Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
— А я? Чаму вы мне нічога не сказалі? Чаму ў мяне нічога не праверылі?
59
Кантралёры зарагаталі.
— I ты, і ты, а як жа! — Каральчук пачуў, як дула аўтамата прыціснулася да ягонай спіны крыху ніжэй за левую лапатку.
Толькі тады Каральчук узняўся з сядзення, выйшаў з трамваю і стаў ззаду невялічкай калоны, якую ўтварылі пары пасажыраў. У напарнікі яму трапіў афрыканец.
— Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! — шапнуў Каральчук Калтрэйну.
— Я не ведаю гэтай тэмы, — адказаў саксафаніст. — Я іграю толькі джаз — несмяротную музыку.
Кантралёры загадалі ўсім узяцца за рукі. Потым на чале калоны паставілі Уладзіміра Ільіча і Надзею Канстанцінаўну і пагналі пасажыраў пасярэдзіне вуліцы ў цемру. Мужчына ў цёплым белым паліто крочыў няўпэўнена, трымаючыся за руку бабулі, што сядзела ў трамваі наперадзе яго. Як толькі калона зрушыла з месца, Каральчук зноў пачаў горача перашэптвацца з Джонам Калтрэйнам.
— Дык ты што, так і пойдзеш на зандаж, як баран на бойню?
— Мне цяпер усё роўна, — адказаў музыкант. — Ці зандаж, ці яшчэ якая халера, але я сваё сыграў, маё імя ўсё роўна застанецца ў гісторыі музыкі.
Калтрэйн, не спыняючыся, схапіў вуснамі муштук саксафону і пачаў імправізаваць на тэму “Раўнд міднайт”.
— Добра, — суняўся Каральчук. — Тамака паглядзім. Але, калі што, ты са мною?
Калтрэйн, не спыняючыся іграць, згодна кіўнуў.
Хвілін праз сорак калона наблізілася да вялікага, змрочнага будынку з цэглы, акружанага высокім пло-там. Па-над уваходам у будынак было напісана: “Мясакамбінат №3”, а яшчэ вышэй быў прымацаваны транспарант “Мы прыйдзем да перамогі!” 3 розных
60
бакоў да будынку падыходзілі калоны ў суправаджэн-ні людзей у чорным, пад’язджалі машыны, якія выплёўвалі з сябе пакорлівыя постаці. Пасля хады па знявечаных вуліцах, пасля засыпаных смеццем завулкаў і праспектаў з лужамі, пасля перабежак групамі ад дому да дому пад віск куль і звон разбітых імі шыбаў, Каральчук адчуў нават палёгку, калі атрымаў нарэшце загад сесці на зямлю. Ён усеўся, выпрастаўшы ногі, на мокры, халодны жвір і нават падміргнуў Калтрэйну. Той працягваў іграць нешта шчымліва-аднастайнае.
Каральчук агледзеўся. Дзе-нідзе людзям, пасаджаным у купкі, дазвалялі развесьці вогнішча, і па тым, як шмат было на плошчы перад будынкам народу, Каральчук зразумеў, што чакаць сваёй чаргі ім давядзецца яшчэ шмат гадзін. Тым часам адзін з кантралёраў, склаўіпы спіс пасажыраў, скіраваўся да будынку, а другі стаяў, шырока расставіўшы ногі і паклаўшы рукі на аўтамат, што вісеў у яго на грудзях.
— Курыць маеш? — спытаў Каральчук музыку.
Той, не перастаючы іграць, працягнуў Каральчуку тоўстую кубінскую цыгару.
— Выдатна! — узрадаваўся Каральчук.
Ён адкусіў кончык цыгары, раструшчыў яго ў далонях і ціха загадаў Калтрэйну:
— Гатоўнасць нумар адзін!
— Чаго? — не зразумеў Калтрэйн.
— Ахтунг, гатоўнасць намба ўан! — паўтарыў Каральчук, і толькі тады саксафаніст шырока ашчэрыўся.
— Гэй! — гукнуў Каральчук кантралёра і для вернасці паманіў яго пальцам.
Калі кантралёр наблізіўся і нахіліўся да Каральчука, жменя ядронага вострага кубінскага тытуню паляцела яму ў вочы.
61
— Прывітаньне ад таварыша Кастра! — крыкнуў Каральчук і павярнуўся да Калтрэйна. — Но пасаран, партагас! Бяжым!
I яны кінуліся ў цемру ўздоўж высокага плоту. За імі ўсхапіўся і пабег Павал Карчагін. Іхнія ўцёкі маглі б скончыцца і больш удала, калі б не аўтаматная куля, якая дастала юнака ў будзёнаўцы. Павал Карчагін павольна апусціўся на карачкі, потым лёг на жывот, прыціснуўшыся правай шчакою да восеньскага лісця- На ягонай спіне распаўзалася цёмная пляма.
