Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
Чорны ўбачыў пакой у доме Маскалевіча, дзе яны звычайна бавілі час за більярдам, убачыў Івана і сябе, пачуў голас сябра.
— Ты, Алесь, сапраўды ня верыш таму, што я табе расказаў?
— Давай, Іван, яшчэ адну партыю. Мяне куды больш хвалюе тое, што ты зараз гуляў несур'ёзна.
— Шкада... Чым жа, скажы мне, я магу пераканаць цябе, Міколу ў тым, што штучны інтэлект — не фантастыка? Інтэлект, які можа цябе самога шмат у чым паўтарыць і нават пераўзыйсьці? Што сапраўды можна зрабіць мадэль, здольную замяніць чалавека ў самых розных галінах ягонай дзейнасьці? Як жа табе давесьці магчымасьць практычнага ўвасабленьня канструкцыі, сэрца якой ня спыніцца ніколі, калі толькі гэтага спэцыяльна не пажадаць, і якая возьме лепшае ня толькі ад пэўнага чалавека, але й і ад многіх іншых адначасова?
— I што цябе сёньня прымушае распавядаць казкі?
— Гэтым, Алесь, я не захапляўся ніколі. Ты сам ведаеш...
80
— Іван, калі я ўбачу доказы тваёй тэорыі, я адсяку сабе правую руку, каб больш ніколі ў жыцьці ня брацца за пяро.
— Ну, існуе ж яшчэ клявіятура кампутара, язык, які можа надыктоўваць, вочы, якія бачаць, розум, які аналізуе і запамінае! — зарагатаў Маскалевіч і моцна ўдарыў кіем па шару. Той адляцеў ад борта і, урэзаўшыся збоку ў піраміду, дакладна лёг у лузу. — Няўжо ты гатовы пазбыцца і ўсяго гэтага?
— Іван, калі ты мяне пераканаеш, я гатовы застацца і без абедзьвюх рук, без слыху і языка, без вачэй і нават розуму. I я не баюся паставіць на гэтага каня, таму што ўпэўнены: тое, пра што ты мне тут даводзіў, — справа такой далёкай будучыні, да якой мне, дзякаваць Богу, не дажыць.
— Я запомню твае словы адносна правай рукі, Алесь! — неяк дзіўна зарагатаў Маскалевіч. — I згадаю іх табе значна хутчэй, чым ты думаеш...
Іх дыялёг абарваў пранізьлівы голас Навінскага, які закрычаў:
— Шаноўная публіка! Спэцыяльна для вас паўтараю заканчэньне гэтай інтрыгуючай размовы. Яшчэ раз зьвярніце ўвагу на абяцаньне спадара Чорнага!
— Алесь! — пачуў Чорны голас Асташэвіча. — Усё маё нутро гаворыць мне, што настаў акурат той самы момант, калі трэба матаць адсюль вуды.
— He магу, Мікола. Ты — як сабе хочаш, але мне адступаць позна ўжо.
— Такое адчуваньне, — зноў зашаптаў Асташэвіч, — што настаў час мне з табой разьвітацца.
— А вось з гэтым не сьпяшайся, — больш самому сабе, чым сябру, адказаў Чорны. — Мы яшчэ пабачым, што з гэтага ўсяго атрымаецца.
81
— I ўсё ж я застаюся тут, Алесь. Прабач мяне, але прафэсія не дазваляе зьбегчы, — сказаў Асташэвіч, і Чорны, пачуўшы гэта, праглынуў камяк, які стаяў у горле.
На экране прамільгнула чарговая рэкляма, камэра паказала клерка ў банку, вакол якога завіхаліся санітары, шчыльны кардон паліцэйскіх ля будынка банку, і гледачам зноў ва ўвесь рот усьміхнуўся Андрэй Навінскі.
— Я працягваю свой рэпартаж! Увага, кантора Гінэса! Да вас зьвяртаецца Андрэй Навінскі. Спыніце машыны ў друкарні! Праз якія восем гадзін у вашай кнізе рэкордаў будуць зроблены вельмі істотныя праўкі! А ўсіх тых, хто прыліп да экранаў, я запрашаю ў падарожжа. I гэта будзе другая частка майго рэпартажу, якая называецца "Спадар Чорны мусіць выканаць абяцаньне". Прашу, калегі Алесь і Мікола, машына чакае нас!
Чорны і Асташэвіч у суправаджэньні тэлеапэратара ўсьлед за Навінскім пасунуліся на вуліцу, але спыніліся адразу каля дзьвярэй. На кавярню накатвалася чалавечае мора, якое ледзь стрымліваў ненадзейны ланцужок міліцыі.
— Я вітаю вас, мае сябры! — кінуў Навінскі ў натоўп.
