Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

Брамнік заўжды самотны

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
25.07 МБ
Пётра сеў на скрыню і задумаўся. Потым выцягнуў з верхняй кішэні кашулі кандыдацкі партбілет, пакруціў яго ў руках, пагартаў, пакорпаўся і дастаў з другой кішэні нататнік, выдраў з яго чысты ліст, ладумаў і напісаў:
"Прашу не лічыць мяне камуністам. Прычына вам, таварыш першы сакратар, спадзяюся, зразумелая. Грузчык П. Серада".
Ён распісаўся, паставіў лічбу і, нібы плывец, што збіраецца даць нырца, набраў у грудзі паветра. Потым паклаў білет і паперку ў скрыню і закідаў зверху памідорамі, сабраў яшчэ адну скрыню, як і прасіў брыгадзір, з найлепшымі сакавітымі і чырвонымі пладамі і пайшоў па агуркі.
Васіль сядзеў непадалёку і абмацваў чырвоную пухліну на шыі, якая прыкметна і на вачах расла. Мех з восамі ён трымаў у руцэ. Як толькі Пётра знік за дзвярыма, ён падскочыў да скрыні з памідорамі і таропка іх разгроб свабоднай рукой, дастаў паперку і прачытаў, разгледзеў партбілет.
— Ну, Пяцюня, ну, змей! — здзівіўся ён шчыра. — От даёт пацан, га... Ну, цяпер трымайся, цямніла.
Ён па-змоўніцку ўсміхнуўся і акуратна паклаў паперку і білет на дно скрыні, потым асцярожна ўладкаваў да іх мех з восамі і таксама асцярожна пераціснуў верх і залажыў яго памідорамі.
— I ад мяне падарунак, — радасна сказаў ён, адышоў убок і сеў зноў на старое месца.
Грузчыкі назіралі, як "Волга" рушыла па дарозе Ў горад.
***
ПРЫСУД выязной калегіі раённага народнага суда
Гр-ну П. Серадзе, абвінавачанаму па арт. 201 ч. I Крымінальнага кодэкса /хуліганства/, прысуджаецца да 2 гадоў папраўчых работ на будоўлях народнай гаспадаркі з вылікам 20 працэнтаў заработку ў карысць дзяржавы.
1989 г.
ЖАЛЕЗНЫ ГОСЦЬ
Адвячоркам, калі ўжо парадкам сцямнела, неба раптоўна амаль да зямлі перакрэсліла доўгая светлаватая палоска, і на даляглядзе за Паселішчам была бачная ўспышка, пасля чаго прагучаў невыразны пляскач.
Потым — моцны выбух.
Балід.
Андрэй Юк убачыў успышку над лесам і адразу ўсхвалявана забег у дом, дзе яго маці і малодшая сястра рыхтавалі вячэру. Сястра Марта была хворая на ногі і ледзь рухалася па пакоі. Ёй была патрэбна аперацыя, якая каштавала вялікіх грошай, але ў сям'і іх не было. Андрэеў бацька нечакана памёр ад лейкеміі некалькі гадоў таму.
— Што здарылася? — спытала маці ў хлопчыка і дадала: — Сядай, табе варта паесці.
— Метэарыт. Вялікі. Вельмі. Ён упаў за лесам, на поўначы. Калі я знайду там які яго асколак, што-небудзь, то ў нас будуць грошы. Марце зробяць аперацыю, і яна здолее добра хадзіць, нават танчыць, выйдзё замуж...
Хлопчык быў вялікі і рослы для сваіх пятнаццаці, а ў шэрых вачах яго свяціўся розум. Кемлівы не па гадах, ён і цяпер ужо ліхаманкава абдумваў план будучых дзеянняў.
Але маці пратэстуючы ўзняла руку.
— He, — запярэчыла яна. — Я не хачу, каб ты збіраў метэарыты. Яны прыносяць бяду. Твой бацька загінуў менавіта праз іх, бо, кажуць, што некаторыя — радыеактыўныя. Я нікуды цябе не пушчу.
