• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    — Што — як?
    — Ды вось так: літр неслабога пітва амаль нагбом ды без закусі?
    Зайчык уважліва зірнуў Чахончыку проста ў вочы.
    — Яшчэ раз паўтараю: таму цябе, разумнага, і паклікаў. Часта бывае, што ў простай, здавалася б, справе раптам узнікаюць неспадзеўкі. I такія, у якія нос саваць не варта. Бо могуць і адарваць.
    — Але яшчэ часцей іх можна даволі лёгка растлумачыць, ці не так? — адказаў Чахончык. — I ўсё ж: літр моцнага пітва ды без закускі — ці не занадта? Ён што, волат які быў? Чэмпіён свету выпіць сам з сабой, не занюхваючы?
    — Які волат? Метр з кепкай... Але ты, спадзяюся, усё сцяміў? Паўтараю: чыста фармальна агледзь месца здарэння, распытай дзеля адчэпнага суседзяў і — усё на гэтым. Глыбей не сунься. Бо сэрца падказвае: нешта там ёсць такое, пра што нам ведаць не трэба. Гэта я табе абсалютна шчыра кажу. I папка на тое намякае. Сам разумееш.
    — Ага, разумею! — выцягнуўся Чахончык. — Значыць, я на вакзал? Ці машына якая будзе?
    — Маю вазьмі. Фёдаравіча я папярэдзіў. Туды і назад, без затрымак. Пратакол агляду здасі мне — і на гэтым усё, дагульвай адпачынак!
    Капітан накіраваўся да дзвярэй, але голас
    134
    падпалкоўніка спыніўяго:
    — Кажаш, літр ды без закусі? У маладыя гады — запраста! А вось цяпер бадай што не адважуся. Шчасліва!
    Чахончык выйшаў з будынку райаддзела і агледзеўся па баках. Вераснёвае сонца яшчэ не страціла летні градус і па-ранейшаму моцна рэзала вочы. I каб не ссохлае лісце, якое вецярок ляніва ганяў па асфальце, можна было падумаць, што на вуліцы стаяла тыповае ліпеньскае надвор’е. Нездарма службовае аўто Зайчыка схавалася пад шатаю старой ліпы. Дзверы легкавіка былі адчыненыя і з іх разлягаліся гукі нейкай рытмічнай музыкі. Капітан наблізіўся да легкавіка.
    — Фёдаравіч! Давай канчай блатняк круціць! — гукнуўён.
    У дзвярах машыны паказалася вялікая круглая галава.
    — Капітан, не крыўдзіце мяне! To не блатняк, a расійскі шансон! Шансон ёсць песня па-французску. Так пгго...
    — Заводзь! — коратка адказаў Чахончык і сеў побач з вадзіцелем. — He каб Манюшку якога слухаць! Ад гэтай жа, прабач, музыкі смярдзіць канкрэтна!
    — Ой, мой капітан, ну што вы кажаце? Колькі альбомаў той ваш Манюшка выдаў? Во!.. А з ягоным прозвішчам, дарэчы, шансон добра пакаціў бы! Група “Манюшкі” — гэта ж як гучыць!?
    — Досыць балбатаць, Фёдаравіч, паехалі. Толькі выключы ты гэта, калі ласка...
    Машына кранулася з месца і накіравалася за горад. Капітан Андрусь Чахончык адкінуўся на спінку крэсла і пачаў аналізаваць тое, што ён прачытаў у кабінеце Зайчыка.
    135
    “Так, значыць, літаральна на днях Астроўскі з жонкай і дзецьмі вярнуўся з адпачынку. 3 Кіпра. Блін, няблага зарабляе апазіцыя. Мне вунь, працуючы на дзяржаўнай службе, паехаць адпачнуць дзе за мяжой які год не выпадае... Пазаўчора, у пятніцу, на дачу паехаў адзін, але пры гэтым дамовіўся ўвечары ў суботу ісці з сябрамі ў кіно, а пасля глядзець у клубе футбол. Што гэтак істотна магло парушыць ягоныя планы? Што здарылася цягам літаральна некалькіх гадзін ажно да таго, што ён, не заядаючы, высмактаў з рыльца цэлы літр? 3 якой такой прычыны? I што папярэднічала таму, калі ён, напіўшыся, змайстраваў пятлю, перакінуў яе праз бэльку і ўдавіўся? Нешта ў гэта цяжка паверыць...”
    — Фёдаравіч! Вось адкажы мне: ты літр моцнага алкаголю без якога бы там плаўленага сырка “Дружба” здолееш за гадзіну ў сябе кульнуць?
