Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
45
— За выключэннем прыбіральшчыц і шафёраў. Яны праходзяць па асобным спісе: ганаровыя граматы, — растлумачыў міністр спорту.
Генеральны сакратар падпісаў паперы.
— Якія сілы сцягнутыя да ўзбярэжжа Мексыкі? — спытаў ён, гледзячы, як амерыканец другі раз запар разам з планкай цяжка плюхнуўся на маты.
— Ударны авіяносец, васемнаццаць караблёў суправаджэння, уключаючы дэсантную дывізію, шэсць атамных падводных лодак, — растлумачыў міністр абароны. — Апрача гэтага, уздоўж мяжы ў поўнай гатоўнасці ходзяць тры эскадрыллі стратэгічнай авіяцыі з ядзернымі зарадамі.
— Тады нашаму можна смела скакаць, — загадаў Генеральны сакратар.
3 першай жа спробы вышыня была пераадолена. Нібыта чырвоная маланка прамільгнула над планкай, і гледачы на стадыёне ўскочылі як адзін, уражаныя гэтым нябачным раней скачком.
— Неверагодна! — захлынаўся каментатар. — Можна сказаць вельмі шмат слоў, але дастаткова будзе, думаю, сказаць вычарпальна і коратка: гэта быў скачок у будучыню, у дваццаць першае стагоддзе! Вось што значыць на практыцы той клопат, з якім наш урад і асабіста Генеральны сакратар сочаць за развіццём айчыннага спорту!
Генеральны сакратар незадаволена скрывіўся, але прамаўчаў.
Тут у пакой забег чалавек гадоў за сорак з вялікай лысінай, на якой блішчалі кроплі поту.
— Прабачце, таварышы, за спазненне, але мы мусілі тэрмінова надзяліць адпаведнымі заданнямі ўсе нашы пярвічныя маладзёжныя арганізацыі, — сказаў ён.
— I што? — пацікавіўся Міхаіл Андрэевіч.
46
— Мы арэндавалі ў Англіі лайнер “Куін Элізабэт” і на ягоным борце накіравалі ў Мексіку васемнаццаць тысяч піянераў, — сказаў першы сакратар Саюзу моладзі. — Наш бягун атрымае выдатную маральную падтрымку.
— He бягун, а прыгун у вышыню, — паправіў яго міністр спорту.
— Якая розніца? Усё будзе ў парадку! — заўважыў міністр бяспекі. — Сярод піянераў шмат нашых людзей. Яны здольныя своечасова зарыентавацца. Сваё атрымаюць і тыя, хто бяжыць, і тыя, хто скача.
Між тым амерыканскі спартсмен пачаў разбег, але за два крокі ад планкі прытармазіў і, нават не сагнуўшыся, праскочыў пад ёй, спыніўся на матах, тупа гледзячы некуды перад сабой пустымі вачыма. Некалькі сектараў стадыёну выбухнулі чырвонымі колерамі: юныя піянеры размахвалі гальштукамі, свісцелі, кідалі ў амерыканца памідорамі.
— Нармальная падтрымка, — задаволена сказаў першы сакратар Саюзу моладзі. — Гэты чорны, хоць ён і наш класавы брат, назаўсёды забудзе дарогу на стадыён.
— Наш атлет просіць устанавіць планку на вышыні... — папярхнуўся каментатар. — Я... дрэнна бачу, але мне здаецца... He, мне не здаецца! Тры метры восемдзесят сантыметраў! Неверагодна!
— Чаму неверагодна? Мала?.. — не зразумеў Генеральны сакратар.
— Ды таму, іпто на тры восемдзесят можна скочыць толькі пры дапамозе жэрдкі, — растлумачыў міністр спорту. — Звычайнаму чалавеку такі скачок не па сілах.
— Звычайнаму — магчыма. Але не нашаму. Прашу гэта запомніць, — строга сказаў Генеральны сакратар. — Таму давайце абмяркуем план
47
мерапрыемстваў па забеспячэнню гэтага скачка. Можа, заахвоціць яго у асабістым плане, матэрыяльна? Чаго яму не стае?
— Пасля сённяшняга скачка ў яго ўжо ёсць усё! — развёў рукамі міністр спорту. — Ён цяпер мае ўсё на ўзроўні першага сакратара райкаму.
— А што, калі падключыць да падтрымкі рэкорднага скачка нашы братнія дзяржавы? Напрыклад, таварыша Фідэля? — прапанаваў міністр замежных спраў.
