• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    “Трапічны матыль-крывасмок, — прачытаў ён тлумачэнне. — Жыве ў тропіках Азіі, самцы харчуюцца па начах крывёю буйвалаў, што неабходна ім для размнажэння”.
    Чахончык яшчэ раз зірнуў праз вакно. Фёдаравіч стаяў, ляніва абапёршыся аб легкавік і, здавалася б, не звяртаў аніякай увагі на мітусню каля ўваходу. Капітан, не ўзяўшы дзверы кабінета на ключ, выскачыў на вуліцу.
    — Ну што, пакаштавалі каўбасак? — спытаў ён Фёдаравіча. — Як на смак?
    Фёдаравіч ледзь заўважна, але крыва ўсміхнуўся.
    — За колькі ты, сука, Зайчыка здаў? — працягваў капітан.
    Фёдаравіч зноў стрымаў сябе і прамаўчаў.
    — Развучыліся вы тонка працаваць, — сказаў Чахончык. — To шпіёнскую сетку ФБР раскрыеце, то атручаных пацукоў у вадапровадзе адшукаеце...
    — Гэта не мы, — не стрымаўся Фёдаравіч. — Гэта кадэбэ праколы.
    — А я і зразумеў, што ты не кадэбэ. Каб туды трапіць, нешта неабходна мець у галаве. А ў вас замест мазгоў — субстанцыя. I набіраюць вас не па якасці мазгоў, а якраз праз іх адсутнасць і па блату.
    — Ну не скажы, слядак... — запярэчыў Фёдаравіч. — Ты сам пераканаўся, што і мы на многае здатныя.
    — Але, — пагадзіўся капітан. — Забіваць у вас атрымліваецца добра. Чым жа вам Зайчык не дагадзіў? Тым, што стараўся заставацца сапраўдным афіцэрам?
    183
    — Пранюхаў зашмат. Арганізатарам зрабіўся. A нам такія замінаюць, — адказаў Фёдаравіч.
    — I на што прэмію выдаткуеш? Торцік жонцы купіш? Маўляў, пачастуйся, чым мне Зайчык дапамог?..
    — Ты, капітан... — не вытрымаў Фёдаравіч. — Я ж табе патлумачыў: не за тым я на гэты свет прыйшоў, каб штодня трэсціся ў раздалбаным тралейбусе! Дачку трэба выправіць вучыцца, жраць хачу нармальна, а не ў вашай сталоўцы. А як тое зрабіць ды на вашую зарплату?!
    — I дачка будзе вучыцца на юрыста? Каб потым бараніць вашыя законы, угадаў?
    — Так, на юрыста. Толькі не ў гэтай краіне! — кінуў Фёдаравіч.
    — Ага, за мяжой, — прамовіў Чахончык. — Дык ты да ўсяго і той яшчэ патрыёт! А як жа вернасць прысягам?
    — А хрэн табе прысягі! — ледзь не прарычаў вадзіцель. — Як толькі будуць грошы — кіну ўсё і здрысну адсюль куды падалей.
    — Чаго ж так? Што табе замінае тут жыць, як грошай будзе дастаткова?
    Фёдаравіч нейкі час маўчаў, а потым коратка патлумачыў:
    — Тут складана застацца жывым...
    — Баішся, значыць, — адзначыў Чахончык, — I вы ўсе баіцеся, а таму спяіпаецеся, працуеце нахабна, але груба. Чаму так, га? Вузел на пятлі, які хіба што адмыслоўцам знаёмы? Пад акном на лецішчы пясок, а на падмурку раптам — сляды красовак з глеем? Дарэчы, свае спецкрасоўкі пакажаш ці яны казённыя, аднаразовыя, каб што — адразу ў печ пасля аперацыі?
    — Хочаш паглядзець? — прыжмурыўся Фёдаравіч.
    184
    — Мы можам цябе запрасіць на агледзіны. Толькі ж ты разумееш — выйсці адтуль будзе няпроста...
    — А я не з палахлівых, — адказаў капітан. — Чуеш, Кузняцоў, ты ж мяне ведаеш: я вас усіх адшукаю...
    — He кажы ля-ля, слядак! — прашыпеў вадзіцель. — Ты й так ужо залез за чырвоную стужку. А яна можа і ў чорную ператварыцца.
    — Чырвонымі стужкамі ваўкоў абкладаюць, — заўважыў капітан. — А я не воўк.
    — I хто ж ты, цікава?
    — Calyptra eustrigata, калі хочаш, — адказаў Чахончык.
    — Хто-хто? — не зразумеў Фёдаравіч. — He выхваляйся. Мы й такіх, калі хочаш, — адной рукой.
    — Позна, дарагі мой Кузняцоў, позна...
