• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    У лістападзе ў горадзе цямнее рана. Людка не за-пальвала святло, сядзела ў кухні, слухала па радыё канцэрт па заяўках.
    Канцэрт ёй не спадабаўся.
    1990 г.
    107
    СТАЛЁВАЯ ПОЎНЯ
    Няправільнае апавяданне
    Зіма недзе заблукала. Па ўсім, першы снег мусіў ужо легчы на апалае лясное лісце, з-пад каторага дзе-нідзе вытыркаліся чорныя талеркі груздоў. Дзед Васільевіч паволі крочыў у бок леснічоўкі, зразаючы грыбы ў кошык і разважаючы над тым, пра што пачуў у Лохвіцы ад свайго пляменніка Мішкі. Гарэза рэдка затрымліваўся ў хаце. Зрабіўшы ўсё, пра што прасіла Васіліха, дзедава сястра, Мішка збягаў ці на рэчку, дзе правяраў сеткі, ці ў лес бліжэй да чыгункі па ўласных, толькі яму вядомых справах.
    Дзед Васільевіч неаднойчы казаў падшыванцу, каб той ня корпаўся ў акопах і не збіраў розныя небяспечныя цацкі. Ды Мішку дзедавыя словы былі як банькі памерламу. Дзед, безумоўна, здагадваўся, што ў тых акопах можна было адшукаць шмат чаго, бо і сам бываў там неаднойчы, нацягаўшы ў леснічоўку шмат рознага вайсковага рыштунку, што застаўся пасля баёў на падыходзе да Лохвіцы.
    Жыў ён не ў вёсцы, а ў лесе не таму, што баяўся немцаў. Наадварот, час паказаў, што ад прышлых Лохвіцы нічога не пагражае. Бо на другі дзень, як пачалася вайна, непадалёк ад вёскі адбыўся паветраны бой. Тры нямецкія самалёты палявалі на адзін савецкі. Той здолеў падпаліць аднаго немца, аднак і сам упаў у балота, куды вяскоўцы не адважваліся па журавіны хадзіць — такая там была здрадлівая багна. Лётчык з падбітага нямецкага самалёта здолеў скочыць з парашутам і прызямліўся ледзь не ў сад да Васіліхі, жывы, але моцна паранены. Нават з пісталета не здолеў стрэліць, калі да яго падбеглі вяскоўцы. Радзіліся тыя нядоўга: немец — не немец, але жывы чалавек, да таго ж — скрываўлены.
    108
    Зацягнулі яго ў адрыну на сена, абмылі, перавязалі чыстым раны і дамовіліся: нікому ані слова. Баяліся, што савецкія не будуць разбірацца, паранены той ці не...
    А потым быў бой там, дзе бальшак выходзіў з лесу да Лохвіцы. Больш за суткі трымаліся савецкія, аж пакуль два танкі да немцаў не дадаліся. Усіх савецкіх там і падушылі, бо тыя зброі ад танкаў не мелі. I калі ў Лохвіцу ўвайшла калона нямецкіх маіпын, вяскоўцы паказалі афіцэру параненага лётчыка. Немца паклалі ў машыну і звезлі. Праз дзень у Лохвіцу зноў прыехалі немцы, толькі нейкія іншыя, не злыя і чыстыя. Сабралі вяскоўцаў і праз перакладчыка, які намагаўся давесці сказанае афіцэрам на расейскай, не надта зразумелай для лохвіцкіх мове, паведамілі наступнае. Маўляў, нейкі фюрар выказвае вяскоўцам падзяку за выратаванне нямецкага лётчыка. I за гэта Лохвіцы надаецца асаблівы статус. Ніхто не дацяміў, што гэта за рэч — “статус”, аднак адчулі: паліць хаты не будуць. Прынамсі, не адразу. Бо ў Лохвіцу перабраліся людзі са спаленай Вулькі, дзе дзясяткі з тры савецкіх паселі ў хатах і адтуль абстралялі атрад немцаў. Тыя не доўга разважалі: закідалі вёску мінамі і агонь скончыў справу. У немцаў хіба пару параненых было, а колькі савецкіх салдатаў і мясцовых пагарэлі ў хатах — ніхто не лічыў.
    I так далей пайшло, што недзе раз на тыдні немцы пачалі прыязджаць у Лохвіцу. Кур не рэзалі, свіней не стралялі. А паводзілі сябе культурна: мянялі на цукар, соль малако, яйкі, масла, вяндліны, прывозілі муку і газу, дзяцей частавалі цукеркамі і шакаладам. Аднойчы нават прывезлі зубнога лекара з машынкаю. Той цягам двух дзён агледзеў ці не ўсіх лохвіцкіх. Каму рваў трушчаныя зубы, каму — было й такое — замазваў дзіравыя. I да лохвіцкіх пакрысе пачала
    109
    даходзіць сутнасць слоў “асаблівы статус” вёскі, якая, як зразумеў дзед Васільевіч, атрымала непгга накшталт абароннай граматы за тое, што ў параненым немцы мясцовыя ўбачыла не ворага, a найперш нямоглага чалавека.
