• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    Заставалася трэцяя труна. Чорны павольна наблізіўся да яе і першым жа ладным ударам адсек у свайго дубліката правую руку. Потым ён вярнуўся на вуліцу да машыны і сцадзіў бэнзін з бака ў вядро. Тэлеапэратар хадзіў за ім як цень. Чорны вярнуўся ў лябараторыю, разьліў бэнзін па падлозе. Рэшту з вядра ён выліў на сябе. Потым прысеў на край стала, набіў нарэшце старую пяньковую піпку.
    Тэлеапэратар, стоячы каля дзьвярэй, навёў на яго камэру.
    — Ну вось самі бачыце: рэпартаж скончыўся, — стомлена сказаў Алесь Чорны. — Добрай вам ночы, людзі. Сьпіце спакойна. I жывіце так, як лічыце патрэбным...
    Пстрыкнула запальнічка...
    1991-2005
    КНІГАЎКА НІКОЛІ HE ПЛАЧА
    Канспіратыўнае апавяданне
    Людка Зязюля — самая звычайная кабеціна: не маладая ўжо, але і не старая. Карацей, трыццаць два гады. Для жанчыны, вядома, узрост, ды гэта яшчэ як паглядзець. Можна нават і пра замужжа памарыць, ды Людцы ня хочацца. Досыць ужо, налізалася: у дваццаць дзевяць адной застацца — не дужа прыем-на. Добра яшчэ, што Юзік пакінуў яе ў абстаўленай двухпакаёўцы амаль у цэнтры гораду. На дзяцей у яго моцы не хапіла, хоць і валіў ён Людку то на канапу, a то і проста на падлогу, на пульхны дыван часта, дра-пежна, і карыстаўся ёю груба, як нейкай абрыдлай
    94
    рэччу. Адно што казаў пасля: "Трубы прачысьціў — і то добра". I адразу ж засынаў.
    Людка звычайна маўчала, нават у тыя імгненні, калі Юзік, стогнучы, курчыўся зверху ў апошніх сутаргах. He брала яе мужчынская сіла, не хвалявала да енку. Мо таму і не пакінуў па сабе Юзік ні дачкі, ні сына, бо калі ад кахання няма ўзаемнай радасці — адкуль што іншае возьмецца? А тым больш сама Людка брала ўнутр розную хімію, ад чаго часта кры-вавіла і пакутавала на болі ў жываце. Толькі прыкмя-чала сабе: ходзіць Юзік літаральна па лязу брытвы, таўчэцца скрозь з нейкімі прайдзісветамі. Можна, канешне, сёе-тое і прыхапіць з работы дадому, ды не столькі ж!.. Цягаў шмат, зрабіў з кватэры кладоўку! I дачакаўся. Што яны там дзе кралі, што потым прада-валі, як на судзе высветлілася, за немалыя грошы, — Людка ў галаву не брала. Хопіць таго, што засталася адна ў гэтым вялікім і па-ранейшаму чужым горадзе, дзе пражыла больш за дзесяць гадоў, ды глебы пад нагамі так і не адчула: вёску пакінула, а горад пры-маць яе не спяшаўся.
    А што Юзік? Спачатку зрэдку пісаў крывымі літа-рамі, потым і пісаць кінуў. Мінула з паўгоду, як прыйшоў казённы ліст, які тлумачыў, што Юзік уцёк з зоны — і з канцамі. Толькі, як яна зразумела з ліста, з тае зоны можна было выйсці ці то па шляху праз ба-лоты, дзе на кожным кроку вартавыя, ці то на верта-лёце. Ды адкуль жа ў Юзіка там верталёт? Мусіць, па-сунуўся праз багну, і праглынула яна Юзіка, бы мош-ку, не пакрывілася...
    Так і зажыла сабе Людка: завод — кватэра, дзе, ак-рамя тэлевізару, не было ніякіх інтарэсаў. Зрэдку да сяброўкі завітае. Яны смачна елі і шмат пілі таннае віно, a то і проста самагонку гарадскога рэцэпту, ад якой ногі адразу ж рабіліся чужыя. Потым адыходзіла
    95
    дні з два. Мужчын да сябе не пускала, а калі што і здаралася (баба ўсё ж не хворая якая!), дык хіба толькі на кватэры ў сяброўкі, дзе на такія рэчы глядзелі проста: трэба — ну і няхай сабе! He буракі ж палоць...
    Неяк пад вечар, калі Людка, вярнуўшыся з першай змены, гатавала сабе няхітрую ежу, у дзверы пазванілі.
    — Можна? — спытаў незнаёмы мужчына з худ-зенькай папачкай у руцэ.
    Знешні выгляд мужчыны напачатку не выклікаў у Людкі ніякіх эмоцый.