— Варта тэрмінова накіраваць у Мексіку балетную трупу Вялікага тэатру, — выступіў з уласнай прапановай міністр культуры. — А для таго, каб усе акцёры вярнуліся з гастроляў назад, прымацуем да трупы ансамбль песні і танцу імя Аляксандрава.
— Мы можам вярнуць японцам адзін з Курыльскіх астравоў, — секануў паветра Міхаіл Андрэевіч. — Той самы, апошні, як яго... Такі наш жэст вельмі паўплывае на палітычны клімат ва ўсім свеце.
— У мяне таксама ёсць адна прапанова, — прыўзняўся з-за стала міністр рыбалоўнага флоту, але яму перашкодзіў гучны грукат у дзверы.
— Хто там? — спытаў Генеральны сакратар.
У дзверы прасунулася ўскалмачаная, даўно не мытая галава з чырвонымі вочкамі, у якіх яшчэ плёхаліся ўчарашнія ўцехі.
— Мужыкі, гэта Гранатавідная палата? — спытала галава.
— Гранатавітая, — паправіў Міхаіл Андрэевіч.
— Ды гэта ясна! — імгненна пагадзілася галава. — Я ж добра памятаю: нешта са словам “граната” зьвязана... Дык... пра што я? Ага! У вас тут нешта з тэлевізарам?
— Што з тэлевізарам? — не зразумеў Генеральны сакратар. — Усё нармальна. Алімпіяду паказваюць.
48
Наш атлет збіраецца штурмаваць планку на вышыні тры метры восемдзесят сантыметраў.
Мужчына ў брудным камбінезоне няўпэўненымі крокамі наблізіўся да тэлевізару і пачаў уважліва разглядаць экран.
— Дык гэта ж Сашку паказваюць! — раптам крыкнуў ён і павярнуўся да шаноўнага сходу. — To ж Сашка, мой сусед па камуналцы! Як ехаў у Мексіку, абяцаў мне скочыць на два трыццаць пяць ды пляшку тэкілы прывезці. Я яму кажу: ніколі! А ён мне: вазьму! Ну, тады я паспрачаўся з ім на два куфлі піва. I прастаўлю, калі толькі ён на два трыццаць пяць скочыць.
— Малады чалавек! — перапыніў яго Міхаіл Андрэевіч. — Нам вельмі прыемна, што наш атлет — ваш сусед. Але ў дадзены момант ён збіраецца скакаць на тры восемдзесят. Так што плакала вашае піва...
— Тры восемдзесят? — падзяляючы кожнае слова на склады, павольна прамовіў майстар. — Дыягназ мне зразумелы. Можна прыступаць да лячэння.
— Вы што ж гэта маеце на ўвазе? — спытаў Генеральны сакратар.
— Ды тое! — выпрастаўся майстар. — Ведаю аднаго такога, які плюецца на шэсць сорак тры. Сам замяраў. Дык Сашку скочыць на тры восемдзесят — што таму пераплюнуць вежу ў Астанкіне.
Сход дзяржаўных мужоў узрушана зашумеў.
— Увага! Увага! Наш атлет пачынае штурм нябачнай у гісторыі спорту вышыні! — выдыхнуў з тэлевізару каментатар.
— Тры восемдзесят, — сказаў майстар. — Во брэша! Ну нічога... Зараз мы паправім ваіпую бытавую тэхніку. Гэта робіцца элементарна.
49
Майстар ступіў крок наперад і з усяе моцы апусціў свой вялікі, мажны кулак на корпус тэлевізару. Экран здрыгануўся, і ўсе ўбачылі, як спартсмен у чырвонай майцы бездапаможна грымнуўся на маты. Збітая ім планка пругка падскочыла на ягоным жываце.
— Ну што ж... — сумна сказаў каментатар. — Наш спартсмен не здолеў выкарыстаць сваю апошнюю спробу на вышыні два метры трыццаць пяць сантыметраў. Такім чынам, ён займае ўсяго толькі чацвёртае месца ўслед за трыма амерыканскімі майстрамі скачкоў у вышыню.
— Што такое?! — закрычаў Генеральны сакратар.
— Ды нічога!.. — развёў рукамі майстар. — Проста Сашка ніколі ня скочыць вышэй за два трыццаць, таму два піва — мае. А што да тэлевізару, дык дэфект тут звычайны: збілася настройка па вертыкалі. Так што, мужыкі, калі ў наступны раз убачыце ў тэлевізары нешта неверагоднае, нейкае трызненьне ды лічбы фантастычныя пачуеце, мяне можаце нават не выклікаць. Дзейнічайце самі: вось сюды кулаком раз-другі — і ўсё адразу наладзіцца, на месца стане.
