Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
17
дзень для такіх, нават гадзіна? Паехалі! А вось тут ляжыць дыктар тэлебачання. Ведаеш, чым ён апраўдваўся? У мяне, маўляў, выйсця не было. Маўляў, мусіў чытаць тое, ад чаго самога ванітавала, але ж нідзе больш так не плацілі, як за такую хлусню. За хлусню вось і едзе цяпер заўчасна. Думаю, быў бы прыстойным чалавекам — далі б адтэрміноўку якую.
— А чаму раптам я?! — не зразумеў журналіст.
— Кампанію трэба разбавіць, відаць, — растлумачыў Хароныч. — He адну ж поскудзь штодня на той свет сплаўляць. Там такой хапае. А план па прыстойных, прабач, у нас таксама існуе.
Тады журналіст не стрымаўся, і, паказваючы на маленькіх памераў труну, ледзь не схапіў Хароныча за грудкі:
— А гэта — што?! Добра, бізнесоўцы, вертыкальшчыкі, прадажныя дыктары... Я разумею: можа, й не самыя і не заўсёды лепшыя людзі. Але чаму ж ты, гад, дзяцей з намі цягнеш?! Яны — у чым вінаватыя?
Хароныч адрэагаваў на дзіва спакойна.
— Калі выпадае дзяцей забіраць, павер, у нас таксама не самы лепшы настрой. Аднак сёння ў маім спісе дзяцей няма.
— Дык што ж гэта? — не зразумеў журналіст.
— Сам паглядзі, — адказаў Хароныч і гучна захлопнуў амбарную кнігу.
Журналіст Падбярэзскі наблізіўся да маленькіх памераў труны і, збялеўшы, адкінуў вечка. Тое, што ён там убачыў, не магло не ўразіць: укладзеныя акуратна радкамі, у труне ляжалі кніжкі Купалы, Коласа, Багдановіча, Быкава, Мележа, Някляева, Сыса, Глёбуса...
— Ты, гэта... што такое? — не зразумеў журналіст. — Чаму гэта тут?!
18
— Ды таму, — растлумачыў Хароныч, — што сёння памерла беларуская мова. I я мушу справадзіць яе ў лепшы свет — свет мёртвых моў. Туды, дзе здаўна латынь жыве.
— Как — памерла?! — не зразумеў журналіст.
— Да вот так, элементарно, благодаря государственной полнтнке н молчалнвому согласню самнх же белорусов, — растлумачыў Хароныч. — Мне, честно говоря, весьма жалко. Я сам потеряю добавку к зарплате. Нам ведь доплачнвалн еіце н за знанне языков. А коль нет языка — нет н доплаты.
— Бред какой-то! — журналіст схапіўся за галаву. — Этот ваш городской транспорт — полная чума!
— Простн, я не отвечаю за вашн обіцественные маршруты, — адказаў Хароныч. — Мне действнтельно очень жаль. Я люблю белорусскне песнн. Такмх плачей над умершнмн, как в Беларусн, я ннгде в мнре не слышал.
Журналіст рвануў на сабе куртку. Гузікі разбегліся на салону аўтобуса, як прусакі. Ён мусіў нешта зрабіць, таму што абсурднасць сітуацыі дасягнула апагею. Гэта проста не ўпісвалася ні ў якія рамкі. Добра, былі выпадкі, калі яны сапраўды з сябрамі перабіралі ўсё магчымае, траплялі ў міліцыю, потым раніцай разбіраліся з жонкамі, тлумачылі нешта на рабоце. Але ў параўнанні з тым, што здарылася сёння, увесь сусветны абсурд разам узяты адступаў на задні план. Толькі таму, што ўсё гэта немагчыма было уявіць нават у самых вар'яцкіх трызненнях. Проста таму, што такіх трызненняў наогул не існавала.
— Хароныч, — сказаў журналіст. — Я тебя прошу. Честь для меня — главное. Я ннкогда в жнзнн не врал. Стой! He так! Точнее: старался не врать. Я всегда старался держать слово. й очень не хочу уйтн
19
в мнр нной другнм. Человеком, который не сдержал слово. Я очень тебя прошу: дай мне полсуток.
— Ты, Подберезскнй, как н все другне, — просншь. Вы все одннаковые.
— Да, прошу! Денег вот тебе — не обеіцаю. Нет нх у меня н ннкогда не было. Потому что не воровал. 14 не предавал. 14 все, что мне остается, — это сдержать слово, вернуть долгн. А вот уж после — что хочешь! Забнрай меня в любой момент. Но, поверь, я не могу уйтн, не выполннв данного слова.
