Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

Брамнік заўжды самотны

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
25.07 МБ
Трэніроўка патрабавала адпачынку, але жаданне пабачыць Юлю было мацнейшае. Хлопец зайшоў да сябе ў пакойчык, пераапрануўся і выцягнуў з паліцы кніжку, між старонкамі якой ляжалі грошы, якія яму ахвяравала цётка.
Паловы грошай... не хапала. 3 хвіліну ён шукаў іх, але дарэмна. Урэшце, усё было і так зразумела: піва на стале, пад ім пустая бутэлька з-пад гарэлкі. Ад крыўды перахапіла дыханне.
— Грошы браў? — спытаў ён у бацькі, ледзь стрымліваючыся.
— Пазычыў крыху, — не стаў той адмаўляцца. — На днях вярну, не сумнявайся.
Максім моўчкі агледзеў яго постаць, пакамечаную вопратку, непаголены твар і, лраглынуўшы камяк у горле, выскачыў за дзверы. "У інтэрнат, — вырашыў канчаткова. — I неадкладна".
***
3 Юляй сустрэліся на цэнтральнай плошчы, ля помніка. Дзяўчына прыйшла крыху пазней, ён ужо хацеў тэлефанаваць ёй на мабільнік. Раптам, як ужо не аднойчы было ў апошні час, заўважыў, што яна амаль зусім дарослая: раздаліся па-жаночаму клубы, аформіліся грудзі. Толькі з твару была падлетак, і ад таго яшчэ больш мілавідная і пекная.
Бралася ўжо на вечар. Сонца на даляглядзе занырнула ў хмары, частка з тых хмар апынулася проста над галавой. Пырснула дробным летнім дажджом.
— Пайшлі ў кафэшку, пасядзім, пагаворым, — прапанавала дзяўчына.
— Згода, — падтрымаў яе Максім і абмацаў у кішэні — праверыў, ці захапіў з сабой грошы. Цётчыны грошы былі пры ім: усё, што засталося ад бацькоўскага наведвання.
У кавярні селі за свабодны столік. Дзяўчына замовіла каву і марозіва. Максім ад марозіва адмовіўся, сказаў, што толькі паеў дома. У цеснаватым памяшканні было няшмат наведвальнікаў, хіба што за здвоеным сталом у куце ўладкавалася шумная кампанія моладзі. Былі сярод іх і дзяўчаты. 3 музычнага аўтамата звыкла гучала расійская папса, якая даўно набіла аскоміну.
— У мяне навіна, — адразу пачаў Максім. Ён вырашыў не адкладваць размову на потым. — Палавіна яе — добрая, другая — дрэнная. 3 якой пачынаць?
— А ты яе раздзялі на дзве часткі. Дрэнную — выкінь.
— He выпадае. Карацей кажучы, я буду залічаны ў інтэрнат спартыўнага профілю. На поўнае забеспячэнне. Жыць буду ў абласным цэнтры, трэніроўкі амаль штодня. Там і школу давядзецца заканчваць. Гэта — першая палавіна.
— А дрэнная?
— Тое, што будзем рэдка бачыцца.
— А я адразу і не падумала, — крыху памаўчаўшы сказала дзяўчына. — Дык не ўвесь час ты будзеш у свой футбол ганяць. A то тут на мяне ўжо, як кажуць, запалі.
— Гэта хто яшчэ? — насцярожана спытаў Максім.
— Ды так. Да Кірыла заходзіць той-сёй.
— Спадзяюся ты мяне ў архіў не здасі?
— He здам, Максімка. Супакойся.
Яны доўга гаманілі ні пра што — перайшлі на іншыя тэмы, гаварылі пра настаўнікаў, дырэктара школы па мянушцы "Цыркуль", пра тое, як паедуць на выхадныя на возера, але ў душы хлопца ўжо засяліўся цьмяны неспакой, і зноў на нейкія імгненні ён адчуў сябе самотным.
— Хіба я падобны на аўтыста? — спытаў раптам ён у дзяўчыны.
— Што так?
— Нешта не зусім мне файна бывае часам сярод людзей. Калі іх зашмат. Калі шуму многа. I бацькоў сваіх я не паважаю. Навошта жывуць? Hi сэнсу, ні мэты.
— I ў мяне дома не ўсё гладка. Кірыл арганізаваў па-за школай рок-гурт. Прыходзіў у хату пад кайфам. Сябры ў яго такія: "на шмаль" ці на "калёсы" могуць падсадзіць.
— Танэлі ў вушы ці ў губы яшчэ не паўстаўлялі? — нядобра з'яхіднічаў Максім. — Дрэды не заплялі?
