Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
66
сьвятой чысьціні, прынамсі, у сваім квартале. Дэпутат Кануплёў..."
Алесь адсунуў ад сябе паперу.
— Г-м... Твая праўда, Мікола, — задуменна сказаў ён. — Такое ўражаньне, быццам нехта прысмактаўся да матэрыялаў...
— Вось і я пра яго адразу ж падумаў! — крыкнуў Асташэвіч. — Гэтае параўнаньне з дзяўчынай... Памятаеш, яго сам шэф прыводзіў як узорнае! A слоўца "дужа"? Маладыя цяпер пііпуць "кул" ці неяк яшчэ. А вось мы, старыя коні "Народнага кур'ера", выдатна памятаем, хто яго часьцяком ужываў!
— Як бы гэта перакінуцца слоўцам-другім з гэтым Навінскім? — спытаў Алесь.
— Дапамагу табе з вялікай радасьцю! Мяне яшчэ хопіць на тое, каб нейкага смаркача паставіць на месца.
— Я гэта сам зраблю, — адказаў Алесь Чорны і націснуў кнопку тэлекому.
— Тут Наста! — пачуўся голас з дынаміка.
— Настачка! — пачаў Чорны. — Што табе гаворыць імя Андрэй Навінскі з аддзелу "Факты і камэнтары"?
— Ня так і шмат, — адказала Наста.
— Аўсё ж?..
— Гэты хлопец быў прыняты месяцы з два таму на дагавор. Адкуль узяўся — ня ведаю. Па чутках, ён аднекуль з правінцыі. Але, спадар Алесь, тут такая справа...
— Ну! — нецярпліва сказаў Чорны.
— Сорак дзевяць публікацый за гэты час! — выпаліла Наста.
— Колькі?! — не паверыў Алесь.
— Сорак дзевяць, Зараз у дырэкторыі выпуску — пяцідзесяты ягоны артыкул за... пяцьдзесят
67
чацьвёрты дзень працы ў газэце. Казлоўскі, шэф аддзелу, ад яго ў захапленьні. Плянуе ўвесьці ў штат яшчэ ў гэтым месяцы. Ён сьцьвярджае, што з часоў Івана Маскалевіча такога рэпарцёра ў газэце не было.
— Іван Маскалевіч, — адзначыў нібыта сам сабе Асташэвіч. — Ну што я казаў?!
— Што яшчэ ёсьць? — крыкнуў у тэлеком Чорны.
— Усе ягоныя тэксты — не ніжэй за дзевяць пунктаў. Ня курыць. Мусіць, на нейкай спэцыяльнай дыеце, таму што ў сталоўку ня ходзіць. Рост пад два мэтры, захапляецца баскетболам. Я сама магу пацьвердзіць: яго і ўтрох не стрымаць. Бачыла на ўласныя вочы: існы д'ябал, працуе на пляцоўцы бяз стомы, як заведзены...
— Стоп! — спыніў яе Чорны. — А па сутнасьці?
— Хвілінку... — задумалася Наста. — Я зь ім бачуся ня так і часта. Ага! Хацеў трапіць у войска, у Замежны легіён. Яму катэгарычна адмовілі.
— Ну! — прарычаў Чорны.
— На правай руцэ адсутнічае мязенец! — імгненна адказала Наста.
— Канец сувязі! — сказаў у апарат Алесь. — Дзякуй табе, дзяўчынка.
Ён моўчкі зірнуў на Асташэвіча. Той чакаў, што скажа Чорны.
— Слухай... Цяпер мне ўдвая цікавей пабачыцца з Навінскім.
— He аднаму табе, — адказаў Асташэвіч. — He люблю, калі нехта лезе да славы па галовах маіх старых сяброў, няхай тым гэта цяпер і ўсё адно.
— Вось і адшукай яго, — папрасіў Алесь. — Адшукай і прывядзі сюды.
— Згода! — адказаў Асташэвіч. — Дастаўлю як міленькага. А сам, калі можна, з радасьцю пагляджу
68
гэты спэктакль. Гатовы спрачацца, яму не дапамогуць і два мэтры росту.
— I яшчэ. Навінскага хачу пабачыць праз дзень. A сёньня, калі ласка, зрабі мне падборку ўсіх ягоных публікацый. Усіх пяцідзесяці!
— Тады я спачатку ў архіў. А Навінскага няхай адшукае Наста, калі ты ня супраць.
— Гэтак і сапраўды лепш, — згадзіўся Алесь.
