• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брамнік заўжды самотны  Юры Станкевіч

    Брамнік заўжды самотны

    Юры Станкевіч

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 144с.
    Мінск 2014
    25.07 МБ
    Максім, між тым, усё часцей выходзіў на перахват, бо мяч падоўгу затрымліваўся на яго палавіне поля, крычаў з-за таго на сваіх абаронцаў. Ушчуваў іх. Як ні дзіўна, хоць ён, лічы, і выпадкова заняў месца Сяргея Румаша, яму бездакорна падпарадкоўваліся. Палыч ужо нічога не мог зрабіць. Hi парадай, ні дапамагчы чым іншым. Ды яго б і не пачулі. Няўмольны Стайлз, дарэчы, зрабіў яму папярэджанне за залішнюю актыўнасць ля броўкі.
    Прыкладна хвілін за пяць да канца матча Бурэ выскачыў з ім адзін на адзін, але далёка адпусціў мяч, і Максім літаральна "зняў" яго з нагі форварда. Бурэ, якому ў гэты дзень яўна не шанцавала, тым не менш каварна скарыстаў момант і адчувальна заехаў яму бутсай у грудзі. Што ж, лрамільгнула ў галаве ў Максіма, гэта балюча, але і гэта можна выкарыстаць з выгодай для сябе, пацягнуць час. Дзесяць, дваццаць, трыццаць секунд могуць вырашыць усё. Тым больш, Стайлз
    усё бачыў і не будзе яго вінаваціць. Дарэчы, колькі хвілін ён дадасць да асноўнага часу?
    Максім урэшце падняўся на ногі, зрабіў супакойвальны жэст сваім і выкінуў мяч у поле свабоднаму хаўбэку. Гульня працягвалася. А яшчэ праз паўхвіліны гаспадароў пляцоўкі ледзь не злавілі на контратацы. Толькі жорсткі знос за дзясятак метраў ад штрафной выратаваў іх ад гола. Стайлз у чарговы раз узняў угору жоўтую картку. А потым зноў выдатны сэйв выдаў іх варатар Жуль Дзюпон — выцягнуў мяч з-пад перакладзіны. Асістэнты, між тым, высвецілі табло — рэферы дадаў тры хвіліны дадатковага часу.
    Напруга матча дасягнула, між тым, найвышэйшай адзнакі. Час быццам цягнуўся бясконца. Гаспадары ліхаманкава атакавалі і зноў ледзь не пацярпелі ад контратакі, хіба што вынеслі мяч на вуглавы.
    "Корнер", — за хвіліну, максімум за дзве да фінальнага свістка падумаў ён і кінуў позіркам да "банкі". Там, за броўкай, ужо ліхаманкава ўздымаў угору рукі Палыч. Значыць, справы ў групе для іх — не вельмі, і нічыя ўжо нічога не вырашае. Хвіліна да свістка Стайлза. Так, хвіліна, не больш. "Пара", — падумаў зноў, скінуў пальчаткі і імкліва рушыў наперад, пакідаючы сваю штрафную, да цэнтральнага круга і за яго, насустрач здзіўленаму гулу стадыёна — туды, да чужых варот. Што будзе там, ён не мог і не здольны быў прадугледзець, але нешта неасэнсаванае гнала яго туды. Так іншым разам рабіў яго кумір, вялікі Чылаверт. I няхай трэнеры, спецы ад футбола, журналюгі лічылі і лічаць таго апантаным, вар'ятам, праўда, з агаворкай — геніяльным
    вар'ятам, — ён быў найлепшы з найлепшых — і гэта ўжо і ёсць сапраўдны футбол, у які той гуляў і ў які варта гуляць і яму.
    Падаваць вуглавы пабег правы хаўбэк, нястомны Алесь Саковіч, але і здалёк было бачна, як ён стаміўся. У штрафной сапернікаў — мітусня, разборка па персонах, звыклы прэсінг. На яго, варатара з чужой штрафной, які ўзнік за спінамі, у той момант ніхто асабліва не зважаў. Яшчэ не разабраліся. Ужо ўкліньваючыся ў гэты гармідар, ён ускінуў руку, даваў знак Саковічу, каб падаваў на далёкую стойку, і адначасова рвануўся туды, на свабодны пятачок, не губляючы бакавым зрокам палёт мяча, няблага закручанага Алесем, і, урэшце, у падзенні "злавіў" яго галавой ля самай стойкі.
    Стадыён ахнуў у адзін голас, і — наступіла цішыня. Мяч праслізнуў у сетку варот.
    Ён убачыў, як Стайлз паказаў на цэнтр, як потым перавёў позірк на свой судзейскі гадзіннік, і што было сіл, быццам на стометроўцы, ірвануў назад, да сваіх варот: яшчэ заставаліся хоць і лічаныя, але з дзясятак секунд, і магло здарыцца ўсё, што заўгодна, а на броўцы падскокваў, радасна крычаў нешта і трыумфаваў Палыч.