— Ну, такіх прыдуркаў я побач не пацярплю, ты ж мяне ведаеш.
Між тым, за кутным сталом рабілася ўсё больш неспакойна. Афіцыянтка аднесла пустыя бутэлькі з-пад віна, прынесла новыя. Адтуль збегалі ўжо да музычнага аўтамата, зрабілі музыку грамчэй. Пачалі танчыць, але не сур'ёзна, а з прыхаваным сцёбам, па-дурному крыўляючыся і перацвельваючы адзін другога.
Адзін з іх — скуласты, чарнявы, доўгавалосы, з дэгенератыўнымі рысамі твару — падышоў да іх століка.
— He супраць, калі я запрашу вас на танец? — хіснуўшыся, спытаў у Юлі, знарок не зважаючы на Максіма.
— Супраць. Вы — п'яныя.
— Ты б спачатку патлы свае падстрыг ды пазногці пачысціў, — прапанаваў Максім.
Усталявалася нядобрая паўза.
Доўгавалосы нейкі час абдумваў.
— Што, не "даганяеш"?
— Ды ты чё, апух внатуры? — нібы схамянуўся і зароў доўгавалосы. — Праблему хочаш? Будзе зараз табе праблема. — I ўжо зрываючыся на істэрыку, закрычаў: — Пацаны! Мяне гэтыя смаркачы пакрыўдзілі!
Да іх століка заспяшаліся яшчэ двое. Максім ужо і так зразумеў, што бойкі не пазбегнуць. «Тупалобцы, — мільганула ў галаве, — нідзе ад іх няма спакою. Каб толькі гэты "воласагалоў" не зачапіў Юлю».
Але доўгавалосы пасунуўся ўсутыч да яго і памкнуўся ўхапіць за каўнер кашулі. Максім ухіліўся, адкінуў нагой крэсла, аказаўся на галаву вышэй і ўляпіў таму ў твар кулаком. Падбеглі двое, бязладна замахалі рукамі, адпіхнулі дзяўчыну ўбок. Юля крыкнула нешта, кінулася на дапамогу. Столік абрынуўся долу, разбіўся посуд. Адразу выбегла афіцыянтка, выхапіла мабільнік, каб выклікаць міліцыю.
Максім круціўся вужом, адбіваючыся ад звярэючых з кожнай хвілінай нападнікаў. У пэўнай ступені яго ратавала тое, што яны былі ўжо на добрым падпітку і таму перашкаджалі адзін аднаму.
— Заб'ю! зароў між тым доўгавалосы, кінуўся да свайго століка, ухапіў пустую бутэльку, разбіў
аб край і, утрымліваючы за рыльца так званую "ружачку" марудна пайшоў назад, да яго.
— Сцеражыся, Максім! пачуў ён усхваляваны крык Юлі.
— А як адзін на адзін? Слабо? гучна спытаў ён доўгавалосага.
Адразу ўсе спыніліся. Чакалі.
— Тым горш табе! рынуў на яго той.
Максім паспеў адскочыць у бок, падхапіў з падлогі крэсла і з размаху абрынуў на галаву доўгавалосага. Той пахіснуўся, рука з разбітай бутэлькай апусцілася, марудна асеў на падлогу.
Праз некалькі хвілін бойку спынілі міліцыянты. Гарадскі аддзел быў амаль побач. Апыталі афіцыянтку. Усіх удзельнікаў адвялі ў пастарунак. П'яных задзірак зачынілі ў "малпачнік", а Юлю з Максімам, як непаўнагадовых, праз нейкі час адпусцілі дамоў.
Максім правёў дзяўчыну да пад'езда, хацеў адразу пайсці да цёткі, але Юля павяла яго з сабой.
— Што здарылася? — убачыўшы Максімаў твар з набухлым вокам, устрывожана запыталася Юліна маці. Выйшаў са свайго пакойчыка і Кірыл.
— Няслаба падмаладзілі, — адно пракаментаваў ён.
Максіму зрабілі халодны кампрэс. Ён пасядзеў крыху і хутка развітаўся.
Начаваць ён пайшоў да цёткі. Пабачыўшы яго твар, цётка Люба ахнула і замітусілася: прапанавала нейкія лекі, знайшла і прыклала да вока бадзягу, каб хутчэй сышла гематома.
— А галава не баліць? Можа, да лекара варта звярнуцца?
Максім, як мог, супакоіў жанчыну. Давялося і коратка расказаць ёй пра тое, што з ім здарылася.
— Ну, няхай, — урэшце згадзілася тая. — Такая ўжо ваша мужчынская доля: бараніць свой дом, жанчыну, сям'ю.
