• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    Пранесла. Ніхто не спыніў, ніхто ў сумачцы не корпаўся. Гэта ўпэўніла Людку ў думцы, што тут, на варце, цяпер таксама ведаюць: яна — чалавек няпро-сты, чапаць яе абы-каму нельга.
    I Людка канчаткова акрыяла, зноў пачала за-ходзіць да сябровак, піла віно, "самагнёт", аднойчы закурыла і засталася ў сяброўкі начаваць. Між іншым, не адна...
    Аднаго дня, пад восень, рана нехта пазваніў у дзверы. Пасля другой змены Людка спала дрэнна і таму злосна кінула позірк на гадзіннік: убілася ж не-каму прыпёрціся а палове восьмай раніцы! Накінула халат, нячэсаная, прыадчыніла дзверы.
    На лесвічнай пляцоўцы стаяла маладая, высокага росту жанчына ў джынсавай пары, з сумкай цераз плячо. Аберуч яна закінула назад доўгія светлыя ва-ласы і весела сказала:
    — Прывітанне!
    — Здарова! — буркнула Людка. — Чаго табе?
    — Сяргей Сяргеевіч шле табе гарачае прывітанне, — усміхнулася жанчына.
    — Што-што? — як не пачула Людка.
    — Сяргей Сяргеевіч шле табе прывітанне, таму канчай прыдурвацца, — сказала жанчына і, адцяс-ніўшы Людку, прайшла ў калідор, як у свой.
    Людку раптам працяла холадам. Яе закалаціла, го-лас зрабіўся тонкі, чужы.
    — Як ён пажывае? — спытала яна нечакана для сябе самой.
    — Табе што, не казалі хіба трымаць язык за зубамі, мілая?
    Людка моўчкі праглынула пачутае.
    101
    Жанчына прайшла на кухню, паставіла ў лядоўню каньяк і шампанскае, паклала на стол бананы, памідоры, бляшанку шыкоўнай вяндліны. Людка як нямая сноўдалася за ёю на ўласнай кватэры. Жанчы-на па-гаспадарску агледзела спальны пакой, пагойда-лася на ложку, загадала даць свежую бялізну, сунула нос у ванную, у пакоі дастала з шыфаньера два доўгія, з тонкага шкла фужэры. Зірнуўшы праз іх на святло, скрывілася.
    — Так, — нарэшце сказала яна. — He фантан, ка-нешне, але што зробіш... Вось табе квіткі ў кіно на два сеансы запар. Сюды можна будзе вярнуцца гадзін праз шэсць, ды перад гэтым абавязкова пазваніць. Я ўсё сама прыбяру. А цяпер апранацца, ключы ўзяць з сабой. Бывай здаровая!
    I Людка, апрануўшыся, пайшла вон з уласнае ха-ты...
    Нельга казаць, каб гэтыя дзіўнаватыя людзі прых-одзілі часта. Але калі-нікалі, вярнуўшыся з працы, Людка адзначала, што ў час яе адсутнасці ў кватэры былі чужыя: сям-там яна знаходзіла шэрыя плямачкі цыгарэтнага попелу, сляды ад падэшваў. Аднойчы, прыбіраючы кватэру, дастала з-пад ложка выкары-станы прэзерватыў. Людка асцярожна ўзяла яго двума пальцамі і выкінула ў смецце.
    Яна перастала здзіўляцца, калі да яе прыходзілі людзі "з гарачым прывітаннем", апраналася і вы-ходзіла з дому. Ды ёй карцела пабачыць: хто ж прых-одзіць з Сяргеем Сяргеевічам? Аднойчы яна асмелілася і ў кіно не пайшла, зашылася ў кусты гадзіны на дзве, але нарэшце ўгледзела, што за людзі часам бываюць у яе жытле і каго Сяргей Сяргеевіч паказваць ёй не жадае. 3 пад'езда выйшаў чалавек, і Людка ціха войкнула. Гэта быў вядомы артыст, які часта выступаў па тэлевізары. Што ён наведаў ме-
    102
    навіта яе кватэру, можна было не сумнявацца, таму што праз нейкія пяць хвілін з пад'езда, агледзеўшыся па баках, выйшаў сам Сяргей Сяргеевіч.
    Ён і сам часам прыходзіў, але адзін, — заўсёды маўклівы, адпрасаваны, з нязменнай папачкай у руцэ. Сядаў на кухні і чакаў. Людка разумела: трэба апранацца і ісці. Неяк яна надумалася і сказала, што, калі трэба, няхай людзі ходзяць, але ж прыбіраць за імі ёй усё ж не з рукі. Сяргей Сяргеевіч моўчкі кіўнуў:
    — Я пра ўсё памятаю. Абяцаю: мы кампенсуем вашыя выдаткі, вы не будзеце шкадаваць.