    — Чаму ж позна? — запярэчыў вадзіцель. — У нас позна не бывае.
    — Позна таму, што Зайчык ад вас уцёк. Паглядзі сёння ў Інтэрнэце. Магчыма, і пра сябе нештачкі цікавае прачытаеш.
    — Што ты хочаш сказаць? — не зразумеў Кузняцоў.
    — Ужо нічога. Адно што перадаць табе прывітанне ад Сяргея Іванавіча, — адказаў Чахончык.
    Ён павярнуўся, нібыта збіраючыся вярнуцца ў будынак, як раптам з паўразвароту, з падскокам урэзаў Фёдаравічу проста ў твар. Той грымнуўся аб машыну, нема зароў, схапіўшыся за рот. Праз ягоныя пальцы пацякла кроў, ён расчыніў далонь, і Чахончык, якому ўжо скруцілі за спінай рукі, убачыў акрываўленыя рэпіткі зубоў.
    — I нікуды ты ўжо не з’едзеш, — сказаў капітан. — Тваіх прэміяльных за забойства Зайчыка ўсяго на пратэзы і хопіць! Пусціце, хлопцы, мы ўжо нагаварыліся...
    185
    — Ты яшчэ пазайздросціш падпалкоўніку, — кінуў яму ўслед Кузняцоў.
    Чахончык вярнуўся ў кабінет і агледзеўся па баках. Ён узяў сумку з рамянём праз плячо, паклаў у яе ноўтбук, дастаў з сейфа звязку адмычак, выйшаў на калідор і спытаўся ў дзяжурнага:
    — Машына якая ёсьць? Мне трэба па справе.
    — 3 Фёдаравічам паедзеш? — здзекліва спытаў дзяжурны, аднак хутка зразумеўшы недарэчнасць свайго жарту, хуценька падказаў: — Прабач. Бяры “казла”, каля брамы стаіць. Вось ключы.
    Капітана найбольш турбавала, ці не пацягнецца за ім “хвост”. Бо каб ён з’явіўся, ягоныя шанцы даехаць да дачы Астроўскага без прыгод былі б невялікія. Аднак нічога падазронага на шасэ ён не адзначыў, a таму і шлях за горад аказаўся не такі багаты на эмоцыі, як таго можна было чакаць.
    Ён спыніў “газік” насупраць каліткі, адчыніў яе і на нейкае імгненне затрымаўся ля дзвярэй у дом. Кінуўшы позірк на паперчыну з пячаткай, перакінутую з дзвярэй да касяка, Чахончык рашуча сарваў яе і, выцягнуўшы з кішэні адмычкі, дастаткова хутка адчыніў замок. Азірнуўшыся, ён убачыў Цімафееўну, якая са свайго ўчастку прыглядалася да ягоных захадаў.
    “Ну і добра, што яна мяне зафіксавала, — падумаў капітан. —Хоць адзін сведка будзе...”
    Чахончык увайшоў у пакой і наблізіўся да калекцыі матылёў. Calyptra eustrigata ён ўбачьгў амаль адразу: карычневага колеру матыль з размахам крылаў каля шасці сантыметраў знешне нечым нагадваў начных моляў і займаў месца ў левым верхнім куце самай вялікай па памерах рамкі. Следчы наблізіўся да яе ледзь не ў прытык, але і так
    186
    ягонае спрактыкаванае вока не зачапілася ні за што вартае ўвагі.
    “Ну і што ты, Calyptra eustrigata? Нешта ж ёсць у табе, нейкі сакрэт мусіць быць...”
    I толькі калі ён крыху пасунуўся ўбок, змяніўшы ракурс, капітан звярнуў увагу на занадта таўставатае брушка, якое па прапорцыях неяк не стасавалася з агульным выглядам насякомага. I калі ён вырашыў дастаць яго з-пад шкла і зняў рамку з цвіка, разгадка прыйшла сама сабой: Чахончык убачыў кавалачак таненькага правадочка, які з аднаго боку выходзіў са сцяны, а другім хаваўся ў рамцы.
    “Гэта ж наколькі хітра яны замаскіравалі відэакамеру! — падумаў капітан. — Цікава, а дзе ж сама карта памяці? Хоць... Для мяне цяпер гэта не вельмі і істотна. Важна іншае: запіс таго, што тут адбылося, напэўна існуе. I трапіць ён у Інтэрнэт і без маёй дапамогі. Вось тады і пабачым, хто сюды ў “госці” наведваўся. He думаю, што працавалі яны ў масках”.
    Ён павесіў рамку на месца, прысеў за стол, дастаў ноўтбук і набраў адрас сайта, пра які казаў яму Зайчык. Націснуў “выдаліць інфармацыю” і пасля набраўпароль: “zdrada95”.
