• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    На гэтым я заканчваю выпуск навінаў і пераключаю камэры на дом Івана Маскалевіча.
    Андрэй Навінскі шырока ўсьміхнуўся і прамовіў словы, якія ўжо былі добра вядомыя ўсяму сьвету:
    — Я, Андрэй Навінскі, працягваю рэпартаж. Вас чакае неверагодная экскурсія па дому Івана Маскалевіча, вы ўбачыце ягоную лябараторыю, дзе нарадзіўся сапраўдны цуд нашага стагодзьдзя. Да канца майго супэррэпартажу засталося тры гадзіны дзесяць хвілін.
    Навінскі расштурхаў Чорнага і, узяўшы яго пад руку, павёў да дому ў суправаджэньні тэлеапэратара. Яны павольна абыпілі ўсе пакоі будынку, зазірнулі на кухню, у ванную з невялікім басэйнам блакітнага мармуру. Усю гэтую экскурсію Навінскі суправаджаў такімі падрабязнасьцямі, што Чорны, які нарэшце цалкам ачуняў ад пароў невядомага яму рэчыва, у згодзе толькі ківаў галавой, калі Навінскі зьвяртаўся да яго пацьвердзіць сказанае.
    Нарэшце яны спыніліся каля дзьвярэй у лябараторыю. Навінскі павярнуўся да тэлекамэры і сказаў:
    — Увага! Зараз вы зробіцеся сьведкамі сэнсацыі, якой яшчэ ня ведала чалавецтва. Зараз вы даведаецеся, якую таямніцу хаваў Іван Маскалевіч пад дахам сваёй лябараторыі. Я, Андрэй Навінскі! Мой прамы рэпартаж на ўвесь сьвет будзе працягвацца яшчэ дзьве гадзіны з чвэрцю!
    87
    I ўдарам нагі Навінскі расчыніў дзьверы ў лябараторыю.
    Чорны ўбачыў вялікі пакой, абстаўлены спэцыяльным рыштункам. Вось тут ён не бываў аніколі. У далёкім цёмным куце стаялі доўгія празрыстыя скрыні, якія зьнешне нагадвалі труны. Андрэй Навінскі гаварыў без перапынку...
    — Шмат гадоў Іван Маскалевіч разрываўся паміж сваёй прафэсіяй і хобі — стварэньнем штучнага адпаведніка чалавечага розуму. I калі першы ягоны занятак прыносіў яму даволі істотныя прыбыткі, дык другі амаль цалкам іх паглынаў. 3 дня трагічнай сьмерці Маскалевіча мінула тры гады, але зьвярніце ўвагу: абсталяваньне ў лябараторыі і цяпер не састарэла. Скажу вам больш: увесь гэты час яно працуе ў аўтаматычным рэжыме. Кампутары паводле праграмы, закладзенай тры гады таму, кіруюць усімі прыборамі, увасабляючы ў жыцьцё геніяльную задуму Івана Маскалевіча.
    Чорны і сапраўды заўважыў цьмяныя агеньчыкі, пачуў, як нягучна працуюць кандыцыянэры, шчоўкаюць рэле. 3 нейкім рэпарцёрскім захапленьнем ён чакаў, чым усё гэта скончыцца, што ж гэта такое — таямніца ягонага сябра Івана Маскалевіча, пра якую яе аўтар не сказаў яму ані слова.
    — Увага! — працягваў Андрэй Навінскі. — Вось і пачынаецца заключная, найбольш захапляльная частка майго рэпартажу! Я раскрываю ўсе свае карты: маё імя зусім не Андрэй Навінскі!
    Чорны прысьвіснуў: такога павароту падзей ён ніяк не чакаў.
    — У мяне наогул няма імя. Ужо хоць бы таму, што толькі чалавеку дадзена мець уласнае імя, а жывёлам — мянушкі. У мяне ж нават мянушкі няма.
    88
    Андрэй Нявінскі — ці хто гэта быў яшчэ — зноў шырока ўсьміхнуўся, як гэта ўмеў рабіць ва ўсім сьвеце толькі ён адзін. Чорны мог прысягнуць, што тэлегледачы ва ўсіх краінах літаральна стаілі дыханьне.
    — Я, — дакладна вымаўляючы кожнае слова, сказаў Андрэй Навінскі, — наяўнае ўвасабленьне ідэі Івана Маскалевіча! I да канца майго рэпартажу засталося менш за дзьве гадзіны!
    Чорны абапёрся рукой на лябараторны стол. Яго трэсла, хоць розум адмаўляў яму паверыць у тое, што адбывалася.
    — Доказы, дзе доказы? — крыкнуў ён Навінскаму.