    Пэўнага дня да яе завітаў сталых гадоў мужчына: скамечаны пінжак, зашмальцаваная кашуля, стапта-ныя чаравікі. Крысом пінжака ён працёр пабітыя акуляры, перадаў "гарачае прывітанне" ад Сяргея Сяргеевіча і сказаў, што пражыве ў Людкі дні з тры.
    Ад мужчыны несла потам і таннымі цыгарэтамі. Ён прамармытаў: "Усё гэта, канешне, паскудства, ды падзецца няма куды" і ўручыў Людцы сторублёўку.
    — Гарэлкі купіш штук з тры... чатыры! — заказаў ён. — Кавун вялікі. Гуркоў маласольных. Ды мяса, але на рынку. Добрага мяса і шмат. Есці буду. Рэшту пакінь сабе.
    Людка зрабіла ўсё: пасмажыла свініны, прыгатава-ла салату, вытрымала ў халоднай вадзе кавун. Вячэр-алі яны моўчкі. Мужчына, апрануўшы пацёртыя спартовыя нагавіцы, глядзеў па тэлевізары футбол, ды гульня, здаецца, яго зусім не хвалявала. Раз-пораз ён куляў у рот кілішак гарэлкі, з асалодай хрумсцеў агурком. Людка таксама выпіла крышку, а потым яны елі кавун, ад якога аж зводзіла зубы. Мужчына сплёўваў у далонь семкі, выціраў аб канапу мокрыя рукі, гучна ікаў.
    Пасля ён падсеў да Людкі, упэўнена паклаў руку на яе плячо і прыціснуў да сябе, пацягнуўся п'яным ро-
    103
    там да яе твару. Людка спрабавала адбіцца, ды мужчына нечакана аказаўся моцны, учэпісты.
    — Сяргей Сяргеевіч казаў, што ты не будзеш круц-іць задам, — прашамкаў мужчына і ўпіўся ў яе вусны. Пад такім напорам Людка не здолела супраціўляцца і неўзабаве ляжала, знясіленая, побач з мужчынам, па-куль ён цяжка аддыхваўся, не стрымліваючы ў сабе ікаўку.
    Потым Людка паднялася, паправіла вопратку і па-сунулася на кухню. Наліла сабе паўшклянкі гарэлкі і маленькімі глыточкамі выпіла ўсё. Яна не плакала, адно баялася, каб не званітаваць, і маліла Бога, каб хутчэй закруцілася ў галаве, каб забылася ўсё тое, што з ёй здарылася.
    Мужчына, як і казаў, з'ехаў праз тры дні, пакінуўшы дзіравыя, смярдзючыя шкарпэткі. За ўвесь час ён не сказаў Людцы мо і дзесяці слоў. Нават тады, калі цягнуў Людку да канапы, ён адно толькі соп і рабіў усё як хлопчык: мітусліва і амаль адразу. Людку нават не хвалявала тое, што ёй у гэтыя дні нельга бы-ло быць з мужчынамі. Ды хіба такому нешта растлу-мачыш? Мужчына ляжаў, цяжка дыхаючы, і ў нейкім паўзабыцці ціскаў яе вялікія грудзі.
    Пасля яго ў кватэру доўгі час ніхто не прыходзіў. I толькі ў канцы лістапада познім вечарам кораценька, асцярожна прапеў званок. Людка заспяшалася да дзвярэй.
    — Гэта ты?! — войкнула яна, міжволі адваліўшыся да сцяны.
    — He дрыгайся, — адказаў Юзік. — Ёсць хто ў хаце?
    — Адкуль тут? — прашаптала Людка.
    Юзік праслізнуў у калідор. Выглядаў ён нават няб-лага і, на першы пагляд, нагадваў гараджаніна, які вяртаўся з дачы. Адно ў ім выдавала чалавека пэўнай
    104
    катэгорыі: позірк, як у звера, які з апаскай заходзіць у наладжаную для яго пасгку.
    — Мне толькі пераначаваць, — папярэдзіў Юзік.
    Ён паклаў Людцы на плячо сколатыя муд-рагелістымі малюнкамі рукі.
    — Ну, і колькі мужыкоў тут без мяне пасвілася?
    Людка сцялася. Ведае? Здагадваецца? Ці проста пытае?
    — Жывы, — сказала яна. — А гэтыя мне напісалі, штоўсё...
    — А во ім! — Юзік сагнуў руку ў локці. — Трасцы! Няхай цяперака тутака мяне пашукаюць, паскуды!
    — Але, — згадзілася Людка. Думкі ў яе галаве круціліся, як пчолы ў вуллі.
    — Зрабі ванну. А пасля паесці добра. 3 сабой дасі ў дарогу ўсё, што маеш, — сала, кансервы... Грошы... Грошы ў мяне ёсць. Шмат грошай, нарэшце... A раніцай я знікну. Мяне не шукай. I ніякаму сабаку каб ні слова. Удушу!
