Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

Брамнік заўжды самотны

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
25.07 МБ
***
Прайшлі тры дні. Пасля заняткаў кожны раз Максім чакаў Веру і нёс яе рукзак дадому.
— Бацька спыніўся піць, — неяк сказаў ён дзяўчынцы. — Заракаецца, што апошні раз, але я не вельмі гэтаму веру. Вось, забяры, тым не менш, ключ. Ты правільная цётка, сапраўдная сяброўка.
Яна радасна ўспыхнула, аж шчокі заружавелі.
...Назаўтра ён не прыйшоў. Яна панура ішла fla­wed, і рукзак за плячыма быў на гэты раз асабліва цяжкі. I дома, і ў школе на другі дзень усё валілася з рук, а ў вачах стаялі слёзы.
Але пасля заняткаў, як толькі яна выйшла на ганак школы, дык адразу заўважыла Максіма. Хлопчык чакаў менавіта яе. Ён забраў у яе рукзак, і абое моўчкі пайшлі па вуліцы, што вяла ў іх жылы квартал, а потым праз скверык.
Каля знаёмай лаўкі Максім спыніўся, і яны прыселі.
— Мне трэба табе нешта сказаць... — раптам, саромеючыся, пачаў хлопчык.
— Што, бацька зноў запіў?
He.
— Дык што?
— Я ўчора ездзіў на могілкі, дзе пахавана маці. Я з ёй быццам параіўся, і яна адобрыла.
— Адобрыла што? — здзіўлена спытала дзяўчынка.
— Вось, — ён выцягнуў з кішэні невялічкую каробачку, раскрыў яе і працягнуў Веры залаты пярсцёнак. — Надзень. Яго калісьці насіла...
— Мне? Навошта?
— Гэта называецца заручыны. Як мы вырасцем, то пажэнімся. А пакуль насі. Ты не супраць?
Яна доўга маўчала, упершыню адчуўшы подых даросласці і складанасці таго свету, у які вымушана цяпер уступаць.
— Але ж я магу цябе расчараваць. Я не люблю шумныя кампаніі, дыскатэкі, нават у школе іх прапускаю, а люблю чытаць кнігі. Да таго ж, я шмат хварэла. Мажліва, ты расчаруешся ўва мне.
— He, — запэўніў ён і спытаў: — Ты будзешь насіць гэты пярсцёнак?
— Так, — урэшце адказала дзяўчынка па імені Вера. — Я буду яго насіць.
СІЦЫЛІЯНСКАЯ ПАРТЫЯ
Ад сярэдзіны ракі, дзе працаваў земснарад, на поплаў цягнуўся пульпаправод. Пульпа, заціснутая ў жалезныя трубы, глуха шумела, неўзабаве вырывалася на волю і з булькаценнем утварала вір. Грукала ўнутры дробнае каменне.
Нізкае хмарнае неба вісела над вільготнай зямлёй. Наводдаль па пяску марудна хадзілі чайкі, вышукваючы малюскаў. Далей, за ракой, у дымцы смогу ледзь згадваўся ўскраек горада.
На камені, ля ўзмутнелага віру, сядзеў хлопец і назіраў, як імчыць ля ног вада з пяском. У шуме ён не адразу пачуў голас бульдазерыста.
— Гэй, вартаўнік! — крычаўтой. — Дапамажыка, га?!
Трубаўкладчык, ля якога мітусіўся бульдазерыст, відавочна правальваўся ў твань, асядаў на адзін бок. Пэўна, вадзіцель не разлічыў, пад'ехаў занадта блізка, а на дамбе пясок быў яшчэ слабы, напалавіну з вадой.
Хлопец нават не варухнуўся на словы бульдазерыста. Той крыкнуў яшчэ раз, потым махнуў рукой, выцягнуў з кабіны трос, зачапіў яго ззаду за фаркоп, а потым абышоў трубаўкладчык і ўпэўніўся, што гусеніцы павольна засмоктвала ў багну. Бульдазерыст агледзеў далёкі бераг: рэдкія чэзлыя дрэвы, напаўзасыпаныя белым рачным
жвірам, ледзь бачныя дахі будынкаў на тым баку ракі — сумны пейзаж, і пайшоў да перасоўнага вагончыка, дзе быў тэлефон. Праз хвіліну ён выйшаў адтуль і звярнуўся да хлопца:
— Кран выклікаў на дапамогу. Абяцалі праз гадзіну выцягнуць.
Так яны табе і разгоняцца: праз гадзіну перапынак на абед, а пасля яшчэ што-небудзь неадкладнае з'явіцца, а там і канец рабочага дня.
Каб працаваць на будоўлі, трэба быць стоікам або мецьнервовуюсістэмучарвяка.Тутзвычайныя справы, калі сотні метраў ацынкаваных труб проста спіхваюць у ямы і засыпаюць зямлёй. Гэтаму свежаспечанаму бульдазерысту і даручаць. У ямы ж кладуцца "лішнія" блокі, шкло, уцяпляльнік, а раствор стыне, бо людзей не хапае, а за вярсту яго чакаюць, як манны нябеснай...
