Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
120
казіныя “ножкі”. Прыпаліўшы, ледзь не заходзіліся ад кашлю.
— Дзед, ты няйначай атруціць нас хочаш, — заўважыў адзін з салдатаў.
— He я гэта, хлопцы. Вы ж паглядзіце, якую газету падралі. “Правда” называецца. Вы і яе на шматкі пусціць гатовыя?
— I што такога? — не зразумеў той.
— А тое, што гэта праўда вам глотку дзярэ, — сказаў дзед. — Так заўсёды з тымі здараецца, хто з праўдай гэтак абыходзіцца.
— У вайны — свая праўда, — сказаў Карчоў. — Праўда ў таго, хто стрэліць першы, зразумеў?
— Тады з такой вашай праўдай вам доўга не пражыць, хлопцы. Бо немцаў са сваёй праўдай тут куды больш за вас. А яшчэ праўда ў тым, што на вайне праўды для ўсіх не бывае. Яна ў кожнага свая. I кожны б’ецца за ўласную праўду.
— У нас, запомні, праўда адна: біць немца I таму кожная іншая праўда — варожая дыверсія, якую мы абавязаны нішчыць пад корань.
— Ці не з гэтай праўдаю вы нішчылі маіх аднавяскоўцаў?! — выбухнуў Васільевіч. — Уся праўда ў іх была — гэта жыць для сябе, для ўласных дзяцей. А вы — й малых пад корань...
— Дзед, яшчэ слова — ляжаш побач з тым вунь!.. — камандзір кіўнуў у бок пясчанай гурбы. — А жыць яны павінны былі для ўсіх нас. Відаць, не схацелі...
У лесе запанавала цішыня. Спрачацца дзед Васільевіч забаяўся, дый і ў Карчова, верагодна, нешта зварухнулася ў душы.
— Так, на вячэру есці шышкі нам няма ахвоты, — нарэшце прамовіў ён. — Так што, татарын, бяры трох чалавек і дуйце ў вёску. Немцы ўжо былі сёння, другі раз не паедуць, няма чаго ноч чакаць. Пакуль відно.
121
набярыце колькі знесці можна. Птушак там, падсвінка той раз бачылі — забіце і сюды цягніце.
— Камандзір! —узняўся на ногі дзед Васільевіч. — Зіма вось-вось, яклюдзям выжыць будзе?
— А мне пляваць, як яны выжывуць, — таксама ўскочыў Карчоў. — Хто не з намі, той супраць нас, хто будзе за курэй хватацца — той ворага памагаты. A таму, хлопцы, як што — размова кароткая, зразумелі?
Байцы хутка сабраліся, закінулі за спіны аўтаматы, схапілі прасціны і коўдры, у тым ліку і тую, якой быў накрыты паранены.
— Ідзіце праз рэчку па дрэве, — загадаў камандзір. — I далей полем, так хутчэй будзе.
— А калі немцы раптам? — заўважыў дзед. — На полі яны як у тым ціры будуць.
— He бздзі, стары! — рагатнуў татарын. — Мы таксама не лыкам шытыя.
“У гэтым уначы можна было пераканацца”, — сам сабе сказаў дзед Васільевіч, гледзячы ўслед парашутыстам, якія ледзь не бягом накіраваліся ў бок рэчкі.
— Сядай, дзед, пагаворым, — прапанаваў Карчоў, і мужчыны паселі на спілаваныя дрэвы.
— Што тут наўкола з партызанамі, ці сустракаў якіх?
— Няма тут ніякіх партызанаў, — адказаў дзед. — Можа, недзе там, за мястэчкам, хто й хароніцца ў лесе. А тут — ціха, дзякаваць Богу!
— А дзе нам мужыкоў у атрад набраць? Нам бы для пачатку чалавек з трыццаць яшчэ...
— Во як, чалавек з трыццаць! — ускінуўся дзед. — Вы й пяцёх наўрад адшукаеце, дый то — кульгавых ды слепаватых. Усіх спраўных мужыкоў адсюль павымятала. Каго ў Сібір, як вашыя прыйшлі, каго польскімі шпіёнамі нараклі, каго ў савецкае войска
122
схапіць паспелі — і з канцамі. Таму спадзявайцеся на сябе.
— У мяне баявая задача: за тры месяцы сабраць атрад у сто чалавек, зразумеў? — нахіліўся да дзеда камандзір і ледзь не шэптам дадаў: — Сто чалавек, каб тут у захопнікаў зямля гарэла пад нагамі!
— I збярэш сто, толькі пры ўмове, што іх табе з неба скінуць, — адказаў дзед. — Спачатку вы тут мужыкоў вынішчылі, а потым пачалі шукаць вам адданых. А іх — няма! У Лохвіцы вунь з мужыкоў мой пляменнік Мішка пятнаццацігадовы ды Пятрусь, хворы на галаву, як на ягоных вачах сястру Марысю вашыя разам з сям’ёй паклалі. Вось і лічы: добра калі паўтара мужыкі на вёску. I тыя — самі за сябе.
