Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

Брамнік заўжды самотны

Юры Станкевіч
Выдавец: Галіяфы
Памер: 144с.
Мінск 2014
25.07 МБ
Стадыён незадаволена ахнуў і загудзеў.
Сэйв! Яшчэ адзін сэйв! I ён перамог. Максім убачыў, як у роспачы паваліўся на зямлю проста перад ім Мбвана і біў яе кулаком. А пасля падняўся і закрычаў, звяртаючыся да Бурэ:
— Ты бачыў, што ён зрабіў?! He — ты бачыў?
Максім крыху разумеў французскую — вучыў у школе — і таму разабраў.
Чаму так заўсёды марудна цягнецца час? — між тым, думаў ён. — Колькі там да фінальнага свістка? Хутчэй бы. Як гуляюць у гэтыя ж хвіліны ў групе? Ці дастаткова нам будзе нічыёй, якую яшчэ трэба неяк выпакутаваць, вырваць у гаспадароў пляцоўкі? Постаць Палыча мітусліва мільгала за броўкай. Ён павінен быў ужо ведаць
папярэднія вынікі групавых першых таймаў? Павінен ці не?
Мяч, між тым, доўгі час не пакідаў сярэдзіны поля. Са сваёй штрафной Максім нервова назіраў, як адчайна змагаліся за яго паўабаронцы, урэшце адабралі, адпасавалі назад бэкам, а тыя ўжо яму — усё правільна, цяпер важна збіць тэмп, пацягнуць час. Як там пачувае сябе "асноўнік" — Сяргей Румаш, у якога, пра што коратка паведаміў у раздзявалцы трэнер, верагодны пералом рабра. Што ж, у галкіпераў такія траўмы не рэдкасць. Знакаміты варатар Чэх увогуле пасля аперацыі гуляе ў спецыяльным шлёме на галаве.
Максім паволі зрабіў разбег і выбіў мяч як Ma­ra далей — больш цягнуць час не выпадала, бо пунктуальны Стайлз мог адразу сунуць у нос "гарчычнік".
VI Годам раней
У нядзелю Максім прачнуўся рана, бо з вечара ўключыў будзільнік на мабільным тэлефоне. Апрануўся ў найлепшае і паехаў на аўтавакзал, узяў білет на маршрутны аўтобус. 3 сабой вёз падарункі для цётцы Любы (атрымаў грошы за зборы і першыя выступленні за юнацкую каманду краіны) і ў кішэні — чырвоную аксамітавую каробачку, у якой ляжаў заручальны пярсцёнак для Юлі.
Дзяўчына сустрэла яго на плошчы. Паводзіла сябе даволі дзіўнавата. Выйшла з цёмна-сіняй "мазды", скіравала да камерцыйнага шапіка, азірнулася,
памахала рукой кіроўцу іншамаркі, якая адразу і ад'ехала. Толькі тады заспяшалася да яго.
Юля была ў шыкоўным летнім строі, высокая, смуглявая — паспела загарэць на чэрвеньскім сонцы. Яна днямі, таксама як і Максім, скончыла школу. Месяцы два яны ўвогуле не бачыліся, і Максім быў цяпер вельмі рады і ўсхваляваны. Нават не спытаў, хто яе падвозіў.
Дзяўчына стрымана пацалавала яго.
— Ну ты і расцеш, — сказала, белазуба ўсміхаючыся.
Сапраўды, юнак, які стаяў перад ёй, ужо пераваліў за сто дзевяноста сантыметраў, раздаўся ў плячах, узмацнеў.
— Хто гэта цябе сюды прывёз? — раптам адразу ўспомніў Максім.
— Ды так, адзін знаёмы. Праехалі, як кажуць, — I дадала рассеяна: — Куды мы зараз? Што прапануеш?
— А пайшлі ў кавярню. Памятаеш, дзе мы пабіліся з гопнікамі?
— Ну, а што — прыкольна. Пайшлі.
У кавярні мала што змянілася. Працаваў музычны аўтамат. Гучала папса. Яны выбралі столік, незнаёмая маладая афіцыянтка прыбегла з меню, круцілася побач, назвала Максіма "дарагім госцем".
— Што гэта яна? Запала на цябе? — здзівілася Юля. — Хоць што тут дзіўнага? Ты — відны. Дзеўкі цябе любяць.
— Мяне пазнаюць. Заўзятары. Паўсюль цікавяцца футболам. Але чакай, вось. — Максім выцягнуў з кішэні аксамітавую каробачку, пасунуў да дзяўчыны.
— Табе.
Юля марудна раскрыла яе, выцягнула пярсцёнак.
— Ты сур'ёзна, Максім? — яна чамусьці разгубілася, нават пабляднеў твар.