Андрэй Юк не стаў спрачацца і моўчкі сеў есці. Але ў галаве яго ішла напружаная работа, думкі імкліва змянялі адна адну. Ён зболылага ведаў, што за апошнія дзесяць гадоў у свеце сфармаваўся метэарытны рынак, на якім адзін грам пазазямнога рэчыва каштуе ад дваццаці цэнтаў да ста шасцідзесяці тысяч долараў. У залежнасці ад велічыні асколка, яго ўнікальнасці і складу яго рэчыва. Яго бацька збіраў метэарыты, бо сям'я жыла ў перспектыўным для іх падзення месцы і яшчэ з іншай прычыны: навокал амаль не існавала ніякай прыстойнай работы. Ён ведаў і тое, што за апошнія гады каштоўнасць метэарытнага рэчыва ўзрасла ўтрая. Самы звычайны матэрыял прадаецца па долары за грам, а ў сталіцы можна свабодна прадаць метэарыт вагой у сто грамаў за тысячу, тры тысячы і болей. Апошнім часам дзяржава пачала і тут накладваць сваю лапу, аб'яўляючы месцы падзення пазазямнога рэчыва часовымі помнікамі прыроды і затрымліваючы метэарыташукалызікаў, але ж паспрабуй вызначы месца будучага падзення, арганізуй ахову... He так гэта і лёгка.
Андрэйка Юк павячэраў, потым незаўважна для маці схадзіў у кладоўку, знайшоў там бацькоўскую сапёрную рыдлёўку, нож, торбу, усё неабходнае, акрамя металашукальніка (яго яны даўно прадалі), і ўсё гэта падрыхтаваў, схаваўшы ў двары пад кустом бэзу. Будзільнік на сваім надалонніку ён перагнаў на чатыры гадзіны раніцы.
***
Сонца толькі выявілася на ўсходзе, а ён ужо быў у лесе. Напрамак падлетак вызначыў раней і ўвесь час стараўся прытрымлівацца яго.
Лес яшчэ захоўваў начную вільгаць, і красоўкі адразу сталі мокрыя. Сям-там цвэнькалі дробныя птушкі, слабы вецер ледзь чутна шамацеў у вершалінах бяроз. Гэты самы вецер і данёс урэшце да яго амаль няўлоўны пах гарэлага. Але ж ён не курыў, і таму нюх у яго быў надзвычай абвостраны. Дым. Непадалёку нешта гарэла: альбо цяпер, альбо ад таго, што запалілася раней. Хутчэй за ўсё, раней, ноччу, калі распалены ў атмасферы балід выбухнуў і выпарыўся ці рассыпаўся на кавалкі. Толькі вось ці рассыпаўся? Падзенне метэарыта і звязаныя з гэтым наступствы, як ён ведаў, бываюць іншым разам цалкам непрадказальныя.
Ён рушыў на пах і зірнуў на табло надалонніка: ішла ўжо восьмая гадзіна. Што ж, ён прайшоў нямала. Раптам хлопец пачуў у паветры слабы гук гелікаптэра, спыніўся і зірнуў на неба ў прасветах між дрэвамі. Гук мацнеў, і ўрэшце шрубалёт праляцеў амаль над яго галавой, на вельмі нізкай вышыні. "Што б гэта значыла?" — падумаў Андрэй Юк і неўзабаве рушыў далей. У іх там, у вайскоўцаў, свае справы, а ў яго — свае. Яму трэба абавязкова знайсці хоць які асколак гэтага метэарыта, няхай самы маленькі, грамаў на сто — дзвесце, — і ўсё ў іх сям'і зменіцца да лепшага: Марце зробяць аперацыю, яна пачне хадзіць, дапамагаць маці, не будзе плакаць па начах, а рэшткі грошай ён забярэ сабе, ён...
Раптам Андрэй Юк успомніў пра яшчэ адну праблему. Нават калі яму пашанцуе ў гэтым лесе, 92
знаходку трэба, як ён даведаўся калісьці ад бацькі, праверыць спецыяльным аналізам, класіфікаваць яе ў экспертаў (гэта каштуе каля ста долараў), зарэгістраваць ў міжнародным каталогу і набыць афіцыйную ліцэнзію. Там таксама існуюць свае драпежнікі. Бацька расказваў яму, што эксперты патрабуюць за аналіз звычайна пятую частку ад знаходкі. Такое жыццё: за ўсё трэба плаціць.
***
Раптам ён выйшаў на прагаліну, створаную некалькімі зламанымі дрэвамі. Сэрца забілася. Зломы былі зусім свежыя. Сям-там ледзь дыміўся мох. Пахла гарэлым.
I тут жа ўбачыў метэарыт. Касмічны прышэлец, які, пэўна, ляцеў па датычнай і праараў глыбокую канаву, большай сваёй часткай увайшоў у разбураную ім зямлю. Ён быў вялізны. Так. Андрэй Юк не верыў сваім вачам. Унутры ў хлопчыка ўсё дрыжэла. Ён імкліва наблізіўся і апынуўся ўсутыч. Ферум! Жалеза! Касмічны госць быў жалезны! I ён важыў... Ён важыў кілаграмаў сто, не менш. Андрэй Юк ліхаманкава ўкленчыў і асцярожна дакрануўся да прышэльца. Цяпло мякка ўдарыла яму ў далонь і заструменілася па руцэ.