    Пакуль Юзік раскашаваў у вадзе, Людка паставіла на газ бульбу, нарэзала шынкі, а потым нерашуча пайшла да кніжнай паліцы. Там яна знайшла адной ёй вядомую кнігу, разгарнула яе і з аркушыкам бялюткай, складзенай удвая паперы, прысела на канапу.
    Людка прыгадала халодныя вочы Сяргея Сярге-евіча, уласную распіску з абяцаннем дапамагаць ім ва ўсім. А калі Сяргей Сяргеевіч дазнаецца, што Юзік быў тут?.. А як ён даведаецца? Ды вось так, як гэта ён рабіў і раней. I можна было не сумнявацца, што Cap-reft Сяргеевіч адразу прыгадае, што яна выносіла з завода. Тады — кранты! Можа, Юзіка знарок падсу-нулі ёй, каб яшчэ раз выпрабаваць? А што Юзік? Ён як прыехаў, так і з'ехаў, як ні паглядзець, ён усё адно ўжо загінуў, бо ад Сяргея Сяргеевіча нідзе не схавац-
    105
    ца. 3 зоны, як ёй напісалі, так проста не выкараскац-ца...
    Людка падсунула да сябе тэлефон.
    — Вас слухаюць, — пачула яна прыемны мужчынскі голас.
    — Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне, — прашаптала Людка ў трубку.
    — Дзякуй. А хто такі Сяргей Сяргеевіч? — спытаў голас.
    — Ну, хто... — разгубілася Людка. — Сяргей Сяр-геевіч! Ён жа ў вас працуе...
    — А-а! — узрадаваўся голас. — Дык то Сяргей Сяр-геевіч! А яго цяпер няма. Званіце заўтра зранку.
    — Позна будзе, — сказала Людка.
    — Што-небудзь тэрміновае? — голас на другім канцы дроту адразу змяніўся. — Алё! Вас не чуваць!
    Людка глыбока ўздыхнула і прыслухалася да шуму вады ў ваннай.
    — Перадайце, калі ласка, Сяргею Сяргеевічу, што званіла Кнігаўка.
    — Прыгожае прозвішча, — адгукнуўся голас.
    — Кнігаўка, запомнілі? Скажыце, што прыехаў Юзік. Будзе начаваць у мяне. Скажыце Сяргею Сярге-евічу, што я працую ў першую змену. Гэта зразумела?
    — Але ж! Перадам усё! — запэўніў голас.
    — Адно прашу: каб Сяргей Сяргеевіч прыйшоў, калі мяне не будзе, — папрасіла Людка.
    — Ён зразумее, пра што вы?
    — He дурань хіба! — адрэзала Людка і кінула трубку.
    А палове сёмай раніцы, апрануўшыся, яна яшчэ раз зірнула на Юзіка. Ён моцна спаў, паклаўшы на коўдру свае моцныя, валасатыя рукі, сціснутыя ў ку-лаках. На прадплеччы свайго былога мужа Людка ўбачыла вялікі, прыгожы малюнак сіняга колеру:
    106
    птушка, якая ляціць прэч ад акенца, забранага ў кра-ты...
    Вярнуўшыся з заводу, Людка напаткала на кухні Сяргея Сяргеевіча. Ён прыўзняўся з табурэту, але нічога не сказаў. Людка зірнула яму ў вочы, ды не ўбачыла ў іх нічога. Сяргей Сяргеевіч кіўнуў.
    — Усё добра. Яго шукала мноства людзей, і вы нам вельмі дапамаглі.
    — Ён муж мне быў, — адказала Людка.
    — Ён, Людміла Міканораўна, чужы ўсім нам ча-лавек, — адрэзаў Сяргей Сяргеевіч. — I вы не маглі зрабіць інакш.
    — Каб ты ведаў, як я цябе ненавіджу! — крыкнула Людка.
    — Магчыма, — халодна адказаў Сяргей Сяргеевіч. — I ў той жа час вы дапамагаеце нам.
    Людка прысела за стол. Сяргей Сяргеевіч адчыніў папачку і паклаў перад ёй канверт, пасля чаго скіраваўся да дзвярэй.
    — Гэтыя грошы вы зарабілі сумленна... Але памя-тайце: калі што, вы абавязаны нам пазваніць, — ска-заў ён. — Вось так... Добрага вам здароўя!
    Людка безуважна разгарнула канверт. Там ляжалі грошы. Грошай было шмат, паперкі — адна ў адну, зялёнага колеру з профілем правадыра працоўных.
    У нейкім зацьменні Людка перабрала ўвесь пачак. Паперкі былі спрэс новыя, хрумсткія і гладкія, яшчэ не запэцканыя бруднымі рукамі. Адна, праўда, трапілася старая, у плямах. Гэтую Людка адклала ўбок, а астатнія схавала ў канверт.