Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
На наступны дзень на лохвіцкіх могілках вырасла свежая гурба, а сама вёска нібы паснула, скамянела. He брахалі нават сабакі, а калі ўначы вецер зусім сціх і пайшоў густы снег, Лохвіца наогул начала выглядаць мёртвым паселішчам без людзей і цяпла.
Дзед Васільевіч два дні не пакідаў леснічоўкі, выходзіў адно па патрэбе. У леснічоўцы ён старанна агледзеў дзве старыя пасткі, адчысціў іх ад іржы, змазаў салам, праверыў спраўнасць спрунжын. За гэты час ён з’еў хіба адну лусту хлеба з цыбулінай, болыпую частку часу моўчкі сядзеў, гледзячы, як танчыць язычок газнічкі, паўтарачы сам сабе два імя:
127
“Мішка... Данутка...”
Аж нарэшце рашуча падняўся і ўголас загадаў:
— Удвух яны засталіся, удвух. Значыць — час!
Закінуўшы за плечы вінтоўку, дзед Васільевіч падхапіў мех з пасткамі, стаў на лыжы і пакрочыў у бок пераправы праз рэчку. Ён разумеў: не сёння, дык заўтра згаладалыя парашутыстыя зноў пасунуцца ў Лохвіцу. Чакаць іх з вінтоўкай каля рэчкі ані сэнсу, ані ахвоты не было. Дый хуткая смерць ад кулі была б для прыбышаў хутчэй падарункам, чым караю...
Снегу за гэтыя дні наваліла ледзь не па пояс, але на лыжах ісці было даволі спраўна. Недзе праз гадзіну, калі толькі пачало віднець, дзед Васільевіч быў ужо каля пераправы. Падумаўшы, першую пастку ён уладкаваў метраў за пяць перад бервяном, прымацаваўшы яе ланцугом да бліжэйшай альхі. Другую заглыбіў у снег акурат каля самой пераправы, гэтак жа старанна накінуўшы ланцуг на камель бліжэйшага дрэва. Снег не спыняўся, вецер шугаў пазёмкаю. Дзед Васільевіч загладзіў свае сляды веццем, падумаўшы, што праз якую гадзіну тут будзе ўжо амаль некранутая цаліна. “Мішка... Данутка...” — які раз паўтарыў ён гэтыя імёны сам сабе і пасунуўся ў бок свайго жытла. Снег сляпіў яго, і цяжка было зразумець, ці то ён раставаў на твары, ці то дзед Васільевіч нарэшце не стрымаўслёзы...
Прачнуўшыся ў зямлянцы ад холаду, Карчоў адчуў, як яму сціснула жывот. 3 яды ў іх на дваіх засталося адно яйка ды невялікі кавалак сала. Падумаўшы, Карчоў пакінуў яйка некранутым, а сам, седзячы, доўга і старанна пераціраў зубамі сала, аж пакуль скурка не зрабілася мяккай. Тады, праглынуўшы яе, Карчоў расштурхаў Агмаля і загадаў:
— Давай па ваду. Вып’ем цёплага, потым у вёску пойдзем.
128
— Мог бы i сам схадзіць, — прабуркатаў той.
— He зразумеў загад? — неяк абыякава адрэагаваў маёр і дадаў: — Вунь яйка праглыні — і марш!
Агмаль скінуў з сябе шынель, пад якім ляжаў уначы, працёр кулакамі вочы і, адкінуўшы брэзент, які закрываў уваход у зямлянку, высунуў з яе галаву.
— Ты бачыў, колькі снегу намяло? Тут да рэчкі ісці з гадзіну, не кажучы ўжо пра вёску... Лепш снегу натопім.
— Натопім, ага... Я буду дровы рэзаць? — рыкнуў Карчоў. — Давай па ваду, хутчэй. Сагрэемся, а потым пойдзем па харчы. Стратэгі маскоўскія, каб іх! Скінуць — скінулі, а як тут выжыць — парады не далі...
