• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    — Дзякуй, — адказаў Чахончык і накіраваўся да
    175
    дзвярэй, аднак пачуў з-за спіны: — Але ад шакаладкі я не адмоўлюся, калі што...
    “А я цяпер ад кан’ячку дакладна не адмовіўся б”, — падумаў капітан, зачыніў свай кабінет і накіраваўся дадому.
    Там ён павячэраў, сеў за стол і, не ўключыўшы камп’ютар, пачаў разважаць.
    “Такім чынам, адмысловы вузел на вяроўцы. Пракол ці свядомая спроба накіраваць следства на тупіковы шлях? Намякнуць, што Стольнікаў некалі турызмам займаўся? Прашу прабачэння, гэта — дурата. Пустыя пляшкі і балансаванне на табурэце... Зноў жа — адсутнасць логікі. Зачыненае некім акно на адваротным боку хаты, сляды ад падэшваў на падмурку, сляды матацыклетных шын пад дрэвам... Я не заўважыў, а Фёдаравіч быццам знарок носам мяне тыцнуў. Тая ж, здаецца, песня: усё занадта заўважна, каб тое зрабілі спецыялісты, нават вельмі спяшаючыся. Значыць, яшчэ адзін указальнік у бок тупіка. Што далей? А вось заўтра і відаць будзе...”
    Чахончык запусціў камп’ютар, прабегся па апошніх зводках прэс-службы міністэрства, але не заўважыў там нейкіх надзвычайных навін. Пасля ён ўвайшоў на ўласную старонку ў ЖЖ, на нейкі час задумаўся і пачаў пісаць.
    ЖЖ-блог карыстальніка khutki_gonchy, 6 верасня, 21:46.
    khutki_gonchy write:
    Што такое логіка? Гэта, на маю думку, такі працэс, калі адно выцякае з другога плаўна, абгрунтавана, паслядоўна. Таму, да прыкладу, Нёман цячэ лагічна. А вось каб спрасціць сітуацыю, замест якой звілістай рачулкі праразаюць прамую, як кол, канаву, і пускаюць ваду па ёй. I пгго адбываецца? А не жадае
    176
    вада текчы згодна з такой вось логікай! Яна пачынае падмываць берагі, рыць ямы, круціць віры. Яна хоча быць менавіта рэчкай, а не канавай. Яна жадае быць непадобнай, і вось у гэтым таксама прысутнічае логіка. А гэта значыць, што логіка не можа быць прамой ды ўзятай у некім зацверджаныя на паперы берагі.
    Jo-lupen write:
    Прывітанне! На філасофію пацягнула? Давай-давай, пакуль тутяшчэ не засмярдзела...
    khutki_gonchy write:
    Ды так... Проста падумалася, што часта лёгка зразумелая справа якраз і церпіць на адсутнасць логікі. I на гэта можна проста купіцца.
    Abshar write:
    Слухай, Гончы! Ты яўна перапрацаваў. А сам жа нібыта ў адпачынку? He разумею. Мо давай зараз да мяне, ёсць што паспрабаваць!
    Jo-lupen write:
    I я б далучыўся, але... На таблетках сяджу.
    Abshar write:
    Нелагічна! Вось ты які: адным сказам кампанію разваліў.
    Zly_dzien write:
    Здарова! Во, адзін ужо на таблетках. Другі хутка сап’ецца. А трэцяга ў адпачынак выгнаць не могуць. Бо выбары хутка, і капітана крымінальнага вышуку кінуць на вуліцы, каб хапаць дзяцей і старых.
    Nachnaja_zorka write:
    Прыпёрлася шчасце!..
    Zly_dzien write:
    Што так груба, дзевачка? Вас даўно рамянём не выхоўвалі? А то я лёгка магу даць урок-другі выхавання.
    Nachnaja_zorka write:
    177
    Ты без дазволу лезеш ва ўсе дзіркі і пры гэтым яшчэ гаворыш пра выхаванне? Такія вось афіцэры цяпер у краіне...
    Abshar write:
    Ды які ён афіцэр? Так, служка на пабягушках...
    Zly_dzien write:
    Абшар, а ты не хочаш паразважаць на гэтую тэму дзе-небудзь у глухім лясочку? Там, куды людзі не ходзяць? Павясіш пару дзён, да дрэва прывязаны, і, думаю, зменіш сваё меркаванне. I ўжо сам будзем мне боты лізаць.
    Jo-lupen write:
    He, прабачце, чытаць такое я не магу. Яны ўжо паўсюль! На такіх ніякіх таблетак не хопіць. Сыходжу, да лепшых часоў!..