— Нічога, па іншых вёсках пашукаем!
— Ага, Езус вам у дапамогу... А лепш адразу ў мястэчка ідзіце, — пагадзіўся дзед. — Тамака паліцэскіх смачнай ежай да сябе мо пераманіце.
Ён хацеў яшчэ нешта дадаць, як з боку вёскі прагучаў адзін стрэл, потым другі, пасля чаго разы з чатыры чэргамі коратка адгукнуліся аўтаматы. Дзед ускочыў з месца, за ім — пазасталыя парашутысты.
— Немец? — спытаўся дзед.
— He, нашыя аўтаматы білі, — аспрэчыў камандзір. — А першай нібыта вінтоўка была...
“Мішка! — здагадаўся дзед Васільевіч. — Засранец! Я ж прасіў цябе не рыпацца!”
I дзед Васільевіч пашыбаваў у бок Лохвіцы. Ледзь не зваліўшыся з дрэва па-над рэчкай, ён выскачыў на поле і хутка сустрэў дэсантнікаў. Адзін з іх крочыў кульгаючы, паклаўшы руку на плячо таварыша.
— Бач ты! — сплюнуў Агмаль. — Такі падстраліў нашага!
— Хто падстраліў?! — не зразумеў дзед.
— Ды нейкі малы. Смальнуў з вінтоўкі, вунь
123
Казанаву ў нагу ўсадзіў. Але больш не будзе.
— Што — не будзе?
— Адстраляў сваё малы, — татарын нядобра паглядзеў на дзеда. — Ты там скажы сваім: калі хто яшчэ надумае страляць, дык пусцім усю вёску дымам.
Дзед Васільевіч нічога не адказаў і пайшоў у бок Лохвіцы. Яшчэ здалёк ён пабачыў каля плоту крайняй хаты купку баб, пачуў шіач. Галашэнне Васіліхі рэзала паветра бы той нож.
Мішка ляжаў на жываце, выкінуўшы наперад левую руку, якой ён, відаць, падтрымліваў вінтоўку. Па ўсім было відаць, што аўтаматныя кулі працялі ягоны жывот, пасля чаго хлопец проста паваліўся наперад. Дзед Васільевіч узняў галаву і паглядзеў на неба. Яно ўсё больш цямнела. I не з-за таго, што набліжаўся вечар, а таму, што надвор’е нарэшце вырашыла нагадаць пра зіму.
— Так, бабы... Слязьмі Мішку ўжо не дапаможаш. Падрыхтуйце ўсё ў хаце. А Мішку я сам прынясу. Ён цяпер няважкі, хлопча, як той парашуцік дзмухаўцовы...
За ўвесь той час, як дзед Васільевіч майстраваў труну, капаў дол на могілках, як сядзеў за памінальным сталом, ён не прамовіў ані слова. Адно бязгучна шаптаў: “Мішка... Мішка...” I толькі як сыходзіў з хаты ў лес, яшчэ раз нагадаў пляменніцы:
— Давай, Данутка, у мястэчка. He марудзь. Мы тут ужо самі неяк...
У леснічоўцы ён доўга не мог заснуць, качаўся з боку на бок. Забыўся пад самую раніцу, а як ускінуўся на ногі недзе на пачатку восьмай, з’еў сала з халоднай бульбай і пачаў збірацца. У мяшок паклаў скрутак тонкага дроту, дзве гранаты, закінуў за плечы вінтоўку і пакрочыў у бок чыгункі, туды, дзе ўпалі мяхі для дэсантнікаў. Там на вышыні чалавечага
124
росту дзед Васільевіч прыкруціў дротам некалькі кавалкаў выбухоўкі, прымацаваў да іх гранаты, звязаўшы ім кольцы дротам. Канец дроту прывязаў да аднаго з мяхоў. Адыйшоўшы на колькі крокаў, прыгледзеўся. Ягоны сюрпрыз мог убачыць хіба толькі той, хто пра яго ведаў.
— Вось так, Мішка, — прамармытаў дзед Васільевіч. — Я іх папярэджваў. Больш не выпадае. Так што хопіць ім шчасця...
Ён прыйшоў да лагеру парашутыстаў і не вітаючыся, сказаў:
— Знайшоў я вашыя мяхі...
— Во! — ускочыў на ногі Карчоў. — Дзе яны, вядзі!
— Самі адшукаеце, — адрэзаў дзед. — Яно проста: там, дзе вы на чыгунку палезлі, злева балотца. Як будзеце яго абмінаць з боку лесу, там акурат на дрэве і вісіць парашут. Мяхі на зямлі. А хадзіць з вамі ў мяне менш за ўсё ахвоты маецца.
