• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    31
    — А можна, я складку прынясу заўтра, пасля перамогі паўстання? — сарамліва спытаў ён.
    — Няхай заўтра, — згадзіўся рэвалюцыянер. — Я толькі пазначу вас у спісе. Якое вашае імя, таварыш?
    — Абрам Бортнік, — адказаў індзеец і густа пачырванеў.
    Рэвалюцыянер азірнуўся на Імклівую Маланку.
    — Ну што ты паробіш?.. — развёў той рукамі. — У нас іх, што, не можа быць? Мы што, не людзі?..
    Калі сцямнела і індзейцы распалілі вогнішчы, пачалі вяртацца ганцы.
    — Нашы браты іракезы пажадалі нам поспехаў, — сказаў першы ганец. — Але яны памянялі сякеры вайны на рыдлёўкі.
    — Апошні з магіканаў піша мемуары, — паведаміў другі ганец. — Ён будзе назіраць за ўсім з высокага пагорку.
    Трэці ганец кінуў на зямлю перад рэвалюцыянерам старую іржавую стрэльбу.
    — Браты з племені сіў схіляюцца перад нашай адвагай і падтрымліваюць нас зброяй.
    — Нягуста, — пачухаў патыліцу рэвалюцыянер. — Будзем разлічваць на ўласныя сілы, хоць мы і не пакідаем задачу “скіраваць усе намаганні на тое, каб сабраць, зарганізаваць і мабілізаваць пастаяннае войска”. Ленін, поўны збор твораў, том пяты, старонка чатырыста семдзесят шостая.
    — Раніцай выступаем! — згадзіўся Імклівая Маланка.
    Ранішняе сонца толькі пачало падмалёўваць край неба, а індзейцы ўжо завіхаліся вакол вогнішчаў. Рэвалюцыянер разбіў воінаў на пяцёркі, перад кожнай паставіў задачу. Адна пяцёрка павінна была авалодаць чыгуначнай станцыяй, другую ён скіраваў на банк, трэцяя мусіла захапіць тэлеграф, а чацвёртая
    32
    — шэрыфа. Найбольш малады воін, якога звалі Ранішняя Зорка, ударыў у вялікі барабан, і адразу ж пасля сігналу смуглыя коннікі з крыкамі рушылі на пасёлак, які яшчэ моцна спаў.
    Рэвалюцыянер баяўся коней, таму бег услед коннікам. Каб падбадзёрыць сябе і воінаў, ён час ад часу страляў з нагана і нешта нема крычаў. Ён вельмі спадзяваўся, што іх атака атрымае хоць нейкі адпор. Дарма... Пасёлак абыякава назіраў за набліжэннем невялікага, але грознага атрада. Індзейцы ўварваліся на вуліцы, разляцеліся ў розныя бакі. Задыхаючыся, рэвалюцыянер уваліўся ў пасёлак з вялікім спазненнем і адразу ж скіраваўся да тэлеграфу, трымаючы ў галаве тэкст дэпешы ў Цурых.
    На тэлеграфе ён убачыў ідыліястычную карцінку. Індзейцы паселі вакол стала, тоўсты рыжы тэлеграфіст разліваў па шклянках нейкае пітво. У паветры пахла чым заўгодна, толькі не паўстаннем.
    — Як жа так?! — закрычаў рэвалюцыянер. — Чаму не ізаляваны тэлеграфіст?
    — Містэр, супакойцеся, — перапыніў яго рыжы мужчына. — Шклянак у нас хопіць на усіх. Прашу да стала!
    — He! — рука з наганам узляцела ўверх, і куля гучна ўбілася ў столь.
    Рэвалюцыянер выскачыў з тэлеграфа і кінуўся да банка. Там пяцёра індзейцаў у кампаніі з упраўляючым за сталом зялёнага сукна распісвалі “дурня”. Нарэшце, з наганам напагатове рэвалюцыянер уварваўся ў дамок, каля дзвярэй якога была прымацавана шыльда з крывым надпісам па-расійску: “Шернф”.
    Шэрыф сустрэў яго асляпляльнай усмешкай.
    — А мы вас ужо зачакаліся!
    — Зброю на стол! — крыкнуў рэвалюцыянер.
    33
    — Супакойцеся, баценька! — сказаў шэрыф і абцягнуў на сабе ладна скроеную куртку. — Дазвольце назвацца: ротмістар Смірноў. Напраўлены сюды тры гады назад з мэтай дапамогі працаўладкаванню рэвалюцыйна настроеным асобам. Наш урад, як бачыце, глядзіць у будучыню і клапоціцца пра сваіх грамадзянаў.
    Рэвалюцыянер павольна асунуўся ў крэсла.
    — Як вас разумець? Тут што, нашых шмат?