    Nachnaja_zorka write:
    Мне таксама здаецца, што трэба будзе зачыняць сваю старонку. He для таго я рабіла яе, каб па ёй брудныя рукі слізгалі.
    khutki_gonchy write:
    Чакай, Зорка! Ты ж бачыш, што ён прыйшоў сюды з адной мэтай: пасварыць нас. I што будзе, калі мы ўсе адсюль пойдзем? Дзе будзем сустракацца, дзяліцца думкамі, ідэямі, поглядамі? Тролі ў пагонах і дабіваюцца таго, каб мы засталіся адзіночкамі. Так што старайцеся не звяртаць на яго ўвагу. Атрымае новае заданне — знікне гэтак жа імкліва, як і з’явіўся.
    Zly_dzien write:
    Прыйдзе іншы. Нас шмат.
    Abshar write:
    Гэта нас значна больш, чым вы думаеце. I за ўсімі вам не ўсачыць.
    Zly_dzien write:
    А я думаю, што ў нас выдатна атрымліваецца. Што з таго, што вас шмат? I Ганчак памыляецца, што я
    178
    хачу вас пасварыць. Не-е!.. Мне наадварот выгадна, каб вы тут, у Сеціве, нам косці пераціралі, а не на Плошчы якой. Таму што вы ў Сеціве кожны паасобку, а вось на Плошчы — іншая справа. Хоць вас там і няшмат, але вы разам.
    Nachnaja_zorka write:
    Чаго гэта яго на шчырасць пацягнула, цікава?
    khutki_gonchy write:
    Таму што спрабуе лагічна разважаць. Толькі логіка ў яго свая, службовая. Ён прызнаецца, што нібыта палохаецца Плошчы. А насамрэч ён баіцца менавіта Сеціва. Бо Сеціва не ачапіць кардонамі, як тое можна зрабіць з Плошчай. I ў кроў тут не саб’еш, як там. I з людзей не паздзекуешся, бо цябе проста забаняць. Хоць, канешне ж, потым вылавіць і арыштаваць кожнага з нас можна, прыдумаўшы што заўгодна. Маўляў, глядзеў у манітор і ўсміхаўся, чым замінаў працы Белтэлекаму. Ці апладзіраваў прачытанаму і нецэнзурна выкаўваўся...
    Zly_dzien write:
    Дзякуй за выдатную падказку! Аднак з такімі поглядамі не быць табе, капітан, маёрам, не быць.
    khutki_gonchy write:
    Зорка, ты запомніла лічбы?
    Nachnaja_zorka write:
    Ты нешта для мяне там пакінуў...
    khutki_gonchy write:
    Самае дарагое, што маю.
    Nachnaja_zorka write:
    I гэта будзе безумоўным сюрпрызам?
    khutki_gonchy write:
    Так. Таму што я люблю цябе.
    Zly_dzien write:
    Вы, гэта, галубочкі... Вуркачыце сабе, а ў мяне яшчэ справы маюцца. Праўда, на развітанне я вам
    179
    аднупесеньку праспяваю. Калыханачку...
    Nachnaja_zorka write:
    Начны канцэрт мастацкай самадзейнасці байцоў нябачнага фронту...
    Zly_dzien write:
    Памыляешся, галубка! Канцэрт прафесійнага артыста. Упершыню ў Сеціве на замову карыстальніка Хуткі Гончы гучыць гэтая песня. Паехалі: “Раз-два-тры-чатыры-пяць. Выйшаў зайчык пагуляць”. Хе-хе... Спадзяюся, спадабалася. Да сустрэчы ў эфіры!
    Капітан Чахончык прачнуўся гадзіны за паўтары раней звычайнага. Засіліў батарэю мабільніка, праверыў электронную пошту, паснедаў, пагаліўся, апрануў свежую кашулю. Выйшаў з пад’езда, прайшоў з некалькі дзесяткаў крокаў, потым вярнуўся, усім выглядам паказваючы, быццам нешта забыў дома. Паўторны выхад на вуліцу пацвердзіў, што ніякага “хваста” за ім не было.
    Ён спусціўся ў метро і паехаў на вакзал. Спыніўся каля ячэйкі 521, уважліва зірнуў на набранае спалучэнне літары і лічбаў на пярэднім баку. Набор быў той самы, які і пакінуў ён сам учора. Тады Чахончык набраў патрэбную камбінацыю, адчыніў дзверку і ледзь заўважна ўсміхнуўся. He ад таго, пгго прачытаў на аркушыку паперы: “Ешце, калі ласка, слуцкія каўбаскі!” Проста сам аркушык паперы ляжаў не так, як паклаў яго Чахончык учора па абедзе. Крышачку, аднак — не так.
