Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
— Алесь! — сказаў Асташэвіч. — Самае лепшае будзе нам пайсьці адсюль. Ты ж разумееш, што мне хочацца сказаць гэтаму... маладому чалавеку. Я проста не хачу пэцкаць рукі.
73
— Табе лепш ведаць, дзе замарацца, — адказаў Навінскі і закурыў. "Чэстэрфілд", — сам сабе адзначыў Чорны. — Такія курыў Маскалевіч".
— Але перш чым пайсьці адсюль, — працягваў Навінскі, — зірніце, калі ласка, на гэтую запіску.
Ён паклаў на стол канвэрт. Чорны асьцярожна ўзяў яго ў рукі і адразу ж убачыў, як з далёкага кута кавярні да іх століка імкліва наблізіўся чалавек з партатыўнай тэлекамэрай на плячы.
— Што гэта? — спытаў Чорны.
— Спачатку канвэрт, — прапанаваў Навінскі.
Чорны разгарнуў канвэрт і адразу ж пазнаў почырк Маскалевіча, але зьмест запіскі яго вельмі зьдзівіў.
"Mae сябры! Я прашу вас рабіць усё, што скажа вам Андрэй. Верце яму, як вы верылі мне. Разумею: тое, што ён вам будзе расказваць, што ён вам пакажа, вас уразіць. Але я, як вы памятаеце, ніколі не абяцаў таго, чаго ня мог зрабіць. Памятайце пра гэта і ідзіце за Андрэем. I тады мы з вамі ўбачымся зноў".
Чорны перадаў запіску Асташэвічу і спытаў:
— I што далей, Андрэй?
— У свой час мне захацелася праверыць адну тэорыю. А менавіта: ці можа адзін амаль нікому не вядомы рэпарцёр нагрэць усіх прафэсіяналаў? Ды такім чынам нагрэць, каб ніхто і ня піскнуў. I зарабіць сабе на гэтым... He, ня грошы. Больш — імя! Каб потым ужо дыктаваць усім тое, што трэба мне, і пляваць на тое, чаго будуць дамагацца яны.
— Твае словы, Навінскі, такія ж зразумелыя, як і запіска, напісаная нібыта Маскалевічам, — сказаў Асташэвіч. — Але аднаго ў цябе не адняць — нахабства!
— I вось я пачаў думаць, як гэта ўсё зрабіць, — нібыта і не пачуў яго Навінскі. — Падумаўшы,
74
вырашыў: лепш за ўсё будзе, калі ўсе яны — радыё, тэлебачаньне, Інтэрнэт, рэдакцыі найбольш буйных і папулярных газэт і часопісаў — самі ўздымуць дагары лапкі. А прымусіць іх зрабіць гэта можна толькі адным: даказаць, што я сам варты ўсіх іх, што я — мацнейшы за ўсіх, я адзін! Рэпгга — сьмецьце, ня вартае ні жалю, ні ўвагі.
— Грандыёзныя пляны! — зарагатаў Асташэвіч, але Чорны слухаў Навінскага вельмі ўважліва.
— Я так і думаў, што вы ацэніце маю ідэю, — усьміхнуўся Навінскі. — Як-ніяк — прафэсіяналы. Але ў дадзены момант мне хочацца даказаць вам, што я не жартую, і грандыёзная — твая праўда, Асташэвіч, — акцыя пад назвай "Навінскі супраць рэпарцёраў усяго сьвету", каб вы ведалі, пачалася ўжо. I вам у гэтай акцыі адведзены бадай што цэнтральныя ролі.
Чорны па-ранейшаму ўважліва ўглядаўся ў Навінскага, а Асташэвіч слухаў яго ўжо больш напружана, раз-пораз нэрвова ўсьміхаючыся.
— Такім чынам, я прапанаваў усім рэдакцыям, што на працягу сутак буду бесьперапынна весьці сэнсацыйны рэпартаж пра надзвычайнае адкрыцьцё, сьведкамі якога зробяцца два рэпарцёры з "Народнага кур'ера": Алесь Чорны і Мікола Асташэвіч. Я падпісаў кантракт з рэдакцыямі на агульную суму... Ну, пакуль няхай гэта будзе маёй маленькай таямніцай. Чаму яны пайшлі мне насустрач? Хто ж ня хоча мець працэнты з фэнамэнальнага адкрыцьця старога ліса Івана Маскалевіча?
— Дык значыць... — выдыхнуў Чорны і ўбачыў, як тэлеапэратар імгненна перавёў на яго аб'ектыў камэры. — Значыць, Маскалевіч мне не зманіў? Ён сапраўды нешта вынайшаў?!
75
— А калі гэта, Чорны, Маскалевіч табе маніў? — перапыніў яго Навінскі і зарагатаў. — А табе, Асташэвіч? Проста ён умеў трымаць язык за зубамі.
