Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

Брамнік заўжды самотны

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
25.07 МБ
— Так, — адказаў хлопчык.
— I што ты бачыш?
— Рознае. Вакол людзей калышацца святло. У адных большае, у другіх меншае. Людзі носяць у сабе шмат хваробаў.
— Ты не любіш людзей?
— He ведаю.
— Такімі яны створаны. Што яшчэ бачыш?
— Вой, які мяне сюды прывёў, хутка памрэ.
Стары насцярожыўся. Старэйшыны маўчалі.
— Нічога дзіўнага, — адазваўся ўрэшце стары. — Ён жа воін. Я бачу дзень і час, калі сам адыду ў нябыт. Ужо хутка. Ты хочаш стаць такім, як я?
— He ведаю.
— Цяпер позна думаць.
— Тады няхай, — хлопчык схіліў галаву.
— Што ты яшчэ бачыш?
Хлопчык узняў вочы на закураную столь.
— Больш нічога. А што я павінен яшчэ бачыць?
— Шмат чаго, — сказаў стары. — Потым я навучу цябе. Ты галодны?
— Так.
— Зірні, — сказаў стары, і хлопчык прасачыў за яго позіркам, — вунь дзесяць праснакоў. Адзін з іх паклаў я. Можаш яго з'есці. Толькі адзін. Ты павінен убачыць яго. Праснакі аднолькавыя з выгляду... для іншых.
— Згода, — сказаў хлопчык.
— Пачакай, — зспыніў яго стары, — чаму цябе не ўзялі на абучэнне да вояў?
— Я блага кідаю дзіду, — пасля паўзы адказаў той.
— Ідзі, — сказаў стары і заплюшчыў вочы.
Хлопчык паволі наблізіўся да стала, пацягнуўся рукой да праснакоў, сумеўся на хвіліну, выбраў адзін і павярнуў назад.
— Еш, — сказаў стары.
Хлопчык пачаў есці. Стары пільна сачыў за ім. Старэйшыны моўчкі глядзелі.
Урэшце ён праглынуў апошні кавалак. Агонь паходні адкідваў яго павялічаны цень на сцяну і столь. Так прайшла хвіліна, другая. Стары з цяжкасцю ўзняўся на ногі, і твар яго асвятліўся радасцю і пяшчотай.
— Падыдзі, — загадаў ён зусім няўладна. Хлопчык падышоў. Стары паклаў яму на плячо сваю далонь. — Хадзем, — паклікаў ён, — я пакажу TaGe, дзе ты будзеш спаць. Ты выбраў правільна — узяў мой праснак.
Старэйшыны падняліся й адзін за адным выслізнулі з хаціны.
***
Каля блізкіх вогнішчаў завіхаліся воі. Ноч ужо распасцерлася над лесам. Вецер шамацеў у вершалінах дрэваў і ледзь-ледзь кранаў твары прахалодай: зморшчаны старога, бледны ды круглы хлопчыка.
...Вой, які прывёў хлопчыка, быў галодны. Ён з'еў кавалак мяса, якім яго пачаставалі ля вогнішча, але прагнуў хлеба. Хлеб пяклі рэдка, яго заўсёды не хапала, а ў хаціне знахара, як ён заўважыў у прачыненыя дзверы, ляжалі праснакі. У хаціну, дзе стаяў стод, забаранялася заходзіць пад страхам смерці. Вой ведаў гэта, але, павагаўшыся, дацягнуўся да праснака дзідаю, падчапіў яго і выцягнуў. Тут яго й схапілі.
Стары з хлопчыкам не зрабілі й дзесяці крокаў, як іх дагнаў задыханы раб.
— Вой, які прывёў хлопчыка, парушыў закон, — сказаў ён знахару.
Яны вярнуліся. Спадарожнік хлопчыка быў ужо без дзіды, але праснак сціскаў у руцэ. Яго трымалі.
— Ты ведаеш закон? — спытаў сурова стары.
— Ведаю, — адказаў вой упэўнена. — Я не заходзіў туды й дастаў праснак дзідаю.
— Еш, — пасля роздуму сказаў стары. — Калі ты яго выбраў, то гэтага хочуць продкі.
Вой нерашуча агледзеў усіх і адкусіў. У тое ж імгненне ён з крыкам паваліўся на зямлю, сутаргава выцягнуўся й заціх.
Хлопчык глядзеў, сцяўшыся. Ён зразумеў, што ўсе праснакі, акрамя аднаго, былі атручаныя, што ён вытрымаў іспыт. Пройдзе час, і ён зойме месца старога.
Бо такі закон.
восы
Лёгкая хмарка паволі слізганула да сонечнага дыска і пяшчотна накрыла яго сваёй кволай паветранай коўдрай.
— Фу, ты!
— Гэ-эх!
Ля парніковага склада два маладыя рабацягі ў падраных кашулях і картовых нагавіцах спыніліся і ўздыхнулі з палёгкай.
