Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
— Прашу прысесці, таварышы! — нарэшце прапанаваў ён.
Таварышы не паварухнуліся.
— Прашу вас! — паўтарыў ён і зрабіў жэст рукой.
I зноў у адказ яму была цішыня.
Адчуваючы няёмкасць, ён вырашыў падняцца на ногі, ды толькі пазначыў рух, як адзін з воінаў зрабіў ледзь прыкметны жэст, і невялічкая баявая сякерка са
24
смакам упілася ў ствол дрэва крыху вышэй за ягоную галаву.
— Сядзець! — шапнуў той, з пер’ем на галаве.
Рэвалюцыянер сцёк уздоўж ствала на ранейшае месца.
— Хто ты такі, бледнатвары? — ціха запытаў правадыр. — 3 якой мэтай парушыў межы нашай зямлі — зямлі вялікіх каманчаў?
— Цікавае пытанне... — задумаўся рэвалюцыянер. — Як жа вам растлумачыць? Ведаеце, я — прафесійны рэвалюцыянер.
— Прафесійны — хто? — не зразумеў правадыр каманчаў.
— Рэвалюцыянер! — пасунуўся наперад той, але насустрач яму імгненна ўскінуліся дзіды і стрэлы.
— Хо! — выдыхнуў галоўны індзеец. — He ведаю такіх. Ведаю перасяленцаў, каўбояў, бандытаў, салдат, місіянераў. А ты хто?
— Як бы вам дакладна растлумачыць, таварышы... — прамармытаў падарожнік. — Гэта чалавек, які вядзе за сабой іншых, які... нясе святло!
— А! — па твары правадыра каманчаў прабег цень разумення. — Значыць, місіянер. Ды нам, каманчам, місіянеры непатрэбныя. Яны абражаюць нашых багоў.
— Вы сядайце, чаго стаяць, таварышы! — рэвалюцыянер зноў зрабіў рух, але гэтым разам усе індзейцы паслухмяна паселі на траву.
— Ты — адзін, таму не зробіш нам шкоды, — зазначыў правадыр каманчаў. — Ды мы добра ведаем, што ўслед за місіянерамі прыходзяць перасяленцы, салдаты, жалезныя коні, якія дыхаюць агнём. Яны пачынаюць вырубаць нашыя лясы, араць нашыя землі, забіваць воінаў, нішчыць паселішчы. Мы змупіаны адступаць углыб лясоў, да балот, дзе
25
гібеюць нашыя дзеці, дзе нам усім жыць немагчыма. У нас мала зброі, якая страляе жалезнымі каменьчыкамі, і мы не можам бараніць землі сваіх багоў.
— Такі самы лёс і майго народа, — адзначыў рэвалюцыянер.
— Вось як?! Дык адкуль ты ідзеш, бледнатвары, і куды?
— 3 Еўропы ў Расію.
— Што такое Расія? Дзе твая зямля?
— Расія — там! — рэвалюцыянер няпэўным жэстам паказаў у той бок, адкуль ён ішоў. — Вельмі далёка адсюль. Спачатку трэба ісці да таго месца, дзе канчаецца зямля, потым на вялікай лодцы плыць шматдзён праз акіян...
— Дык ты з-за вялікай ракі? — здагадаўся правадыр. — Чаму ж ты ідзеш у іншы бок, калі твая Расія — там?
— Разумееце, таварышы, калі ісці так, — рэвалюцыянер паказаў туды, дзе хавалася сонца, — таксама можна трапіць у Расію. На гэтым шляху ў мяне амаль няма ворагаў. А вам не варта думаць, быццам усё самае дрэннае прыходзіць да вас з-за вялікай ракі. У свеце ёсць шмат людзей, якія думаць пра тое, каб такім, як вы, жылося лепш. Ёсць партыя, якой неабыякавы лёс кожнага чалавека.
— Некалі мы былі магутным народам, — засумаваў правадыр каманчаў. — У нас было шмат воінаў, зямлі, ды ўсё да таго часу, пакуль тут не пачалі з’яўляцца бледнатварыя. Пачаліся войны, палілася кроў. Што нашы лукі супраць іх стрэльбаў? Як нам быць без тэорыі? Цяпер нас засталося зусім мала, але мы не скорымся. Лепш загінем, чым зробімся слугамі бледнатварых!
26
— Але! — узрадаваўся рэвалюцыянер. — Вы, таварышы, згадалі адсутнасць тэорыі. Тое ж было і з маім народам, калі ён не меў баявы авангард, тэорыю барацьбы за лепшую долю.
— Як?! — уразіўся правадыр. — I ў Расіі ёсць каманчы?