Раніцай Максім сабраўся, пацалаваў цётку Любу і заспяшаўся на аўтавакзал.
Праз тыдзень ён ўжо ўладкаваўся на новым месцы, у інтэрнаце спартыўнага профілю. Пачалося новае жыццё. Многае ў ім яму спадабалася: цікавыя, прафесійныя трэніроўкі, непахісны распарадак дня, зусім па-іншаму, больш цікава і мэтаскіравана праходзілі і заняткі ў школе.
Усё радзей і радзей даводзілася сустракацца з Юляй. На гэта ён звычайна скарыстоўваў напоўніцу адзіны выхадны дзень. Аднойчы дзяўчына сама прыехала да яго. Максім паказаў ёй інтэрнат, месца, дзе жыў, стадыён. На развітанне Юля моцна пацалавала яго і адразу заспяшалася ў аўтобус.
Неасэнсаваная трывога і сум пасяліліся ў Максімавай душы. I зноў усё часцей яго ахоплівала пачуццё адзіноты. Прадчуваў, што наперадзе чакаюць вялікія, але пакуль яшчэ не зусім для яго акрэсленыя змены.
V
'Транд" стадыён. Францыя. Ліён
Перапынак Палыч выкарыстаў творча і ад пачатку да канца. Намаляваў на планшэце некалькі імклівых схемаў з камбінацыямі, заклікаў не аддаваць сярэдзіны поля, ні ў якім разе не "правальвацца" ў абароне, як здарылася ў першым
тайме, і лавіць саперніка на контратацы. Так — яны на чужой "паляне" але вырваць лерамогу, і тым больш нічыю, цалкам рэальна. Мы чаго сюды ехалі — апынуцца ў якасці "дрэваў"? I ўжо на выхадзе спытаў Максіма:
— Ну як, не прапусціш? — А ў самога задрыжэў голас, і ён толькі ласкава падштурхнуў хлопца ў спіну рукой: — Зрабі, што здолееш!
I адразу пачалося сапраўднае пекла. Стадыён кіпеў незадаволеным гулам. Ліёнцы, нібы машына, якой дадалі хуткасці, хваля за хваляй накатваліся на вароты. Настырныя цёмнаскурыя крайнія, атакі якіх пачынаў усё той самы плэймейкер Бурэ (не забіў пенальці і таму быў вельмі раз'юшаны), раз-пораз небяспечна забягалі ў штрафную, і толькі іх паслешлівасць, ігнараванне вугла абстрэлу і рэакцыя яго, брамніка, зноў і зноў выцягвалі пагрозлівую сітуацыю. Гол наспяваў, усе гэта адчувалі, але... але яго не было.
Дабавілася працы лайнсманам, бо абаронцы гублялі сілы і пачалі рызыкоўна ствараць штучныя афсайды. Урэшце нехта з суддзяў непазбежна затрымаўся з адмашкай, і варатар Максім Гудаў зноў аказаўся адзін на адзін з наладаючым сапернікаў. I зноў на нейкае імгненне пачуццё адзіноты ахапіла яго, калі раптам убачыў, што бэкі "праваліліся", а проста па цэнтры ў штрафную ўрываецца цемнаскуры паўабаронца сапернікаў Мбвана і ніхто са сваіх бэкаў ужо не здолее яго спыніць. Кароткія, ліхаманкавыя думкі прабеглі ў галаве Максіма. Самае важнае ў такі момант для галкіпера — гэта з хуткасцю камп'ютара перабраць усе варыянты далейшага, адгадаць напрамак удару, бо выскачыць на перахват ён ужо
не паспяваў, і не даць падмануць сябе абводным фінтом, на якія быў асабліва здольны цёмнаскуры хаўбэк, што ён ужо ведаў з папярэдняга прагляду відэазапісу.
Між тым Мбвана, які апынуўся метрах у пяці ад варот, нахіліў корпус улева, а ён, безумоўна, быў "праўша", і, значыць, будзе біць правай нагой, па ўсім бачна — "шчоткай". Вось яго нага ўжо заносіцца для ўдару, і напрамак палёту мяча і яго будучая траекторыя склаліся ў Максімавай галаве ў адно. I адразу мозг аддаў загад мышцам і целу, якое ва ўсю даўжыню з усёй магчымай хуткасцю распласталася над зямлёй, закрываючы сабой той адзіна магчымы сектар перад варотамі для трапнага выніку.
Удар! Мяч, нібы выштурхнуты з гарматы, сутыкнуўся з яго целам і — зрыкашэціў убок, дзе яго ўжо падхапіў Жэня Жалкевіч і, ад граху, выбіў доўгай "свечкай" падалей ад сваіх варот.