Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
— Ну ты!.. Прытрымай язык. Ці не разумееш, што і як тут закручана? Я ж табе сказаў: фармальна ўсё зрабіць! А ты, як я разумею, пачаў капаць?
— Ну, капнуў разок, неглыбока, што зробіш? I тут пасыпалася... He ўмею я па-іншаму, Сяргей Іванавіч! Вы ж самі некалі мяне вучылі: шукаць карані.
— Даўно тое было, — пачухаў патыліцу Зайчык. — I часы былі іншыя. Калі мы яшчэ маглі дазволіць сабе нейкую самастойнасць. To бок — працаваць па сумленню. А сёння мусім лавіраваць. Ажно так, што і не да працы ўжо. Так сказаць, прыстасоўваць уласны досвед да рэчаіснасці.
— Вось тое я ўчора і паспрабаваў, — прамармытаў Чахончык.
— I што атрымалася, ну?!
— He складаецца той пазл, аднак...
— А калі падрабязней?
— Калі падрабязней, дык гэбэшны пратакол не зусім, так бы мовіць, адпавядае рэчаіснасці. Інакш кажучы, на паперы ўсё гладка, а на справе — кіслая аладка...
— Блін, ты, значыць, нешта такое раскапаў, — выскачыў з-за стала Зайчык. — Я так і ведаў! Ну і навошта, скажы?! Я ж цябе па-добраму папярэдзіў: не лезь глыбока!
— Сяргей Іванавіч! — павольна пачаў тлумачыць Чахончык. — Ці быў у стане чалавек пасля літру выпітай саракаградуснай ускараскацца на табурэт і сунуць галаву ў пятлю? А? Вельмі сумняваюся. Ці мог ён звязаць на вяроўцы адмысловы вузел для пятлі, калі ніколі, падазраю, не займаўся элементарным турызмам, не кажучы ўжо пра альпінізм? Як ён мог
148
задушыцца, калі практычна роўна на падлозе стаяў? I хто пасля гэтага акно ў доме зачыніў знутры, калі пад гэтым акном апынуліся брудныя сляды ад абутку, якіх я ў хаце не заўважыў? He кажучы ўжо пра адбіткі матацыклетных шын каля самага дому.
Зайчык нервова хадзіў туды і назад уздоўж стала.
— Усё? — ледзь не сарваўся ён у крык. — Ці нешта яшчэ?
— Ёсць і яшчэ, — пагадзіўся Чахончык. — Матыў. Чалавек вярнуўся з адпачынку, паехаў на лецішча, напярэдадні дамовіўшыся з сябрамі пра паход у кіно. На працы не быў, ні з кім асабліва не паспеў сустрэцца-пагутарыць. I раптам лезе ў пятлю. 3-за чаго, цікава? 3 якой прычыны?
Зайчык сеў за стол, моўчкі пакруціў у руках аловак і сказаў:
— А вось высветліць гэта я патрабаваў бы ад цябе ў самую апошнюю чаргу...
Твар Чахончыка выцянуўся.
— He зразумеў, таварыш падпалкоўнік...
— Андрусь, скажу табе шчыра. Калі б не асоба самагубцы і не тое, што гэтым здарэннем апякаецца гэбэ, калі б справай займаліся толькі мы, я цябе, бадай, нічым бы не абмяжоўваў. I ты зрабіў бы сваю працу так, як ты гэта здольны зрабіць. Аднак сітуацыя прынцыпова іншая. Нам па сутнасці далі зразумець, што мы тут — людзі калі не апошнія, дык, прынамсі, збоку. I ўсё за нас ужо вырашылі. I нам застаецца толькі чыста фармальна аформіць тое здарэнне.
— Як яго можна афармляць фармальна, калі многае адно з адным аніяк не танчыць, Сяргей Іванавіч?! — ускочыў Чахончык. — Калі факты з іхняга пратаколу проста ў ніякія дзверы не лезуць?
— Капітан, што ў цябе куды не лезе? Дык націсні
149
мацней, смятанкай падмаж, і ўсё пралезе як мае быць!
— Я ўжо сказаў, што. А вось яшчэ: сведчанні экспертаў. Той, з раёну, сказаў, што Астроўскі палез у пятлю каля шостай-сёмай раніцы. Гэбэшныя пазначылі ў сваіх паперах, што ўдавіўся ён каля першай уначы. Адкуль такая розніца? Няўжо Астроўскі сядзеў за сталом, глядзеў на два паўлітровікі і чакаў, калі настане спрыяльны час ускараскацца на табурэт? Гэта, ведаеце, нешта з галіны ненавуковай фантастыкі...
