Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

Брамнік заўжды самотны

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
25.07 МБ
"Сэйв!" — падумаў ён, падхопліваючыся з зямлі.
Стадыён зноў расчаравана ахнуў. Напруга крыху аслабела, але пільнасць, як ён адчуваў, не варта
было губляць нават на імгненне. Недарэмна, як ён ведаў, за дзевяноста хвілін матча варатар губляе ў вазе ад трох да пяці кілаграмаў.
Між тым, час хоць, на яго погляд, вельмі марудна, але няўмольна для гаспадароў, бег да перапынку. Няўмольна, бо ісці ў распранальню, не забіўшы гола, яны, гаспадары пляцоўкі, не жадалі. Пэўна, на гэта і была ўстаноўка іх трэнера. Забіць. Хоць бы адзін мяч. Тады і з'явіцца ўпэўненасць у сваіх сілах, і наадварот — пачуццё прыгнечанасці ў гасцей. Як ужо ведаў Максім — у спартыўнай прэсе прагназавалі вынікі дзвюх сустрэч. У мясцовых сродках масавай інфармацыі ў спартыўнай прэсе цалкам аддавалі перамогу сваёй камандзе, і наадварот — лічылі іх, футбалістаў з невядомай Беларусі, аўтсайдарамі, вартымі памяркоўнай паблажкі, ледзь не пагарды. Успрымалі трэцеразрадным заводскім клубам, які цудам прасачыўся ў плэй-оф Еўралігі, і тое, дзякуючы зніжцы ўзроўню асабістага складу каманды, жаданнем даць адпачынак "асноўнікам" перад адказнымі матчамі. Букмекеры цалкам нібы змовіліся — прымалі стаўкі на карысць гаспадароў пляцоўкі з максімальна завышаным каэфіцыентам.
***
Мяч зноў упарта затрымліваўся на іх палавіне поля. Максім бачыў, як паўабаронцы раз-пораз памыляліся і прайгравалі адзінаборствы. Хапала і тэхнічнага браку. «А што, калі ў гаспадароў выкінуць на замену, нібы чорцікаў з партабачкі, пару сваіх найлепшых форвардаў, так званых "джокераў"?» — думаў ён.
Але да замены пакуль не даходзіла. Пару разоў яму білі з-за штрафной, метраў з дваццаці пяці. Максім даволі ўдала адбіў абодва ўдары. Прадчуваў, што самае цяжкае чакае яго наперадзе. Пачуццё адзіноты зноў ахапіла яго, але ненадоўга.
Надзея ўспыхнула ў ім, калі раптам пабачыў, як завабіліся атакай гаспадары і "праваліліся" іх абаронцы — адразу двое. Нападаючыя, нашыя хлопцы, праскочылі іх і апынуліся проста перад варотамі Жуля Дзюпона — галкіпера гаспадароў, але на іх ужо набягалі, вярталіся бэкі. He зусім падрыхтаваны ўдар хоць і з цяжкасцю, але выцягнуў з ніжняга вугла іх варатар. "Сэйв! — з павагай падумаў ён пра Дзюпона. — Выдатны майстра".
У сектарах нядобра загулі заўзятары. Да броўкі паляцелі фаеры, пацягнуўся дым. Удалечыні, метрах у сямідзесяці ад яго, Стайлз незадаволена засвісцеў, на некалькі секунд прыпыніў гульню. Фаеры патушылі і выкінулі з поля. Адначасова Стайлз праверыў свой гадзіннік, і Максім зразумеў, што вось-вось скончыцца гэты бясконцы для яго першы тайм.
Жуль Дзюпон, раз'юшаны тым, што ледзь не лрапусціў, вымаўляў сваім бэкам нешта не вельмі для іх прыемнае. Выбіў мяч. I зноў на вароты Максіма пасунулася чарговая атака. Ігракоў рашуча падганяў наперад іх трэнер, што выбег да броўкі. Гол у раздзявалку! Гол! Забіце гол! — крычалі самі за сябе яго красамоўныя жэсты.
Пачалася сапраўдная навала. Нападаючыя, а за імі і абаронцы саперніка пачалі гнаць мяч наперад, да штрафной Максіма, там-сям уступаючы ў жорсткія адзінаборствы. У адзін з такіх момантаў ён літаральна "зняў" мяч з нагі Мбваны,
атрымаўшы моцны ўдар нагой у жывот. Наўрад ці справакаваны. Перахапіла дыханне. Але ён падняўся на ногі.
I ў той самы час прагучаў свісток Стайлза на лерапынак.