— Я вас прашу, таварыш... — прашаптаў Карчагін. — Абавязкова адшукайце Мікалая Астроўскага і перадайце яму, што ён... ён...
— Што перадаць? — схіліўся да Карчагіна музыка.
— Ён... вельмі памыляўся... — выдыхнуў Карчагін і сціснуў пальцамі мокрае лісце...
Ззаду яшчэ чуліся рэдкія стрэлы, калі Каральчук і Калтрэйн шпарка пайшлі, трымаючы ў полі зроку справа высокі плот, за якім густа дыхалі тоўстым дымам высокія коміны.
— Далей пойдзем паасобку, — сказаў Каральчук, і саксафаніст згадзіўся.
— Мы мусім выканаць волю нябожчыка, — спыніў ён Калтрэйна на скрыжаванні, дзе дагараў вішнёвага колеру шыкоўны лімузін. — Запомні: Мікалай Астроўскі. Трэба перадаць, што ён вельмі памыляўся.
— О кей! — згадзіўся Калтрэйн і пайшоў на скрыжаванні налева. Каральчук скіраваўся прама па вуліцы Прадаўжальнікаў Генеральнай Лініі, якая павінна была прывесці яго ў цэнтр горада.
Ад таго, што ён здолеў выратавацца, пазбегчы куль і кантралёраў у чорным, Каральчук не стрымаўся. Ён дастаў з кішэні агрызак кубінскай цыгары, са смакам прыкурыў і пайшоў шырокімі крокамі, забыўшыся, што вось ужо амаль год ён, як толькі выходзіў з дому,
62
перасоўваўся ў горадзе надзвычай асцярожна, пера-бягаючы ад дому да дому, ад адной падваротні да другой, ні на хвіліну не губляючы пільнасці. Ён усё гэта проста забыў і, паддаўшы нагою пустую бляшан-ку з-пад аўтаматных патронаў, амаль тварам у твар сутыкнуўся з нарадам начной санітарнай службы.
— Стаяць! — крыкнулі Каральчуку, але ягоны ін-стынкт самавыратаваньня кінуў яго ў праход паміж дамамі. Па сценах заскакалі кулі, пагналі Каральчука ўглыб двара, да аднапавярховага будынку. Каральчук ускочыў у дзверы, прабег праз пустыя пакоі, засума-ваў і вярнуўся да дзвярэй. Вялікая трэска адламілася ад касяка і вострым краем упілася яму ў далонь. Ад-разу ж побач з галавою джыганулі яшчэ дзве кулі, і тады Каральчук упаў на карачкі, споўз па прыступках у невялічкае сутарэнне, зашыўся ў кут і пачаў то-ненька, як загнаны сабакамі кот, вішчэць.
— Сюды, таварыш Астроўскі, ён тут, — пачуў Ка-ральчук узбуджаны голас.
— Дзе? — коратка спытаў Астроўскі.
— Тут ён, начны пацук, у падвал зашыўся! — з га-тоўнасцю падказалі яму. — Вы толькі асцярожна, Мікалай Аляксеевіч! Можа, у яго ёсць нешта са зброі.
— Гранату! — загадаў Астроўскі.
Каральчук кінуўся да падвальнага акна.
— Таварыш Астроўскі! — закрычаў ён. — Вам не-шта прасіў перадаць Павал Карчагін! Ён сказаў, што вы вельмі памыляліся!
Астроўскі вырваў з гранаты кальцо.
— Карчагін, — сказаў ён і на імгненне задумаўся. — Карчагін... Але ж не было ніякага Карчагіна!
— А як жа вузкакалейка? — уразіўся Каральчук. — Як жа — па пояс у ледзяной вадзе? Я ж сам чытаў!
— Навыдумляў я ўсё з лёгкай рукі Аляксея Максімавіча, буравесніка рэвалюцыі.
63
— Але ж Павал Карчагін памёр сёння на маіх руках з вераю, што ён жыў!.. — не здаваўся Каральчук. — Ён сапраўды быў, жыў, ён прасіў вам перадаць...
— Хопіць! — рэзка сказаў Астроўскі. — Карчагін быў патрэбны нам толькі на пэўны прамежак часу, каб замацаваць уладу. I тады я выдумаў яго. А цяпер на ягонае месца прыйшлі іншыя героі — начная санітарная служба! Каб расчысціць завалы, каб згрэбсці бруд, каб пракласці новыя дарогі да яшчэ больш светлай будучыні!
Астроўскі размахнуўся і зашпурнуў гранату да-кладна ў падвальнае акно. Граната ўдарылася аб зад-нюю сценку памяшкання і падкацілася проста пад ногі Каральчука.
“Калі адарве ступню, — падумаў Каральчук, — можна будзе заказаць пратэз. Можна жыць і з куль-цёй. He бяда! Некаторыя вунь кніжкі зубамі пісалі, a цяперака — нічога, гранатамі кідаюцца...”