    Вароты ўжо на ўсялякі выпадак страхаваў абаронца Дзіма Гуркоў, але раптам зухавата ўхапіў рукамі перакладзіну і павіс на ёй, дэманструючы сваё захапленне, забоўтаў нагамі, і тут жа ззаду прагучаў свісток Стайлза аб заканчэнні гульні. Да яго, брамніка, ужо беглі, абдымалі, павалілі на траву.
    Перамога. Яны выйшлі з групы.
    ***
    Пасля мітусні дарожных збораў у самалёце "БелАвія" ўсёй камандай вярталіся дамоў. Максім уладкаваўся ля ілюмінатара на ганаровае месца побач з трэнерам. Палыч свяціўся ад радасці. Краявіды з вышыні раз-пораз прыцягвалі Максімаў позірк сваёй маляўнічай дасканаласцю.
    Маўчалі.
    Маладзенькая сцюардэса прынесла на разносе каньяк, шакалад.
    — Гэта ад экіпажа. Яны ўчора глядзелі тэлерэпартаж.
    — He адмовімся.
    "Коўч" Грак, ён жа Палыч, згодна кіўнуў. Радасная ўсмешка не пакідала яго твар.
    — Дзякуем. Усім вам і пілотам прывет ад нашых пацаноў.
    — I вось яшчэ газета. Ліёнскія спартыўныя экспрэс-навіны. Тут у асноўным пра вас, Максім. Я крыху ведаю мову. Перакласці? He ўсё, але паслухайце:
    "...Гэтая яшчэ год-два таму малавядомая каманда з Беларусі, сябры якой у большасці гуляюць у ахвотку, за невялікія грошы, сенсацыйна ўвайшла ў плэйоф. Але самае сенсацыйнае — тое, што каманда лрывезла з сабой невядомага галкіпера, які ў будучыні, магчыма, стане побач з легендамі сусветнага футбола, і чый клас гульні напомніў нам вялікага Луіса Чылаверта... Дэбют Максіма Гудава — адкрыццё матча і ўвогуле групавых гульняў..."
    ***
    У Мінскі аэрапорт прыляцелі запозна, але іх чакалі. Журналісты, той-сёй са сваякоў. Пасыпаліся радасныя воклічы, усе загаманілі. Нават пануры "асноўнік" Румаш (разумеў, што яго месца ў асноўным складзе каманды пахіснулася) заўсміхаўся насустрач жонцы.
    Максіма Гудава асабіста не сустракаў ніхто.
    Замест эпілога
    3 ліста:
    "...Ведаю, што табе, Максім, у гэтыя дні не хапае часу, каб наведаць наш пасёлак, бацькоў, мяне, але веру, што хутка пабачымся. Сачу за тваімі выступленнямі, хвалююся і за цябе, і за каманду. Хоць і мала што разумею ў футболе. Хацела паехаць у аэрапорт, каб пабачыць цябе, але пасаромелася: старая. Дый яшчэ прычына. Спаткала неяк Юлю. He ведаю, што там у цябе з ёй адбылося, але... але дзяўчына цябе не забыла. Яна нават абяцала, што паедзе цябе сустракаць. Казалі, што быццам раней ледзь не выйшла замуж, але нешта ў яе не склалася, да таго ж загінуў яе брат Кірыл. Знайшлі раніцай забітым у скверы на вакзале. Дзяўчына яна, на маю думку, вартая. Прыязджай.
    Твая цётка Люба".
    Люты 2013 г.
    Апавяданні
    ЗАРУЧЫНЫ
    Апоўдні ў прасвет паміж аблокамі раптам выплыла веснавое сонца. У сакавіку яно ўжо добратакі прыгравае, падумаў Максім Януш. Хлопчык сядзеў на лаўцы ў гарадскім скверы непадалёку ад свайго дома, рассеяна назіраючы заўсюдыіснымі абачлівымі галкамі і рэдкімі прахожымі. I таму не адразу ўбачыў дзяўчынку з паралельнага класа, якая жыла, пэўна, таксама дзесьці паблізу, бо ён заўважаў яе тут і раней. Хударлявая, яна з цяжкасцю несла за спінай няйначай даверху набіты падручнікамі рукзак.
    За некалькі крокаў ад яго дзяўчынка выслізнула з лямак рукзака і пашукала вачыма, куды б яго паставіць: зямля была вільготная і ў лужынах.
    — Нясі сюды, — прыйшоў ёй на дапамогу Максім. Узняўся з месца, паднёс рукзак і паставіў на лаўку. — Цэгла ў цябе там ці што?