Ноччу ён амаль ня спаў. Думкі пра Андрэя Навінскага ўвесь час пераскоквалі да асобы Івана Маскалевіча, ягонага сябра, лепшага рэпарцёра ня толькі за ўсю гісторыю "Народнага кур'ера", але, бадай, і ўсёй айчыннай журналістыкі. Тры гады, як яго не было ўжо на гэтым сьвеце. Ягоныя рэпартажы лічыліся ўзорнымі, ён быў здольны прабрацца туды, дзе іншыя не знаходзілі і шчылінкі, ягоная мэтадычка "Як узяць інтэрвію ў трупа" была ў рэдакцыі настольнай кніжкай для ўсіх пачаткоўцаў. На ягоных камэнтарах па самых розных пытаньнях вучылі стылістаў. Ганаровы рэктар Вышэйшай школы журналістыкі, лепшы сябра крымінальнікаў і цёмных асоб з гарадзкіх ускраін, прастытутак, акторак і палітыкаў, ён мог адным матэрыялам узьнесьці чалавека на вяршыні славы альбо скончыць з ім назаўсёды. Выдатны знаўца мовы, яе літаратурных норм і жаргонаў, ён у той жа час меў невялікую, але выдатна абсталяваную лябараторыю, у якой рабіў нейкія досьледы. Як казаў, выключна для сябе. У час аднаго з вопытаў Іван Маскалевіч страціў мязенец на правай руцэ, ды праз якія два тыдні зноў з галавой акунуўся ў толькі яму аднаму зразумелыя дасьледаваньні.
I толькі гады за два да сьмерці Іван Маскалевіч адкрыўся Чорнаму. Маскалевіч, як аказалася, скончыў спэцыяльныя курсы прафэсара кібернэтыкі
69
Эмлера і ўсур'ёз задумаўся над стварэньнем штучнага інтэлекту. Ён атрымаў некалькі патэнтаў, за кошт чаго пастаянна ўдасканальваў тэхнічную базу лябараторыі. У апошнія гады для газэты пісаў менш, прападаў у лябараторыі днямі, але шэф "Народнага кур'ера" ставіў кожны ягоны матэрыял на першыя палосы не чытаючы. Ён ведаў: імя Маскалевіча рабіла тыраж.
За месяц да сьмерці Маскалевіч прагаварыўся Чорнаму, што стаіць на парозе фэнамэнальнага адкрыцьця. Але Чорны не надаў гэтым словам аніякага значэньня: зьнешні выгляд сябра турбаваў яго куды больш, чым нейкі там штучны інтэлект.
— Алесь, дружа! — сказаў тады Маскалевіч. — Пасьля таго, што я атрымаў у лябараторыі, мой зьнешні выгляд мяне ніколькі не хвалюе. Павер мне: праз які год я з задавальненьнем зашыюся разам з табой на цэлы тыдзень у які-небудзь утульны дамок на беразе возера, дзе нас будуць чакаць самыя прыгожыя і цёплыя жанчыны краіны. I яны не адпусьцяць нас ад сябе ніколі!
Іван Маскалевіч любіў жартаваць. Але апошні жарт у яго зусім не атрымаўся. Гледзячы, як цагліны закрываюць у сьцяне ўрну з прахам сябра, Чорны марыў пра тое, каб памерці гэтак жа лёгка: раптоўна і бяз лішніх клопатаў для сваякоў. Дзіўна, але ў тэстамэньце, які пакінуў Маскалевіч, ні ён, Чорны, ні Мікола Асташэвіч нават ня згадваліся...
Чорны зьявіўся ў рэдакцыі раней за ўсіх.
На ягоным стале ўжо ляжалі копіі публікацыяў Навінскага. Яму хапіла і некалькіх хвілін, каб пераканацца: іх стыль, асаблівасьці мовы, нават асобныя моўныя звароты былі напісаны нібыта памерлым ужо Маскалевічам. Уражаны Чорны выскачыў з будынку і цэлы дзень бадзяўся па горадзе.
70
I толькі пад вечар пазваніў у рэдакцыю. Наста паведаміла, што Навінскі будзе чакаць яго ў кавярні "Бібоп" роўна а дзесятай раніцы і што Асташэвіч просіць дазволу прысутнічаць на гэтай сустрэчы.
Чорны падзякаваў ёй і адразу ж заснуў, як гэта ён рабіў заўсёды напярэдадні складанага заданьня...
— Алесь! — гукнуў яго з глыбіні залі Асташэвіч, калі Чорны пераступіў парог кавярні. — Давай сюды.
Чорны прысеў за стол, зірнуў на гадзіньнік і адпіў са шклянкі цёмны, густы чай.
— Яшчэ дзьве хвіліны, — адзначыў Асташэвіч.
— Ты толькі не трымай мяне за рукі, — папярэдзіў Чорны. — Сам ведаеш, што такое для мяне Іван Маскалевіч. I я вельмі не люблю, калі яго нехта кранае бруднымі лапамі.
3-за стойкі лёгка ўзьняўся высокі сьветлагаловы хлопец і наблізіўся да іх стала.