— Больш чым. Прапаную табе разам з гэтым сімвалам сваё сэрца. Як ты — згодная?
— Дзякуй. Я расчулена. Але, але... з'явіліся новыя абставіны.
— I што за яны, Юля? — праз паўзу спытаў Максім. Ён ужо зразумеў: нешта пайшло не так, як варта было. Быццам падзьмуў халодны паўночны вецер. Даўняе пачуццё самоты на кароткі момант ахапіла яго.
— Паслухай, Максім. Мне думаецца, ты варты нечага большага. Ну, чым гэты твой футбол цябе ачмурыў? Вядома, ты становішся папулярны, нават мясцовыя гопнікі цябе ведаюць і быццам паважаюць, але ў свеце столькі магчымасцяў. Няўжо табе так важна, што тысячы няўдачнікаў на стадыёне — ты толькі паглядзі на іх твары буйным планам — будуць, як кажуць, "ташчыцца" ад таго, што ты ўдала зловіш нейкі мячык ці адаб'еш яго? Ты мог бы стаць якім адвакатам, урачом, акцёрам, спеваком, мала кім яшчэ...
— Па-твойму, які-небудзь дурапляс на сцэне робіць ддя людзей больш? Я не ўпэўнены. I потым, футбол — маё прызванне. Тут ужо нічога не перагледзіш. Я сам захацеў гэтага.
— I твой анёл, які назваўся Херувімам, адобрыў? Так?
— Так.
— I ты верыш у такую лухту?
— Я толькі выказаў жаданне. А ён дапамагае яго здзейсніць. Я буду вялікім галкіперам. Можа, нават такім, як Чылаверт.
— Ну, спорт — гэта не тая мэта, да якой, на мой погляд, трэба імкнуцца. Большасць тых спартняжак пад старасць проста вартыя жалю. Гаротныя, нікому не патрэбныя людзі. А дзе гарантыя, што ты не станеш такім? У той большасці?
— Так, я лічу, што ў тваіх словах ёсць нейкая рацыя. Але — толькі частка яе. Бадай што, пасля таго, як скончу выступаць, ці ў выніку якога няшчаснага выпадку, траўмы мне давядзецца застацца самнасам з цяжкасцямі, і, магчыма, нікому з тых, хто цяпер апякае мяне, мае праблемы не вельмі будуць патрэбныя. Але брамнік, як я даўно зразумеў, часам адзінокі. Нават — заўсёды самотны. Бо ён вартаўнік, і на ім адным адказнасць за тую браму, якую ён сцеражэ. Неістотна — якую. Прабач за рыторыку, але гэта па жыцці. I я пастараюся сустрэць пераход да новага жыцця падрыхтаваным. Буду вучыцца, магчыма, стану трэнерам. Урэшце, тое, што я здолею зарабіць за дзесяць — пятнаццаць год выступленняў, столькі я наўрад ці атрымаю як адвакат, доктар, інжынер. Хіба што знакамітыя дураплясы маюць больш. Але які з мяне дурапляс?
— Па-мойму, гэта не зусім сур'ёзна. He крыўдуй, але... але я пакуль не змагу прыняць тваю прапанову, — дзяўчына адсунула каробачку. — Яшчэ раз — не крыўдуй. Ты ўвесь час далёка, разпораз бяруць на спартыўныя зборы, цябе могуць забраць і ў войска, а дзеўка з узростам, як кажа маці, "заляжалы тавар". Прабач.
Максім скамянела маўчаў. Ніколі б не падумаў, не чакаў такога. Раптам успомніў, спытаў:
— У цябе нехта з'явіўся? Гэта ён цябе падвозіў на "маздзе"?
— Так.
— I хто гэты шчаслівец, калі не сакрэт? Ці не з яго голасу ты зараз гаворыш?
— Хаваць не буду. Ён паспяховы бізнесовец. У сталіцы мае дзве крамы. На дзесяць год старэйшы. Але цікавіцца музыкай. Спявае. Кірыл нас пазнаёміў. Ну, я — такая вось аказалася. He ідэал. Сцерва. Думай што заўгодна. Застанемся сябрамі? Хочаш — я табе і ўсю ноч ахвярую? Толькі скажы.
Слёзы нечакана з'явіліся на вачах дзяўчыны. Нешта ў яе словах было штучна нацягнутае, нейкі душэўны надрыў — ён гэта добра адчуваў. Ці кажа яна яму праўду? Нешта было не так.
— Я не супраць, — вырвалася ў яго пасля працяглага маўчання.
— He думала, што ты згодзішся. Меркавала — "сядзеш на крыўду", і расход... Але... але я таксама не магу так лёгка з табой разысціся. Мы так даўно разам. Ну, што за жыццё такое клятае?
Максім задумаўся на секунду.