    — Дык гэта гледзячы якога алкаголю, дзе, калі і з кім? — ажывіўся вадзіцель. — Скажам, калі наперадзе два выхадныя і сябры побач — гэта адно. A вось калі зранку за руль — цалкам іншая справа. Вось тады не змагу. Працу не хачу страціць.
    — I што, калі маеш два вольныя дні, насамрэч літровік здольны высмактаць? — дапытваўся капітан.
    — За гадзіну? Без закусі? Хіба што пад вельмі добры настрой і ў адпаведнай кампаніі. Абы з кім літр проста не пойдзе. I гледзячы чаго, дарэчы, літровік. Прынамсі, не “чарніла”. Дурнеюць ад яго.
    — Скажам, “Беларускі бальзам”...
    — Што-што?! Бальзаму літр? — узбіўся на эмоцыі вадзіцель. — Я табе, капітан, вось што скажу: паспрабаваў было аднойчы той бальзам. Чыста атрута! Лепш марганцоўкі якой напіцца, бо ў чыстым выглядзе той бальзам калі й можна каўтануць глыток-другі, дык выключна калі табе рукі-ногі
    136
    звяжуць і сілком яго ў рот нал’юць. Ці калі ўжо мёртвы будзеш, а бальзам той унутр табе проста напампуюць.
    Чахончык прамаўчаў, працягваючы пра сябе разважаць.
    “Вось яшчэ які нюансік паўстае. Уявім сабе, што Астроўскі загадзя вырашыў звесці парахункі з жыццём. Значыць, ён найперш зрабіў пятлю, перакінуў яе праз бэльку, а ўжо потым узяўся за бальзам. Ці лагічна? He вельмі. Так, алкаголь можа прытупіць інстынкт застацца жыць. Але калі чалавек разумны, ён не можа не ўзяць у разлік тое, што алкаголь здольны літаральна пазбавіць яго ўсялякіх памкненняў наогул! Таму што ён элементарна адключыцца! 3 іншага боку, вязаць пятлю, высмактаўшы літр, як той Фёдаравіч сказаў — атруты, таксама не выпадае... He, нічога не звязваецца!”
    — Фёдаравіч, яшчэ. Давай уявім, што літр бальзаму ты ўсё ж адолеў без аніякіх адмоўных рэакцый арганізму. I яшчэ нешта цяміш. А пасля гэтага ты змог бы стаць на табурэт і дацягнуцца, скажам, да столі?
    — Капітан, я што, акрабат які? Ці камікадзэ? Я нават калі б і ўскараскаўся на табурэт, дык пасля ляснуўся б так, што й касцей не сабраў!
    — Вось і я так падумаў... — прамармытаў Чахончык.
    — Што, падкінуў шэф дзельца няпыльнае?
    — Ага! Толькі, здаецца, такога пыласосу яшчэ ніхто не прыдумаў...
    Калі машына ўехала ў патрэбную вёску, Чахончык папрасіў Фёдаравіча спыніцца каля вясковай крамы. Там ён затрымаўся на некалькі хвілін, каб распытаць,
    137
    як адшукаць патрэбны дом. Прадавачка, па ўсім відаць, хутка сцяміла, па якой справе прыехаў Чахончык, і ў ахвотку патлумачыла:
    — Дык жа во адсюль тую дачу відаць. А так тут ужо шмат каго было да вас. Спачатку прыехалі, як я зразумела, ягоныя сябры з жонкай гэтага... памерлага. Потым, відаць, мясцовыя мянты, з раёну... Прабачце! Ну, тыя, першыя, нашых хлопцаў выклікалі. Яны на “газіку” прымчаліся, але доўга не затрымаліся ў доме, пачалі некуды званіць. Ажно потым чацвёра прыехалі з гораду на “Мерседэсе”. У цывільным. Я, калі пачула шум, прыглядала з-за вугла. Тут побач жыву.
    — Хутка прыехалі?
    — Ды гадзіны не прайшло, як нашыя мян... міліцыянты ім пазванілі. Тых двое адразу ў дом прайшлі, нікога туды не пусціўшы, а двое вакол дома бесперапынна шасталі, прынюхваліся да нечага.
    — А хто ў Астроўскага ў суседзях?
    — Дом ягоны, бачыце, крайні, так пгго ў яго толькі адна суседка. Бабулька Цімафееўна, яна сюды на ўсё лета прыязджае ажно да першых дажджоў.
    — Дзякуй... Во, яшчэ. Можна мне бутэлечку “Беларускага бальзаму”?