Зайчык не знайшоў, што адказаць. Спыніўся пад партрэтам, павольна расшпіліў кіцель.
— I што ты збіраешся, Андрусь, далей рабіць? Бо я адчуваю, што спыніцца ты не можаш. Я, канешне, магу загадаць табе з’ехаць на вёску, забыцца на тыя паперы — і канец з тым! Але ж, блін, ведаючы цябе...
— Ды паглядзіце вы нарэшце мой пратакол. Нармальны такі пратакол атрымаўся, вам спадабаецца.
— He, ты скажы мне, што збіраешся рабіць далей, не для пратаколу?
— Па-першае, — адказаў Чахончык, — планую сустрэцца з жонкай Астроўскага, ягонымі сябрамі, якія першымі патрапілі ў дом. Па-другое, чаму ў пратаколе гэбэ не згадваюцца расшыфроўкі уваходзячых і зыходзячых званкоў з ягонага мабільніка? Магчыма, у гэтым і ёсць разгадка здарэння?
— Сам на тое ўвагу звярнуў... — заўважыў падпалкоўнік. — Але, яшчэ раз кажу: не нашага розуму справа. Тут, цалкам, магчыма, не толькі гэбэ дзейнічае. Можа, яшчэ якая сілавая структура, пра якую я, блін, падпалкоўнік міліцыі, нават не ведаю! Іх цяпер столькі напладзілася... Во, да чаго дакаціліся! I
150
ты можаш напароцца на такіх, хто раструшчыць цябе, як гарошыну якую, і не заўважыць. Мне б яшчэ год вытрымаць — і на пенсію, як мага далей ад гэтага вар’яцкага дому!
— Ну я тады... пайшоў?
— Ды рабі ты што хочаш! I толькі на ўласную ініцыятыву, бо загаду на гэта я табе не даваў, зразумеў? Загад быў адзін — працягваць адпачынак.
— Зразумеў, Сяргей Іванавіч.
Чахончык накіраваўся да дзвярэй і пачуў ззаду голас падпалкоўніка:
— Барані цябе Бог!
— I вам не хварэць, — адказаў капітан і выйшаў з кабінета.
Сустрэцца з жонкай памерлага і ягонымі сябрамі Чахончык дамовіўся ў кавярні. Паводле завядзёнкі, ён атабарыўся на верандзе недалёка ад ўваходу ў кавярню і паціху агледзеўся па баках. Суседзямі былі трое хлопцаў, які пілі піва і гучна гутарылі на футбольныя тэмы, стары, які бавіў час за чытаннем газеты, пара маладых, якія, паклаўшы на стол мабільнікі, напаўголас нешта абмяркоўвалі. Падазроных машын блізу кавярні Чахончык таксама не зафіксаваў, але пры гэтым разумеў, што Zly_dzien уначы зайшоў у ягоны ЖЖ яўна не выпадкова. А таму варта было пільнасці не губляць.
Хвілінаў праз дзесяць да ягонага століка наблізіліся тры чалавекі. Першага ён пазнаў адразу: апазіцыйны палітык Стольнікаў, кіраўнік грамадскага руху, у структуры якога не апошнім чалавекам працаваў Астроўскі. Побач была маладая жанчына з тварам, на якім літаральна адбіліся падзеі апошняга часу. Капітан здагадаўся: Астроўская. Трэцім быў моцна збіты, каржакаваты маладзён, які
151
знешне нагадваў ці не целаахоўніка. Аднак Чаховіч ведаў: Стольнікаў дэманстратыўна адмовіўся ад якой-небудзь асабістай аховы.
Чаховіч прывітаўся і запрасіў тройцу за стол.
— Наогул, аніякай ахвоты гутарыць з вамі не было, — з месца пачаў Стольнікаў. — Хоць бы таму, што вашыя высновы загадзя вядомыя.
— Вы ўмееце чытаць чужыя думкі? — пацікавіўся Чахончык.
— А што тут умець, калі вы самі думаць даўно адвучаныя? I робіце толькі тое, што вам загадаюць? — працягваў наязджаць палітык.
— I ўсё ж давайце паспрабуем. Як бачыце, мы тут без пратаколаў. Хоць бы таму, што ўсё ад мяне патрэбнае я ўжо напісаў і здаў кіраўніцтву.
— Ну дык навошта вы нас сюды запрасілі?! — ускінулася жанчына. — Каб яшчэ раз давесці нам, што ён сам у пятлю палез? Вы яго забілі, а цяпер і на нас пераключыліся?!