— Хоць бы бочку з вадой паставілі: акунуўся — і кайф, — сказаў першы, якога звалі Васіль.
— Вазьмі ды пастаў, — бочак хапае, — параіў другі. — Ці рукі не адтуль выраслі?
— He наязджай, Пеця, — скрывіўся першы, — надта ты правільны...
— Супакойся. Ніхто табе не дапаможа, пакуль сам не зробіш.
— А я што, не ўкалваю? А прафсаюз на храна? Камуфляж, ці як?
— He люблю, калі сонца занадта пячэ, — перавёў гутарку на іншае другі, якога звалі Пётра, — і восы надакучылі, распладзіліся тут, так і пруць. Я неяк толькі распрануўся, як проста на мяне муха яйкі наклала — павар'яцелі, пэўна.
— Дрэнная прыкмета, — сказаў Васіль. — Калі на жывое яйкі кладуць. Быць табе, Пяцюня, бітым, хоць ты і партыйны.
— Кінь ты, — адмахнуўся Пётра, — пры чым тут гэта?
— А я ведаю, чаму восаў столькі, — сказаў Васіль. — Ім тут лепш не трэба — гнілі колькі: ігрушы, яблыкі, памідоры. I тыя, хто тут ашываюцца, — гнілыя...
— I то праўда, адыходаў занадта, — згадзіўся Пётра.
—Ты, як партыйны элемент, і вырашы праблему. Што змоўк?
Васіль злосна зірнуў на неба, з якога няшчадна смаліла сонца, насунуў на прышчаваты лоб задрыпаную магерку, уладкаваўся на пустую скрыню і сказаў:
— Ну ты і змей, Пяцюня. Заўтра вінта нарэжаш у новую кватэру, адгул возьмеш, а мне рогам пахаць? Ксіву далі?
Васіль быў высокі, стройны хлопец, але, як казаў той-сёй, "закручаны". Калісьці ён займаўся лёгкай атлетыкай, няблага скакаў у даўжыню і вышыню, рыхтаваўся выканаць нарматыў майстра спорту, але нарматыў раптам узнялі аж на дзесяць сантыметраў. Гэта так падзейнічала на Васіля, што ён трывала "забухаў", кінуў спорт і трапіў спачатку ў ЛПП, а потым і да "кума". Цяпер, пасля таго як "адкінуўся" ён "прыпух" грузчыкам у прыгарадным саўгасе-аграфірме.
— Анягож, — адказаў яго напарнік Пётра, дастаў і паказаў паперку. — Вось ён, ордэр.
Пётра быў ціхмяны, круглатвары, з наіўнымі вачыма хлопец з прыгараднай вёскі, задаволены ўжо тым, што працуе, лічы, у горадзе (саўгас трымаў парнікі на яго ўскрайку), што без асаблівых прыгод адслужыў армію і вось атрымаў урэшце
ордэр на кватэру, дзе жыў раней аграном-халасцяк. Той перабраўся ў горад.
— От, змеі, — не сунімаўся Васіль, вяла адганяючы залётную асу. — I ты туды ж, Пяцюня, шасцярыш усё. Партыйны, бач. Дык што там кажа Перадавое Вучэнне пра наша становішча, га? Ім абы не гарбець, а лёзунгамі нам, дурыкам, Mas­ri пудрыць. "Умножмм мы уснлмя в борьбе за нзобмлне", "Всё больше год от года товаров для народа". Дзе яны, тавары, га, Пяцюня, змей? Буханём хоць за кватэру?
Раптам ён падскочыў і схапіўся за шыю.
— Укусіла, падла! — Пётра засмяяўся.
— А што, калі ў сонную артэрыю? — спалохана зароў Васіль. — Што тады? Дзе гэтая артэрыя, з якога боку? Зірні хутчэй!
— Мо і жывы застанешся, — нават не ўзняўся з месца Пётра.
— Ты што, змей? Чаму яна цябе не ўджаліла? А, сукі, ну я ж ведаю, дзе тое кубло, я... зараз. У мяне ж мех цэлафанавы ёсцека, я ў ім пайку прынёс...
Ён раптам пабег, трымаючыся рукой за шыю.
Пётра агледзеў чырвоную гару памідораў, яшчэ болывую гару драўляных скрыняў, уздыхнуў і зноў недаверліва агледзеў ордэр, які ўручылі яму на нядаўнім сходзе. На тым сходзе гаварылі, ківаючы на яго, "пра заахвочванне перадавікоў", "пра план", "пра своечасовую пастаўку прадукцыі гораду", "пра арэнду" пра тое, што "працаваць трэба лепш і больш". Гаварылі так і раней, але чамусьці начальства завяло сабе асобную ведамасць, а ў іх, рабацяг, зарплата не пабольшала. Наводшыбе, між тым, неяк прыкметна вырас спецыяльны парнік,
дзе ўсё расло на натуральнай арганіцы і куды пачалі актыўна наведвацца шафёры-"шасцёркі" з горада, і тады прыходзіў брыгадзір і, адводзячы ўбок вочы, прасіў: "Ты, Пяцюня, застанься крыху ды збяры там, што просяць, складзі ў скрыні як мае быць, потым адгуляеш".