— Вы, таварышы, не так мяне зразумелі. У нас ёсць царызм, які прыгнятае ўвесь народ, але я заняў сваё месца сярод тых, хто прысвяціў жыццё змаганню супраць царызму за правы народа жыць годна.
— Што такое царызм? — не зразумеў індзеец.
— Царызм — такая ўлада, на чале якой цар — крывавы кат народа.
— А цар — ён хто?
— Каб вам, таварышы, было зразумела... Цар — дзікі звер, які сядзіць на нарабаваным у народа золаце, п’е з народу кроў, абапіраючыся на зброю сатрапаў. Ён — самы галоўны правадыр улады ў Расіі.
— Той, хто выступае супраць правадыра, мусіць быць пакараны, — цвёрда заявіў індзеец. — Які б дрэнным не быў той правадыр, але ён пасланы багамі. Ісці супраць багоў нельга. I я не магу зразумець, як адны бледнатварыя могуць здзекавацца з іншых? У нас наадварот: мы — гаспадары зямлі, але над намі здзекуюцца бледнатварыя. Таму мы з імі ваюем. А дзеля чаго вам са сваімі ваяваць?
— Таварыш, давайце глядзець на ўсё глыбей, — прапанаваў рэвалюцыянер і пачаў загінаць пальцы. — Раней у нас ва ўсіх была ўласная зямля — раз! Прыйіплі правадыры, якія падкупілі хцівых і сквапных, нанялі салдат і пачалі прыгнятаць простых людзей — два! Простыя людзі былі змушаныя ўтварыць партыю, каб з яе дапамогай вярнуць страчанае — тры!
27
— Што такое партыя?
— Партыя — найбольш адданыя і перадавыя людзі, — працягваў тлумачыць рэвалюцыянер. — Яны думаюць пра свой народ, гатовыя дзеля яго ахвяраваць уласным жыццём і бачаць далей за ўсіх.
— Значыць, шаманы?
— He, разумнейшыя за ўсіх іншых.
— А ты таксама гатовы ахвяраваць уласным жыццём? — з павагай удакладніў правадыр каманчаў.
— Так! — горда адказаў рэвалюцыянер.
Ягоныя вочы ззялі, ён быў выразна ўзрадаваны гатоўнасцю слухаць, якая зыходзіла ад удзячнай аўдыторыі.
— Партыя дала мне заданне. Цяпер я іду на радзіму тым шляхам, адкуль мяне не чакаюць ворагі. Я, таварышы, лічу, што мы павінны аб’яднаць нашы намаганні, бо атрымліваецца, што вораг у нас — агульны! Вы, таварышы, памыляецеся, калі думаеце, што ў мяне няма зброі. Яна ў мяне, можа, больш грозная, чым усе ружжы і гарматы. Мая зброя — слова, ад якога запальваюцца сэрцы, рукі робяцца мацнейшымі, галовы — разумнейшымі. Мы адшукалі шляхі выратавання нашага народа.
Індзейцы зацікаўлена заварушыліся.
— Дарэчы, як вас завуць, таварыш? — спытаў рэвалюцыянер галоўнага індзейца.
— Я — вялікі правадыр каманчаў Імклівая Маланка.
— Дык вось, таварыш Імклівая Маланка, зараз я пакажу вам нашу зброю, перад якой бяссільна ўсё! Mary вам абяцаць, яна будзе вялікай нечаканасцю і для вашых ворагаў. Глядзіце!
Рэвалюцыянер палез у мех, дастаў з яго стос папер і раздаў па адной усім воінам.
28
— Мая зброя завецца газета “йскра”!
— Але, полымя! — бліснуў вачыма Імклівая Маланка. — Папера добра гарыць. Ды што яна можа зрабіць супраць жалезных каменьчыкаў?
У адказ рэвалюцыянер разгарнуў адзін з нумароў.
— Нашая газета здольная павесці за сабой мноства воінаў, цэлыя ўзброеныя атрады. А ўсё таму, што “йскра” гаворыць людзям праўду. Слухайце! ‘Тазета не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар”. Уладзімір Ілліч Ленін, поўны збор твораў, выданне чацвёртае, том пяты, старонка чатырыста шэсцьдзесят дзевятая.
— Каму належыць цытата? — пацікавіўся Імклівая Маланка.
— Леніну. Ён — сапраўдны правадыр усіх пакрыўджаных.
— Ленін... — задумаўся Імклівая Маланка. — Ніколі не чуў пра такога правадыра.