Граната выбухнула гадоў праз трыццаць, калі кварталы дарэвалюцыйных забудоў расчышчалі пад месца будаўніцтва вялікага мемарыялу ахвярам ге-нацыду супраць уласнага народу. Высахлыя косткі Каральчука выкінула выбухам пад нож бульдозера, за рычагамі якога сядзеў вечна малады і смяротна хво-ры на сухоты Мікалай Астроўскі.
“Хто ж цяперака скажа, памыляўся я альбо не? — думаў Астроўскі. — Хто цяпер наогул можа нешта сказаць супраць вялікага адраджэння, якому не можа быць заканчэння?”
I ён моцна націснуў на педаль газу.
1991 г.
64
РЭПАРТАЖ 3 ТАГО СВЕТУ
Неверагоднае апавяданьне
— Алесь! — сказаў Асташэвіч, калі факсавы апарат перастаў вуркатаць. — Альбо гэта сапраўды на мяне пятніца ўплывае, альбо я крануўся розумам.
Алесь Чорны прыгладзіў далоньню сівую шэвелюру і адараваўся ад старэнькага кампутара.
— Ты пра пгго гэта? — спытаў ён і сунуў у рот цьмяную пяньковую піпку.
— Ды ўсё пра тое ж, — Асташэвіч адарваў ад апарата кавалак паперы з тэкстам. — Зірні, зноў тое ж самае, як прывід нейкі! Мне, Алесь, здаецца, што ўсё гэта я раней недзе ўжо чытаў.
— А-а, — здагадаўся Алесь і салодка пацягнуўся ў крэсьле. — Міраж. Галюцынацыя. Гэта часам здараецца. I ведаеш чаму? Ты, стары, за сваё жыцьцё столькі сапсаваў паперы, што цяпер міжволі паўтараешся. He заўважаеш, як пішаш па другому разу тое, пра што некалі ўжо пісаў.
— Каб жа! — сумна усьміхнуўся Асташэвіч. — Я не пра сябе. Ты лепш паслухай уважліва сам. Ну хоць бы гэта: "Гутарка дэпутата Кануплёва з выбарцамі прыгадала мне дыялёг сытага і галоднага, калі адзін расьпісваў вартасьці паштэту з салаўіных язычкоў, a другі ў той час думаў, дзе адшукаць грошы хоць бы на піражок з капустай, разумеючы пры гэтым, што ніхто яму тых грошай не дасьць. Іх не пабольшае ў яго нават тады, калі Кануплёў зробіцца прэзыдэнтам". Ну, як табе гэта?
Алесь Чорны задумаўся.
— Даволі хвацка! — сказаў ён. — Адчуваецца добрая школа. Такое, думаю, спадабаецца нашым чытачам.
65
— Ды не пра тое я, не пра тое! Табе не здаецца, што гэтак ці амаль гэтак жа было ўжо некалі напісана? I нават друкавалася ў нашай жа газэце?
— Мне ніколі нічога не здаецца. Сам ведаеш: я веру толькі асабіста правераным фактам. Дарэчы, хто падпісаў гэты рэпартаж?
— Нейкі Андрэй Навінскі. Шыфр аддзелу "Факты і камэнтарыі".
— Ты яго ведаеш?
— He, ён з маладых, відаць. Хоць у апошні час ягонае імя чую вельмі часта.
Асташэвіч адарваў новы кавалак стужкі.
— Алесь, гэта неверагодна! — закрычаў ён. — Рэж мяне на кавалкі, але клянуся чым заўгодна: я гэта ўжо бачыў і менавіта ў нашай газэце!
Ён падбег да Чорнага і падсунуў пад ягоны вялікі нос факсавую стужку. Алесь зьняў акуляры.
— Дзе? — з недаверам спытаў ён.
Уласна кажучы, Асташэвіч быў ня з тых людзей, якіх можна было двойчы запар абдурыць у покеры. I Чорны гэта выдатна ведаў.
— Так... Тут? "Кампанія напярэдадні выбараў — найбольш прыемны час для кожнага кандыдата. Для выбарцаў гэта пара спадзяваньня на лепшае, для кандыдатаў — дні раздачы абяцаньняў, многія зь якіх паглыне потым шэрая штодзённасьць. Гэта час падрыхтоўкі да таямнічага пераўвасабленьня, якое мне дужа нагадвае нявесту за тыдзень да шлюбнай ночы. Праўда, на гэтым падабенства дэпутата Кануплёва з цнатлівай дзяўчынай заканчваецца. Ягоны ўдзел — а даказаць гэта цяпер ужо няцяжка — у гандлі зброяй можа зрабіцца для яго фактам больш чым непрыемным. Скажам, нечым накшталт станоўчага выніку рэакцыі Весэрмана за дзень да пілюбу ў дзяўчыны, што была для яго прыкладам