьку пахавалі, а я быў каранаваны ў Галоўным Саборы Капоты. Я мусіў браць удзел у пасяджэннях парламенту і падпісваць законы — але ўвогуле быць каралём мне падабалася, бо я мог цяпер ужываць супраць хатняга настаўніка іншыя метады.
Калі пад час вусных заняткаў ён пытаўся: «Ці не мае Barna Вялікасць ласку адказаць, якія існуюць правілы дзеянняў у выпадку закрытых пераломаў?» — я адказваў: «Не, я не маю такой ласкі»,— і тут ён нічога не мог зрабіць. Калі ён казаў: «Ці не палічыць Ваша Вялікасць за назолу, калі я папрашу Вашу Вялікасць напісаць прыкладна на трох старонках, якімі матывамі кіраваўся Вільгельм Тэль, забіваючы Геслера?» — а я адказваў: «Але, я лічу гэта за назолу» — і патрабаваў ад яго, каб ён назваў мне матывы дзеянняў Вільгельма Тэля!
Так я амаль без намаганняў набыў пэўную адукацыю, тады спаліў усе падручнікі ды сшыткі і стаў займацца тым, да чаго мяне па-сапраўднаму цягнула: гуляў у мячык, кідаў здалёк сцізорыкам у дзверы, чытаў дэтэктыўную літаратуру і вёў доўгія гутаркі з кіраўніком прыдворнага кіно. Я загадаў набыць усе мае ўлюбёныя фільмы і выступіў у парламенце ў падтрымку школьнай рэформы.
Гэта быў цудоўны час, хоць пасяджэнні ў парламенце мяне стамлялі. Я змог удаваць з сябе панурага каралямаладзёна і цалкам даверыўся прэм’ер-міністру Пэльцару, які быў бацькавым сябрам і матчыным стрыечным братам.
Ды праз тры месяцы Пэльцар запатрабаваў, каб я ажаніўся. Ен сказаў: «Вы, Ваша Вялікасць, павінны быць прыкладам для народа». Жаніцца я не баяўся, дрэнна было толькі, што Пэльцар сватаў за мяне сваю адзінаццацігадовую дачку Ядвігу, танклявую маладую дзяўчынку, якую я часта бачыў у дварэ з мячыкам. Яна лічылася за тупаватую: ужо другі год сядзела ў пятым класе, мела белы колер твару і выгляд падступнага чалавека. Я выпрасіў у Пэльцара крыху часу на роздум, напраўду зрабіўся цяпер пануры, доўгія гадзіны тырчаў каля акна ў сваім пакоі і глядзеў на Ядвігу, што гуляла ў мячык або скакала на дварэ. На ёй была крыху прыгажэйшая сукенка; яна раз-пораз кідала быстрыя позіркі на мяне і ўсміхалася. Але яе смех здаваўся мне штучным.
Калі скончыўся мой час на роздум, да мяне з’явіўся Пэльцар у параднай форме: гэта быў мажны мужчына з жаўтлявым тварам, чорнай барадою і зіхоткімі вачыма. «Зрабіце ласку, Ваша Вялікасць, і скажыце мне пра Вашае рашэнне. Ці можа маё дзіця разлічваць на спагаду Вашай Вялікасці?» Калі я без хітрыкаў адказаў: «Не»,— адбылося штосьці жахлівае: Пэльцар сарваў са сваіх плеч эпалеты і з грудзей — шаўроны, шпурнуў мне пад ногі свой партфель — які быў зроблены са штучнай скуры,— ушчаперыўся ў сваю бараду і зароў: «Во гэта і ёсць падзяка капоцкіх каралёў!» Я апы-
нуўся ў паскудным становішчы. Без Пэльцара мне быў бы канец. Коратка і рашуча я вымавіў: «Прашу ў Вас Ядвігінай рукі».
Пэльцар кінуўся перада мною на калені, пачаў палка цалаваць мне пальцы на нагах, падняў з падлогі эпалеты, шаўроны і партфель.
Вянчалі нас у Гульдэбахскім саборы: народ удосталь піў піва і еў кілбасы, кожнаму было выдадзена таксама па восем цыгарэт і,.згодна з маім распараджэннем — па два білеты на каруселі; восем дзён вакол палаца ўсё гуло і віравала.
Цяпер я дапамагаў Ядвізе рабіць урокі, мы гулялі разам у мячык, скакалі, выязджалі конна і, колькі хацелі, замаўлялі сабе марцыпанаў з прыдворнай кандытарскай альбо хадзілі ў прыдворнае кіно. Быць каралём мне ўсё яшчэ падабалася, але сур’ёзнае здарэнне назаўсёды паклала канец маёй кар’еры.
Калі мне споўнілася чатырнац