— Ён вельмі разумны чалавек. Ён здолеў арганізаваць найбольш перадавы атрад нашых змагароў, вызначыў мэты і паставіў задачы. Ягоныя думкі цалкам прыдатныя і для вашай сытуацыі.
— Ну-ну, працягвай, мой бледнатвары брат!..
Рэвалюцыянер зноў схапіў газету.
— “Неабходна сабраць вялікую перавагу сіл у рашаючым месцы і ў рашаючы момант, бо інакш непрыяцель, які валодае лепшай падрыхтоўкай і арганізацыяй, знішчыць паўстанцаў”. Ленін, поўны збор твораў, том дваццаць шосты, старонка сто пяцьдзесят другая.
— Надзвычай разумная думка, — адзначыў Імклівая Маланка. — Мы павінны выкарыстаць гадзіны, калі пачне днець, калі ў пасёлку белых
29
салдаты будуць спаць. I мы зробім тады з імі, што захочам.
Рэвалюцыянер працягваў чытаць.
— “Калі паўстанне пачалося, трэба дзейнічаць з найбольшай рашучасцю і безумоўна пераходзіць у наступленне. Абарона ёсць смерць узброенага паўстання. Трэба імкнуцца захапіць ворага знянацку, знайсці той момант, калі ягоныя войскі раскіданы”. Ленін, поўны збор твораў, том дваццаць шосты, старонка сто пяцьдзесят другая.
— Як пра нас сказана! — падхапіўся адзін з воінаў. — Амаль палова салдат пайшла з пасёлка, нам будзе значна лягчэй!
— Ваша праўда, таварыш! — захваляваўся рэвалюцыянер. — Заўтрашні бой з’явіцца нашым укладам у агульную справу вызвалення прыгнечаных ад прыгнятальнікаў.
— А што далей? — спытаў яго Імклівая Маланка.
— I на наступнае пытанне мы знаходзім адказ у таварыша Леніна, — хутка адказаў рэвалюцыянер. — Пасля перамогі паўстання мы пачнём будаваць новы тып дзяржавы, дзе не будзе прыгнечаных і багатых, дзе ўсе будуць працаваць для ўсіх, а агульная стваральная праца скіруецца ў будучыню. Ды перад гэтым усім мы павінны зарганізавацца.
— Кажы нам, як? — крыкнуў Імклівая Маланка. — Mae воіны гатовыя на ўсё!
— Разумею, — згадзіўся рэвалюцыянер. — Нам трэба стварыць тут, у сэрцы Амерыкі, сваю партыю прыгнечаных, правесці рэгістрацыю, наладзіць з’езд, які прыме дакументы, што зробяцца праграмай дзеянняў. А па-другое, пад наш сцяг варта далучыць воінаў іншых плямёнаў. Калі будзем разам, нас не пераможа ніхто!
30
Імклівая Маланка зрабіў знак, да яго наблізіліся некалькі воінаў. Правадыр каманчаў шапнуў ім колькі слоў, воіны ускочылі на коней і разляцеліся ў розныя бакі.
— Кожная партыя мае ўласную касу, з дапамогай якой праводзіць мерапрыемствы, закупляе зброю, — тлумачыў далей рэвалюцыянер. — 3 гэтай мэтай неабходна сабраць сяброўскія складкі.
— Я не разумею, пра што ты гаворыш, мой бледнатвары брат. Што такое каса, што такое складкі?
— Нам неабходна сабраць грошы, каб разгарнуць работу, — пачаў тлумачыць рэвалюцыянер.
— У нас няма грошай, — абарваў яго Імклівая Маланка.
— А як жа вы набываеце зброю?
— Мяняем на золата, — растлумачыў індзеец. — Калі твая партыя возьме золата, мы ўсе ўступім у яе. Золата ў нас — як пяску!
— Тады пачалі! — загадаў рэвалюцыянер, узяў аркуш паперы і аловак. — Хто першы? Так, таварыш Імклівая Маланка. Колькі?
Правадыр каманчаў адчапіў ад пояса невялікі скураны мяшэчак і перадаў яго рэвалюцыянеру, які ўзважыў складку на далоні.
— Добры прыклад. Хто наступны?
— Спрытны Ліс, — індзеец з доўгімі нагамі паклаў перад рэвалюцыянерам невялічкі каменьчык жоўтага колеру.
— Віншую з уступленнем... Наступны!
— Мяккі Макасін... Чуйны Грыф... Вялікая Гара...
Неўзабаве перад рэвалюцыянерам вырасла ладная горка з самародкаў і скураных мяшэчкаў з залатым пяском. Апошнім да яго наблізіўся нягеглага выгляду індзеец з натапыранымі вушамі.