    — Вашых тут няшмат, — адказаў шэрыф. — Вы тут першы. Маю на ўвазе сацыял-дэмакратаў. А іншыя ўжо прыходзілі. Бундаўцы, напрыклад. Пры маёй дапамозе яны стварылі сельскагаспадарчую камуну імя Розы Люксембург, вырошчваюць гародніну. Бакунінцы займаюцца будаўніцтвам у сацыяльна-культурнай сферы. Кадэты пракладваюць камунікацыі. Нацыянал-сацыялісты ў кааператыве "Валасок" вырабляюць сувенірныя скальпы. У нас для кожнай партыі знаходзіцца занятак.
    Недзе за пасёлкам раздаўся магутны выбух.
    — Дарэчы, тое эсэры, — адзначыў шэрыф. — Кааператыў старацеляў “Фаіна Каплан энд компані” паспяхова ўжывае свае бомбы, узрываючы пароду, і мые золата. Што да вас, сацыял-дэмакратаў... Сёе-тое магу прапанаваць! Вялікае шчасце, што сярод рэвалюцыянераў скрозь — людзі інтэлігентныя. Калі б сюды рушылі натоўпы люмпенаў, гаротную Амерыку разнесьлі б на шматкі. Інтэлігенты — іншая рэч. Дай кожнаму з вас дакладную задачу, падмацаваную ідэяй, — касцьмі ляжаце!
    — Як жа так? — разгублена мармытаў рэвалюцыянер. — Чаму таварышы не папярэдзілі мяне адносна таго, што тут адбываецца?
    — Унутрыпартыйныя інтрыгі! — зарагатаў шэрыф. — Барацьба фракцыяў. Але калі вас сапраўды цягне ў
    34
    Расію, я маю інструкцыі не замінаць. Калі ласка! Работы вам і там хопіць. Таму далучайцеся да кадэтаў, якія цягнуць чыгунку на Заходняе ўзбярэжжа, і ідзіце далей.
    — Да кадэтаў?! — закрычаў рэвалюцыянер. — Ніякіх кампрамісаў!
    — Тады дабірайцеся самі. Там, на ўзбярэжжы, вам дапамогуць сесці на транспарт да Уладзівастоку, дзе вас сустрэнуць нашыя людзі. Яны ўжо маюць аплачаны білет у Сібір. Прабачце, толькі трэцяга класу. Дэфіцыт бюджэту, ведаеце...
    — Сібір?.. — задумаўся рэвалюцыянер.
    — Вы можаце выбіраць. Далучайцеся да майго бізнесу: я пад уласным імем вырабляю тут гарэлку. Альбо чаму б вам не ўзначаліць рэдакцыю мясцовай незалежнай газеты? Заставайцеся, вам будуць створаны ўсе ўмовы для працы!
    Разгублены рэвалюцыянер нічога не адказаў. Ён толькі пакруціў галавой і нешта прамармытаў. Пахістваючыся, выбраўся на ганак і ўбачыў Імклівую Маланку, які сядзеў на кані і шырока ўсміхаўся.
    — He атрымалася! — сказаў ён. — Пакуль мы сядзелі ў лясах, бледнатварыя прынялі Дэкларацыю правоў чалавека, а сёння адзначаюць прафесійнае свята — Дзень індзейца. Будуць танцы і раздача гуманітарнай дапамогі, выступленні майстроў мастацтва. He можам мы сёння рабіць узброенае паўстанне.
    — А заўтра будзе позна! — сурова кінуў рэвалюцыянер.
    — Тады як-небудзь іншым разам, — Імклівая Маланка паказаў на плошчу, дзе рэпетаваў дыксіленд “Рэд Хот Тэрар”. — Нават ліберальныя дэмакраты прыйпілі. Хіба ж можна ў такі дзень здымаць скальпы і гвалціць белых жанчын?
    35
    — Ну і чорт з вамі! — сшіюнуў рэвалюцыянер. — Як самі хочаце, але я мушу працягваць барацьбу.
    — Чакай, брат, а як жа цябе завуць?
    — Таварыш Гапон, — адказаў рэвалюцыянер. — Я яшчэ вярнуся да вас і павяду за сабой. Да сустрэчы!
    Па галоўнай вуліцы пасёлка рэвалюцыянер выйшаў на ўскраіну, ускараскаўся на свежы насып і пакрочыў па шпалах, пераступаючы праз адну. Міль праз дзесяць каляіна падвоілася. Рэвалюцыянер спыніўся каля рабочых, якія адпачывалі пад брызентавым навесам.
    — Куды вядуць гэтыя дарогі? — спытаў ён.
    — Улева — капіталістычны выбар. Управа — сацыялістычны, — адказалі яму.
    Рэвалюцыянер накіраваўся на правую каляіну.
