Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
Галоўная зала ў агнях. Паліто пакінутае ў машыне. Па чырвоным дыване да цэнтральнага ўваходу цябе суправаджаюць мажнога складу хлопцы. Людзі апладзіруюць табе, як якой кіназорцы. На ўваходзе ветліва просяць прайсці праз металічную брамку. Звініць сігнал. Ты абмацваеш кішэні, знаходзіш запальнічку. Узамен атрымліваеш нумарок. Цябе вядуць далей, у залу за сцэнай. Там збіраюць лаўрэатаў прэміі. Ты пазнаеш мастака, які ўсё жыццё малюе ўласную жонку. Кінарэжысёра, які здымае брудныя заказныя фільмы. Журналістку, якая ўтрапёна піша пра Яго з тым жа піетэтам, з якім пісала пра Ягонага папярэдніка. Гісторыка, які штораз перапісвае кнігі ў залежнасці ад таго, што скажа Ён. Спевака, які неяк заявіў, што на беларускай мове песні гучаць немілагучна. Загадчыцу бібліятэкі, якая першая ў краіне добраахвотна ачысціла збор ад "дрэнных" пісьменнікаў. Ты ведаеш, што сярод кніг, спісаных на макулатуру, былі і твае. Нарэшце, ты бачыш актора і спыняеш на ім позірк. Ох, як той некалі чытаў Купалу! Жанчыны плакалі, у мужчын міжволі сціскаліся кулакі, юнакі былі гатовыя рушыць муры.
Ты прывітаўся, нягледзячы на тое, што кампанія радасці не давала. Ты ніколі не адчуваў сябе такой белай варонай, як сёння. Хацеў закурыць, але замест запальнічкі намацаў нумарок. Праз пару хвілінаў усім
196
растлумачылі, як паводзіць сябе падчас цырымоніі. Што можна рабіць і чаго не. Потым вывелі на сцэну, падраўнялі і пад гучанне аркестра адчынілі заслону. Зала ўскочыла з крэслаў, вітаючы Яго. Ён распавёў пра дасягненні айчыннай культуры, яе перспектывы, склаў пажаданні творчай моладзі. На заканчэнне прыгразіў тым сілам, якія замінаюць краіне ісці па вызначанаму Ім шляху. Нарэшце, пачаў уручаць узнагароды.
Ты стаяў перадапошні. Цябе ахапіў нейкі азарт у прадчуванні, можа, лепшага жарту ў жыцці. Зараз, зараз ты паціснеш руку і скажаш ў мікрафон тое, што прыдумаў. Вось яшчэ хвіліна, пасля гэтай журналісткі...
Як у забыцці, ты пачуў яе голас. I не адразу зразумеў, што яна сказала. Нешта пра падзяку асабіста Яму, Ягонаму клопату пра творчых людзей, агульнае іх меркаванне пералічыць прэмію... Хто ёй тое сказаў? Які Фонд міру?!
"Тваю маць!" — пачулася збоку. Ты азірнуўся. Твар старога актора дрыжаў, у ягоных вачах стаялі слёзы. Ты сам міжволі памацаў шыю, якую матылёк сціснуў, быццам металічны ланцуг з цаглінай на канцы. "Прадаўся, — мармытаў актор. — Дык хаця б за грошы. А то — за катлету на фуршэце"...
Далейшае прайшло як у тумане. Ты не памятаеш, якія рукі паціскаў. Спустошана нешта казаў у тэлекамеру. Стаіўся ў куце залы для прыёмаў, сціскаючы фужэр з вадой. Абы не раздушыць! Потым бачком незаўважаны праціснуўся да выйсця. Табе нагадалі пра запальнічку. Выйшаў на вуліцу і сарваў матылёк. Шпурнуў гэтую цагліну ў мокры снег. Адразу задыхалася вальней. Ад машыны наблізіўся кіроўца і павіншаваў з узнагародай. Ты прамаўчаў. Кіроўца спытаў:
197
— Дзе можна набыць вашу кнігу?
— Зайдзіце на днях. Падпішу.
— Дык давайце ў машыну.
— Я сам, як-небудзь. Трамваем, — адказаўты.
На вуліцы дыхалася свабодна і глыбока. Ён накінуў на плячо паліто і няспешна крочыў, падстаўляючы твар дробным кроплям дажджу. На дзіва, лаўрэацкі значок зусім не абцяжарваў грудзі. Яму было смешна. Да слёз. I думаў ён пра адно. Няўжо не вернуць грошы за смокінг з матылём, калі ён заявіцца да іх з тым значком?