— Каб Маскалевіч і нічога нам не сказаў, — не паверыў Асташэвіч.
— Мусіць, не пасьпеў, — растлумачыў Навінскі і гукнуў бармэна, які завіхаўся за стойкай. — Чалавек! Уключы тэлевізар!
— Якую праграму?
— Мяне завуць Андрэй Навінскі, запомні! I мне ўсё роўна, які канал ты ўключыш. Я — усюды! Рэпартаж працягваецца!
Успыхнуў экран тэлевізара. На ім Чорны і Асташэвіч убачылі кавярню, задаволены твар Навінскага, пачулі такі прыемны ягоны голас:
— Рэпартаж працягваецца, шаноўная публіка! Вось ужо адзінаццаць гадзін сем хвілін як я ў прамым эфіры, як мой рэпартаж аўтаматычна паступае ў рэдакцыі найбольш уплывовых газэт і тыднёвікаў, і ўжо цяпер вы можаце набыць ранішнія выданьні, каб пераканацца: Андрэй Навінскі трымае сваё слова. A як яго трымаеце вы? Дайце банк!
У кадры зьявіўся нейкі офіс. Камэра пачала паволі наплываць на экран манітору так, што хутка можна было лёгка разьлічыць імя і прозьвішча, якія міргалі ў левым верхнім куце. Лічбы ўнізе бесьперапынна мяняліся, і Чорны не адразу здолеў уцяміць, якую неверагодную суму яны паказваюць. Камэра выхапіла нейкага клерка.
— Антон Чыкулевіч, супрацоўнік шостага аддзелу Міжкантынэнтальнага банку, — сказаў чыноўнік у аб'ектыў. — Я вяду рахунак Андрэя Навінскага. Гэта, прызнацца, найбольш захапляльная апэрацыя ў маім жыцьці. Тыя лічбы, якія вы бачыце на экране, не адпавядаюць сапраўднаму рахунку спадара
76
Навінскага. Проста наш дысплэй ня ў стане паказаць усе лічбы. Я віншую вас, спадар Андрэй, і разьлічваю на вашу перамогу. Стаўлю ўласных тысячу даляраў на вас у разьліку пяцьсот да аднаго. Посьпехаў вам! Наступны мой выхад праз дзьве гадзіны.
Навінскі павярнуўся ад тэлевізара да рэпарцёраў з "Народнага кур'ера".
— Я, Андрэй Навінскі, працягваю свой рэпартаж! — усьміхнуўся ён. — Я ўжо казаў, што грошы для мяне не галоўнае, але і яны не пашкодзяць, калі на карту пастаўлена імя. А цяпер вяртаюся да таго, дзеля чаго я й заварыў кашу. На працягу адзінаццаці гадзін вы знаёміліся з жыцьцём і дзейнасьцю славутага ў мінулым рэпарцёра Івана Маскалевіча. Цяпер я пачынаю другую частку майго супэррэпартажу. Настаў час пазнаёміць вас з яшчэ дзьвюма яго дзейнымі асобамі. Прашу буйны плян. Вы бачыце Алеся Чорнага і Міколу Асташэвіча, рэпарцёраў газэты "Народны кур'ер", у свой час блізкіх сяброў Івана Маскалевіча. Хто яны такія? Давайце зьвернемся да сабранай мною інфармацыі.
Чорны і Асташэвіч зрабіліся сьведкамі бліскучага тэлерэпартажу, які мог бы зрабіць гонар кожнаму з вядучых супрацоўнікаў галоўных кампаній краіны. На працягу дзьвюх гадзін, уціснуўшы ў крэслы, яны нібы перагарнулі старонкі ўласнага жыцьця, пачынаючы з дзяцінства, прыгадалі сваіх самых далёкіх сваякоў, лепшыя рэпартажы і артыкулы. Навінскі сыпаў прозьвішчамі, назвамі, уключаў відэазапіс, па ягонай камандзе на студыі паказвалі фотаздымкі і газэтныя палосы. Чорны хутка адчуў, што многія факты ўласнага жыцьця ён ужо і ня помніў, як не прыгадваў тыя матэрыялы, якія ў свой час зрабілі яму імя. Твары жанчын абуджалі ў ім прыемныя ўспаміны, постаці важных асоб —
77
палітыкаў і сьпевакоў, фінансістаў і вайскоўцаў — прымушалі згадаць самыя неверагодныя прыгоды і падзеі зь ягонай вірлівай рэпарцёрскай біяграфіі. У шматлікіх надзвычай прафэсійна змантаваных інтэрвію калегі Чорнага і зусім не знаёмыя яму людзі нібыта распраналі на вачах мільёнаў рэпарцёра, імя якога яшчэ ўчора амаль нічога не казала шырокаму сьвету. Разгубленыя, прыгнечаныя Чорны і Асташэвіч нават не адрэагавалі на тую лічбу людзей, якія глядзелі праграму Навінскага, кінуўшы ўсе свае заняткі.