    — Будуць і доказы! — спакойна адказаў той, адчыніў ключом невялікі сэйф і дастаў з яго канвэрт. Тэлеапэратар падбег да яго і схіліўся над рукамі Навінскага. Той разарваў канвэрт, дастаў з яго ўдвая складзены аркуш паперы.
    — Гэта — зварот Івана Маскалевіча да людзей усяго сьвету, — урачыста абвясьціў Навінскі і наблізіў аркуш да аб’ектыву, дэманструючы ўласнаручны подпіс нябожчыка. — Зараз я і азнаёмлю ўвесь сьвет са зьместам звароту.
    Андрэй Навінскі пачаў чытаць.
    — Застаючыся ў поўным розуме, пішу гэты зварот да вас, грамадзяне сьвету. Я хачу заявіць, што з гэтага дня пачала адлік новая эпоха зямной істоты, якую я назваў Андрэй Навінскі. Гэта — першае ў сьвеце стварэньне, якое зьнешне нагадвае чалавека, а па інтэлектуальных магчымасьцях значна пераўзыходзіць яго. 3 дапамогай электроннай тэхнікі я перадаў Навінскаму ўвесь свой мазгавы патэнцыял, узбагаціўшы яго мноствам самай рознай інфармацыі, неабходнай для такога стварэньня. Атрымалася мая копія, толькі што з куды большымі магчымасьцямі.
    89
    Пасьля выпрабаваньня мадэлі я зразумеў, што пражыў жыцьцё не дарма і магу спакойна памерці. I неўзабаве зраблю гэта добраахвотна. Андрэй Навінскі — гэта буду я сам. Я памру, але буду жыць у іншым увасабленьні, ва ўпэўненасьці, што за такімі, як Навінскі, — будучыня, прагрэс усяго чалавецтва. Няхай жыве чалавек! Іван Маскалевіч.
    Чорны выхапіў з рук Навінскага паперу і на ўласныя вочы пераканаўся: ягоны подпіс, Маскалевіча!
    — Дык ты сапраўды не чалавек, а кавалак... — закрычаў ён, усё яшчэ не верачы. — Хто ты?!
    Тэлеапэратар паказаў буйным плянам узмакрэлы твар Чорнага.
    — Выдатнае пытаньне! Сапраўды, стары Маскалевіч ня ўлічыў такой дробязі, што я — не зусім чалавек, — адказаў Навінскі. — Тут ён памыліўся, калі даў мне значна большую свабоду выбіраць самастойныя рашэньні, удасканальваць распрацаваную ім ідэю. Глядзіце!
    Андрэй Навінскі пайшоў углыб лябараторыі да празрыстых трунаў.
    — Няхай гэта ўбачыць увесь сьвет! — ужо амаль крычаў Навінскі. — Ідэя Івана Маскалевіча падарыла бесьсьмяротнасьць розуму. Таму я вырашыў зь цягам часу замяніць усіх людзей ініцыятыўных, энэргічных, якія сьмяротныя, на такія стварэньні, як я. На месца вучоных, палітыкаў, паэтаў, спартоўцаў прыйдуць іх копіі. Тыя, хто атрымаюць на гэта маю згоду, на карысьць каго выкажуцца тэсты, яшчэ пры жыцьці змогуць заказаць свой вечны дублікат. Усе іншыя людзі будуць складаць рэзэрвовы фонд чалавецтва, якім я буду карыстацца па меры патрэбы. Гэта сапраўдная рэвалюцыя: вечныя прыгажуні і
    90
    бізнэсмэны, несьмяротныя артысты і рэпарцёры, якія ня ведаюць стомы!
    Ад пачутага Чорнаму зрабілася млосна. Ён пацягнуўся да акна, каб глытнуць хоць крыху чыстага паветра.
    — Тыя, каго сярод вас выберу я, Андрэй Навінскі, — працягваў крычаць той проста ў тэлекамэру, — завалодаюць усім сьветам. Чалавецтва чакае сапраўдная дэмакратыя, парадак на прынцыпова новым узроўні. Бо з гэтага часу зямным шарам будуць кіраваць стварэньні, якія няздольныя памыляцца!
    “Ратуйцеся, людзі!” — хацеў крыкнуць Чорны, але зрабіць гэтага ўжо ня мог. Камяк стаяў у ягоным горле.
    — А каб вы маглі пераканацца, што мае словы — не пустая балбатня, я пакажу вам іх, людзей новай эры!
    I Андрэй Навінскі нахіліўся да трунаў, уключыў нейкую кнопку. Вечкі трунаў павольна ўзьняліся. Навінскі падштурхнуў тэлеапэратара бліжэй, каб той змог выразна паказаць тры нерухомыя постаці. Міжволі і Чорны наблізіўся да Навінскага і выцягнуў напружаную шыю.
