Брамнік заўжды самотны
Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
— Ну, што, чорны капальнік? — з іроніяй спытаў афіцэр. — He выгарала справа? Спачуваю, але даламагчы нічым не магу. Гэтая штука цяпер належыць дзяржаве, — ён кіўнуў на жалезнае рэчыва за спінай хлопчыка..
Андрэй Юк ужо амаль абыякава глядзеў на яго. Усім яго марам — канец. Кватэра, вучоба ў каледжы, аперацыя для сястры. Усё гэта ўжо нерэальнае. Ён не адчуваў ні крыўды, ні нянавісці. Толькі на вачах паддетка бліснулі слёзы, і ён моўчкі адвярнуўся. Урэшце, для яго яшчэ ўсё наперадзе, суцяшаў ён сябе. Ён не здасца. Вядома ж, не.
2006 г.
MOM ДУРНАВАТЫ СТАРЭМШЫ БРАТ
"I вось я тут сяджу паўгадзіны ўжо. Тут — гэта ў райаддзеле міліцыі. У памяшканні пуста, лаўка, стол, часам нехта заходзіць, потым выходзіць, і ўсё — моўчкі. Псіхалагічна ціснуць ці як? А можа, ім няма калі? Хоць сказалі чакаць следчага. Хіба ўстаць і пайсці? Цікава: спыняць ці не? Пэўна, спыняць — павінен жа нехта сачыць, а што калі я які псіх: здыму дзягу ды засілюся, ха-ха... Але ж, не да смеху.
He патрэбны быў мне яе мабільнік! У тым жа і справа, што не. Дый у мяне і свой ёсць, навошта мне два? Але хіба мне павераць? Тут нікому не вераць... Тым больш, тая сцерва накатала на мяне заяву. Быццам я напаў на яе з мэтай абрабаваць, ударыў і выбіў мабільны тэлефон. Ну і сцерва... Але што я скажу следчаму, калі я сапраўды выбіў у яе тую мабілу? Няхай спытае — навошта я гэта зрабіў. А ён спытае?
Але па парадку. Я яму так і скажу: выслухайце па парадку, пастарайцеся зразумець. Хіба я — вінаваты?
Дык вось, вінаваты мой старэйшы брат. Вядома, ускосна. А ўсё — тая сцерва, вось дзе асноўная прычына. А брат — ідыёт. He, ён не ідыёт, але ж, пэўна, сапраўды дурнаваты, што запаў на тую сучку. Так, я адказваю за свае словы. Усё пачалося
год таму. Брат старэйшы за мяне на тры гады і заканчвае школу. Толькі вось як ён яе скончыць і куды паступіць, калі зусім кінуў вучыцца? 3-за яе. Усё з-за яе. Яна — гэта Ксенія, яго аднакласніца, якая год таму прыехала аднекуль разам з бацькамі, вядома. Што за імя, дарэчы? Ніякай арыгінальнасці. Калі дачка — то Ксюша, а калі сын — то Кірыл. Бачыў я яе бацьку. Падвозіў дачку ў школу на шыкоўнай іншамарцы. Нешта акабанелае за рулём. I з твару — сапраўдная свіння, ха-ха... прадпрымальнік, бач ты... Дом купілі, краму адчынілі... He зайздрошчу, не... проста ведаю такіх — думаюць, што будуць жыць... заўсёды, вось і хапаюць дзе спрыяе... Ну а сама Ксенія — яшчэ тая птушка. Праўда, з твару прыгожая, нічога не скажаш, і ўсё астатняе, як мае быць, у балетную школу яе быццам аддавалі... Але з натуры... Урэшце, мяркуйце самі.
Брат мой старэйшы на яе і запаў. Кішэнным ддя яе зрабіўся, няйнакш. Усе яе сцервовыя заданні і даручэнні, усе выдвары пачаў выконваць. Першае каханне, бач ты... Пра гэта я ў нейкай кніжцы па псіхапаталогіі сярод падлеткаў вычытаў. Быццам яно вельмі моцнае, і кранаць яго нелыа, і можа скончыцца неяк нетак, небяспечна...
Ну вось брат мой, які быў найлепшым вучнем у класе, на залаты медаль цягнуў, кніжак не адзін мех перачытаў, а стаў быццам ад таго кахання дурнаваты. Кніжачкі ўсё, кніжачкі... Вось я, напрыклад. Я жыву проста: вучоба, спартзала, адпачынак. Між іншым, чэмпіён горада па дзюдо ў сваім узросце. Мяне голымі рукамі так, мімаходзь, не возьмеш і прыгожанькім тварыкам не купіш... Так. Але пры чым тут гэта? Следчаму я
што скажу? Яму трэба дакладна, з доказамі. А дзе тыя доказы? Сведка ў мяне адзін — брат, але ён супраць яе не пойдзе, не...