Некаторы час мужчыны сядзелі за вялізным сталом ціха. Ніхто не адважваўся першым нешта сказаць, хоць усе разумелі, што шмат слоў прагучаць і не павінна было.
— Таварыш Генеральны сакратар! — нарэшце раскрыў рот міністр замежных спраў. — На вашае імя прыйшло два факсы. У першым Мексіка патрабуе неадкладна вывесці з яе тэрыторыі трэцюю ўдарную армію паўночна-амерыканскага напрамку. Сто дваццаць сем тысяч чалавек, не лічачы тэхнікі.
— Заўтра вырашым, — адказаў Генеральны сакратар. — Што яшчэ?
— Японія выказвае падзяку за востраў.
50
— Які востраў? — узняў галаву Генеральны сакратар.
— Апошні, як яго... — зморшчыўся Міхаіл Андрэевіч. — Чацвёрты ў Курыльскай градзе.
— Мы яго ўжо падарылі? Калі?! — закрычаў Генеральны сакратар. — Чаму так позна з’явіўся майстар?
— Сёння на секцыі ў Саюзе пісьменнікаў разглядалася ягоная недрукаваная проза, — растлумачыў першы сакратар праўлення Саюзу пісьменнікаў. — Ён затрымаўся, бо шмат часу пайшло на расшыфроўку і тлумачэнні сказанага аўтарам.
— Усе свабодныя, — стомлена сказаў Генеральны сакратар.
Калі прысутныя па чарзе нарэшце пакінулі Гранавітую палату, да стала наблізілася Галіна Канстанцінаўна ў сціплым вячэрнім халаціку і пяшчотна паклала сваю далонь на плячо Генеральнага сакратара.
— I даліся ж вам, Лёнечка, тыя акуляры! — сказала яна.
— Я бы папрасіўвас, Галіна!..
— Ды годзе, годзе! Супакойцеся! Нікога тут няма, мікрафоны адключаны, стэнаграфісткі пайшлі дадому. Што ж да мяне, дык няхай бы скакаў у тых акулярах, ліха яго бяры!
— Мы мусім штохвіліны праяўляць клопат пра ўсіх нашых грамадзянаў! — сказаў Генеральны сакратар, зняў з сябе пінжак і аддаў яго жонцы.
— Клопат — рэч удзячная. А востраў нашто тады японцам аддалі? А!.. Кладзіцеся лепш спаць. У вас быў сёння вельмі напружаны дзень...
Генеральны сакратар цяжка ўскараскаўся на шырачэзны ложак і доўга ляжаў на спіне. Сон не ішоў
51
да яго. Толькі праз якую гадзіну ён прамармытаў: “Нічога! Заўтра востраў самі вернуць!” I адразу ж заснуў.
За высокімі мурамі Крамля стаяла спрыяльная пакуль што палітычная атмасфера. Ва ўсім свеце сціхлі тайфуны, змоўклі вулканы, стаіліся пажары. I толькі па вуліцах далёкага Мехіка праз усю ноч бадзяліся галодныя васемнаццаць тысяч піянераў, з якіх ніхто чамусьці не спяшаўся вяртацца на радзіму.
12.08.1992 г.
БЕГ ТРАМВАЙ ДВАЦЦАТЫ НУМАР...
Футуралагічнае апавяданне
— Наступны прыпынак — завулак Светлай будучыні, — прагучаў з дынамікаў рэзкі, надламаны голас важатага. Дзверы вагона з віскам зачыніліся.
Трамвай марудна прабіраўся па крывых, залітых дажджом вуліцах. Рэдкія ліхтары выхоплівалі з цемры постаці прамоклых прахожых, якія прыціскаліся спінамі да чорных сцен дамоў і насцярожана праводзілі вачыма гулкі вагон, што каціў, грукочучы, у ноч без спадзявання спыніцца калі-небудзь на апошнім прыпынку.
На завулку Светлай будучыні вагон прыпыніўся. Адчыніліся дзверы, але ніхто з пасажыраў не пава-рухнуўся. У расчыненыя дзверы разам з парывам ха-лоднага паветру і кроплямі вострага восеньскага дажджу ўвайшлі двое ў чорных скураных камбінезо-нах з каскамі на галовах і аўтаматамі за плячыма.
— Грамадскі палявы кантроль, — сказаў той, што спыніўся на пярэдняй пляцоўцы. — Падрыхтаваць праязныя дакументы да праверкі.