Хлопчыка кінула ў гарачыню. Гэта ж цэлае багацце! Мільён долараў, не інакш, нават за вылікам усіх выдаткаў! Цяпер яны з маці і сястрой не будуць ведаць, што такое галеча, пераедуць у горад, нават у сталіцу, купяць там кватэру. Ён будзе вучыцца, а сястры дактары зробяць усё патрэбнае ў найлепшай клініцы.
Але раптам яго, наадварот, кінула ў роспач, нават стала вусцішна. Гэты метэарыт быў занадта вялікі, каб знесці яго дадому. Аплаўлены па баках — і рыддёўкай не адламаць, не адсекчы які кавалак. Хоць гэта, магчыма, і не так важна. Ён знойдзе адпаведныя інструменты і вернецца. Вось каб сюды можна было дабрацца на машыне! Але, на жаль, такое немагчыма. He, немагчыма.
Ён ізноў пачуў шум рухавікоў гелікаптэра, зірнуў угару і ўбачыў, як той набліжаецца і, мільгаючы за вершалінамі дрэў, плаўна выконвае кругі, якія становяцца ўсё вузей і вузей. "He можа быць, — падумаў хлопчык, — няўжо яны адсачылі месца падзення метэарыта? Няўжо яны так хутка пра гэта даведаліся? Ці хто ім паведаміў? He, такое сапраўды немагчыма. Але, чаму — не?.."
Шрубалёт знік. Хлопчык ускочыў і схапіў рыдлёўку. Метэарыт трэба закапаць. He, не закапаць, бо ён не здолее выкапаць пад ім глыбокую яму, а проста закідаць зямлёй, зверху замаскіраваць галінкамі, мохам. Гэта яго знаходка і належыць толькі яму. Падлетак увагнаў пад нагу рыдлёўку і пачаў кідаць зямлю на жалезны бок касмічнага прышэльца.
Раптам ён спыніўся і прыслухаўся. Дзесьці ў тым баку, адкуль хлопец прыйшоў, пачуліся далёкія галасы людзей, шум і сігналы машын. "Няўжо, — падумаў Андрэй Юк, — яны з паветра высачылі месца, блакіравалі ўвесь раён і цяпер расстаўляюць ачапленне?" He, не можа быць, гэта проста несправядліва, каб усе яго намаганні праз некага ці нешта адразу пайшлі прахам. Ва ўсялякім разе, калі гэта сапраўды так, ён нічога не паспее зрабіць. Дый ці здольны ён увогуле закапаць гэтую вялізную
канаву, якая па-здрадніцку выдае месца падзення, урэшце, сам метэарыт? Вядома — не, бо тут працы на цэлы день, і не адзін.
"Што ж, — падумаў ён, — застаецца чакаць. Калі яны вышукваюць менавіта касмічнага прышэльца, то неўзабаве апынуцца тут." А калі гэта беспадстаўная трывога, то яму неймаверна пашанцуе і ён будзе далей дзейнічаць па сваім плане. Так.
Андрэй Юк сеў на зямлю і прытуліўся спінай да цёплай паверхні жалезнага госця з космасу. Космас — вось што заўсёды цікавіла хлопчыка на ўроках у школе, у кніжках. Калі ён здолее вучыцца далей, то выбера менавіта гэты кірунак.
У спіну яму дыхала цеплынёй. Няпраўда, што метэарыты радыеактыўныя, бацька таксама не раз сцвярджаў яму гэта. Ведаць бы, колькі мільёнаў кіламетраў — не, колькі мільярдаў мільёнаў праляцеў ягоны хросны з таямнічай бездані? Чаму апынуўся тут, сутыкнуўшыся з Зямлёй? Як ён чуў, штогод дзясяткі тон метэарытаў падаюць на нас, прабіваючы атмасферу. Розныя па велічыні і магутнасці. Калі-небудзь самы вялікі з іх абвесціць для ўсіх нас Судны Дзень...
***
Ён не ведаў, колькі так праседзеў — можа, паўгадзіны, а можа, і больш. Галасы чуліся ўсё бліжэй, потым пад нагамі людзей затрашчаў сушняк, і ўрэшце на прагаліну выйшлі некалькі жаўнераў з металашукальнікамі і афіцэр — усе ў камуфляжнай форме, але без зброі. Толькі ў афіцэра на баку тапырылася кабура з пісталетам.
Афіцэр здзіўлена агледзеў метэарыт, канаву, зламаныя дрэвы і ўтаропіўся ў хлопчыка, заўважыў яго торбу, рыдлёўку. Ён усё зразумеў.