Агмаль схапіў яйка так, што раздушыў яго ў далоні, і прагна запіхаў у рот усё, што здолеў утрымаць. Сплюнуўшы колькі разоў шкарлупінне, ён выцер аб вопротку руку. Потым з вядром у руцэ выйшаў з зямлянкі, зрабіў крок і праваліўся ў снег ледзь не па пояс. Ён сапраўды дайшоў да рэчкі ці не за дваццаць хвілін, з цяжкасцю перасоўваючыся ў снезе. Ужо каля самага бервяна, там, дзе неабходна было спусціцца да вады, ён спатыкнуўся і ўпаў на бок. Спрабуючы адразу стаць на ногі, абапёрся рукой аб зямлю, глыбока засунуўшы яе ў снег. У гэты момант нешта шчоўкнула, і ўсё цела вайскоўца працяў востры боль. Агмаль закрычаў, спрабуючы вызваліць руку, але ўсё, што ў яго атрымалася, дык гэта выцягнуць яе з-пад снегу. Пастка сціскала руку крыху вышэй за далонь, кроплі крыві падалі на снег. Патузаўшы ланцуг, вайсковец прабраўся да дрэва, дзе пераканаўся, што расчапіць звёны шанцаў няма. Завыўшы ад разумення ўласнай бездапаможнасці, Агмаль асунуўся на снег і пачаў крычаць, спадзеючыся, што Карчоў яго пачуе. Завіруха
129
ўзмацнялася, і ягоныя крыкі зносіла ветрам некуды ў бок вёскі...
Стаміўшыся чакаць Агмаля, Карчоў вылаяўся, начапіў на грудзі аўтамат і выправіўся на поіпукі падначаленага. “Вось жа татарская морда, — думаў ён, імкнучыся трапляць след у след за Агмалем. — Няйначай, вырашыў без мяне пайсці ў вёску. Падла! У іншай сітуацыі адразу б расстраляў! Але што я тут буду рабіць адзін?”
Завея круціла свой адчайны танец, і Карчоў, арыентуючыся ў прасторы толькі па ледзь ужо прыкметных слядах, нарэшце ўбачыў наперадзе нейкую цёмную пляму.
— Гэй, татарын! — гукнуў ён. — Гэта ты?
3-за гудзення ветру адказу ён не пачуў, але ўцяміў, што ягонаму напарніку патрэбная дапамога. Рашуча ступіўшы наперад, ён адразу не зразумеў, што адбылося. Нешта сціснула ягоную правую нагу, ды так, што боль ён адчуў толькі праз колькі імгненняў. Гэта быў не проста боль: здавалася, нехта спрабуе рэзаць ягоную нагу адразу з двух бакоў.
— А-а, маць тваю! — зароў Карчоў, імкнучыся выпрастаць параненую нагу. Пабачыўшы тоўсты ланцуг, ён з усяе сілы пацягнуў яго да сябе, потым ірвануў — адзін раз, другі, трэці. Без рады. Тады Карчоў сеў у снег, сунуў рукі ўніз, намацаўшы тоўсты метал, і зразумеў: так проста вызваліць нагу немагчыма. Таму ён зноў пачаў тузаць ланцуг, аж нарэшце папоўз у бок дрэва. Там ён, губляючы сілы, паспрабаваў рэзаць тоўсты камель нажом, усё выразней усведамляючы, што заваліць альху з дапамогай аднаго нажа — справа безнадзейная. Але ён працягваў рэзаць дрэва, аж пакуль лязо раптам не зламалася. Нага ўжо нібыта й не балела. Карчоў, разграбаючы снег рукамі, папоўз у бок Агмаля, аднак
130
як не намагаўся, не змог да яго нават дацягнуцца.
— Ты, дапамажы! — колькі разоў гукнуў ён, аднак у адказ не пачуў нічога.
‘Тлупа... Наколькі гэта глупа — паміраць вось так, а не ў баі”, — падумаў Карчоў, паволі перастаючы разумець, што адбываецца навокал.
Мінула колькі гадзін. Звечарэла. Завіруха між тым пачала супакойвацца, вецер налятаў на два скукожаныя целы ўсё радзей. Неба пасгупова вызвалілася ад хмар, мароз усё мацней ахутваў зямлю. Колкія зоркі пераміргваліся на небе. 3-за вершалін бору паволі высунуўся месяц, аднак і ў ягоным гулкім святле немагчыма было зразумець, што тут адбылося. Зіма легла на зямлю надоўга. А па вясне адзін толькі чалавек мог пра тое распавесці. Ды не стаў таго рабіць. Парэшткі вайскоўцаў дзед Васільевіч закапаў на ўскрайку бору. Пасткі пратрымаў пару дзён у рачной вадзе, пасля чаго змазаў салам, абгарнуў анучай і схаваў у леснічоўцы пад ложкам.
Яны маглі яшчэ спатрэбіцца.
ПАМЫЛКА404
Сумная аповесць
— Добра, што так хутка здолеў прыехаць, — падпалкоўнік Зайчык падняўся з-за стала і зрабіў пару крокаў насустрач. — He хацелася абы-каго пасылаць, а маладыя ў такой сітуацыі могуць нештачкі не тое напароць. А сам потым чухайся... Гарбаты?