    “Ну вось... — падумаў Чахончык. — Ты, капітан, здаецца, скончыў сваю найбольш гучную справу. I ўсё, што будзе далей, — неістотна. А будзе гучна, сумнявацца не выпадае”.
    Ён яшчэ колькі часу глядзеў, як камп’ютар адзін па аднам паказвае адрасы электроннай пошты, на якія высылаліся сабраныя на сайце архівы, і ўсё мацней адчуваў, як яго агортвае стан нейкага псіхалагічнага спусташэння. Гэтае адчуванне не пакідала яго ні тады, калі сайт скончыў рассылку інфармацыі, ні тады, калі седзячы за стырном “газіка”, ён выехаў на
    187
    шашу і накіраваўся ў бок горада. Чорнага колеру “Волга” з транзітнымі нумарамі, якая быццам чакала яго на шашы, ленавата ехала ўслед за “газікам”. Было відаць, што ісці на абгон яна яўна не спяшалася... “Аператыўна працуеш, Цімафееўна, — падумаў капітан. — Але ж і мне позна піць “Баржомі”...
    Карыстальнік Nachnaja_zorka ўвайпіла ў Інтэрнэт a 21 гадзіне 57 хвіліне. Яна набрала адрас ЖЖ khutki_gonchy. Надпіс, які з’явіўся на экране манітора, яе вельмі насцярожыў: “khutki_gonchy.livejournal.com is not founded. Error 404”.
    Начная зорка схапіла мабільны тэлефон, набрала нумар і праз колькі імгненняў пачула, як жаночы голас абыякава паведаміў, што абанент альбо адключыў тэлефон, альбо знаходзіцца па-за межамі сеткі. Праз усю ноч яна раз за разам набірала знаёмы нумар, але ў адказ чула тыя ж самыя словы, якія даляталі да яе, здавалася б, з іншага свету...
    10.06.2012
    ТОЙ, ЯКІЎЖО НІКУДЫ HE СПЯШАЕЦЦА
    Мужчынскае апавяданне
    Бібоп
    He! У рэшце рэшт, трэба збірацца. Трэба хоць бы скрануцца з месца, каб пачаць апранацца. Усё ж, здаецца, вырашана. Трэба ехаць. I гэта ўжо зусім не той выпадак, калі нехта здольны падказаць, што рабіць. Параіць табе — ехаць ці ўсё ж застацца дома. He дасць рады аніхто, апрача цябе самога. Ты ж сам здаўна усвядоміў тое. Ва ўсім свеце няма нікога, хто б
    188
    вырашыў лепш. He, можна, канешне, і пазваніць. Сяму-таму. Толькі не сёння. Сёння нікому не пазвоніш. Тэлефон адключаны за няўплату. А гэта значыць адно: спяшацца патрэбы няма. Як няма й выбару. Ёсць толькі крыху часу, каб яшчэ раз падумаць. Таму, хто ўжо супакоіўся. Таму, хто ўжо нікуды не спяшаецца.
    Значыць, ехаць... Хоць уся душа супраць. Душа адчувае, што будзе пасля. Колькі сяброў страціш. Колькі проста знаёмых раптам перастануць цябе пазнаваць. Колькі людзей наогул забудуць твае кніжкі. Назаўсёды і напэўна з лаянкай у твой адрас. Назавуць здраднікам. I гэтае слова будзе адно з нешматлікіх, якія скажуць уголас. Бо нельга ўголас брыдка казаць пра чалавека, які, лічы, памёр. Прычым, на ўласнае жаданне. Бо ты сам вырашыў: трэба ехаць.
    Адмаўляцца зараз ужо глупа. Ты пацвердзіў прыезд, калі да цябе з’явіліся людзі ад Яго. Ты сам узяў у пракаце смокінг з белай кашуляй і матыльком. Іначай нельга. He можа пісьменнік, якога ведаюць у свеце, ехаць на цырымонію ў простым пінжаку. Нарэшце, ты сам набыў на апошнія грошы дзве пляшкі нейкага там "Водару". Зусім цвярозы ты й кроку за парогам не зрабіў бы. А так... Заўсёды ёсць шанц апраўдацца. Маўляў, выпіўшы быў. Вось і вырашыў пасмяяцца.
    Хоць ніхто ў смех гэты не паверыць. Hi Ён, ні твае сябры. Нягледзячы на тое, што і Ён, і сябры добра ведаць, на якія жартачкі ты здольны. Ты, можна сказаць, у гэтай краіне жартаўнік нумар адзін. Хто, як не ты, падчас жывога эфіру на тэлебачанні замест сваёй прозы прачытаў "Аддайце песню нашу нам! На што схавалі-расхваталі". Даўно тое было. Больш на тэлебачанне не запрашалі. А хто, як не ты, у сакавіку