Хароныч задумаўся. Ён пагартаў сваю кнігу, нешта прамармытаў пад нос, пазначыў асадкай, потым спусціў акуляры на кончык носа і ўважліва паглядзеў на журналіста.
— Так... Как говорят, возможны варнанты. Завтра я должен забнрать нз Дома прессы твоего коллегу. Русского. Очень мне он, прнзнаться, не нравнлся. Прнехал нз Росснн, работал на кнностуднн, сннмал фмльмы о белорусской культуре, а когда оказался не у дел, пошел в газету н начал гадать на белорусов. Заберу-ка я его сегодня, вне плана. А ты... Счнтай, получнл отсрочку. Только вот распншнсь здесь. Мол, ознакомлен, предупрежден. Co всем согласен. 14 до встречн завтра. Учтн: в внде нсключення. Только на сей раз — без душеіцнпательных бесед. Я прнехал н забрал, без предупрежденмя.
На тым яны і вырашылі. Аўтобус павярнуў і праз нейкія дваццаць хвілінаў падруліў да будынку. Журналіст Падбярэзскі вываліўся з аўтобусу, уздыхнуў на поўныя грудзі і скіраваўся на ватных нагах да Дому прэсы, ля ўваходу ў які стаяла карэта хуткай дапамогі. Ён яшчэ пачуў: "Женечка только включйл чайннк, как — бабах!"
Але каса на шчасце яшчэ працавала. Журналіст атрымаў ганарар, падняўся на паверхі, раздаў пазыкі,
20
пасля чаго разам з сябрамі пайшоў у бліжэйшую кавярню, дзе праз не адну чарку звыклага напою хутка забыўся на ўсё тое, што здарылася з ім у апошнія гадзіны.
Прафесія журналіста не вымагала Падбярэзскага адзначыцца на прахадной дакладна а восьмай раніцы. Ён прачнуўся на пачатку адзінаццатай і заўважыў, што пакінутых на фартэпіяна грошай — рэшткі ганарару — не было. Значыць, жонка пайіпла ўжо на працу.
"Хорошо вчера поснделн", — адзначыў сам сабе журналіст і раптам адчуў: нешта не тое. Неяк няўтульна яму зрабілася. Быццам нехта ў роце язык яму памяняў. I думаў ён не так, як штодня. "Это же, блпн, прнввднлась вчера какая-то херня невообразнмая!", — падумаў журналіст. Тады ён, спрабуючы ўжо ні пра што не згадваць, пайшоў чысціць зубы. Згатаваў каву, прагледзеў тэленавіны, апрануў свежую кашулю, прычасаўся. Можна было кіравацца на працу.
Каб сесці ў тралейбус, журналіст Падбярэзскі мусіў перайсці шырокую вуліцу. Крочыць да светлафору было далёка, дый мала хто тут, насупраць прыпынку, зважаў на тыя правілы. I як толькі журналіст адзначыў пэўны разрыў у руху аўтамашын, ён стрымгалоў кінуўся праз вуліцу, каб паспець на патрэбны маршрут.
А ў гэты час якраз набірала хуткасць цяжкавагавая фура міжнароднай фірмы перавозак "Стыкс"...
1.04.2005
21
ШЭРЫФ НІКОЛІ HE ПАМЫЛЯЕЦЦА
Гісторыка-рэвалюцыйнае апавяданне
Уласна кажучы, ён і дагэтуль не мог зразумець, чаму не застаўся там, ва ўтульным і ціхім Цурыху. Там бы ён па-ранейшаму без усялякай мітусні выконваў сціплыя партыйныя даручэнні, прымаў таварышаў з Расіі, быў бы на сваім, адведзеным яму партыяй месцы — знешне непрыкметным, але абавязковым чалавекам, які працуе дзеля будучыні. Ды аднойчы...
Яго выклікаў да сябе таварыш Ленін — невысокага росту рыжаваты мужчына з ранняй лысінай, прапанаваў яму рэзка змяніць стыль быцця і выканаць адказнае партыйнае заданне. Яго чакала работа ў Пецярбургу, дзе ён мусіў узмацніць прапагандысцкую дзейнасць сярод прыгнечаных слаёў грамадства. Ды сітуацыя складвалася так, што практычна ўсе ганцы з гэтага боку, перасякаючы мяжу Расіі, траплялі ў лапы паліцыі. Ён жа мусіў дабрацца да Пецярбургу з гарантыяй, вось чаму Ленін і прапанаваў варыянт не самы блізкі, але цалкам надзейны. Ахранка ніяк не магла чакаць, што ганец з Цурыху можа з’явіцца не з захаду, а з усходу. Ленін уручыў яму квіток на параход, які адпраўляўся з Гаўра праз Атлантычны акіян, а там... Далей ён мусіў на сціплыя партыйныя грошы з пакункам асобных нумароў “Нскры” перасекчы амерыканскі кантынент, на Заходнім узбярэжжы Амерыкі знайсці магчымасць пераправіцца на Далёкі Ўсход і адтуль ужо праз усю Сібір прыехаць у Расію, прыйсці на патрэбную вуліцу ў Пецярбургу, назваць пароль, пасля чаго ўліцца ў сістэму змагання за светлую будучыню расійскага ды сусветнага пралетарыяту.
