Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
52
Кантралёр на задняй пляцоўцы скінуў з пляча аўтамат. Вялікая папяроса знерухомела ў ягоных па-гардліва сціснутых вуснах.
Каральчук, які сядзеў у сярэдзіне салону, азірнуўся. Двое маладых, што ўвесь час цалаваліся на задняй пляцоўцы, расчапіліся і ўтаропіліся ў чалавека ў чорным. Сталых гадоў афрыканец з саксафонам па-ранейшаму ледзь чутна іграў блюз. Малады хлопец у будзёнаўцы, які сядзеў насупраць Каралькова, асцярожна загарнуў тоўстую, у цвёрдай вокладцы, кнігу і павольна запіхаў яе за крысо ватоўкі. Старыя на сядзенні злева спераду паслухмяна палезлі ў кішэні. Заварушыліся і ўсе іншыя пасажыры, якіх, праўда, было ў вагоне не так і багата, але толькі адзін, апрануты ў цёплае белае паліто, сядзеў так, быццам нічога не змянілася: гледзячы некуды проста перад сабой, ён вуркатаў нейкую няхітрую мелодыю.
— Давай! — махнуў кантралёр важатаму.
— Наступны прыпынак — праход да вуліцы Ахвяраў жнівеньскага паўстання, — пачуўся ў салоне дрыготкі голас. Вагон крануўся з месца.
— Квіток! — кантралёр схіліўся да маленькага росту бабулі, што адразу ўсхапілася з сядзення.
— Вось ён, квіток, — працягнула яна паперку.
— Купон да квітка! — запатрабаваў чалавек у чорным.
— Тут ён, купон, тут...
— Картка спажыўца да купону!
— I картка... — рука ў старой трэслася.
Кантралёр уважліва зірнуў у вочы старой.
— У якім раёне жывеш, га? Адказваць!
— У... у Савецкім, —ледзь чутна вымавіла бабуля.
— Ясна!.. Вось таму і пойдзеш на зандаж.
— Чаму зандаж?! — старая схапіла яго за руку. — Сыночак, не трэба зандаж!
53
Кантралёр шпурнуў ёй у твар паперкі. Бабуля павалілася на сядзенне.
— Парушэнне мяжы раённай аседласці. А гэта — зандаж! Твой квіток?
Дзяўчына-падлетак у парваных на каленях панчо-хах сціснулася ў камочак.
— У мяне бясплатны праезд. Мне восем гадоў... толькі...
Кантралёр працягнуў руку і паставіў дзяўчо на ногі. Агледзеў яе з галавы да ног і жорстка кінуў:
—Зандаж!
— Партыя казала, што да дзевяці гадоў усім бясплатна! — закрычала дзяўчо.
— Табе, манюка, больш за дзевяць. Да таго ж, едзеш адна без суправаджэння. А гэта — безумоўна зандаж!
— Я з цёткай! — дзяўчына ўчапілася за маладую жанчыну, што сядзела насупраць, праз праход. Тая гідліва адхіснулася.
— Я не ведаю гэтае малое! — рэзка сказала яна. — He маё яно, не маё!
— Квіток! — запатрабаваў кантралёр.
Ён праверыў квіток, купон да квітка і картку спажыўца, а пасля змусіў жанчыну вытрусіць на сядзенне змест сумачкі. Кантралёр пагартаў пашпарт і спыніў свой позірк на твары збялелай жанчыны.
— Вы што ж сабе дазваляеце? — спытаў ён. — Хлусіць прадстаўніку ўлады? У зман уводзіць? Нас?!
У гэты момант трамвай спыніўся, зарыпелі дзверы, і гучны голас кантралёра пракаціўся па вуліцы.
— Прабачце, я гатова... гатова заплаціць кару, — мармытала жанчына, знізу гледзячы на цяжкую сківіцу чорнага чалавека.
— Тут запісана, — тыцнуў кантралёр у пашпарт, — што дзяўчо з імем Маргарыта заўсёды знаходзіцца пры вас. Узрост дзяўча — дзевяць з паловаю. Да таго
54
ж яна — дачка накіраваных на зандаж. Будуць пы-танні?
— He... — жанчына сцялася і асунулася на сядзенне, расплылася па ім бясформеннай масай жы-вога яшчэ цела і замызганых апранах.
— Дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак — алея Францішка Скарыны!
3 задняй пляцоўкі ляснуў сухі стрэл, і лямпачка над галавою кіроўцы разляцелася на дробныя кавалкі.
— Прабачце! Наступны прыпынак — алея Права-дыра сусветнага пралетарыяту.
— Квіток! — прагрымеў голас кантралёра.