    Быў ён высокі, з кароткімі акуратна пастрыжанымі валасамі, паголены, з правільнымі рысамі твару. Добры цёмны касцюм, гальштук, на правай руцэ — тоненькі пярсцёнак. Вось толькі вочы глядзелі на Людку так, нібыта імкнуліся запомніць яе назаўсёды.
    — Можна, Людміла Міканораўна? — зноў спытаў мужчына, не кранаючыся з месца.
    Людка вельмі не любіла такіх гладкіх, быццам бы адпрасаваных, мужчын. Хоць бы што ў ім было, хоць бы бародаўка на твары ці паганыя нейкія вусікі — было б за што воку зачапіцца. Але ж быў ён ніякі: міне на вуліцы — не азірнешся.
    — А ты хто? — спытала Людка, адчуўшы нейкае хваляванне.
    — Можа, я найперш зайду? — паўтарыў мужчына, халодна ўсміхаючыся.
    — Заходзце, калі не злодзей, — адказала Людка, адступіўшы колькі крокаў.
    — Ну які ж я злодзей? — вымавіў мужчына, прычыніўшы дзверы і спрытна разгарнуў перад вачыма Людкі маленькую чырвоную кніжачку. — Вы ж бачыце, што ніякі я не злодзей...
    96
    У Людкі перахапіла дыханне, і яна міжволі прысе-ла на табурэт. Мужчына ўзвышаўся над ёй і ўважліва ўглядаўся ў вочы.
    — Вы наконт Юзіка? — прамармытала Людка. — Дык калі так, у мяне нічога... толькі вось недзе ліст з лагера... Пішуць, што Юзік прапаў...
    — Пра ліст мы ведаем. I пра Юзіка вашага яшчэ пагаворым, — адказаў мужчына. — Дзе нам будзе больш зручна?
    Людка прыадчыніла на кухні фортку, змахнула са стала хлебныя крошкі, зашпіліла на кашулі верхні гузік. Мужчына сеў за стол і акуратна паклаў на стол папачку.
    — Клічце мяне Сяргей Сяргеевіч, — прапанаваў ён.
    Людка кіўнула.
    — Есьці хочаце? — спытала яна раптам.
    — Дзякуй, — адказаў Сяргей Сяргеевіч, пстрыкнуў замочкам папкі і дастаў з яе бялюткія аркушы папе-ры, востры аловак. — Значыць, што здарылася з вашым мужам, не ведаеце?
    Людка паціснула плячыма.
    — Ведаю толькі тое, што мне пісалі. Маўляў, уцёк. А куды там уцякаць, калі наўкол дрыгва?
    — Давайце мы з вамі дамовімся наступным чы-нам: калі раптам вы што-небудзь пра яго даведа-ецеся, адразу ж пазваніце нам. Запішыце тэлефон.
    Людка ўзяла аловак, востры, як джала, старанна вывела на паперы шэсць лічбаў.
    — Сяргей Сяргеевіч, — нагадаў мужчына.
    — А прозвішча? — спытала Людка, націснула на аловак так, што дзюбка, зламаўшыся, гучна стрэліла.
    — Проста Сяргей Сяргеевіч, — паўтарыў мужчы-на, і Людка запнулася.
    97
    — Вельмі пажадана, каб гэты нумар нікому на вочы не трапляўся, — працягваў Сяргей Сяргеевіч. — Нікому!
    Людка склала паперку ўдвая і паклала ў кішэнь.
    — У мяне да вас, Людміла Міканораўна, яшчэ адна размова.
    — Можа, хоць чаю?
    — Дзякуй... — адказаў госць. — Я ведаю, што жы-вяце вы даволі адасоблена, госці ў вас рэдкія, мужчы-ны не заходзяць, а сама вы з людзей небалбатлівых...
    — Ну, так... — сумелася Людка.
    — А зарплата ў вас такая, што колькі рублёў што-месяц вам яўна не пашкодзяць, — Сяргей Сяргеевіч зноў пазіраў ёй у вочы цвёрда, не міргаючы. — Вось чаму да вас ёсць прапанова. Час ад часу нам трэба будзе выкарыстаць адзін з пакояў вашай кватэры. Той, дзе спальня. Будзем старацца рабіць гэта тады, калі вы будзеце на працы. Калі ж узнікне апера-тыўная патрэба, будзем прасіць вас прагуляцца. Сяброўку наведаць, у кіно схадзіць. Зразумела, гэтыя часовыя нязручнасці мы добра кампенсуем.
    — А тут не сцібраць чаго, калі я пайду? — насцярожылася Людка. — У мяне ж тут крышталь, дываны новыя...