22
3 першых жа хвілінаў ён пачаў дакладна трымацца інструкцый. У чацвёртым класе бруднага параходу разам з натоўпам эмігрантаў-жабракоў ён пераплыў Атлантыку, выйшаў на тлумным, галаслівым узбярэжжы Гудзону, зарыентаваўся па сонцу і ўпэўнена рушыў далей на захад, у неабсяжныя прасторы яшчэ дзікай Амерыкі. Дзень па дні ён паглыбляўся ў самае сэрца кантыненту, і чым далей прасоўваўся на захад, тым радзей сустракаў белых людзей. Неўзабаве ён наогул пачаў хавацца ад кожнага, хто пехам альбо конна перасякаў прэрыі.
Усё больш дзікай, некранутай рабілася прырода. Ён крочыў па мясцінах, дзе жывёла амаль не палохалася ягонага цёмнага, далёка не свежага касцюму і некалі белай кашулі. Пры ім была зброя — партыйны наган, з дапамогай якога ён зрэдку здабываў сёе-тое на харчаванне. Звычайна ён пачынаў рухацца з самага ранку, пакуль не так моцна прыпякала сонца, сярэдзіну дня праводзіў дзе-небудзь пад шатамі дрэваў і бліжэй да вечара працягваў шлях. Міналі дні, тыдні, і чым далей ён крочыў, тым болыпую нянавісць выклікала ў яго магутная, манументальная прырода. Ён пакутаваў па мятным парашку для зубоў, бялюткай ванне з мяккай вадой, кубку кавы па-венску, па манатоннай, уладкаванай працы ў цурыхскім цэнтры сацыял-дэмакратаў.
У адзін з дзён, бліжэй да вечару, ён увайшоў у вялікі лес, думаючы пра тое, дзе спыніцца на начлег. На высокім беразе ціхай рачулкі ён адшукаў прыгожую паляну, паклаў свае рэчы ў высокую, духмяную траву, прысеў і, стомлены, адкінуўся спінай да ствала гонкай яліны. Недзе вельмі высока плавалі птушкі, шапацела лісце асін, і вакол было настолькі лагодна, ціха, што ў ягонай галаве раптоўна прамільгнула думка: а навошта? Навошта
23
гэтае бясконцае падарожжа, навошта ўсе выпрабаванні, што, у рэшце рэшт, ён адзін можа зрабіць дзеля агульнай справы там, куды яму яшчэ ісці ды ісці? Заходзячае сонца прабівала рэдкі лес вострымі чырвонымі промнямі, і ён настойліва пераконваў сябе ў тым, што абавязаны дайсці да Расіі, мусіць зрабіць дзеля прыгнечаных усё, на што ён здатны.
Паглыбіўшыся ў душэўныя змаганні з самім сабой, ён заплюшчыў вочы, а калі адкрыў іх, адчуў, што лоб пакрыўся халодным потам. Проста перад сабой ён убачыў некалькі мужчын пагрозлівага выгляду са зброяй у руках. Дзіды, стрэлы, рулі вялікіх ружжаў, скіраваныя яму ў лоб, не пакідалі сумненняў: ён трапіў у рукі індзейцаў.
У аднаго з іх на галаве быў умацаваны прыгожы вянок з мноствам белых пер’яў, і па тым, як звярталіся да яго іншыя індзейцы з размаляванымі тварамі, ён здагадаўся, што бачыць перад сабой самага галоўнага. Перакідваючыся незразумелымі, кароткімі фразамі, усе індзейцы глядзелі на белага чалавека сваімі глыбокімі, чорнымі вачыма. Рэвалюцыянер адчуў, што ягонае сэрца, калі толькі сітуацыя не зменіцца, перастане яму падпарадкоўвацца. He, ён не спужаўся. Але грозны выгляд смуглых мужчын з амаль голымі мускулістымі целамі зрабіў на яго надзвычайнае ўражанне.