Хлопцы за суседнім сталом спынілі гутарку і павярнулі галовы ў бок іх століка.
— Кава ці гарбата? — спытаў Чахончык. — За мой кошт.
— Дзякуй, сваіх хопіць, — адказаў Стольнікаў.
Павісла паўза. Капітан уважліва глядзеў у твары сваіх суразмоўцаў, у той час як усе яны адводзілі ад яго вочы.
— Я быў на месцы здарэння, — пачаў ён.
Паўза працягвалася, нібыта яго не пачулі, і Чахончык зразумеў: каб гутарка пачалася, ён павінен яе ініцыяваць.
— Спадарыня Святлана, а чаму вы паехалі на лецішча?
— Мы дамовіліся сазваніцца ад самага ранку. У суботу, каб узгадніць планы на вечар. Тэлефон не
152
адказваў дзве гадзіны, таму мы ўтрох вырашылі паехаць.
— Але ж такое часта здараецца: тэлефон у адным месцы, гаспадар нечым займаецца ў іншым і не чуе званка...
— Ён сам павінен быў пазваніць, — зноў ледзь не сарвалася на крык жанчына. — Сам, разумееце?! A калі ён абяцаў нешта, дык заўсёды рабіў, нічога не забываў!
— Добра, добра... — паспрабаваў супакоіць яе Чахончык. — Але, прабачце, патлумачце вы мне, чаму вы ўсё ж паехалі ўтрох? To бок: муж не адказвае на тэлефанаванне жонкі, але яна едзе не адна, a разам з — па вялікаму рахунку — староннім чалавекам?
— Ён не быў мне чалавекам староннім, — ледзь не праз зубы працадзіў Стольнікаў. — Мы працавалі разам.
— Яшчэ раз прабачце, — прамовіў капітан. — Цяпер разумею.
Ён, крыху нахіліўшы галаву, кінуў позірк у бок століка з парай маладых. Тыя замілавана глядзелі адно на аднаго і маўчалі. Іх мабільныя тэлефоны ляжалі побач.
— Калі можна, я нешта пазначу для сябе на паперы, — сказаў Чахончык, дастаў з сумкі блакнот і напісаў у ім наступнае: “Мяркуючы па ўсім, нас слухаюць. Пастарайцеся казаць так, каб я мог вас разумець, бо на лецішчы мяне шмат што здзівіла”.
Капітан перадаў блакнот Астроўскай і спытаў:
— Вось прыкладная храналогія таго, як усё адбывалася з вечара ў пятніцу. Зірніце, тут усё правільна згадана?
Тая прачытала напісанае, перадала блакнот Стольнікаву, той сунуў яго каржакаватаму.
153
— Усё правільна, — нарэшце адказала Астроўская.
— Якая прычына скіравала яго на лецішча?
— Ён сказаў, што атрымаў заданне прадумаць нейкі новы праект. А таму павінен пабыць сам-насам, каб ніхто не перашкаджаў.
— Ён так заўсёды рабіў, — патлумачыў каржакаваты. — А потым прыходзіў з ідэяй, якую выносіў на абмеркаванне.
— А як жа, спадарыня Святлана, так здарылася, што ён паехаў на лецішча з начоўкай, не маючы з сабой хоць бы пары бутэрбродаў? — пацікавіўся Чахончык.
— Ён меў сабойку. А яшчэ ўзяў свой...
— Ці не пайсці нам прагуляцца? — перарваў яе Стольнікаў і першы падняўся з-за стала. Капітан зразумеў, што далейшае суседзям па кавярні чуць было зусім не абавязкова.
Яны вышлі з-пад тэрасы і пакрочылі па вуліцы: Чахончык паміж Астроўскай і Стольнікавым, каржакаваты крочыў крыху ззаду. Пара маладых засталася за сваім столікам, аднак капітан зразумеў: хутчэй за ўсё, назіранне за імі працягвалі іншыя людзі.
— У яго быў з сабой ноўтбук, — раптам прашаптала Святлана. — Калі мы ўвайшлі ў дом, пабачылі яго ў пятлі...
Яна закрыла далонямі твар і пачала плакаць. Стольнікаў узяў яе пад локаць і сказаў:
— Выклікалі міліцыю. Але ні сабойкі, ні ноўтбука, ні сумкі, у якой ён тое нёс, не знайшлі.
— У той сумцы маглі змясціцца дзве паўлітровыя бутэлькі? — пацікавіўся Чахончык.
— Дзе там?! Толькі камп’ютар ды скрутак бутэрбродаў, — патлумачыў палітык і спыніўся. — Нас пра гэта ніхто з вашых не распытваў.