— Сёння цётка Люба паехала на лецішча. У яе там чатыры соткі. Вернецца праз суткі, не раней. Асобны пакойчык у яе кватэры мой, ты ж ведаеш, — прапанаваў ён.
— Тады вядзі. Куды хочаш. Толькі патэлефаную сваім, скажу, што затрымаюся ў сяброўкі.
***
Ключ ад цётчынай кватэры заўсёды быў з ім. Максім адчыніў дзверы, прапусціў дзяўчыну наперад. I адразу нібы нейкая сіла кінула іх адно
да аднаго. He было ўжо ніякіх думак, спадзяванняў, крыўдаў — толькі спрадвечнае жаданне поўнай блізкасці.
Праз нейкі час, калі яны, урэшце сцішыўшыся, ляжалі ў спусташальнай цішыні, Максім спытаў:
— Дык што здарылася, Юля?
Дзяўчына доўга маўчала, пасля чаго парушыла паўзу.
— Мяне прайгралі ў покер.
...Паўза.
— Ты хоць у тэму? А сур'ёзна?
— Куды ўжо сур'ёзней. Атрымалася наступнае. Кірыл па дурноце сеў за картачны стол з "каталамі" ці нейкімі шулерамі са сталіцы. Ён і раней часта пагульваў і даволі ўдала, але ж, як аказалася на гэты раз, да пары. Прагуляў вялікія грошы. А іх трэба было неадкладна вяртаць. Бандосы адразу паставілі яго "на лічыльнік". Намаляваліся, як кажуць, больш "рэальнымі", чым ён мог сабе ўявіць. Бадай, яго б маглі і забіць. Ён кінуўся туды-сюды — ніхто не даў яму і стольніка. Патлумачылі папулярна: час такі, што пазычаць больш за пяць умоўных адзінак нікому не варта. Брат брата "кідае". Вось тады ён і звярнуўся да... ну, таго самага сябра, бізнесоўца. Той даў грошы, але з умовай, што сястра, я значыць, пайду за яго замуж. Высветлілася, што даўно ўжо выглядзеў мяне, спакваля прасвятліў, як рэнтгенам, і чамусьці вырашыў, што я яму, як кажуць, у масць. Кірыл стаў перада мной на калені і... папрасіў. Я... я не жадала, каб ён памёр. Я бачыла тых бандосаў — гэта вельмі сур'ёзна.
— А калі падключыць міліцыю?
Дзяўчына горка ўсміхнулася.
— He будзь такі наіўны. Што ім мянты прад'явяць? Пустату? Патрэбныя ж доказы махлярства, ашуканства, шантажу. Іх няма. А тое, што нехта з нейкімі гуляў у покер, дык які тут крымінал?
— Твой брат — ідыёт. Нікчэмнасць. Як ён мог падстаўляць цябе?
— Вось так і падставіў. Ён лічыць, што да ўсяго робіць мне вялікую паслугу. Уладкоўвае жыццё. I што ты са сваім футболам — звычайны няўдачнік. Несамавіты. Без падтрымкі. Без перспектываў на будучыню.
— I аніяк нельга адпасаваць назад?
— Нельга, Максім. Я не жадаю. Каб ты ведаў, як мне цяжка.
***
Па дарозе дадому — варта ж было паказацца бацькам — Максім выняў з кішэні каробачку з лярсцёнкам, размахнуўся і закінуў далёка ў прыдарожнае кустоўе.
"Каму Бог пашле", — з горыччу ўсміхнуўся сам сабе.
VII
"Гранд" стадыён. Францыя. Ліён
Максім Гудаў, вядома, разумеў, што каманда не здолее змяніць манеру гульні адразу, як чалавек, які не можа нацягнуць на сябе іншую скуру. Стыль той самай гульні — гэта тое, што назапашваецца гадамі і ўкараняецца назаўсёды. Прадбачліва вывучыць асаблівасці гульні саперніка —
значыць выведаць яго планы і ў выніку — перамагчы.
Канцоўка матча яўна збівалася на шэраг істэрычных эпізодаў. Гаспадарам пляцоўкі была неабходная перамога, і не ў адных прызавых грашах тут была справа. Дзясяткі тысяч заўзятараў чакалі, няўмольна патрабавалі яе ад сваіх пестуноў. Дзеля чаго яны прыходзілі сюды, на стадыён, гублялі асабісты час? Пэўна, яшчэ і таму, што кожны з іх пасвойму любіў футбол, гэтую самую папулярную гульню ў свеце, і цяпер хацеў ад сваіх улюбёнцаў поўнай аддачы. Чаго яны, урэшце, сюды і зараз прыйшлі, купілі далёка не танныя білеты? Каб усцешыцца перамогай — вось чаго.