    Дый як магло быць інакш? У верасні 39-га савецкіх напачатку сустрэлі тут і не прыязна, і не варожа: за безліч гадоў людзі гэтых краёў звыкліся з тым, пгго раз-пораз, часцей у суправаджэнні агню ды гвалтаў, праз Лохвіцу ды навакольныя вёскі праносіліся пад рознымі штандарамі атрады ўзброеных, азвярэлых салдатаў, якія гаварылі на незразумелых мовах і хапалі тое, што бачылі іхнія вочы. Савецкія ж паводзілі сябе не так. He гвалцілі, не рабавалі, размаўлялі спакойна і ласкава. Таму і пачаставалі іх у Лохвіцы як мае быць, выправілі ў далейшы шлях. Але праз некалькі дзён пачалося, як прыехалі ўжо зусім іншыя: крыклівыя і бессаромныя. He выціраючы боты, швэндаліся па хатах, патрабавалі выпіць, перапісвалі жыхароў і голасна брыдка, не па мясцоваму, лаяліся. Прыбілі да таполі чырвоны сцяг і сказалі: “Радуйцеся! Да вас прыйшла савецкая ўлада”.
    Пачаць радавацца савецкай уладзе ў Лохвіцы не паспелі. На другі дзень у людзей пачалі адбіраць скаціну, а тры сям’і пакідалі ў грузавік і некуды павезлі. Іхнія хаты назвалі калгасам, а калі Марыся, сваячаніца дзеда Васільевіча, з крыкамі “He аддам!” абхапіла шыю сваёй каровы, у вёсцы ўпершыню за шмат гадоў грымнуў стрэл. Марыся асунулася долу і ўжо не бачыла, як яе мужык Юзак з ружжом выскачыў з хаты, усадзіў зарад у жывот чалавеку ў фуражцы і тут жа ўпаў сам, атрымаўшы з дзесяць куль. I каб мясцовыя адчулі тую радасць напоўніцу, савецкія паставілі да сцяны ўсіх, каго знайшлі ў хаце. Трохгадовага Лёсіка забілі апошнім...
    110
    Таму вось і ратавалі нямецкага лётчыка. Бо ўжо ведалі, што ад савецкіх можна атрымаць. Немцы ж пакуль нічога не абяцалі і нікога не крыўдзілі. Нават курэй не стралялі. Ды хоць бы і стралялі — не апошняе ж забіралі! Навучаныя, лохвіцкія даўно панарабілі ў лесе надзейных схованак, дзе трымалі тое, што выратуе ў ліхія часіны.
    Так і дзед Васільевіч адрамантаваў леснічоўку, дзе й праводзіў большасць часу. Паляваў дзічыну, у тым ліку і сур’ёзную, сушыў рыбу, збіраў ягады-грыбы, вядомыя яму зёлкі, трымаў з пяток борцяў, а як сціхлі баі, нацягаў з акопаў шмат рознага: гранаты, стрэльбы, аўтаматы, патроны, нават кулямёт спраўны. Была і любімая цацка: вінтоўка з аптычнаю прыладай, якая надта ж надалася для паляўнічых спраў. Здабытае ў лесе і назапашанае адносіў у Лохвіцу, адкуль, наведаўшы лазню і замяніўшы сподняе, вяртаўся з хатнім хлебам, іншай ежай, часам — з пляшкай выгнанага Васіліхай для сябе.
    Але тое, што ён пачуў ад пляменніка, дзеда растрывожыла. Ён і сам чуў, як надоечы ўначы над лесам гудзеў самалёт. Зразумела, гэта савецкі лятак быў, што немец будзе ноччу над лесам рабіць? А вось тое, што Мішка адшукаў у балоце каля чыгункі дзве вялікія торбы, было нярадаснай навіною. Торбы, прымацаваныя да парашуту, ляжалі на зямлі, і яўна былі скінутыя ў тую ж ноч. А гэта значыла, што на парашутах выкінулі і людзей. 3 якой мэтай, дзед Васільевіч здагадацца не мог.
    Таму, як дайшоў да леснічоўкі, вырашыў зранку пахадзіць па лесе і пашукаць гасцей. 3 тым і заснуў.
    Ды абудзіўся не сам. Мішка заляцеў у хатку і з парогу выпаліў:
    — Уначы ў Лохвіцы савецкія былі!
    — Якія савецкія? — не зразумеў дзед. — Яны ж
    111
    паўцякалі.