IV
Трыма гадамі раней
Пасля чарговай трэніроўкі дырэктар школы папрасіў Максіма крыху затрымацца.
— Размова ў нас з табой будзе сур'ёзная, — пачаў ён. — Ты адзін з нашых найлепшых маладых футбалістаў, але гэтую школуты ўжо пераўзышоў. На маю думку, табе больш мэтазгодна перайсці ў спартыўны інтэрнат. Там поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, і табе варта ўжо вызначыцца, каб з часам пачынаць гуляць за які сур'ёзны клуб, але ты ўжо гэта збольшага вырашыш сам. Да таго ж ты, лічы, уключаны ў юніёрскую зборную рэспублікі. I, як я ведаю, многія старшыні праўленняў клубаў, трэнеры, шматлікія "скаўты", як кажуць, паклалі на цябе вока.
Хачу цябе, Максім, у гэтым сэнсе вельмі сур'ёзна папярэдзіць. На працягу сваёй спартыўнай кар'еры (калі ты, вядома, і далей будзеш займацца футболам) цябе будуць чакаць не толькі слава і захапленне заўзятараў, магчыма неблагія грошы, якія ты станеш зарабляць, калі трапіш у рукі большменш сумленных футбольных агентаў, трэнераў, але і цяжкія трэніроўкі, пераезды, якія будуць вымотваць цябе ды, як правіла, адна адказная гульня ў тыдзень, зборы і матчы за рэспубліканскія
каманды. Будуць падпільноўваць траўмы — ад іх нікуды не дзенешся. На жаль, і сямейная неўладкаванасць. Запомні, што я табе кажу. Будзь абачлівым, як станеш падпісваць кантракты. Памятай, што ты талент, але за спінай у цябе няма падтрымкі ўплывовых бацькоў, сваякоў. Толькі ты адзін будзеш адказны за сябе. Але кажу гэта ўсё не дзеля таго, каб ты падумаў, што вось — я амаль што майстра, і кропка. Табе яшчэ далёка да сапраўднага майстэрства, у цябе яшчэ няма вопыту, і многія таленты, не меншыя за цябе, спыняліся і драбнелі, бо не хацелі расці далей, пераставалі лрацаваць, a то, яшчэ горш, і збочвалі на крывую дарожку. I дзе яны цяпер? Хто спіўся, іншы пайшоў, да слова, "па базару", яшчэ нехта "даў нырца" ў крымінал і цяпер адпачывае "на шконцы". Я вельмі хачу, каб ты абмінуў усё гэта і стаў сапраўды вялікім варатаром — такім, напрыклад, як Леў Яшын, датчанін Петэр Шмейхель, італьянец Джанлуіджы Буфон ці твой улюбёнец Луіс Чылаверт. Тым больш, што ты ўсім сэрцам любіш футбол. А футбол ужо даўно стаў не толькі асобным, самым папулярным відам спорту на планеце, а і своеасаблівым пластом культуры, мастацтвам, калі хочаш. Прыйдзе поспех, і ты станеш не толькі славутым, а і заможным. Але ўмова ўсё тая ж: працаваць. Дарэчы, як у цябе з бацькамі? Мне давядзецца размаўляць з імі.
— Так, па-рознаму.
— Бацька ўсё яшчэ зазірае ў чарку?
— Здараецца, — засмучана паціснуў плячыма Максім. — Але ён быццам знайшоў працу. Уладкаваўся, кажа, на завод.
— А маці?
— Таксама працуе. На швейнай фабрыцы. Ды мне цётка Люба дапамагае больш за іх.
— Так, так, — думаў услых дырэктар. — 3 бацькамі, бадай, мы дамовімся, і цётка, вядома, не будзе супраць. Усё гэта вырашым у бліжэйшы час. А пакуль тое, табе варта расці не толькі побач з мячом, а і ў сэнсе інтэлекту. Чытаць кніжкі, глядзець цікавыя стужкі, не злоўжываць сецівам. Ты што чытаў апошнім разам?
— Уладзіміра Караткевіча. "Дзікае паляванне караля Стаха". Настаўніца параіла.
— Добра. Нават выдатна. Але зараз усе пераключаюцца на карцінкі, так бы мовіць. Больш глядзяць на дысплеі. Такі час. Якую апошнюю стужку ты ўпадабаў?
— Прагледзеў праз Сеціва. Найлепшы футбольны матч усіх часоў і народаў, як палічылі яшчэ ў мінулым стагоддзі.
— I што за матч? Хоць я ведаю, але... Ну-ка...