Натоўп імгненна адгукнуўся шматтысячным ровам, ускалыхнуўся і ўсёй сваёй масай накаціў на ачапленьне. Чорнага адкінула да дзьвярэй кавярні. Ён бачыў наўкол толькі вытрашчаныя вочы, разяўленыя пашчы, перакошаныя твары... I рукі — мноства рук, працягнутых невядома куды ў адзіным парыве, падтрыманым жахлівым стогнам: "Навінскі-і!.."
Навінскі выбіўся аднекуль збоку, схапіў Чорнага за руку і пацягнуў яго назад у кавярню.
82
— Хутчэй! — крыкнуў ён. — Праз чорны ход на вуліцу. Там чакае машына!
— А Мікола?! — Чорны учапіўся за рог сьцяны. — Дзе ён?
— Халера зь ім! Мне патрэбны ты! — Навінскі па-майстэрску ўдарыў Чорнага рабром далоні па руцэ і павалок яго праз залю.
Ад'ехаўшы ад кавярні на шыкоўным лімузыне, Андрэй Навінскі усьміхнуўся і задаволена зірнуў на Чорнага, які ляжаў на крэсьле побач зь ім.
— Вітаю, Алесь! Як маешся? — спытаў ён.
— Што з Асташэвічам? — прашаптаў Чорны.
— Думаю, яму не пашанцавала. Прызнацца, такой рэакцыі ад натоўпу я не чакаў. Здаецца, Асташэвіча проста зблыталі са мной. У выніку я застаўся без гузікаў на пінжаку, а спадар Мікола... Гэта не найгоршая сьмерць для рэпарцёра. "Яго разарваў натоўп"... А што, такі загаловак прагучыць нават гераічна!
— На жаль, Навінскі, у мяне цяпер няма сіл, каб набіць табе морду, — сказаў Чорны, выпростваючыся.
— Выдатна! — зарагатаў Навінскі. — Гэтая сцэна на тэлеэкранах павінна глядзецца дужа эфэктна.
Чорны моўчкі вытрашчыўся на Навінскага. Той дадаў хуткасьці і пачаў гаварыць, выразна любуючыся сабой:
— Так, я не разьлічваў на такі гарачы прыём публікі. Але мой сцэнарый, прызнайцеся, — твор безумоўна таленавіты, асабліва эпізод уцёкаў праз чорны ход.
— Гэта было... заплянавана?! — не паверыў Чорны.
— Але, — коратка пацьвердзіў Навінскі і скіраваў машыну на абочыну шашы. Ён выключыў матор і
83
ўзяў з задняга крэсла партатыўны тэлепрыёмнік. Пакуль Навінскі падключаў яго, поруч спыніўся мікрааўтобус, з якога выскачылі два чалавекі з камэрамі ў руках.
— Тут Андрэй Навінскі! — сказаў рэпарцёр у аб’ектыў тэлекамэры. — Я зноў працягваю свой рэпартаж пасьля прыкрых падзей у кавярні “Бібоп”. Мой рэпартаж прысутнічае ў эфіры ўжо семнаццаць гадзін дваццаць пяць хвілін. Такога яшчэ ня ведала гісторыя!
Нагадаю, што справа датычыцца слоў рэпарцёра Івана Маскалевіча, які загінуў тры гады назад. Мой рэпартаж трансьлююць вядучыя тэлекампаніі сьвету, яго можна глядзець у Сеціве, ён перадаецца большасьцю радыёстанцыяў, адразу ж набіраецца ў друкарнях дваццаці пяці тысяч васьмісот сямідзесяці пяці газэт! Першая частка майго рэпартажу выдадзена ўжо на кампакт-дысках і DVD.
Да сканчэньня ж яго засталося шэсьць гадзін дваццаць сем хвілін. I я пераходжу да заключнай ягонай часткі. Папрапіу нагадаць, што адбылося гадзінай раней.
Чорны ўбачыў на тэлеэкране натоўп людзей каля ўваходу ў бар “Бібоп”, сябе побач з Навінскім, спалоханага Асташэвіча і мноства рук, працягнутых у іх бок. Камэры яшчэ пасьпелі схапіць той момант, калі Навінскі штурхнуў Чорнага ад дзьвярэй унутр кавярні, Асташэвіча, якога падмяў пад сябе натоўп... Потым Чорны ўбачыў дзьверы, якія віселі на засаўцы, раструшчанае шкло на асфальце і целы задушаных, раздаўленых людзей.
— Вы глядзіце заключную частку супэррэпартажу, які вядзе Андрэй Навінскі, — пачуў Чорны абрыдлы яму голас і ўжо ня здолеў стрымаць сябе.