— Вось, вось, — замітусіўся шыракатвары чалавек у кепцы з зашмальцаваным казырком. — Квіток, ку-пон, кніжка спажыўца, пропуск у раён і даведка ад патрыярха.
Кантралёр адсунуў руку з усімі працягнутымі яму паперамі і ўзяў толькі апошнюю.
— Што за даведка? — здзівіўся ён.
Каральчук здрыгануўся. Толькі цяпер ён пазнаў гэтага ў чорным. Але, Каральчук бачыў яго тады, калі ён, малады яшчэ адвакат-практыкант, прыносіў нейкія паперы на візу ў райкам. Менавіта тады гэты бамбіза з бачнай неахвотай адарваў свой зад ад крэс-ла, пацягнуўся і сказаў сакратарцы: “Значыцца, гадзін у восем я ў цябе. Суседку адпраў у кіно, да два-наццаці”. Хто-хто, а Каральчук добра ведаў: няма людзей больш ліслівых, чым шафёры райкамаўскага начальства, і больш жорсткіх, чым яны, штурманы чорных “Волг” з радыётэлефонамі і правам праезду ўсюды, нават у падземных пераходах.
— Гэта даведка аб змене веравызнання, — тлу-мачыў шыракатвары. — I, адпаведна, аб змене на-цыянальнасці.
— Даведка... Выдадзена Цырульніку Эфроіму Вольфавічу ўтым, што ён... прыняў... праваслаўе?
55
— Але, — пацвердзіў той.
— Праваслаўе... Ну-ну! А што нацыянальнасць?
— Дык гэта... Тут такая гісторыя...
— Карацей!
— Цяпер я Парыкмахераў Эдуард Валянцінавіч, рускі. У даведцы маецца подпіс патрыярха, зацвер-джаны пашпартысткаю нашага ЖЭКа.
Кантралёр зноў уважліва агледзеў даведку.
— He, усё роўна зандаж!.. — нарэшце сказаў ён.
— Дык жа подпіс патрыярха, зацверджаны подпіс! — закрычаў Парыкмахераў. — Клянуся труной гасподняй, сапраўдны подпіс!
— А вось подпіс пашпартысткі не зацверджаны! — спыніўяго кантралёр.
— Гэта не патрабуецца! — запярэчыў Парыкмахе-раў.
Куля, пушчаная з задняй пляцоўкі, раструшчыла плафон над ягонай галавою.
— Чыя б карова мычала... — зарагатаў другі кан-тралёр.
У вагоне зрабілася ціха-ціха, і толькі нізкі голас саксафона спяваў нешта лагоднае, цёплае ў такт пе-растуку колаў.
Кантралёр наблізіўся да пары старых, што сядзелі проста перад Каральчуком.
— Вось нашыя партыйныя дакументы, — ледзь картавячы, з годнасцю сказаў стары ў кепцы і дых-тоўным паліто з футравым каўнерам.
— I нашыя пасведчанні “150 гадоў у Партыі”, — дадала ягоная спадарожніца, дастаўшы з сумкі чыр-воныя кніжачкі.
— Даведка аб месцазнаходжанні ў Дні гнеўнага жніўня? — запытаў кантралёр.
— Але... Пры такіх нашых дакументах... Якая яшчэ даведка патрэбная? — замітусілася старая. — Хіба ж гэтага ўсяго недастаткова? Нам жа, ветэранам, Пар-
56
тыя гарантуе праезд усюды, нават у асобным вагоне з Цурыха праз Германію. Ці ня так, Уладзімір Ілліч?
— Вы не захапілі тую даведку? — рыжая бародка старога здрыганулася.
— Я... я забылася на яе... — праплакала старая. — Але, таварыш! Мы маем даведку! Хочаце, паедзем ра-зам, яна ў нас дома!
— Зандаж! — у адзін голас крыкнулі кантралёры.
Старая самлела і спаўзла па плячы суседа. Той сядзеў скамянелы і адно мармытаў: “He хвалюйцеся, Надзея Канстанцінаўна! Гэтыя таварышы памы-ляюцца, а там таварышы хутка разбяруцца, хто мы такія, і нас адвязуць дадому...”
— Наступны прыпынак — Бульвар памяці Гене-ральных сакратароў! — сказаў у мікрафон вагонава-жаты. — Выхад толькі праз пярэднія дзверы, працуе дэтэктар пошуку металаў.
Мужчына ў белым паліто не чакаў, пакуль кантра-лёр наблізіцца да яго, а сам дастаў з кішэні тоўсты пачак грошай.
— Вось мой білет, — сказаў ён і працягнуў грошы чалавеку ў чорным.