— Я, Андрэй Навінскі, працягваю рэпартаж, якога яшчэ ня ведала сусьветная журналістыка! — крычаў той у экран тэлевізара, седзячы побач з Чорным і Асташэвічам. — Вы робіцеся сьведкамі паваротнага моманту ў рэпарцёрскай прафэсіі! Адзін я, Андрэй Навінскі, здольны цяпер замяніць сотні лайдакоў, што запоўнілі шматлікія рэдакцыі. Як я гэта раблю, раскажу пазьней. А вы падтрымайце мяне, і заўтра пераканаецеся, што газэты манілі вам, што сапраўдная, дэмакратычная, праўдзівая прэса пачнецца тады, калі вы станеце на бок Андрэя Навінскага, першага ў сьвеце рэпарцёра, якому не патрэбны ручка, кампутар. Мой прынцып просты: навіна трапляе да вас непасрэдна з месца здарэньня. За мной — будучыня! Хто ня хоча загінуць у мінуўшчыне — за мной! Яшчэ раз згадаю разьліковы нумар карпарацыі "Навінскі супэрн'юс"!
Адна па адной дагаралі ў пальцах Чорнага цыгарэты. У яго не было і імгненьня, каб набіць піпку і такім чынам хоць крыху супакоіцца. На экране тэлевізара між тым падміргвалі лічбы рахунка, твары самых розных людзей зьмяняліся драпежнай усьмешкай Навінскага або рэклямай магутных
78
кампаній, якая лісьліва пралезла ў гэты неверагодны рэпартаж.
— Я, Андрэй Навінскі, працую ў жывым эфіры вось ужо трынаццаць гадзін дваццаць адну хвіліну! — бяз ценю стомленасьці працягваў Навінскі. — Увага! Мы набліжаемся да ключавога моманту ў рэпартажы. Такім чынам, загадка рэпарцёра Івана Маскалевіча. Разгадка будзе пазьней, а пакуль дайце відэазапіс!
Чорнаму і Асташэвічу ўжо нічога не заставалася, як моўчкі ўтаропіцца ў экран. Убачыўіпы першыя кадры чарговага сюжэту, Алесь Чорны раптам адчуў, як па ягонай сьпіне прабеглі мурашы.
Так, гэта быў той тройчы кляты дзень, калі ён і Асташэвіч страцілі свайго лепшага сябра.
Імклівы "Датсун" шэрага колеру ляцеў па шашы. Яны бачылі вясёлы твар Івана Маскалевіча, які кіраваў машынай, спідомэтар, на якім раз-пораз успыхваў чырвоны перасьцерагальны агеньчык. Сюжэт быў зьняты адмыслова.
— Такое ўражаньне, — Асташэвіч сьціснуў плячо Чорнага, — нібы гэта кадры, пастаўленыя спэцыяльна для паліцэйскага сэрыялу...
Чорны ня мог не пагадзіцца, таму што разумеў: рэпартажна, адной камэрай зьняць гэта сапраўды немагчыма. Значыць... Інсцэніроўка? Спэктакль? Усё гэта?!
"Датсун" заходзіць у паварот, вішчаць колы, машыну кідае да броўкі, яна пачынае круціцца па асфальце. Буйны плян: твар Маскалевіча, ахоплены панікай. I пасьля ўсяго гэтага — імклівы наезд камэры з агульнага пляну на "Датсун", які зь усяе сілы ўразаецца ў бок вялікага бэнзавоза. Магутны выбух, вогненны шар, зь якога вылятаюць рэшткі таго, што было некалі спартовай машынай. Мноства людзей, якія мітусяцца і спрабуюць утаймаваць раку полымя,
79
паліцэйскі верталёт у небе. Двухпавярховы дом Маскалевіча, ад якога ад’яжджае пахавальны картэж. Твары Чорнага, Асташэвіча. Труба калюмбарыя, чорны дым, чырвоныя ружы ля цаглянай сьцяны, ніша, якую закрывае мармуровая пліта з імем вядомага рэпарцёра і датамі ягонага жыцьця.
I зноў халодны голас Навінскага.
— Сьмерць вядомага рэпарцёра напэўна засталася б толькі адным з мільёнаў фактаў, што не зьмясьціліся на старонках летапісу сусьветнай гісторыі, калі б не сустрэча Маскалевіча з Чорным, што адбылася за два дні да няшчаснага выпадку. Прашу відэазапіс.