84
— Людзі! — закрычаў ён у камэру. — Людзі! Ня верце яму! Перад вамі забойца, які пагражае ўсяму сьвету! Спыніце яго, прашу вас, людзі!
Навінскі толькі ўсьміхнуўся.
— Шаноўныя гледачы і слухачы! — спакойна сказаў ён. — Я не памылюся, калі скажу, што мой рэпартаж уражвае ня толькі звычайных людзей, але й загартаваных прафэсіяналаў. Эфэктыўнасьць яго ўзьдзеяньня толькі пацьвярджае тое, што я здолеў дасягнуць не бачаных раней вынікаў. Што ж, няхай мой калега спадар Чорны крыху адпачне, перш чым я пакажу вам заканчэньне свайго рэпартажу. А пакуль глядзіце рэкляму!
У гэты ж момант Навінскі паднёс да твару Чорнага тампон з ваты. Чорны не пасьпеў адхінуцца і ўдыхнуў салодкі, вельмі прыемны водар. Адкінуўшы сьпінку крэсла, у якім сядзеў Чорны, Навінскі зноў павярнуўся да камэры.
— 3 вамі Андрэй Навінскі. Я працягваю свой рэпартаж.
I машына з рэпарцёрам імкліва зрушыла з месца.
Праз гадзіну, якая была запоўнена ў эфіры рэклямай, інтэрвію з вядомымі людзьмі, якія сьпявалі гімны Навінскаму, чарговымі паведамленьнямі з банку, высьвятленьнем здарэньня ля кавярні “Бібоп”, уключылася камэра, якая стаяла поруч з загарадным домам, дзе раней жыў Іван Маскалевіч. 3 машыны, якая пад’ехала да дому, усьміхаючыся, выйшаў Андрэй Навінскі, каля якога адразу ж узьнік чалавек з тэлекамэрай.
— Я — Андрэй Навінскі, шаноўная публіка! Мой рэпартаж скончыцца дакладна праз тры гадзіны трыццаць хвілін. Япічэ праз суткі ў продажы зьявяцца дыскі з поўным запісам гэтага рэпартажу, а таксама кніга маіх артыкулаў з аўтографам для кожнага з тых,
85
хто пералічыў на мой рахунак хоць бы адзін даляр. Запомніце назву гэтай кнігі: “Андрэй Навінскі супраць усяго сьвету”. Менавіта яна зробіцца вашым лепшым сябрам і дарадчыкам на ўсё жыцьцё.
I перш чым мы зробім з вамі экскурсію па дому Івана Маскалевіча і спынімся ў ягонай лябараторыі, паглядзіце, што адбываецца ў сьвеце. Прашу выпуск “Навін ад Навінскага”!
На экранах тэлевізараў усіх краін сьвету зьявіўся ўсхваляваны дыктар. Проста ў кадры яму бесьперапынна падавалі зводкі навінаў. Ён хапаў іх ня гледзячы і адразу ж пачынаў чытаць:
— Агенцтва Рэйтар перадае... Хвілінку, прашу прабачэньня... такім чынам, агенцтва Рэйтар паведамляе, што добраахвотна ўваходзіць у склад карпарацыі “Андрэй Супэрн'юс”. Наступнае паведамленьне з Дэтройта. Вядомы ў мінулым сьпявак Сьтыві Ўандэр пракамэнтаваў падзеі апошніх сутак наступнымі словамі: “Андрэй Навінскі зьявіўся. Ён ня мог не прыйсьці да нас. Бог нам патрэбны заўжды, і калі яго няма побач, няхай гэтым богам будзе Андрэй Навінскі. Спадзяюся, што ён і прынясе на гэты сьвет той парадак, па якім мы сумуем столькі гадоў, і ў сьвеце запануюць каханьне і спакой. Вось і я, вітаючы Навінскага, кажу: “Людзі, я кахаю вас!” Наступнае паведамленьне з афрыканскага кантынэнту. У невялікай дзяржаве Свамба адбыўся дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшлі вайскоўцы. У звароце да народа хунта абвесьціла, што яна цалкам падтрымлівае ідэі Андрэя Навінскага. Паведамленьні з біржаў сьвету можна перадаць адным словам: паніка. Сапраўды, там робіцца нешта неверагоднае. Спэцыялісты прадказваюць, што ў бліжэйшы час становішча значна пагоршыцца. Хоць, шчыра кажучы, што можа быць горшым за
86
катастрофу? Нарэшце, паведамленьне з Масквы. 3-пад хатняга арышту зьнік вядомы дзеяч савецкай апазыцыі Барыс Ельцын. Сьляды ягонага маршруту вядуць у Сьвярдлоўскую рабочую рэспубліку. Для падтрымкі належнага парадку да граніцы рэспублікі скіраваны мабільныя батальёны камуністычнага спэцназу зь Беларусі.