Але ж зноў папарадку.
3 вокнаў нашай школы труба гарадской кацельні добра бачная. He адзін дзясятак метраў у вышыню. На самым версе — чырвона-белая разметка, а ноччу ліхтар гарыць — гэта, пэўна, каб які самалёт не ўрэзаўся. Якраз апоўдні, пасля заняткаў, я ўбачыў свайго брата і Ксенію. Ён яе часта праводзіў, ранец нёс, марозіва купляў... На гэты раз яны ішлі ў іншы бок, якраз у напрамку той трубы. Я чамусьці зацікавіўся і неўпрыкмет следам пакрочыў. I, як аказалася, не дарэмна.
Яны ўрэшце спыніліся, спыніўся і я за клёнам. Што, мяркую, удумала тая Ксюша? I бачу: брат мой кінуў на зямлю сваю сумку і... да трубы. Праз плот бетонны пералез. Няўжо, думаю, на яе палезе? Ён жа і на балкон амаль не выходзіць — боязь вышыні. Але ж самае горшае і спраўдзілася. Бачу — палез. Поручні жалезныя на самы верх вядуць. Хацеў я выбегчы са сваёй схованкі, крыкнуць яму, каб не лез далей, уніз спускаўся, але падумаў — дарэмна ўсё. Пасунуўся я бліжэй да той сцервы і бачу: яна мабільнік свой выцягнула і пальцам пстрыкае. А брат, між тым, да першай пляцоўкі далез — стаў там і ўніз глядзіць, потым таксама мабільнік у яго руцэ з'явіўся. Памаліўся я за брата ў думках, а сам вушы наструніў — слухаю.
— Дык ты мяне сапраўды кахаеш? — гэта Ксюша яго пытае.
Паўза.
— А як моцна? — зноў яна.
Паўза.
— Тады вышэй узнімайся. Ці — слабо?
Ну і сцерва, думаю, а сам у вышыню гляджу. Брат сваю мабілу схаваў і далей палез. Час так марудна пацягнуўся. Урэшце, бачу, ён апошняй пляцоўкі дасягнуў і апынуўся высока-высока, у самых аблоках. He пазайздросціў я яму, і хоць вышыні не баюся, а там бы, пэўна, сам ледзь не спруцянеў. Ну, думаю, пара спускацца. Аж — не. Ён у кішэню руку сунуў. Выцягнуў нешта (крэйду, як я здагадаўся) і пачаў на трубе выводзіць. Слова якое — вы і самі здагадаліся б: "КСЮША".
Доўга ён там крэмзаў, пакуль усё не напісаў. Я ўвесь у напрузе: што далей адбудзецца, як ён на зямлю спусціцца? Аж зноў — не.
Гэта Ксенія зноў свой мабільнік ля вуха прыстасавала. Я яшчэ бліжэй прасунуўся, і раптам чую такое, што мне не на жарт вусцішна стала.
— А даказаць, як моцна мяне кахаеш, ты здолееш?
Паўза.
Брат у сваю чаргу па мабіле нешта ёй адказвае. Вядома, што.
— I ўніз скочыш, калі загадаю?
Паўза.
Я знерухомеў. У горле ў мяне перасохла, я хацеў крыкнуць, але голас прапаў.
— Праўда, скочыш?
Я зірнуў уверх і ўбачыў на самым краі пляцоўкі маленькую і адзінокую постаць свайго старэйшага брата. Адной рукой ён трымаўся за поручні, а другой сціскаў ля твару мабільнік. Чартоўка! Гэтая сцерва Ксюша аж трымцела ад адчування сваёй улады над ім. Тварык яе пайшоў чырвонымі плямамі, чорныя вочы гарэлі.
Паўза.
Яна слухала адказ.
— Тады... тады...
I тут я не вытрымаў. А хто 6 на маім месцы стрымаўся, скажаце мне, га? Я рынуў наперад і з ходу заехаў ёй у вуха, выбіўшы з рукі мабільнік. Так, я не хацеў яе збіваць і, тым больш, пляваць мне на яе мабілу, але што іншае я мог зрабіць у тое выключна жахлівае імгненне? Усё ж вісела на валаску. Скажы яна брату — скачы, — і ён бы скочыў, я яго характар ведаю.
Вось так усё і здарылася. Цяпер на мяне ў камісіі па справах непаўнагадовых справу завялі — пэўна, не без яе акабанелага бацькі адбылося, і вось, дастаўлены пад прымусам, сяджу тут, чакаю следчага. Час бяжыць... Але я спакойны, бо маю рацыю. Хіба не так?