    — А я цябе крыху ведаю, — аддыхаўшыся сказала дзяўчынка. — Ты з 7 "В". Так? Ты яшчэ летась выйграў нейкія, не памятаю якія дакладна, спаборніцтвы па дзюдо. Мы хадзілі глядзець.
    — Так, — згадзіўся Максім, і спытаў: — А цябе як зваць?
    — Вера.
    — Ну, а я — Максім.
    — Ты што, сёння ў прагуле?
    — Ды не, я ўжо і дамоў забягаў, але там п'яны бацька. Цяпер дні тры піць будзе. Як маці памерла два гады таму, дык ён і пачаў у бутэльку заглядваць. А я гэтага не люблю, заўсёды з дому сыходжу. Тады ў яго тэрмін запою скарачаецца, мусіць, ад сумлення пакутуе, увесь кайф прападае.
    — А дзе ты начуеш?
    — Па-рознаму. To ў сябра заставаўся, то на аўтавакзале, што паблізу, у крэсле падрамлю. Але зараз да сябра нельга. Дый няёмка перад яго маці: што яна падумае? Што я — дваранін?
    — Чаму дваранін? — здзівілася Вера.
    — Ну, той, хто ў двары жыве.
    — А-а.
    Дзяўчынка па імені Вера села побач і адкінула з галавы капюшон курткі. Цёмныя яе валасы былі коратка падстрыжаныя, шчокі запалыя, вочы зялёныя, нос крыху ўзняты — звычайны выгляд, на вуліцы за гадзіну можна сустрэць і прыгажэйшых, падумаў ён.
    — А сёння ты куды? На аўтавакзал?
    — Напэўна, так.
    — А чаго паесці — ёсць?
    — Гэта не праблема. Я ў "пахана" сёе-тое з грошай канфіскаваў, пакуль ён не прапіў.
    — Ён што, зусім з разьбы з'ехаў? — спытала дзяўчынка, падладжваючыся пад яго слэнг.
    — Ды не, ён бывае і добры, — сказаў Максім Януш і раптам усміхнуўся ёй. — He прападу! Толькі сёння я яго ненавіджу. А хіба можна бацькоў ненавідзець?
    — He ведаю, — сказала дзяўчынка. — Mae не п'юць.
    — Вось-вось. А мой патрабуе ўжо матулін заручальны пярсцёнак, кулон, завушніцы. Ты, кажа, забраў.
    — А ты ўзяў?
    — Вядома. Схаваў так, што ніхто не знойдзе, — ад абурэння ён сціснуў рот.
    Хлопчык быў высокі, шыракаплечы, з-пад шырокага лба глядзелі адкрытыя шэрыя вочы. Апрануты сціпла, але прыстойна: чорныя джынсы, куртка "кобра", простыя, моцныя чаравікі. "He якінебудзь брудны рэпер з нямытымі доўгімі валасамі і бутэлечкай піва ў руцэ", — падумала яна. 3 ім ёй чамусьці спакойна.
    Памаўчалі.
    — Мнетрэба ісці, — урэшце паднялася Вера.
    — Рукзак цяжкі для цябе. Я дапамагу.
    — Я раней нейкі час хварэла, — шчыра патлумачыла яна. — Вось і не ў форме. Цяжка цягаць столькі падручнікаў адразу.
    — Я чуў, што ў Францыі ў школу ўжо ходзяць з электроннай кніжкай, зусім лёгкай, на якую спампаваны ўсе падручнікі, — паведаміў Максім.
    — Няўжо? — здзівілася Вера. — Вось бы мне такую.
    Яны падышлі ўсутыч да яе пад'езда, і дзяўчынка спынілася.
    — Дзякуй, — сказала яна, узяла з яго рук і, павагаўшыся, расшпіліла рукзак, выцягнула ручку, аркуш паперы і пачалатаропка пісаць. — Пачакай секунду!
    Потым працягнула яму паперку.
    — Трымай. Тут адрас майстэрні непадалёку, дзе працуе мой бацька, але яго цяпер няма.
    Ён мастак і паехаў распісваць храм. Яго запрасілі. Гэта далёка, і ён прыедзе дзесьці праз месяц. Там ёсць канапа і нават лядоўня. Варыянт значна лепшы за вакзал, праўда?
    Хлопчык здзіўлена маўчаў.
    — А вось і ключ, — дадала яна. — Я там нядаўна палівала кветкі. Жыві колькі трэба.
    — Але ж ты зусім не ведаеш мяне, — праз паўзу ашаломлена сказаў ён. — Мы толькі пазнаёміліся, а ты мне ключы ад кватэры, дзе, магчыма, і грошы ляжаць.
    — Я табе давяраю.
    Максім узяў ключ.
    — Ты... Гэта... Калі хто на цябе "наедзе", дык адразу мне скажы. Згода?