3 тым і пайшоў да сябе, не азіраючыся, адно ў які ўжо раз прашаптаў сам сабе: “Мішка...”
Каля леснічоўкі дзед Васільевіч сеў на пень і пачаў пільна ўслухвацца ў наваколле. У вершалінах дрэў пачынаў падвываць вецер, і сталых гадоў чалавек разумеў, што хутка, ледзь не праз дзень, зямлю пакрые снег, прыйдуць халады і зіма ўсталюецца трывала і надоўга. Міжволі дзед пачаў думаць, дзе паставіць першыя пелькі на зайцаў, дзе зручней будзе ўпаляваць дзіка, а дзе на рэчцы на якой яміне больш збярэцца рыбы. Разважаў бы і далей, але скрозь пошум ветру прарвалася рэха моцнага выбуху.
“Колькі ж іх туды пацягнулася? — падумаў дзед Васільевіч. — Чалавекі чатыры, не менш. Утрох бы не пацягнулі тыя пакункі. Так што дай Бог, каб усе чацвёра там і засталіся...”
На наступны дзень сапраўды пайшоў снег.
125
Спачатку ён нясмела зацерушыў, нібы спрабуючы, як яго сустрэне яшчэ не схаладзелая зямля. Вецер сціх, a таму снег, з кожнай гадзінай набіраючы моцы, павольна клаўся на лапіны ялін, шэптам церушыўся сярод дубовую лістоту. За два дні нападала яго столькі, што Васіліха ледзь не павалілася ад стомы, як увайшла ў леснічоўку, і пару хвілінаў, сеўшы на ляжанку, не магла вымавіць ані слова.
— Што здарылася? — не вытрымаў дзед Васільевіч.
Яшчэ колькі часу Васіліха шморгала носам, цёрла кулакамі мокрыя вочы і спрабавала нешта сказаць, але з яе рота выляталі толькі няўцямныя, здушаныя гукі.
— Данута?! — не вытрымаў дзед.
— А... ага, — выціснула з сябе Васіліха і зараўла ва ўвесь голас.
Дзед выйшаў з леснічоўкі, разумеючы, што Васіліха, пакуль не выплачацца, усё адно сказаць нешта проста не здолее. Вершаліны ялін гнуліся ад снегу, скрозь хмары, якія нізка паўзлі па-над дрэвамі, час ад часу прабівалася вока вялікага, поўнага месяца. Адчувалася, што вось-вось — і сапраўдная зіма сцісне гэтую знямелую зямлю.
“Казаў жа я табе, дзяўчынка, хутчэй сыйсці з вёскі...” — прамармытаў дзед Васільевіч і вярнуўся ў леснічоўку. Ягоная сястра сядзела нерухома, яе вялікі цень ад газнічкі ледзь пагойдваўся на сцяне жытла.
Нічога не пытаючыся, дзед прысеў на лаўку. I тады Васіліха сама пачала распавядаць сухім, драўляным голасам...
Парашутысты ўваліліся ў яе хату ўдзень, калі на вуліцы яшчэ не пачало нават шарэць. Былі толькі ўдвух: галоўны і вузкавокі. Адразу запатрабавалі гарэлкі і ежу. Посную бульбу рукамі запіхвалі ў рот, цадзілі самагонку, чорнымі пальцамі рвалі на кавалкі
126
бохан хлеба. Пад’еўшы, узялі мяхі і пайшлі па хатах, забіраючы з ежы ўсё, што траплялася на вочы. Лазілі пад печы, чамусьці рыліся ў куфрах, зазіралі пад ложкі. Дайшлі да Марысевай хаты, дзе ў гэты акурат час Данута вучыла дзяцей, як трэба бінтаваць парэзаныя пальцы. Сам выгляд таго, што нагадвала школьны клас ды скрутак белага бінта на стале літаральна раз’юшыў вайскоўцаў. “Што, сучка, школку арганізавала? На немцаў працуеш?!” — зароў галоўны. “Бач ты, нашыя таварышы ад ранаў паміраюць, а яна тут бінты ад нас хавала!” — дадаў другі. Потым яна пырскалі слінай адначасова, ажно пакуль галоўны не загадаў Дануце збірацца, каб ісці з імі ў лес. На што Данута адказала, што яны забілі яе брата, што яна іх ненавідзіць і нікуды не пойдзе. Прыбышы пакідалі мяхі з нарабаваным на падлогу і, лаючыся, выцягнулі Дануту на вуліцу, не даўшы ёй нават апрануцца. Дзеці, які збегліся да вакна, бачылі, як партызаны штурхнулі Дануту да сценкі адрыны, галоўны нешта сказаў, пасля чаго некалькі разоў стрэліў з пісталета. Вайсковыя вярнуліся ў хату, дзе камандзір яшчэ раз стрэліў у столь, пабралі мяхі і з мацюкамі пасунуліся ў бок лесу...