    — Вернай дарогай крочыце, таварыш! — сказаў нехта з кадэтаў, і ўсе яны дружна зарагаталі.
    “Канспірацыя, палітычная барацьба, легальная дзейнасць у парламенце, — думаў рэвалюцыянер, як крочыў насустрач сацыялізму. — Як можна жыць без усяго гэтага? Я мушу несці свой крыж, муіпу быць разам з прыгнечанымі, каб сумесна заявіць пра ўласныя правы”.
    Задыхаючыся, ён спыніўся і закрычаў на ўвесь голас:
    — Аднак — нягледзячы на цэлую фалангу таленавіцейшых людзей, якія выкладаюць гэтыя ідэі, і найбольш перакананых сацыялістаў, — іх тэорыі заставаліся ўбаку ад жыцця, іх праграмы — убаку ад народных палітычных рухаў, пакуль буйная машынная індустрыя не ўцягнула ў вір палітычнага жыцця масы рабочага пралетарыяту і пакуль не быў знойдзены сапраўдны лозунг ягонай барацьбы. Уладзімір Ілліч Ленін, поўны збор твораў, том першы, старонка сто шэсцьдзесят восьмая!
    36
    Рэха далёка разнесла ягоныя крыкі...
    У тэлеграме з Амерыкі шэрыф Смірноў прасіў міністра ўнутраных спраў Расіі: “У Гапона не стра-ляць: таленавіцейшы чалавек. Ён нам яшчэ спат-рэбіцца”.
    Праз чатыры месяцы, пад самыя Каляды, рэвалю-цыянер дасягнуў Пецярбургу. На канспіратыўнай кватэры ён здаў пад распіску сабранае золата, пера-апрануўся, змяняючы аблічча, у царкоўнае і дзевята-га студзеня, не вытрымаўшы адзіноты, выбраўся на вуліцу. Ён хутка знайшоў слухачоў і павёў іх за сабой вуліцамі горада...
    На тое ён і шэрыф, каб ніколі не памыляцца.
    1992 г.
    МАЙСТАР ПРЫЙШОЎ ЗАПОЗНА
    Хранічна-дакументальнае апавяданне
    — Ну хто ж так фінішуе?! — Генеральны сакратар злосна шпурнуў на падлогу недачытаную газету “Правда”. — Ногі яму варта было б паадрываць! A разам з ім — і трэнеру...
    — Лёнечка, ці ж варта гэтак хвалявацца? — сказала Галіна Канстанцінаўна, з’явіўшыся ў палаце са шклянкамі, поўнымі соку манга. — Было б з-за чаго! Беражыце здароўе. Яно патрэбнае радзіме.
    — Галіна! Я колькі разоў прасіў вас не ўмешвацца ў мае дзяржаўныя справы! — Генеральны сакратар глынуў халоднага, смачнага напою. — Кожны залаты медаль працуе на прэстыж і аўтарытэт краіны.
    — Добра, добра... — хуценька пагадзілася Галіна Канстанцінаўна і прысела наводдаль.
    37
    Генеральны сакратар зноў упіўся ў экран цяжкім позіркам.
    На стадыёне далёкай краіны камеры пераключыліся на сектар скачкоў у вышыню. Спартсмен у чырвонай майцы і вузкіх чорных акулярах пагойдваўся на месцы, не зводзячы вачэй з планкі. 3 тэлевізара прарэзаўся голас каментатара.
    — Хто б мог падумаць?.. Рэкардсмен краіны, уладальнік лепшага выніку сезону затрымаўся на дзіцячай для яго вышыні... Апошняя спроба. Апошні шанц падтрымаць гонар вялікай спартыўнай краіны і па колькасці ўзнагарод апярэдзіць хвалёную амерыканскую каманду. Няўжо ў гэтай дысцыпліне “каралевы спорту” мы застанемся без узнагароды?
    — Акуляры здымі, падшыванец! — гучна сказаў Генеральны сакратар. — Бач ты яго, выпендрываецца, бы тая малпа!
    — Лёнечка, гэта ж Мексыка, там такое сонца, памятаеце? — заўважыла Галіна Канстанцінаўна. — Там жа без акуляраў — як памерці...
    — Я папрасіў бы вас, Галіна! — Генеральны сакратар ударыў кулаком па ручцы мяккага крэсла.
    У палаце ўсталявалася напружаная цішыня, ажно было чуваць цяжкае дыханне спартсмена на далёкім, ахопленым спёкай стадыёне.
    — Я ж табе сказаў: здымі акуляры! — Генеральны сакратар нават прыўстаў у крэсле, намацваючы нагамі хатнія тапкі з бабровага футра.
    Спартсмен зрабіў на месцы некалькі крокаў і нерашуча ўзяўся правай рукой за дужкі акуляраў.