    “Што і неабходна было даказаць, — сказаў сам сабе капітан і пакрочыў назад у метро. — А цяпер яшчэ адна праверачка. Хоць... Станоўчы вынік, здаецца, тут таксама загадзя гарантаваны”.
    Выбраўшыся з метро, Чахончык без ваганняў
    180
    зайшоў у рэстаран, дзе яго сустрэў той самы афіцыянт, які частаваў іх з Зайчыкам учора. Капітан моўчкі прывітаўся і адчыніў на сваім мабільніку фота, паказаўшы яго афіцыянту.
    — Ён тут бываў? — жорстка спытаў Чахончык.
    — Ну-у... — сумеўся афіцыянт.
    — Можа, мне цябе заўтра позвай у аддзел запрасіць? Каб пагутарыць пад пратакол?
    — He, не трэба, — замахаў рукамі афіцыянт. — Толькі не да вас!
    — Дык?
    — Аднойчы заходзіў з яшчэ адным, худым такім... — пацвердзіў афіцыянт. — Праўда, пілі толькі каву. I амаль не размаўлялі.
    — Свабодны! — адказаў капітан і накіраваўся да століка, за якім сядзелі чатыры чалавекі. Трое выглядалі на замежнікаў, а дзяўчына пры іх была, пэўна, за перакладчыка.
    — Крымінальная паліцыя! — гучна сказаў Чахончык, але такім тонам, што госці краіны ўсё зразумелі і без паказанага чырвонага колеру пасведчання.
    — Перакладзіце, — звярнуўся ён да дзяўчыны, — што я толькі на секунду іх патурбую.
    Дзяўчына нешта патлумачыла па-англійску, a Чахончык апусціўся на калені і ўважліва агледзеў ніжнюю паверхню стала. Каля левай ножкі ён убачыў тое, што і спадзяваўся адшукаць: нешта чорнага колеру, падобнае на невялікі гузік. Капітан адарваў гузік ад ножкі, выпрастаўся і паклаў знаходку на стол.
    — КДБ вітае вас у гасціннай Беларусі! — сказаў ён, павярнуўся і пайшоў прэч.
    Ён прайшоў ад рэстаранных дзвярэй метраў з пяцьдзесят, як вырашыў зірнуць назад. Чатыры чалавекі выскачылі з рэстарану, быццам іх аблілі
    181
    кіпнем...
    Падыходзячы да райаддзела, Чахончык найперш звярнуў увагу на дзяўчыну ў вопратцы з сімволікай аднаго з мабільных аператараў. Стоячы за столікам, яна раздавала мінакам рэкламныя ўлёткі, адну з якіх працягнула і следчаму. Той было адмахнуўся, аднак дзяўчына звярнулася да яго з такой інтанацыяй, што Чахончык міжволі прыпыніў крок.
    — Гэта самая важная для вас і неабходная ў працы прапанова, — нізкім, амаль інтымным голасам сказала дзяўчына і працягнула Чахончыку рэкламку. — Прачытайце, калі ласка, тут і вельмі ўважліва.
    Капітан пакруціў у руках улётку і адразу пабачыў зробленую ўнізе прыпіску ад рукі: “Дача Астр. Матылі. Calyptra eustrigata”.
    — Наша кампанія жадае вам хуткага і заўсёды надзейнага злучэння, —усміхнулася дзяўчына.
    — Дзякуй! — адказаў Чахончык і сунуў рэкламку ў кішэню. I толькі тут ён заўважыў, што каля ўваходу ў райаддзел адбывалася нейкая нештодзённая мітусня. Прычым сярод людзей, якія віравалі каля ганку, знаёмых твараў мясцовых супрацоўнікаў было найменш. Чахончык хуткім крокам рушыў да ўваходу ў аддзел, па дарозе кінуўшы аднаму са знаёмых супрацоўнікаў:
    — Што?
    — Зайчыка ўранку знайшлі. Сабака ягоны нема выў. Кажуць, сэрца спынілася...
    Чахончык ледзь не застагнаў. “На жаль, яно спраўдзілася. Панядзелак 13-е...” — падумаў ён. У фае аддзела капітан убачыў партрэт падпалкоўніка з чорнай стужкай, пад якім ляжала некалькі кветак. Схіліўшы галаву, гледзячы ва ўпор на партрэт, Чахончык прастаяў колькі хвілін, пасля чаго прайшоў у свой кабінет. Там ён яшчэ раз прачытаў допіс на
    182
    рэкламцы, зірнуў праз вакно на вуліцу. Дзяўчыны там ужо не было.
    “А што, дарэчы, матылі?” — падумаў ён, уключыў камп’ютар і ў пошукавіку набраў словы Calyptra eustrigata.