— Ха, рублёўкі! — зарагатаў кантралёр. — Туалет-ная папера ў мяне яшчэ ёсць. А таму — прашу на зандаж!
— А што калі даляры? — не паварушыўся мужчы-на.
— Там ты і даляры аддасі. Зандаж!
— Ну і казёл! — гучна сказаў мужчына і адвяр-нуўся да акна.
У той жа момант другі кантралёр прыкладам аўта-мата ўдарыў яго па галаве. 3-пад норкавай вушанкі на цёплае белае паліто пырснула кроў, і мужчына па-валіўся тварам на мокрую падлогу.
— Рублі забраць? — спытаў другі кантралёр у першага.
57
— Спатрэбяцца... — адказаў той і павярнуўся да хлопца, які сядзеў праз праход ад Каральчука. — Як завуць?
— Павал Карчагін! — з гонарам адказаў хлопец і паправіў на галаве будзёнаўку.
— Ясна... Што чытаем, Павал Карчагін?
— Дазволенае ўладамі. “Трывожнае шчасьце” Іва-на Пятровіча Шамякіна, — хлопец выцягнуў з-пад ва-тоўкі кнігу і паказаў яе вокладку.
Кантралёр узяў кнігу і ператрос яе старонкі. 3 кнігі выпаў пісаны ад рукі сшытак.
— Дык вось дзе сабака зарыты... — усміхнуўся кантралёр. — Вершыкі нейкія? “Аддайце песню нашу нам! Нашто схавалі-расхапалі?” Купала?!
Хлопец маўчаў.
— А за Купалу — зандаж! — крыкнуў кантралёр і шпурнуў сшытак у твар хлопцу.
— Я буду скардзіцца ў ЦК сусветнага камсамолу! — заявіў хлопец.
Кантралёр як не пачуў ягоныя словы.
Каральчук глядзеў на кантралёра і ліхаманкава разважаў, што мусіць яму адказаць, але той чамусьці прамінуў яго і наблізіўся да афрыканца.
— А гэта што за пудзіла? — спытаў ён.
— Маё імя Джон Калтрэйн, — адказаў афрыканец.
— Бачу, што не Іваноў, — зарагатаў кантралёр. — А што мы іграем? Гэта з дазволенага Міністэрствам правільнай культуры?
— Блюз, — коратка адказаў Калтрэйн. — Вечную музыку.
— А ты лепш сыграй мне наш гімн — песню леп-шага кампазітара краіны на словы Анатоля Лук’янава, — загадаў кантралёр.
— Я іграю джаз! — з гонарам адказаў афрыканец. — А песенькі вашыя дурныя няхай іграюць белыя ла-бухі.
58
— Ты ведаеш, што такое зандаж?
— Пустое! — кінуў Калтрэйн. — Джаз — музыка вечная. Пры чым тут нейкі зандаж?
— Сёння ты з ім пазнаёмішся, — паабяцаў кантра-лёр і павярнуўся да пары маладых.
— Вось нашыя квіткі, — хлопец паказаў яму па-перкі. — Тут і дазвол мясцовых органаў сацыялістыч-нага ўпраўленьня на шасцігадзіннае спатканне без сексуальных зносінаў.
Кантралёр зірнуў на гадзіннік.
— Ваш дазвол ужо несапраўдны, — сказаў ён і ра-зарваў паперку. — Яшчэ паўгадзіны назад вы павінны былі развітацца.
— Я не мог кінуць яе адну ў начным горадзе, — кіўнуў хлопец у бок дзяўчыны. — Мне трэба было праводзіць яе дадому.
— Мяне тое не датычыць, — суха заўважыў кан-тралёр. — Закон парушаны, таму вы пойдзеце з намі.
— Зандаж?! — жахнулася дзяўчына. — Але ж мы з ім нават не спалі!
Кантралёр усміхнуўся, ды нічога не адказаў. Ён вярнуўся да кабіны важатага і сарваў стоп-кран. Колы вагона завішчэлі, і трамвай рэзка спыніўся.
— Выхад праз пярэднія дзверы! — загадаў кантралёр і першым выкінуў з вагона важатага.
— Мяне за што? — крычаў той, спрабуючы вярнуцца.
— Зашмат бачыў, — адказаў кантралёр і адшпурнуў кволага важатага ад трамваю.
Па чарзе, моўчкі, пасажыры выйшлі з вагону і сталі гуртам перад ім на рэйках.
Каральчук, здзіўлены, глядзеў на ўсё гэта, і толькі пасля таго, як у вагоне не засталося больш нікога, апрача яго і кантралёраў, не вытрымаў.