3 падваротні на яго маўкліва пасунуліся двое.
— Мужык, грошы якія маеш? — спытаў адзін.
Ён моўчкі выцягнуў з кішэні камяк паперак. Усё, што меў на далейшае жыццё.
— Во і добра! — сказаў другі. — Пайшлі!
Ён згодна пасунуўся за імі ў цемру.
У двары адзін мужчына даў яму пластыкавы кубачак і кавалак плаўленага сыру, другі тым часам падзяліў на трох пляшку “чарнільца”. Падумаўшы, сказаў:
— Мужыкі, давайце вып’ем за тое, каб нам ніколі не лётаць на паўднёвакарэйскіх самалётах.
Яму ніхто не адказаў. Яны, не адрываючыся, высмакталі пітво, закусілі і пакідалі кубкі на зямлю.
— Дзякуй за кампанію, — сказаў ён.
Яму далі цыгарэту без фільтру, і ён пакрочыў дамоў. У галаве круцілася. I ад выпітага таннага віна, і ад моцнага тытуню. I ад усведамленьня таго, што лепш, чым як сталася, скончыцца вечар не мог.
“Блін, ды не лётаюць да нас тыя самалёты!” — думаў ён. I не заўважыў, як пачаў смяяцца. Спачатку сам сабе, потым ціха, напаўголасу. Праз колькі крокаў ён ужо рагатаў так, што рэдкія мінакі кідаліся ад яго, быццам вераб’і з-пад колаў шпаркай таксоўкі.
198
“Жыццё — добрая штука, — думаў ён. — А заўтра — гэта ўсяго толькі заўтра. Вось заўтра і пабачым, што і як. А сёння — гэта маё сёння. I нічыё больш. Заўтра ж я буду рабіць сваё заўтра. Пакажыце таго, хто мне ў гэтым перашкодзіць. Я тады буду смяяцца, як смяюся цяпер. Я стаміўся баяцца. Цяпер няхай Ён баіцца мяне. Свайго лаўрэата. Бо не прыдумалі яшчэ такога кароткага ланцуга. Няма такога ланцуга, што ўтрымаў бы думку. А таму — Ты ўсё ж пралічыўся. Бо сам закуты ў ланцуг. Куды больш строгі і моцны”.
Чалавек у бялюткай кашулі, смокінгу з паліто праз плячо шырока крочыў па вуліцы. Ён ведаў, што будзе з ім у бліжэйшы час. Паўднёвакарэйскі самалёт, канешне ж, рана ці позна прыляціць. Але квіток на гэты рэйс ён пакуль замаўляць не збіраўся.
Прынамсі, заўтра — дакладна.
13.03.2005, рэдакцыя 10.09.2006
P.S. У канцы апавяданьня выкарыстаны аповяд, пачуты аднойчы ад Уладзіміра Някляева.
199
Літаратурна-мастацкае выданне
ПАДБЯРЭЗСКІ Дзмітрый Альбертавіч
БРЫДКІЯ АПОВЯДЫ
У аўтарскай рэдакцыі Адказны за выпуск Уладзімір Кузьмін Мастак Вячаслаў Паўлавец
Падпісана да друку 10.12.2015.
Фармат 84x108 1/32. Папера афсетная.
Друк лічбавы.
Ум. др. арк.10,5. Ул.-выд. арк.8,5 .
Наклад 300 ас. Замова 101.
ТАА "Каўчэг" Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/381 ад 01.07.2014. Пр. Незалежнасці, 68-19, 220072 г. Мінск. Тэл./факс: (017) 284 04 33 e-mail: kovcheg_info@tut.by
ISBN 978-985-7137-50-3
такога
ланцуга, што
стаміўся баяцца. няхай Ён баіцца Свайго лаўрэата. прыдумалі яшчэ
Цяпер мяне.
Бо не такога
ароткага ланцуга. Няма ўтрымаў бы думку. А таму
№ — Ты ўсё ж пралічыўся. Бо сам закуты ў ланцуг. ! А Куды больш строгі і моцны». Я
Чалавек у бялюткай кашулі, смокінгу з паліто * праз плячо шырока крочыў па вуліцы. Ён ведаў, што будзе з ім у бліжэйшы час. Паўднёвакарэйскі самалёт, канешне ж, рана ці позна прыляціць. Але квіток на гэты рэйс ён пакуль замаўляць не
Прынамсі, заўтра — дакладна.
to GJ 2
TJ cr x<
Z] CD 3=1 cn 33 "O
Ш GJ П ^
5