...Ага, вось і следчы. Так, кліча мяне ў кабінет. Следчы — жанчына. Гэта нечакана і непажадана. На пагонах — тры зорачкі. Mae справы, як я разумею, цяпер зусім дрэнь. Хіба яна мне паверыць? Яны ж, пэўна, усе заадно. Усё-такі, паверыць ці не?..
ЛАУЦЫ ВЕРХАВОДАК
Плывучы самаходны рэстаран з гучнай назвай "Здань" — перароблены з невялікай баржы і ўкамплектаваны маторам штучны рачны карабель — рыхтавалі да заплыву. Экіпаж у складзе двух чалавек: уладальніка ("капітана") і кухара ("матроса") — прымаў партыю чарговых кліентаў. Гэта былі: тройка так званых "сорнераў" — хутчэй за ўсё дробных гандляроў з гарадскога базару — з тых, хто прыехаў сюды здалёк і пасяліўся адносна нядаўна, не паспеў запрасіць сваіх жонак альбо ўвогуле не меў іх; пара мясцовых маладых хлопцаў з пустымі тварамі, што навыперадкі завіхаліся побач, нібы хворыя на прыступ удыгання; і некалькіх дзяўчат з лялечнымі, вясёлымі тварыкамі пэтэвушніц і ў міні-спадніцах. Усе былі на лёгкім падпітку, а адна з дзяўчат бесперапынна павісквала і гучна рагатала тонкім голасам, што разносіўся далёка над вадой:
— Ха-ха-ха-ха-хі-хі-хі-хі!
Урэшце "капітан" (калі яго можна так называць) малога і няўклюднага судна падцягнуў сходні, адвязаў канат, і рачная плынь паціху падхапіла плывучы карабель-рэстаран і марудна панесла ўздоўж берага, далей ад прыбярэжнай вуліцы, засмечанай абы-як раскіданымі лодачнымі і аўтамабільнымі гаражамі ды цаглянымі будынкамі прыватных аднапавярховых дамоў.
"Капітан" быў сярэдняга веку, мажны апуцак, у шортах і бейсболцы, рызыкоўна распісаны "тату", з чырвоным пульхным тварам, а яго "матрос" — ён жа кухар, які пачаў распальваць за бляшанай перагародкай мангал і рыхтаваць шашлыкі, — яшчэ даволі малады, нягеглы, блатнаватага выгляду хлопец, мітуслівы, з істэрычным, у дробных скуллях хітраватым тварам.
Пара "мясцовых", найбольш падпітыя, па-ранейшаму ўвесь час імкнуліся дагадзіць то кухару, то капітану, то гандлярам. Дзяўчат яны нібыта не заўважалі.
"Капітан", міжтым, запусціў рухавік. Матор паслухмяна завуркатаў, ад кармы пайшлі пеністыя хвалі, і нязграбны карабель рушыў уздоўж рачнога берага да таго месца, дзе рака пратокай злучалася з вадаёмам.
Там, на воднай прасторы, з шашлыкамі і віном, звычайна і адпачывалі.
***
Вадаём быў вялікі, некалькі квадратных кіламетраў, эліпсападобны і з вышыні птушынага палёту, пэўна, нагадваў літару "Ф", дзе прамой рысай была невялікая рака, якая перасякала яго, каб адразу ўліцца ў іншую, нашмат большую раку. Утвораны штучна, амаль як два дзесяцігоддзі таму, на месцы былой поймы побач з горадам, ён, па сутнасці, і панішчыў малую раку. Тая адразу змізарнела, зарасла па берагах непраходным вербалозам і пустазеллем. Тое, што пойму любой ракі нельга кранаць, гарадскія ўлады, пэўна, проста не ведалі, а можа, на той час у іх з'явіліся лішнія
бюджэтныя сродкі ці яшчэ што — ва ўсялякім разе раней імі была абнародаваная мэта: зрабіць побач з горадам зону адпачынку. У тую зону павінны былі ўвайсці пашыраны вадаём і побач з ім парк з рознымі забаўленнямі. Аднекуль з Расіі запрасілі праектантаў і брыгаду рабочых, завезлі земснарад і некалькі жалезных баржаў, каб пашыраць і паглыбляць пойму. Пясок намывалі на паплавы, бульдозеры ўслед значна пашыралі берагі, і неўзабаве на месцы поймы і ўтварылася глыбокая — да пятнаццаці метраў — вялізная сажалка, але тут надышла так званая перабудова, брыгада разбеглася, перадусім затапіла баржы, а земснарад увогуле кудысьці звезлі ці здалі на металалом.