• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

    Брамнік заўжды самотны

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 144с.
    Мінск 2014
    25.07 МБ
    I ён, на якое імгненне раней, апераджаючы ўдар Бурэ, кінуў цела і правую руку ў ніжні левы вугал, і... мяч, адчувальна драпнуўшы кісць, змяніў напрамак, чыркнуў па бакавой стойцы і — вылецеў за вароты.
    Стадыён зашумеў, закрычаў.
    — Так! — закрычаў і ён разам з ім, і радасць выбухнула ў ім, і, высока падскочыўшы, ён секануў рукой паветра. — Так! Я ўзяў пенальці! Так! Выцягнуў з самага вугла!
    Упэўненасць спакваля авалодала ім. I хоць пачуццё самоты засталося, амаль што знікла боязь прапусціць недарэчны гол, якога так прагнуў цяпер увесь саракатысячны натоўп тутэйшых заўзятараў ды яшчэ ў сто разоў большая іх колькасць перад экранамі тэлевізараў. I не меншая колькасць прыхільнікаў яго каманды там, на радзіме, спадзявалася зараз на яго спрыт і ўменне авалодаць сабой і сітуацыяй і, адпаведна, спадзявалася, што ён не прапусціць.
    Валодаць сабой — вось за што ён увесь час змагаўся. Максім часам небеспадстаўна лічыў, што з нараджэння надзелены, хоць і ў малой ступені, зародкамі аўтызму, гэтай хваробай стагоддзя, пра якую раней амаль нічога не ведалі, але цяпер, дзякуючы распрацоўкам вядомых псіхааналітыкаў,
    азнаёміліся многія. Ва ўсялякім разе ён зноў і зноў перасільваў у сабе падсвядомае жаданне схавацца, зрабіцца непрыкметным, незаўважным ад усіх. Тым больш у такія адказныя моманты, як гэтая лёсавызначальная для іх усіх гульня.
    Між тым гульня набывала своеасаблівую ўнутраную напружанасць. У гаспадароў пляцоўкі не атрымаўся "хуткі" гол, якога, пэўна, дабіваўся на ўстаноўцы перадусім іх трэнер, і каманда па ходзе матча змяняла рытм. Барацьба цяпер ішла пераважна ў цэнтры поля, дзе асноўная нагрузка прыходзілася на паўабаронцаў. Тут ужо амаль усё вырашала тэхніка прыёму і адпасоўкі мяча ў адзіны рух, пра што ім бесперапынку даводзіў патрабавальны Палыч і што яны дзень у дзень адпрацоўвалі на трэніроўках.
    Хвілін за пятнаццаць да перапынку ён ужо двойчы выходзіў на перахват пры падачы корнераў і абодва разы паспяхова. Але расслабляцца не выпадала. Метрах у дваццаці ад яго штрафной пляцоўкі абаронца Віталь Шаўцоў (гэх, Віталь, Віталь!) неабдумана "заваліў" форварда сапернікаў, вопытнага, хітрага і, як ён ведаў, схільнага да сімуляцыі Анры Базэна. Штрафны. I вельмі небяспечны за нападзенне на іграка ў атацы. У дадатак, як і чакалася, Стайлз палез у кішэню і выцягнуў "гарчычнік".
    Максім захваляваўся, паказаў абаронцам, каб правільна і хутчэй паставілі сценку, сачыў за тым, што адбывалася ля мяча. Намер біць выказалі двое, яшчэ адзін адцягнуўся крыху назад. Хутчэй за ўсё ён будзе біць верхам і пад распасоўку. Наіграная камбінацыя. Стайлз адступіў убок і свіснуў.
    Мяч, хітра закручаны "шчоткай", імкліва вылецеў з-пад удару і пайшоў па крывой у левы верхні вугал варот. I цела яго па загадзе нервовых клетак, якія імгненна аддалі каманду мышцам, ірванулася ў той самы левы верхні, туды, у "дзявятку".
    У скачку ён адчуў, як пальцы рукі ў пальчатцы сутыкнуліся з мячом, і той пайшоў уверх, за перакладзіну, на вуглавы.
    Сэйв!
    Стадыён расчаравана зашумеў.
    II
    Пяццю гадамі раней
    Спякотным летнім вечарам — а ў наваколлі стаяла ўстойлівая гарачыня — у кватэры дырэктара і адначасова трэнера абласной дзіцячай футбольнай школы Міхаіла Катовіча прагучаў званок. Катовіч зняў слухаўку. Званіў дзіцячы трэнер з раённай спартшколы, яго даўні знаёмы Пётр Сманцар.
    — Міхась! — сказаў ён пасля некалькіх дзяжурных фраз. — Я знайшоў у пасёлку Лаўніца — гэта тэрыторыя нашага раёна — цікавага хлопчыка. Яму трынаццаць год, і ён гуляе ў незвычайны футбол. Табе варта залічыць яго да сябе — не пашкадуеш.