Пётра аднойчы завёў з брыгадзірам размову пра той спецпарнік, але брыгадзір даў яму зразумець, што калі хоча жыць у аграномавай кватэры, то лепш няхай прыкусіць язык. I Пётра замаўчаў.
...Васіль вярнуўся. У руцэ ён трымаў цэлафанавы мех, з якога, калі падышоў бліжэй, данеслася выццё.
У мяху азвярэла гулі восы. Тамсама было і расціснутае шэрае кубло, якое Васіль, пэўна, скалупнуў, насунуўшы мех. Восаў было неверагодна многа.
— Ну, усе тут, — радасна пацвердзіў ён і патрос мехам. — У бочку з вадой іх, а пакуль — лаві сеанс...
Восы злосна загулі.
У гэты час шэрага колеру "Волга" з'явілася на дарозе і пачала імкліва павялічвацца ў памерах. Слуп пылу курэў за ёй.
— Мо зліняем? — занепакоіўся Васіль. — Внатуры нейкі бык да нас... Гарбець вечарам прымусяць.
— У мяне партыйны сход, — сказаў Пётра, — сёння мяне не прымусяць.
— Я на твой сход... лажыў, — незалюбіў Васіль. — Адзін тут нізавошта не застануся, так і далажы там, на вашым форуме.
"Волга" сапраўды спынілася непадалёку. А потым, як заўсёды, быццам нечакана, узнік і брыгадзір,
але тут, як ведаў Пётра, была свая нагода. Уладальнік "Волгі" тэлефанаваў іх дырэктару і дасылаў "шасцёрку", а дырэктар у той самы час даваў загад брыгадзіру, ну, а той ужо ішоў да яго, Пётры.
Брыгадзір быў мажны, з пукатым жыватом, загарэлым да чарнаты тварам і малочна-белай лысінай. Ён зрабіў Пётру знак і, калі той падышоў, сказаў:
— Бачыш "Волгу"? Паміж намі — райкомаўская, першага. Памідораў дзве скрыні пакладзі і гуркоў там колькі. Выберы лепшыя, укінеш у багажнік.
— Першы, ён хто — інвалід вайны? Без рук, без ног? Пенсіянер без грошай?
— Ціха, не муці ваду, і так хапае клопатаў. Табе кватэру далі, ордэр, дарэчы, атрымаў? Ці замест яго ордэн хочаш?
— Ды што вы ўсё з гэтай кватэрай? — незалюбіў раптам Пётра. — Халопам цяпер стаць? Ён грошы заплаціў?
— Но, но! Ты гэта кінь. Усе бяруць.
Брыгадзір аднак жа, з прыкрасцю плюнуў і пайшоў.
Шафёр-"шасцёрка" назіраў. Пётра адзначыў са злосцю, што вось так заўсёды — самі нізавошта нават не нагнуцца, лічаць ніжэй за сябе, ім прынясі ды нагрузі.
Ён моўчкі ўзяў скрыню і пайшоў да парніка. Але пакуль збіраў, наліваўся ўсё больш цьмянай, незразумелай крыўдай. Да таго партыйнага паслугача, да агранома, які прытоена кпіў з яго, да няшчаснай кватэры, аднаго пакойчыка ў драўляным бараку, дзе зімой халадэча, а летам спёка, да свайго неакрэсленага жыцця, да ўсіх тых,
хто купіў яго за той ордэр, але непрыкметна падабраўся і да душы — да ўсяго свету.
Сонца, здаецца, ні на сантыметр не скранулася ў небе і бязлітасна струменіла гарачыню нават праз пыльныя вокны.
Пот бруднымі пісягамі сцякаў у яго па скронях, казытаў шчокі. У галаве ўсё больш звінела, і ён раптам чамусьці ўспомніў, што такое самае пачуццё было ў яго, калі на першым годзе службы ў войску ён вісеў на турніку, на якім трэба было падцягнуцца абавязкова пятнаццаць разоў, а ён здолеў толыкі дванаццаць, і сяржант з "дзядамі"-памагатымі прыкруцілі яго рукі да перакладзіны дротам, і сонца таксама смаліла ў твар. "Что, бульбончмк, такой слабый, а? Бульбы мало ел?" I ён тады сабраў унутры сябе ўсё, што толькі ў ім было, і, злаўчыўшыся, садануў сяржанту нагой у твар. Яго збілі, пасля адбою зноў, а раніцай ён падышоў да сяржанта і зноў кінуўся да таго, і больш яго тады ўжо не чапалі.