    — He хвалюйцеся, — усміхнуўся Сяргей Сяргеевіч. — Усе гэтыя людзі будуць прыходзіць ад нас. Адно за-помніце: кожны з іх, калі з'явіцца без мяне, павінен сказаць: "Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне". Запомнілі?
    — Сяргей Сяргеевіч шле вам гарачае прывітанне, — аўтаматычна паўтарыла Людка.
    — Пачуўшы гэтыя словы, вы будзеце выконваць усё, што яны папросяць. Трэба — пойдзеце з дому, трэба — яечню падсмажыце, вопратку памыеце, ван-ну зробіце.
    98
    —Яшчэ чаго, чужое мыць! — ускінулася Людка. -Я што, у слугі запісалася? Няма мне чаго рабіць?!
    — На вашым месцы, Людміла Міканораўна, я б выбіраў словы больш абачліва. He вам зараз нешта нам раіць, нешта пярэчыць. Можа, нагадаць вам пра маленькія чорненькія дэталькі, якія вы час ад часу прыносіце з заводу дадому? Можа, сказаць, да каго яны далей ідуць, гэтыя, як іх... трыёды, так?
    — Ой, не, не! — крыкнула Людка і схапіла Сяргея Сяргеевіча за руку. — He буду я больш, ніколі не бу-ду! Зразумейце, плацяць усё ж няшмат, а тут адзін мужык як прыклеіўся: прынясі, маўляў, добрыя грошы абяцаў... He буду больш, усё, апошні раз!
    — Дык вось: калі вам скажуць, вы і шкарпэткі, і насоўкі пасціраеце, — лагодна, як ні ў чым не бывала, казаў далей Сяргей Сяргеевіч. — I людзей каб вы су-стракалі ветліва, без лішніх пытанняў, як іх клічуць і на які час яны прыйшлі. Зразумела?
    — Толькі ж і вы нікому з нашых не кажыце пра дэталі, — Людка зноў пацягнулася рукой да локця Сяргея Сяргеевіча, але той адсунуўся.
    — Цяпер вазьміце аловак і пішыце, — загадаў ён.
    Людка прысунула да сябе чысты аркуш паперы і знерухомела ў чаканні.
    — Я, Зязюля Людміла Міканораўна, 1957 года на-раджэння...
    "Усё ведае! — жахнулася Людка, сціснуўшы ало-вак. —Трэба рабіць, якяны кажуць, a то..."
    — Добраахвотна выказваю жаданне дапамагаць кампетэнтным органам у ажыццяўленні неабходных мерапрыемстваў. Абяцаю захоўваць сакрэтнасць...
    — Што захоўваць? — перапытала Людка.
    — Пішыце так: абяцаю захоўваць усё ў тайне і без-заганна выконваць усе даручэнні. Для сувязі з прыз-
    99
    начанымі супрацоўнікамі органаў буду ўжываць мя-нушку...
    — Мянушку... — дапісала Людка і зірнула на Сяр-гея Сяргеевіча. — А якую мянушку?
    — Якая падабаецца, — усміхнуўся Сяргей Сярге-евіч.
    — He ведаю, — разгубілася Людка.
    — Як вас клікалі ў школе? Зюзя, калі не памыля-юся?
    Людка пачырванела.
    — Але гэта дрэнны псеўданім, — сказаў Сяргей Сяргеевіч. — А што, калі Кнігаўка? Вам як, падабаец-ца?
    — Кнігаўка! — рагатнула Людка. — Была Зязюля, а цяперака — Кнігаўка. Нішто сабе!
    — Так і напішыце. I дату пастаўце... Подпіс... Вось так!
    Сяргей Сяргеевіч узяў аркуш і акуратна схаваў яго ў папачку.
    — Значыць, Людміла Міканораўна, мы з вамі да-мовіліся. Запомніце: "Сяргей Сяргеевіч шле вам гара-чае прывітанне".
    — А ключы?.. Як жа вы сюды...
    — У нас усё ёсць, — адказаў мужчына.
    — Ага, ага! — ківала Людка, аж пакуль за нечака-ным госцем не зачыніліся дзверы.
    У той вечар яна і пачала чакаць гасцей. Ды ніхто чамусьці не з'явіўся, ніхто не спяшаўся перадаць ёй ад Сяргея Сяргеевіча гарачае прывітанне. Ніхто не прыйшоў ні заўтра, ні нават праз колькі дзён. Людка крыху агойталася і часам нават пачынала забываць, што неяк да яе прыходзіў акуратны чалавек. Аднойчы яна сыпанула-такі за падкладку сумачкі жменю чор-ных дэталяў і пайшла праз прахадную ў нейкім азар-
    100
    це: спыняць ці не? Будуць шукаць ці ніхто ня зверне ўвагі?