    — Што ж у ім такога незвычайнага, Пётра?
    — Гэта — будучы варатар ад Бога. Я выпадкова паглядзеў адну мясцовую дзіцячую гульню. Ён адзін варты ўсёй каманды. Заўтра ў іх фінал на мясцовай "паляне". Ты б даслаў каго са сваіх скаўтаў.
    — He магу. Сам ведаеш — час адпачынкаў. Схадзі, калі здолеш. За мной, як кажуць, не прападзе.
    — Атлусцеў ты там у вобласці. Ведаеш жа, што і я — у адпачынку, і футбол — не мой профіль. Бывай!
    I трэнер Пётр Сманцар раздражнёна кінуў слухаўку на рычаг.
    Але назаўтра, калі крыху астыў, ён, быццам Hex­Ta штурхаў, усё-такі пайшоў на Лаўніцкі мясцовы стадыёнчык, занядбаны і неўпарадкаваны, дзе пачыналася ўжо традыцыйная летняя фінальная гульня дзіцячых каманд. Гульня амаль без заўзятараў праходзіла спачатку даволі вяла. Варатар Максім Гудаў, які і быў мэтай яго інтарэсу, высокі, гнуткі хлопец, узяў пару мячоў, адзін з якіх, на думкутрэнера Сманцара, быў стоадсоткава галявы, потым засумаваў, але неўзабаве стаў выяўляць сваю незвычайную актыўнасць: камандаваў абаронцамі, гнаў іх наперад, выбягаў з варот далёка за штрафную і, урэшце, выканаў пенальці — сам забіў гол.
    ***
    Трэнер Сманцар, між тым, вырашыў давесці сваю добраахвотную місію да канца, вылавіў пасля гульні хлопчыка, прадставіўся і прапанаваў:
    — He супраць, калі я пагавару з тваімі бацькамі? Пара табе, братка, рэалізавацца ў жыцці.
    Высокі, пад сто восемдзесят — вызначыў Пётр Сманцар — хлопчык зацікаўлена агледзеў незнаёмага дзядзьку шэрымі вачыма, нерашуча правёў далонню па коратка стрыжанай светлавалосай галаве.
    — Навошта? I пры чым тут бацькі?
    — Табе варта пачаць ездзіць на трэніроўкі ў абласную футбольную школу. Упэўнены — цябе залічаць.
    — Праўда? — вочы хлопчыка ўспыхнулі радасцю.
    — Зуб стаўлю, — пажартаваў трэнер Пётр Сманцар. — Там у мяне сябра дырэктарам — Міхась Катовіч. Былы футбаліст. Можа, чуў пра такога?
    — Чуў, — ламаўчаўшы сказаў хлопчык, — ён калісьці гуляў за "Дынама". Так?
    — Добра, што ты ведаеш. Дык згода? Тады паехалі. Вунь і мая тачка стаіць.
    Але адказам на прапанову была нечаканая зацятасць. Максіма нешта турбавала.
    Усё высветлілася, калі трэнер Сманцар разам з хлопчыкам зайшлі да таго ў кватэру. Яшчэ ў кутку, у вітальні, ля вешака, ён мелькам убачыў сетку з пустымі бутэлькамі, убогую мэблю, пашарпаныя шпалеры, пачуў пах тытуню. I ўвогуле, пах неўладкаванасці і галечы.
    Максімаў бацька, азызлы, з нездаровым тварам, сядзеў на кухні і паліў. Ад яго да таго ж ледзь улоўна несла алкаголем.
    — У спартыўную школу? — спытаў ён. — Ну, дык у чым праблема? На здароўе. Няхай трэніруецца.
    Трэнер Пётр Сманцар сеў на зэдлік, які яму прапанавалі, і пачаўтлумачыць. Да школы адсюль каля пятнаццаці кіламетраў. Туды ходзіць аўтобус. Трэніроўкі спачатку па тры разы на тыдзень.
    — Аўтобус бясплатны? — перапыніў яго бацька хлопчыка.
    — He. Білеты і ўзмоцненая пайка — гэта ўжо ваш клопат.
    — Тады я — пас. Вам трэба — вы і аплачвайце.
    Нічога акрэсленага не сказала і маці хлопчыка, якая вярнулася з працы (бацька, як аказалася, быў увогуле часова беспрацоўны), крывіла вусны ў няшчырай усмешцы, таксама запаліла. Ёй было відавочна цяжка ад прысутнасці незнаёмца.
    Трэнер Пётр Сманцар развітаўся і сышоў.
    — He крыўдуй на нас, Максімка, — адразу звярнулася да сына маці. — Прысядзь, паеш. Вось бацька ўладкуецца на працу — адразу замовім табе, што трэба.