    — Ну, не! У нас такога даўно няма. Тут такое не п’юць. Вось віно бяруць, гарэлку на скрайні выпадак. He, мясцовыя бальзам не ўжываюць. Нават піва не купляюць, хіба што зрэдку...
    Чахончык выйшаў з крамы і пешшу накіраваўся до дачнага ўчастка. Фёдаравіч павольна паехаў следам і спыніў машыну пад разгалістым дубам. Сам выйшаў з машыны і абапёрся на плот, гледзячы, як Чахончык дэманструе пасведчанне міліцыянту, які дзяжурыў каля незачыненых дзвярэй, што вялі ўнутр лецішча Астроўскага.
    138
    Чахончык прайшоў веранду і спыніўся на парозе вялікага пакою. Драўляны стол з бутэлькамі стаяў злева ад уваходу пад вакном, на сценцы ў рамках за шклом вісела вялікая калекцыя маляўнічых экзатычных матылёў. Тут жа побач лесвіца вяла на другі паверх, частка якога своеасаблівым балконам навісала над пакоем першага паверху. Менавіта пад гэтым балконам і боўталася тоўская вяроўка з пятлёй на канцы, перакінутая праз дэкаратыўную бэльку. Чахончык наблізіўся да яе і выцягнуў у гару руку. Да бэлькі заставалася яшчэ сантыметраў з дваццаць. Далей ён зірнуў на табурэт, які ляжаў метрах у трох ад вяроўкі. Падумаўшы, вярнуўся да дзяжурнага міліцыянта.
    — Вы тут ад самага пачатку? — пацікавіўся ён.
    — Ну так. Прыехаў з групай па выкліку. Пасля, як гэтыя... ну, самі разумееце хто склалі пратакол агляду месца здарэння, вярнуўся ў аддзел, а праз некаторы час мяне накіравалі сюды дзяжурыць. Хутка зменяць.
    — Той табурэт... Ён там ад пачатку ляжаў?
    — Точна! Ніхто нічога не кранаў. Адно што цела выцягнулі з пятлі і павезлі ў морг. А так — усё на сваіх месцах.
    Чахончык падзякаваў міліцыянту і вярнуўся ў дом. Ён спыніўся каля стала і ўважліва паглядзеў на бутэлькі з-пад “Беларускага бальзаму”. Адна стаяла на краі стала, другая ляжала амаль пасярэдзіне. Больш на стале нічога не было.
    “Ну так, пітво ён смактаў з рыльца... — адзначыў капітан. — М-да, калі так, дык пэўна меў вялікі досвед ужывання падобных рэчаў. Хоць такія людзі звычайна нешта маюць занюхаць, няхай сабе і чыста сімвалічна. Ды хоць цукерку якую... А тут — анічога”.
    Яшчэ большае здзіўленне выклікала ў яго вяроўка. Была яна даволі тоўстая, яўна для гаспадарчага
    139
    ўжытку. Такімі на простых дачах амаль не карысталіся, бралі больш тонкія. Да таго ж увагу капітана прыцягнуў вузел на пятлі. Ён быў незвычайны, вельмі падобны да тых, якія сам Чахончык вучыўся вязаць у трэніровачных летніках на Каўказе, калі захапляўся горным турызмам.
    “Трэба будзе распытаць пра мінулае таго Астроўскага. Ці займаўся ён турызмам? Бо вязалася тое яўна знаўцам справы. Да таго ж... Стоп!”
    Чахончык амаль бегам вярнуўся на ганак.
    — Вяроўку дакладна ніхто не кранаў? — нервова спытаў ён дзяжурнага.
    — Ну як ніхто не кранаў? Калі труп з пятлі выцягвалі, напэўна ж краналі...
    — Я не пра тое! Пятля на той жа вышыні знаходзіцца, як і тады, калі ў ёй нябожчык вісеў?
    — Здаецца, на той жа. Яго выцягнулі і пакінулі вяроўку так, як яна і была. А што такое?
    — Ды нічога, — прамармытаў Чахончык і вярнуўся ў пакой.
    “Ха, нешта тут зусім не сыходзіцца адно з адным. Зараз ад пятлі да бэлькі сантыметраў з трыццаць. Цікава, а якога ж росту быў той Астроўскі? Калі ніжэй за мяне, то бок каля метра шасцідзесяці пяці, дык ягоныя ногі былі над падлогай у якіх пяці-васьмі сантыметрах. Калі ж ягоны рост большы, дык... Дык навошта яму быў той табурэт?! Каб задушыцца, ён мусіў падгінаць калені. I вы мне будзеце даказваць, што да гэтага мог дапетрыць чалавек, які выпіў літр моцнага напою? Прабачце...”