Хлопец скептычна ўсміхнуўся. У яго быў вузкі, хваравіты твар у зморшчынах і змрочны позірк глыбока схаваных вачэй. Худыя плечы ахінала выцвілая клятчастая кашуля з кароткімі рукавамі, картовыя штаны былі падперазаныя салдацкай дзягай. На нагах — зношаныя кірзавыя боты.
— Позна лямантуеш, — хлопец глядзеў на бульдазерыста. — Мо заўтра і выцягнуць. Раней не чакай.
— Засмокча ж па трубу.
Хлопец паціснуў плячыма, працягваючы разглядаць румяны твар бульдазерыста. Таму было гадоў дваццаць, не больш.
— Цябе як завуць? — наіўныя дзіцячыя вочы ўтаропіліся на суразмоўцу. — Мяне — Фёдар.
— Алесь.
— Падабаецца вартаўніком?
— 3 дзяцінства марыў.
Фёдар хіхікнуў, дадаў:
— Гэта ж цябе, здаецца, прараб у чэрвені аформіў... Ты што, бічуеш?
— Мая справа.
— Сам адкуль?
Алесь толькі ўсміхнуўся.
— Можаш не адказваць, — пакрыўдзіўся бульдазерыст. — Але тут усе цікавяцца: што ты за шпак? Робіш спраўна, не п'еш... Дзіўна. Такіх, кажуць, вартаўнікоў не бывае, так вось. А днём усё сядзіш ды ваду разглядаеш... А чаго на яе глядзець?
Вось-вось. Спачатку цікаўнасць, потым непаразуменне, а там, глядзіш, і нянавісць прарэжацца. He такі, як я, значыць, — іншы; іншы — значыць, чужынец, а чужынец — дык і прэч з вачэй, так жыць лягчэй. Рыфма з'явілася. Толькі не хапала запіць і кайф штодня лавіць. Тады, пэўна, усё было б, на іх погляд, нармальна. Шклянку гарэлкі, а потым — цыгарэту. Чарз. He, пра чарз не варта. Гарэлка і чарз чакаюць вас. He, не тое. Шкада, што хутка адсюль давядзецца зліняць. Зімой жа ім вартаўнік не патрэбен. А так, можна сказаць, збольшага ўладкаваўся. Ноччу тут добра: неба зорнае і цішыня. "Цішыня — ты лепшае, што я чуў у свеце", — сказаў калісьці паэт. Дый рака no634. Рыба надосвітку боўтне, вада цячэ і цячэ, а калі гаварыць штовечар у ваду адно і тое ж, то гэта можа здзейсніцца. Вада, калі падумаць, увогуле рэч містычная. У ёй, напрыклад, можа захоўвацца "адбітак" пры разбаўленні аднаго да
дзесяці ў сто дваццатай ступені. Дзіўна, га? Для параўнання: колькасць часцінак у Сусвеце — дзесяць у шасцідзясятай ступені.
От жа пашэпча якая бабулька ў ваду і дасць папіць хвораму дзіцяці, а праз нейкі час дзіцё перастае хварэць...
Я скажу нешта сваё той жа вадзе, і гэта назаўсёды застанецца ў Сусвеце. Няўжо застанецца?
— Я ж нарадзіўся пад знакам Вадалея, — кінуў досціп Алесь. — А Вадалею каля вады самы кайф.
— Жартуеш, — меланхалічна адзначыў Фёдар. — Табе кайф, а мне гарбець. Бачыш, пульпа добрая ідзе, чорная. А калі з глінай — дрэнна... Трыста пяцьдзясят кубоў пяску ў гадзіну — гэта ж семдзесят пяць самазвалаў — пакуль раскатаеш. Лотым палі ўваб'юць, дамы на гэтым месцы ўзвядуць. Мікрараён будзе.
Так, будзе мікрараён. А на карце, што нядаўна ў газеце з'явілася, на гэтых месцах штрыхі дробныя — значыць, тут ад аднаго да пяці кюры. Што ні крок — то праблема, што ні дзень — то чалавечае гора. He, пра гора не трэба. Занадта яго паўсюдна. Зноў жа пульпу з ракі перакачваюць — гэта добра ці дрэнна? Месяцтаму вышэй па рэчцы, дзе раней земснарад стаяў, дзяўчынка патанула. Напярэдадні маці ёй красовачкі купіла. Вось і пайшла яна пасля заняткаў у школе тыя красовачкі ламыць, бо забрудзіліся, а дома ж спытаюць: чаму не беражэш, дэфіцыт жа... А там, дзе пульпу выкачваюць, берагі падмытыя, часам і самі абвальваюцца. Падышла тая дзяўчынка
бліжэй і ў раку сарвалася разам з зямлёй, а там жа глыбіня да дваццаці метраў. Мікрараён будзе, але ніколі не будзе той дзяўчынкі, дзяўчыны, жанчыны, маці, дзяцей яе не будзе.