— Прывітаньне, калегі! — сказаў ён. — Я — Андрэй Навінскі. Вы прасілі мяне аб сустрэчы.
— Мы павінны былі сустрэцца, Андрэй Навінскі, — сказаў Алесь Чорны. — Ты сам хіба разумееш, чаму.
— Безумоўна, — адказаў Навінскі і, не чакаючы дазволу, прысеў за стол. — Што будзем піць?
— Ты лепш раскажы пра сябе, Андрэй Навінскі. — прапанаваў Чорны. — Нам карціць даведацца, адкуль ты такі ўзяўся.
— А мне нецікава расказваць пра сябе, — усьміхнуўся Навінскі. — Я гэта дужа не люблю. Таму што мая работа — расказваць пра іншых. Пра сьвет, пра людзей, пра вас абодвух, але толькі не пра самога сябе. Пра мяне раскажуць пазьней іншыя.
— Хопіць балбатаць, Навінскі, — спыніў яго Чорны. — Хачу запытацца: ты ведаеш, хто такі Іван Маскалевіч?
71
— Я магу расказаць вам пра яго больш, чым ведаеш ты, Чорны, і ты, Асташэвіч, і ўсе людзі з "Народнага кур'ера" разам узятыя!
Асташэвіч прыўзьняўся з-за стала.
— Я сам быў малады і зялёны, Андрэй. Але даволі хутка ўцяміў, што можна рэпарцёру, а што — не. Мяне хутка навучылі старэйшыя, дзе разяваць пашчу, а дзе сьціскаць зубы.
— Я... — пачаў было Навінскі.
— Мяне навучылі! — рыкнуў Асташэвіч. — I зрабілі гэта добра, калі да гэтага часу яшчэ ня выгналі з рэдакцыі. У нас кожны ўсьведамляе ступень уласнага таленту, але побач са мной у рэдакцыі ніколі не было нахабных шчанюкоў накшталт цябе. Можа быць таму, што з намі побач працавалі такія, як Іван Маскалевіч!
— Сядзьце, Асташэвіч, і супакойцеся...
Чорны раптам усьвядоміў, што яму падабаецца тое, як усьміхаецца Навінскі. Падабалася яму і вытрымка, зь якой ён вёў гутарку. Гэта казала ня толькі пра сьмеласьць, але і пра ўпэўненасьць ва ўласных сілах.
— Мне, калегі, ня хочацца слухаць байкі пра Івана Маскалевіча, — тым жа роўным голасам сказаў Навінскі. — Паўтараю: ведаю яго лепш за вас. I ня вам вучыць мяне, як сябе паводзіць, што казаць і ў які момант. Мая прафэсія — рэпарцёр, я не люблю расказваць нешта такое для двух — няхай сабе паважаных, — але толькі двух калег. Я жыву са сваёй прафэсіі, хоць мог бы дазволіць сабе працаваць і задарма.
— Глядзі ты на яго! — зьедліва ўсьміхнуўся Асташэвіч. — Якая самастойнасьць!
— Так, я маю сродкі на існаваньне, — адмахнуўся ад яго Навінскі як ад дакучлівай мухі. — Мне ня трэба
72
пачынаць у вашай газэтцы так, як пачынаў ты, Чорны, — з націраньня падлогі і мыцьця рэдакцыйных сарціраў.
"Няблага!" — адзначыў сам сабе Чорны.
— Таму магу трымацца даволі незалежна, — скончыў Навінскі.
— Нашто ж тады такая колькасьць публікацыяў, нашто імкненьне пралезьці ў штат?
— Чыста спартовы інтарэс, — усьміхнуўся Навінскі. — Хоць і ня толькі ён. I гэта ўжо якраз тое, дзеля чаго я не адмовіўся ад прапанаванай сустрэчы, на якую, шчыра кажучы, мне напляваць.
— Андрэй, стаўлю сто да аднаго, што ты працаваць у нашай газэце ня будзеш, — Мікола Асташэвіч сказаў гэта тонам, які ня мог выклікаць пярэчаньняў.
Але Андрэй Навінскі нахабна зарагатаў.
— He прадзешавіце, Асгашэвіч! Уся штука ў тым, што я ўжо зрабіў стаўкі і на цябе, і на Чорнага, і на "Народны кур'ер", і на ўсе газэты і часопісы краіны разам узятыя!
Чорны і Асташэвіч зірнулі адзін на аднаго, а потым моўчкі ўтаропіліся ў Навінскага. Той з асалодай папіваў маркоўны сок.
— Ну-ну, і як яно ўсё будзе выглядаць? — недаверліва спытаў Чорны і сам пацягнуўся да шклянкі.
— Магчыма, вы мне не паверыце, — сказаў Навінскі і зручна разваліўся ў крэсьле. — Спачатку не паверыце. Але я пастараюся вас пераканаць.