— "Бразілія — Вугоршчына". На чэмпіянаце свету тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят шостага ro­fla. Ды яшчэ так званую "Бітву пры Бёрне", на чэмпіянаце свету ў тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят чацвёртым годзе — самую драматычную бойку ў гісторыі футбола.
— О-о, гэта была гульня! Я і цяпер пад настрой гляджу раз на год.
— А яшчэ чэмпіянаты свету з удзелам Чылаверта.
— Дарэчы, пра твайго куміра. Многія спецыялісты лічаць яго гульню занадта рызыкоўнай, а самога — апантаным, вар'ятам, які па хадзе матча штурхаў за сабой у гэтую своеасаблівую апантанасць і ўсю каманду. А ягоныя рэйды да чужых
варот? Вар'яцкія, інакш не скажаш, галы, якія ён забіваў? Але, чаго не адымеш, дык гэта таго, што ён сапраўды быў геніяльным галкіперам. Геніяльным вар'ятам. I яшчэ. Брамніку заўсёды варта быць гатовым ахвяраваць сабой. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят шостым годзе, у фінале Кубка Еўропы, немец Берт Траўтман атрымаў траўму, але працягваў гуляць да канца, бо замены яму не было. Яны выйгралі 3:1. Пасля гульні аказалася, што ў яго зламаная шыя.
***
Яшчэ па дарозе дамоў Максім патэлефанаваў з мабільніка Юлі і дамовіўся сустрэцца. Алошнім часам ён рэдка бачыў дзяўчыну, хіба што калі праводзіў яе са школы. Яны сябравалі ўжо гады два. Юля за год неяк раптоўна вырасла і расквітнела. Бацька дзяўчыны быў галоўным інжынерам на мясцовым крухмальным заводзе, а маці — загадчыцай пашывачнага атэлье. Максім ведаў, што Юліны бацькі ўвогуле нічога не мелі супраць іх сяброўства, але лічылі гэта часовай падлеткавай з'явай і, як прагаварылася аднойчы са смехам яму Юля, былі радыя і таму, што ён, Максім, хоць і з неўладкаванай, небяспечнай сям'і, але хлопец прыстойны, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, не ўжывае спіртнога, не паліць і, крый божа, не "шыраецца". А што прысвяціў сябе спорту і хоча стаць футбалістам — дык гэта таксама ўсё падлеткавае. Вось скончыць школу, і пачнецца сапраўднае жыццё. 3 пытаннямі іншага парадку: вучыцца далей альбо адразу служыць у войску, кім і дзе працаваць, як зарабляць грошы, каб утрымліваць сям'ю і дзяцей.
Некалькі разоў Максім заходзіў да дзяўчыны на кватэру. He ў параўнанне, яе бацькі былі заможнымі і ўсяляк песцілі дачку. Юлін брат Кірыл заканчваў школу і хацеў паступіць у прэстыжны прыватны сталічны інстытут. Было ў яго, як ведаў Максім, і тайнае захапленне: ён іграў на гітары, збольшага спяваў і складаў музыку. Зухаваты, са срэбранай завушніцай, моднай прычоскай і апрануты на поўны прыкід, ён выклікаў у Максіма дваістае пачуццё: з аднаго боку — павагу да творчай, як ён лічыў, рысы ў таго ў характары, а з другога — прыхаваны недавер да яго здольнасцяў. Спяваў Кірыл то па-англійску, то па-руску, і неяк, на яго думку, з чужых галасоў. I тэксты песняў былі, на яго погляд, слабаватыя. Папса. "Ты б на роднай мове паспрабаваў", — параіў ён яму аднойчы, але Кірыл зняважліва адмахнуўся: "Несучасна, зараз усе па-англійску бацаюць".
***
...Максімаў бацька сядзеў за бутэлькай піва, быў не ў гуморы. Маці яшчэ не прыйшла з работы.
— Ты б не паліў у хаце, — зрабіў заўвагу Максім.
У адказ бацька ўзняўся з зэдліка і адчыніў фортку. Хлопец заўважыў раптам, што той ужо на галаву ніжэй за яго.
— Чаму не на працы? — з'едліва пацікавіўся Максім.
— He падышла, значыць. Шукаю лепшую.
— Маці пашкадуй.
— Уладкуюся. Абяцалі на днях. Паеш, там маці табе пакінула тое-сёе. Сам і разагрэй.
Максім хацеў расказаць яму пра размову з трэнерам, пра інтэрнат, але чамусьці перадумаў, вырашыў адкласці да вечара, калі прыйдзе маці.