Парушыцца пойма ракі, пад пластом пяску загінуць мільёны казюрак, птушаняты кнігавак, што павыводзіліся ў гнёздах, загінуць два вожыкі, якіх днямі бачыў у зарасніку, і вуж, што жыве ў балотцы. А ўчора падлеткі ўжо неслі качанят і качку з адкручанай галавой. Вось ужо колькі пытанняў.
Алесь яўна не меў ахвоты да размовы, і бульдазерыст памкнуўся быў да трубаўкладчыка, ды нечага раптам махнуў рукой, дастаў пляскатую скрыначку, раскрыў яе — кішэнныя шахматы — і прапанаваў:
— Згуляем?
— He хачу.
— Ну ты, піжон... Глядзі, расстаўлена ўсё. Я хаджу. — Ён зняў і перасунуў на дзве клетачкі маленькую белую пешку. — Е-чатыры.
— Цэ-пяць, — машынальна адказаў Алесь.
— Конь эф-тры, — узрадаваўся Фёдар, прынёс пустое вядро, перакуліў і сеў на яго. — Давай бліжэй. Табе ж не відно...
— Конь цэ-шэсць.
Бульдазерыст перасунуў чорнага каня з бэ-восем на цэ-шэсць, спытаў:
— Ты, можа, на дошку і глядзець не збіраешся?
— Угм.
Пульпа па-ранейшаму вырывалася з трубы. Воддаль некалькі варон асцярожна далучыліся да чаек і корпаліся ў глеі. Было не холадна.
— Нічога, я не ганарысты, — лрамармытаў Фёдар. — Праз два хады павернешся і пачнеш макітрай варушыць: у мяне ж другі разрад.
— Дэ-два — дэ-чатыры.
— Ну ты даеш, — Фёдар забраў чорную лешку сваёй пешкай. — Дэ-пяць узяла дэ-чатыры.
— Конь бярэ дэ-чатыры.
— Сіцыліянскую абарону разыгралі, — пракаментаваў Фёдар узрушана. — А ты — мацак.
— Ага, мацак. Быў.
Быў дзіцячы гурток у Доме піянераў і чорнабелыя фігуркі: сланы, ферзі, коні, ладдзі, пешкі, якія аднойчы ўвогуле зніклі з жыцця. А потым з'явіліся зноў, калі трапіў да добрага чалавека і добрага трэнера. Той сапраўды хацеў мне ўдачы, ну і сабе крыху. I нічога благога тут няма. За якія два гады ў горадзе з'явіўся вундэркінд.
Першы разрад, кандыдат у майстры, майстра. Вы думаеце, у шахматах лёгка выканаць нарматыў майстра спорту? Паспрабуйце. Вялікія шахматы адбіраюць у чалавека ўсё: час, звычкі, сяброў, каханне...
Але мне яны выратавалі жыццё. Бо той звар'яцелы маёр, наш камбат, які паслаў аддзяленне ў баявы дазор (ха!), як раней казалі, у разведку боем, а што гэта такое, можна здагадацца, — паслаў іх на смерць. Той маёр пакінуў мяне пры сабе: загадаў, і ўсё, загады ж не абмяркоўваюць — ніяк не мог лаверыць, што я выйграю ў яго ўсляпую.
Мы сядзелі там у зямлянках па вушы ў вошах і не маглі нават вытыркнуцца, бо абстрэльвалі з гармат, а які хабар давалі, каб толькі не трапіць
у наш полк! Грашыма і золатам — хто меў, той у нас не сядзеў.
Ён гуляў дзесьці па першым разрадзе — увесь час п'янаваты наш камбат. За тую ноч ён згуляў са мной адну партыю, адну-адзіную. Дарэчы, сіцыліянку таксама. Я сядзеў, замкнёны ў капцёрцы, а маёр за дошкай праз сцяну. Штабныя яму дапамагалі. Я выйграў, бо знарок не спяшаўся тады, — пэўна, у падсвядомасці спрацаваў інстынкт самазахавання, а можа, я баяўся, — у рэшце рэшт з часам пачынаецца і гэта, і застаўся жыць, а яны загінулі. Спалены "бэтээр" знайшлі потым.
...Партыя працягвалася. Яны зрабілі яшчэ па некалькі хадоў. Алесь гуляў усляпую. Сонца выглянула з-за хмар. Пацяплела ўжо як мае быць. Трубаўкладчык нястрымна завальваўся набок. Самотная варона курацапа хадзіла амаль побач, раз-пораз насцярожана пазіраючы на людзей. Глуха грукала па трубе каменне: пульпа залівала поплаў.