    — У першай камэры знаходзіцца мой уласны дублікат, якога я ахрысьціў, прабачце, Андрэй Навінскі другі. Ён пачне дзейнічаць дакладна праз гадзіну пасьля таго, як перастану існаваць я. А такая сытуацыя практычна выключана. Новыя людзі будуць жыць вечна!
    У другой камэры вы бачыце дублікат вядомага вам рэпарцёра з “Народнага кур’ера” Міколы Асташэвіча. Мне ён спадабаўся ўжо хоць бы таму, што быў адным з лепшых сяброў майго “бацькі” Івана Маскалевіча. Менавіта таму Іван зрабіў ягоную копію другой
    91
    пасьля маёй. На жаль, Мікола Асташэвіч ня здолее ўжо пабачыць заканчэньне майго рэпартажу. I таму — увага! — ён уваскрэсьне на вашых вачах роўна праз гадзіну!
    Навінскі апусьціў на труне нейкі рычаг. Пачулася ціхае гудзеньне.
    — Гэта пачалася зарадка акумулятараў, — растлумачыў ён і перайшоў да трэцяй труны. — А тут ляжыць дублікат спрактыкаванага майстра пяра Алеся Чорнага, трэцяга пасьля мяне і Асташэвіча героя майго рэпартажу. Чорны яшчэ жывы, і таму ўваскрашаць ягоную копію пакуль няма патрэбы. У кожным разе, ужо цяпер, улічваючы дзелавыя і арганізацыйныя здольнасьці Алеся Чорнага, я прызначаю яго на пасаду міністра інфармацыі і зносін новага сусьветнага ўраду, які, зразумела, узначалю я, Андрэй Навінскі. I да заканчэньня майго рэпартажу засталося сорак хвілін!
    — Я адмаўляюся! — крыкнуў Чорны.
    — Дзе ж ты падзенешся, стары? — спакойна адказаў Навінскі.
    — Я катэгарычна супраць! Людзі, нам усім пагражае небясьпека!
    Навінскі гучна зарагатаў.
    — He ты сам, дык ён! — Навінскі паказаў на труну. — Але ты будзеш маім міністрам. Будзеш! Бо я хачу гэтага! Дарэчы, ці помніш ты, Алесь, апошнія словы Івана Маскалевіча, сказаныя ім у час вашай апошняй гутаркі?
    Чорны цяжка разамкнуў высахлыя вусны.
    — Ну, давай, Навінскі, — прамармытаў ён, — давай сюды сякеру!..
    Усьміхаючыся, Навінскі прынёс сякеру з доўгай ручкай.
    92
    — Глядзіце ўсе, як абраныя мною людзі трымаюць дадзенае імі слова. Спадар Чорны ахвяруе правай рукой, каб даказаць мне сваю прыхільнасьць і заняць у маім кабінэце пасаду першага міністра па праву!
    Ураз пашарэлы Чорны закатаў рукавы белай кашулі і паклаў правую руку на стол, адсунуўіпы дробны хімічны посуд. Але ягоная левая рука была ўжо няздольная добра ўтрымаць сякеру. Чорны зірнуў на Навінскага.
    — А можна... можна замест правай рукі — левую?
    — Я дазваляю, — Навінскі стаяў насупраць, выпрастаўшыся.
    I тады Алесь Чорны аберуч нанёс яму ўдар сякерай проста ў грудзі. Навінскі, зьмятаючы са стала апаратуру, з немым стогнам асунуўся на падлогу. Падскочыўшы да яго, Чорны яшчэ некалькі разоў наводмаш ударыў таго, хто ўсяго хвілінаю раней самазадаволена ўсьміхаўся на ўвесь сьвет. Цела Андрэя Навінскага скурчылася, з прабітых грудзей выпрасталіся пасмачкі дыму. Тэлеапэратар кінуўся да выйсьця, але яго спыніў гучны голас Чорнага:
    — Стаяць! Паказвай усяму сьвету, што тут адбываецца. Я, Алесь Чорны з газэты “Народны кур’ер”, маю скончыць гэты рэпартаж. Раз і назаўсёды. Да ягонага заканчэньня засталося пяць хвілін!
    I тут ён пачуў, як у бліжэйшай да яго труне спрацавала рэле, загуло зараднае прыстасаваньне. Чорны нанёс па дублікату Навінскага ўдар страшэннай сілы. 3 труны вырваўся сноп іскраў.
    Чорны нахіліўся над другой труной і адключыў яе ад сеткі.
    — Прабач, дружа Мікола, забіваць цябе напаўжывым я не магу, — прамармытаў ён і высока
    93
    ўзьняў сякеру. — Шкада, што мы больш не пабачымся.