    — Ага, паўцякалі... Парашутыстыя прыходзілі, аўтаматамі палохалі.
    — Адкуль ты ведаеш, што гэта парапіутысты?
    — Самі казалі: маўляў, іх скінулі з тым, каб тут немцаў страляць. А потым набралі есці, прымусілі самагон прынесці, кур пахапалі. Васіліха было запярэчыла, дык ёй аўтаматам у грудзі сунулі так, што яна звалілася на падлогу.
    — Толькі ў нас бралі? — пацікавіўся дзед.
    — Ці не па ўсёй вёсцы прайшліся. Крычалі, што пастраляюць-папаляць, калі ежы не дадуць. У коўдры загортвалі, ледзь пацягнулі тое, што набралі. Сказалі, хутка зноў прыдуць. Ну, я іх сустрэну!
    — Ты, гэта!.. — ускочыў з ляжанкі дзед. — I не спрабуй! Малы яшчэ з савецкімі заядацца. Сядзі як мыш пад печкай. Я сам іх пашукаю ды дазнаюся, хто такія і ці надоўга да нас. Ага, а колькі іх было?
    — Ушасцёх па хатах гойсалі. Але, відаць, яшчэ ў лесе колькі іх ёсць.
    — Напэўна... — ці на самому сабе сказаў Васільевіч. — Добра, ідзі ў вёску. I не спрабуй што-небудзь удумаць! Можа, я сам заўтра ў Лохвіцу прыду.
    “Так, — разважаў ён, ідучы лесам. — Чалавек з дзесяць іх, напэўна. Толькі савецкіх тут не хапае! У немцаў страляць пачнуць, а тыя ж не будуць доўга думаць, хто і чаму страляе. Атрымаюць усе, напоўніцу. Як адшукаю гэтых, трэба сказаць, каб немцаў стралялі як мага далей ад Лохвіцы... А дзе іх шукаць? Ну, як у вёску прыйшлі, значыць, атабарыліся не ў глыбіні лесу, а недзе бліжэй да вады. Наўрад ці пасунуліся ў вёску праз мост: рызыкоўна. Значыць, ііплі полем, перабраўшыся праз рэчку... Ну так, няйначай!”
    112
    Колькі гадоў таму бура паваліла вялікую сасну, што расла на самым беразе рэчкі, і для сялян шлях у лес істотна скараціўся. Да ўпалага дрэва прыладзілі парэнчы, таму праз рэчку мог перабрацца нават дзіцёнак. Прыкінуўшы, што да чаго, дзед Васільевіч, паправіўшы рэмень ад вінтоўкі, рашуча накіраваўся да таго месца, дзе ляжала мажное дрэва.
    Ён здалёк пачуў пах дыму.
    “Партызаны, але... — падумаў ён. — Як так вогнішча паліць будзеце, вас накрыюць, як сляпых кацянят”.
    Атабарыліся парашутысты насамрэч ці не на самым ускрайку лесу. Дзед Васільевіч нетаропка накіраваўся ў бок вогнішча і ўбачыў, як аднолькава апранутыя ў вайсковае людзі падняліся з зямлі, накіраваўшы ў бок незнаёмца зброю.
    — Стаяць! — выгукнуў адзін, у якога на галаве сядзела фуражка з сіняй палосай. — Хто такі?
    — Тутэйшы, — спыніўся дзед. — Вось ішоў сабе, бачу — новыя людзі.
    — Ты адкуль такі цікаўны? — працягваў выпытваць, па ўсім было відаць, галоўны.
    — Ды з вёскі, вунь той, — махнуў рукой дзед. — На звера іду паляваць. А тут бачу — вы.
    Дзед Васільевіч налічыў вакол вогнішча дзевяць чалавек. 3 іх толькі адзін знешне выглядаў адрозна ад іншых: маленькага росту, з крываватымі нагамі, вузкімі вачыма і смуклым колерам твару. Ён і адзначыў:
    — 3 такой вось вінтоўкай толькі на людзей палююць!
    — He, яно зручна і на кабана, і на вавёрку якую.
    — Што такое вавёрка? — запытаўся смуклатвары.
    — Памаўчы! — абарваў яго галоўны. — Як цябе клічуць?
    113
    — Дзедам Васільевічам людзі завуць...
    — Ну дык вось, дзед. Ты павінен уступіць у наш атрад.
    — Нікому нічога не я павінен, — адказаў дзед. — Я і ў калгас не пайшоў, як зганялі, і ў ваш атрад не пайду!
    — Ты што, не жадаеш змагацца з ворагам? — змяніў інтанацыю галоўны. — Ці ты ўжо ў паліцыю запісаўся? Дык у нас з такімі гутарка кароткая: куля ў галаву — і ў кусты.