Капітан Андрусь Чахончык паціснуў працягнутую руку і адмоўна пахітаў галавой:
— Якая гарбата, таварыш падпалкоўнік? Я ж
131
адчуваю, што справа не зусім звычайная.
Падпалкоўнік жэстам запрасіў Чахончыка за стол, а сам заняў сваё месца, стоячы спінай да сцяны, з якой шырока ўсьміхаўся ўсім вядомы твар.
— Ну так, твая праўда, — змаўчаўшы колькі імгненняў, пагадзіўся Зайчык. — He зусім звычайная. Хоць...
Зайчык раскінуўся ў крэсле і задуменна пачасаў патыліцу.
— Ведаеш... Твой удзел ва ўсім гэтым будзе чыста фармальны. Там ужо былі людзі з кадэбэ. Усё агледзелі, зафіксавалі. Яны ж і надалей будуць весці гэтую справу. Табе застаецца ўсяго толькі скласці пратакол агляду месца здарэння, грунтуючыся на тым, што ўжо напісалі да цябе. Такі парадак, сам разумееш.
— Вы б хоць сказалі, што здарылася, — заўважыў Чахончык. — А то атрымліваецца як у той казцы: пайдзі туды — не вядома куды, напішы тое — не вядома што...
— Самагубства, — коратка патлумачыў Зайчык. — Бытавуха. Паехаў чалавек на лецішча, напіўся — і ў пятлю.
— Ну, Сяргей Іванавіч, даўно вы мяне так не здзіўлялі! — развёў рукамі Чахончык. — I з-за гэтага трэба было мяне з вёскі зрываць? Ды з такой справай, як самагубства, нават любы практыкант даў бы рады!
Падпалкоўнік Зайчык падняўся з крэсла і нервова пачаў хадзіць уздоўж сцяны з партрэтам.
— Даў бы рады, не даў бы... Магчыма, дастаткова было сапраўды й практыканта якога паслаць. Але вось у чым загваздка. Самагубца — даволі вядомы журналіст. Апазіцыя, так бы мовіць. I ягонае самагубства напярэдадні адказных падзей у жыцці краіны... Ды што я табе тлумачу? Сам разумееш, як
132
гэта могуць выкарыстаць. I тут, і асабліва за мяжой.
— 3-за гэтых выбараў і так на кожным кроку адчуваеш, быццам у цябе рукі звязаныя, — буркнуў Чахончык. — Туды не сунься, таго не заўважай... Нібыта іх вынік будзе нейкі не такі, як было заўсёды...
— Ты, Андрусь, давай неяк так... цішэй. Працуем разам даўно і, здаецца, добра разумеем адзін аднаго. Ведаем нашыя погляды, сімпатыі. Але тое ўсё — дома. А на працы — цалкам іншая пятрушка.
— Я ўжо даўно шмат чаго не разумею, Сяргей Іванавіч. Нават вось у дачыненні да гэтай справы. Журналіст паехаў на лецішча, напіўся там, відаць, і задушыўся. Ён што, на алкагалізм цярпеў?
— Наконт гэтага нічога не ведаю. Ведаю толькі, што ўчора ўвечары ён планаваў пайсці з сябрамі ў кіно. Прынамсі, квіток на яго набылі.
— Во як! Збіраўся, атрымліваецца, у культурнае жыццё паглыбіцца, аднак перад гэтым вырашыў з Бахусам спаткацца па поўнае рыльца. I ў гэтым уся загадкавасць? Ну-ну...
Зайчык зноў запусціў далонь у валасы на патыліцы.
— Вось менавіта таму цябе і выклікаў! Бо там, адчуваю, яшчэ шмат нечаканага можа адкрыцца. I калі які малады і гарачы туды палезе — дакладна дроў наламае, скандальчык можа здарыцца. Аднак ты — чалавек дасведчаны, нюх маеш, як той навучаны сабака. I не кінешся на злом галавы туды, куды не трэба.
Чахончык крыху памаўчаў, пасля чаго спытаў:
— Калі ехаць?
— Як азнаёмішся з гэтым вось, — Зайчык працягнуў Андрусю тонкую тэчку. — 3 майго кабінету не выносіць, сам разумееш. Чытай тут.
Чахончык адчыніў папку і прабегся вачыма па
133
двух няпоўных аркушах паперы з надрукаваным тэкстам, пасля чаго моўчкі вярнуў тэчку падпалкоўніку.
— Ну, як табе? — запытаўся той.
— Аператыўненька хлопцы справаздачу зрабілі... Значыць, той пазаўчора ўвечары ўдавіўся, а сёння ўжо ледзь не з ранку справаздача гатовая. Нішто сабе!... Сяргей Іванавіч, дарэчы, а ты змог бы вось так, як гэты, нябожчык?