    — А пакуль тое, можа за бутэлечкай для вас збегаць? — з'еддіва спытаў ён. — Ці пустую тару здаць? — I, грукнуўшы дзвярыма, выскачыў з кватэры.
    Так, ён крыўдаваў на бацькоў. I не за тое, што не знайшлі сябе ў жыцці, а за тое, што пачалі піць. 3 іншага боку — бацькоў не выбіраюць. Вось вырасце крыху — і ўсё будзе інакш. Гэ-х-х, як яму хочацца паступіць у тую знакамітую школу, стаць футбалістам! Галкіперам. Такім, як вялікі Луіс Чылаверт. Напісаць бы яму ліст, спытаць парады. Але...
    Максім спыніўся ў роспачы. Сонца перайшло ў зеніт. У двары было пуста. Пагаварыць з кім? Няблага б з Юляй, дзяўчынкай з паралельнага 6 "Б", з якой зусім надаўна пачаў сябраваць. Дык яна, пэўна, на лецішчы. Пайду да цёткі — урэшце вырашыў Максім.
    ***
    — Заходзь, — абрадвалася пляменніку цётка Люба. — Абедаў сёння? Гавары праўду.
    — He паспеў.
    — Нешта ты змрочны. Зноў з бацькамі дрэнна? Ну, можаш не адказваць, і так усё бачна. Сядай за стол — будзеш есці.
    Праз гадзіну ён выклаў цётцы ўсё. Любіў яе. I што бацькі п'юць, і што ён вельмі хоча трэніравацца ў спартыўнай футбольнай школе, і што няма грошай на праезд. I ўвогуле — у яго дома няма нават якога таннага камп'ютара і таго горш — ён не мае мабільніка. А ён так хоча глядзець у запісу матчы з удзелам свайго ўлюбёнага Луіса Чылаверта. I што надакучыла і сорамна прасіць, каб яму далі гэтых запісаў-праглядаў, асабліва чэмпіянатаў свету, у сяброў аднакласнікаў, калі заходзіць да тых у госці.
    Цётка Люба слухала, ківала, думала нешта сваё.
    А праз дзень уручыла яму мабільны тэлефон і грошы — на праезд.
    — Месяцы на тры хопіць, — дадала яна, — а потым разбяромся. He згубі мабільнік. Гэ-х ты, сваяк мой гаротны. А камп'ютар, ужо прабач, пабагацееш — дык купіш сам. Ахвярую — што магу.
    Ён горача дзякаваў. Абяцаў цётцы дапамагаць, чым можа. Ведаў і ўвесь час памятаў, што цётчына дачка Волыа захварэла на анкалогію і памерла ў дзіцячым узросце, а муж сышоў да маладой, і што цётка Люба ўвесь час адна. I не сказаць, што заможная.
    Ill
    'Транд-стадыён". Францыя. Ліён
    Корнер — гэта заўсёды вялікая небяспека для галкіпера. He раз і не два Палыч, як трэнер, паўтараў яму, што асцярожнасць — не загана, і кожны
    выхад з варот на перахват мяча павінен быць маланкава і з матэматычнай дакладнасцю пралічаны на адпаведнасць, інакш ствараецца рэальная рызыка прапусціць крыўдны мяч. У кожнай камандзе існуюць засакрэчаныя найграныя камбінацыі на падачу вуглавога ўдару. Выконвае такі вуглавы звычайна адзін і той самы ігрок, альбо два. Перадусім ён калі-некалі сігналізуе, як будзе біць, у якую кропку ля варот, каб туды набягалі паўабаронцы, форварды ці падкраўся хто з высакарослых бэкаў, альбо проста разыгрывае мяч кароткім пасам на выхаду штрафную саперніка.
    ...Цяпер гаспадары "паляны" спяшаліся, і чарговы вуглавы, не раздумваючы, разыгралі кароткім пасам у адзін дотык. Мяч падхапіў паўабаронца Нумба — увішны мурын з шапкай заплеценых валасоў на галаве — дрэдамі, і пачаў змяшчацца да цэнтра, неблагім дрыблінгам абышоў паўабаронцу Віталя Шаўцова, а пасля аднаго з бэкаў — Максім нават не паспяваў заўважыць каго, пракінуў мяч сабе пад удар, пад левую нагу. Знаёмы яго фінт для варатара. Максім памятаў гэта з папярэдняга прагляду відэазапісу. Тым не менш удар заспеў яго знянацку. Мяч пайшоў верхам, у правую дзявятку. Менавіта туды, захапіўшы, як рэзерв на паратунак, некалькі дзясятых доляў секунды, і кінуў ён у скачку сваё цела. Ад рукі мяч зрыкашэціў у перакладзіну і непрадказальна вылецеў назад, у штрафную, куды ўжо набягалі і форварды гаспадароў, і свае бэкі. У мітусні апошнія і выбілі мяч за бакавую.